Люцыян, уяві, ты адзін,ты застаўся адзін на славяншчыне,і нікога няма, паглядзі,і нікога з Купалавай спадчыны,і забралі жанчыну тваю,віна налілі ёй атрутнага,загадалі: адпі за сям’ю,а да дна — за радзіму акрутную,і сканала жанчына твая,і памерла радзіна апошняя,і паглохлі зязюлі ў гаях,а ў нябёсы ўсмакталіся коршакі,захлынуўся крывёю Пярун,зразумеўшы ў запозьненым плачы,як сваёю крывёю Гаруні ягоную кроў прадбачыў,і зьліліся ў адну ракуі атрута, і кроў, і сьлёзы,і на выспу, як на руку,селі коршакі, як залозы.А ў тваім, Люцыян,
Дняпры,што жывіў спакон веку гоні,тры русалкі, славянкі трыянычаравых мыюць коней,а ў тваім, Люцыян, Сажына грудзёх з камянём пудовымтвой паэт апошні ляжыць,бы ў труне — у Сажы лядовым.Ты адзін, ты адзін, ты адзін,ты застаўся адзін на славяншчыне,і Радзіма твая, паглядзі, —русакосая янычаршчына,а калісьці ты гаварыў,а калісьці ты нават кляўся:не патухне Зьніч на Гары!Ён патух. Ты яму пакайсяза ягоны пакутны прах,за Радзіму сваю нявінную,янычары яе ў паляхкрумкачам ды ваўкам пакінулі,ты пакайся за свой спакой,што зубамі ня грыз вяроўку,бо здушыўся і ты на ёй,ад жывёльнага поту мокры,Кайся, кайся за свой жывот,не забудзься і пра Купалаў,бо цяпер ты адзін — народ,быццам храм на шляху вандалаў.ДЫ ПАКУЛЬ ТЫ ЯШЧЭ ЖЫВЕШ,ЗАПАЛІ ПРАД КУПАЛАМ СЬВЕЧКУ,ПРАЧЫТАЙ I СПАЛІ МОЙ ВЕРШ,А ВАНДАЛАМ СКАЖЫ: Я ВЕЧНЫ
Урода мая, уродачка
Не хавай не хавай ня жахайся за сьпіною крылаўпрывыкай прывыкай да ўродства мая ўродачкаа ідзі ў луг луг луг там зялёныя астравы астравыастравы белыя журавы журавы журавыа ідзі ў поле поле поле там чорныя груганы груганыгруганыа ўсё лепейяны не задзяўбуць не абплююць не абалгуцьідзі ідзі ідзі а навучаць лётаць лётаць лётацьідзі ідзі ідзі а людзей пабачыш зь нябёсаў нябёсаў нябёсаўа скубанеш пёрачка не баліць баліць баліцьа кінеш ім залаценькае ценькае ценькаеа залюбуюцца табою замілуюццаа паўзьбягаюць на горкі горкі горкіа паўзьлазяць на стрэхі стрэхі стрэхіа з горак пакоцяцца пакоцяцца галоўка закружыццаа са стрэхаў скокнуць скокнуць ножкі вывіхнуцьа ты паплач паплач паплач над бяскрыдлыміа ты прысядзь прысядзь прысядзь не на іх дварыа ты прысядзь прысядзь прысядзь на зялёныя астравытам з вачэй сьлёзы выцеруць з сэрца стрэмкі выцягнуцьбелыя журавы журавы журавы.
Ружа
Маё жыцьцё — гняздо з калючых руж.Не Беларусь, маё жыцьцё — Радзіма.О Божа-мазахіст — і я, бы вуж,дзяру зь сябрамі скуру каля Рыма.Ты ведаеш па імені усіх,Ты ж сам прызнаў: было спачатку слова,і мне м а ё ты вымавіў услыхі не габрэйскай, а тутэйшай мовай.I ружу ружай ты назваўі даў,я да крыві скалоў дзіцячы рукі,ня Ты,я сам крыві сваёй жадаў —Твой вучань — вымаўляў з табою гукірадзіннай кветкі,цёплай, быццам кроўАйца, і Сына, і Сьвятога Духа.О Божа — мазахіст уласных слоў,глядзі мне ў вочы —там любоў і скруха.
*** Журавы сьпяваюць паланэз…
Журавы сьпяваюць паланэз і іхне шкада над беднай Беларусьсюя паэт прыгоннае паэзііі такім да сьмерці застанусяжуравам ня трэба ў зорнае жнівоз поўняй на гарбу ляцець на паншчынуколькі б нас пасьля Купалы ні жыло —плюнеш — не паэты — самазваншчына.
*** Я зжэр бы свой народ…
Я зжэр бы свой народ,бы зерне ў недарод,і, як віном,сваёй крывёй запіў бы.На Захад ды на Ўсходжыве чужы народ —скарміў бы іх арламсвае ваніты,вярнуўся б да Зямлі,бы ядам да зьмяі,вярнуўся б да адзінае жанчыны,прамовіў бы: каб намня біць паклон арлам —Айчыне трэба новыя мужчыны!Таму і зжэр народ,бы зерне ў недарод,бо згаладаўся ябяз долі й волі.Растаў Харонаў лёд,пярэйдзем Сьцікс уброд,зачнем, Айчына, сына ў чыстым полі.
Вам, на ложку зямным
I калі на радзіме я зьбяру ўсіх сьляпыхкаля сініх вачэй, каля сініх вазёраў,запрашу іх за
стол, як законны жаніхды на кут пасаджу сваё гора,а на твар і на сьмех напушчу весялосьцьі на вусны — усьмешку, як вестку,запытаю гасьцей: ці відушчы хто ёсьць,каб падняў першы тост за нявесту.Каля сініх вачэй, каля сініх вазёртой, хто помніў мяне з маладосьці,калі цноту ўначы забіраў я у зор,падаў зь неба, ламаў юны косьці,той, хто помніў мяне, скажа тост,той, хто самы сьляпы ды відушчы.Стане ціхім мой хвэст, як пагосткаля сініх вазёраў у пушчы,бы ў зялёным бурштыне застынуць зьвярыу лістоце. Бы ў сінім бурштынене ў сьвяточнай кашулі,а у змроку вярыгя зьнявечанай зоркай застыну.А зямныя нявесты, калі засынаюць мужы,страшным шлюбам пабраныя з ноччу,з-пад падушак пасажных дастаюць нажы,сьпячым выкалюць сінія вочы.А я ў змроку вярыгверу любай сваёйі стальнога пяра не хаваю,як законны жаніх,боскай шлюбнай заройсам лязом ёй пад сэрца пыраю.Вам, на ложку зямным,не спасьцігнуць мой кайф —вы з крываваю зоркай ня спалі —разгадайце ж наколку на босых нагаху Ісуса Хрыста: «ОНИ ВСТАЛИ!»
*** Я п'ю адзін чырвонае віно…
Я п’ю адзін чырвонае віноі вам налью, а мне крыві наліце,сваёй крыві — чужой не падманіце,я п’ю адзін, я кроў ня піў даўно.
*** У кніжцы маёй безыменнай…
У кніжцы маёй безыменнай,над вершам маім безназоўным,на белай як сьнег паперысузор’е ўзышло з трох зорак —трынаццатым знакам «Сэрца».Ды я з той пары самотны,начамі сачу за небам —у пыле нямых сузор’яўтам з лукам Стралец блукае.
Песьня пра жану
Ахвярую Юрыю Кузьняцову
У расейцаў шаблі касыя,у расейцаў вочы Батыя,конскія хвасты за плячыма,потная кабыла — Айчына.Не патрап пад шаблі касыя,не павер у вочы Батыя,не сядлай жарэбай кабылы —прывядзе да цёмнай магілы.А ў мяне ж свая ёсьць магіла,а мяне ж яна палюбіла,палюбіла сынам і мужам,як жану, я біў яе гужам,а я біў-пытаўся: ці малада мяне з чужынцамі спала?«Спала з маскалём, спала зь ляхам,ды была пасьцельлю мне плаха,спала з тваім бацькам — ліцьвінам,а цяпер з табой — маім сынам,паглядзіся ў рэчкі лясныя,хіба ж маеш вочы Батыя,хіба ж конскі хвост за плячыма,паглядзі — з кім спала Айчына,а ў расейцаў шаблі касыя,а ў расейцаў вочы Батыя,конскія хвасты за плячыма,потная кабыла — Айчына.Не патрап пад шаблі касыя,не павер у вочы Батыя,не сядлай жарэбай кабылы —прывязе да цёмнай магілы,а ў цябе ж свая ёсьць магіла,а цябе ж яна палюбіла,палюбіла сынам і мужам,як жану, ты біў яе гужам,а ты біў-пытаўся: ці малада цябе з чужынцамі спала.Спала з маскалём, спала зь ляхам,ды была пасьцельлю мне плаха,спала з тваім бацькам — ліцьвінам,а цяпер з табой — з маім сынам,паглядзі у рэчкі лясныя, —хіба ж маеш вочы Батыя,хіба ж конскі хвост за плячыма,паглядзі — з кім спала Айчына».
Эй, ювелір
Эй, ювелір!У кулю пералі маё пяро!Я кроў здабуду — не люблю атрамант,сем зьнічак налічу — сваю душупрастрэлю уначы, нібы пэргамэнт.Я не баюся ўласнае крыві —я стрэлю не ў душу,я стрэлю ў рану.Эй, ювелір!Пергамэнт не парві,вазьмі яго ў бярозавую рамуі падпішы маёй крывёй:«Душа».
Ветах
Паміж дажджоў, сьнягоў,за белым сьветам,у самай гушчы зорак маладых,век дажываў забыты ўсімі ветахі для спачыну выбіраў клады.Ён дзень і ноч, самотны, дбаў пра гэта,але наўкол былі адны садыі хоць бы крыж для нейкае прыкметыальбо зямлі прыгорачак рудыпаміж дажджоў, сьнягоў,у раі, ў пекле,але ў зямлі —нібыта ў грэшнай Тэклі.