Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Сьмерць

Паводле навелаў Яраслава Пархуты
…Калі ж развіднеецца ледзь і неба месячнае згіне — там птушка белая, як смерць, свой цень на жытку маю кіне, там птушка белая як снег, цень яе, як снег, халодны, спеў яе, як крык галодны, плач яе, як д'яблаў смех, кліча, кліча мяне ў вырай, я ўжо чую ў вышыні не д'яблаў смех, а голас ліры… і слабнуць, слабнуць карані, і праразаюць плечы крылы, ні болю, ні пакут, ні страху, я
толькі папрашу жывых:
на смерць не трэба апранахаў — яны сіло для крыл маіх.

Смага

Цячэ з-пад каменя вада таемна, сьцішана, упарта, а ў полі сьмягнуць гавяда, ральля, гайворан і араты, нібыта з самых першых дзён ральля ня ведала расінкі, і Евін лён — дарэмны плён — вышэй зямлі, ніжэй былінкі. Гэй, узьніміся да нябёс, гайворан чорны, сябра верны, знайдзі вады блакітнай вены і камень, што ў імшары ўрос, і пабрыдуць табе наўсьлед без супачынку, безь пярэрвы і людзі, і зьвяры, і дрэвы празь сьмерць, праз жвір, праз час, празь сьвет.

*** Берасьцянымі трубамі ў небе гудуць…

Берасьцянымі трубамі ў небе гудуць журавы, берасьцянымі крыламі атуляюць дзьве зорачкі дзённыя, мая любая, гэна ж мы, паглядзі, гэна ж мы, а нябёсы блакітныя, быццам азёры прадонныя! О, як гожа і вечна вядуць карагод журавы, і паганскія гукі складаюцца ў песьні астральныя. На тым беразе неба прачнуліся зорныя львы — гэна ж ты, мая любая, песьні запела купальныя.

Агонь

У небе зьнічаваньняў трыццаць тры зьліліся у адзін Агонь адвечны, наўкол Агню зьбіраюцца вятры, іх трыццаць тры, і кожны мае сьвечку. I кожны мае іншым што сказаць ці памаўчаць — маўчаньне зразумеюць. Іх трыццаць тры, і сьвечкі іх гараць, і душы каля вогнішча гавеюць.

Бераг

Мяне выкінуў акіян на чырвоны, гарачы бераг і сказаў: гэты бераг ты да апошняй тваёй пясчынкі. I адчуў я: па мне паўзуць супраць сонца штодня вужакі і брыдуць ім наўсьлед зьвяры, пыл чырвоны нясуць на поўсьці. Нават птушкі, што ў вышыні пралятаюць да акіяна, афарбоўваюцца ў колер мой да апошняй сваёй пушынкі. Да апошняй сваёй пылінкі я належу зьвярам, вужакам і далёкім самотным птушкам на тым беразе акіяна. Я заўсёды камусь належу — хоць каханы, хоць ненавідны, я — за сонцам і супраць сонца, я — прычына бяды і шчасьця.

*** Сівыя пчолы…

Сівыя пчолы, сівыя птушкі, сівыя людзі, я заблудзіў, бадзяга, у ваш лес, дзе дацьвітае пяціпалы бэз, каб вашу мудрасьць, як раку, прыгубіць.
Сівыя людзі,
сівыя птушкі, сівыя пчолы, па вашых пожнях сьцелецца смуга, у вашым небе выраяў туга — там чутны голас маёй птушкі кволай.
Сівыя людзі, сівыя пчолы, сівыя птушкі, прыйду да вас аднойчы назаўжды, прыйду празь сьнег, сьпякоту і дажджы, віном зь сьлязою прошласьць памянуўшы.

Зьмяіны Цар

Мой гаспадар Зьмяіны Цар, ты ведаеш, як словы над вогнішчам купальскіх чар складаюцца ў замовы. Мой гаспадар Зьмяіны Цар, сьвятлом сваёй кароны ты кажаш шлях сярод імшар у храм дуброў зялёных. Мой гаспадар Зьмяіны Цар, ад хіжакоў дубровы хаваюць дзіўны твой аўтар без абразоў і словаў. Мой гаспадар Зьмяіны Цар, твайго аблічча рысы да аўтара нясём, як дар, і я, і сёстры рысі.

Лес

Хутка змрок абцяжарыць пчаліныя лёгкія скрылцы, мёдам Лес набрыняе да сутвы нямых каранёў, але — Лес не нямы: і ў лісточку, і ў кволенькай жылцы мова тчэцца лясная зь мільярдаў лясных галасоў. Нават самы няздатны і самы глухі з чалавецтва зразумее яе і забудзе, прасьветлены ёй, пра людскую душу, што спазнала пакуты калецтва, калі смагу спатоліла брата Іюды душой.

Пан Лес

Лес — гэта храм. У ім акрыяе Хам. Лес — гэта сьвятарнае мейсца, для душаў аблудных меса. Меў золата, срэбра Крэз, але калі б ён убачыў хоць раз наш бурштынавы Лес вышэй ад варагавых мачтаў, — паблякнула б срэбра яго і золата б паржавела, пад ногі б каменьнем лягло і сэнсу б суздром ня мела, бо Лес — гэта больш чым лес. Вам ранілі гострым сэрца, крывавіць, баліць парэз, і хочацца толькі сьмерці, стрывайце, знайдзіце моц дайсьці, дапаўзьці да Лесу, ён з боскай крыві прарос пакутнікам правіць месу, ён спыніць жывіцай кроў — такога ня змогуць людзі, і, быццам прадвесьні гром, у Вас немаўляпрабудзіць. Жыцьцё і тым болей сьмерць загубяць свой сэнс цялесны — Пан Лес не дазволіць мець пачуцьцяў, што шкодзяць Лесу, бо нельга паганіць храм, бо нельга сьвятое нішчыць, куды ж тагды прыйдзе Хам ад хамства душу ачысьціць?

Чырвоны радок

Кожны мой золак пачынаецца з сонца як пэргамэнты Слова пачыналіся з чырвонай літары а паганскія сьвяты з ахвярнай крыві Богу Сонца бо спачатку было Сонца і Сонцам быў Я і выкрэсьліў Я вам Слова і пачалося яно з крыві Ігара
Поделиться:
Популярные книги

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование