Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Дух

…ды слова не прагняві, Бо слова належыць Духу, Кіньце слова гайні — I паляціць пацяруха. Змоўчыць абражаны Дух, Новае слова народзіць, Спыніць натоўпу рух, Каб гаварыць аб народзе. Зноў прыляціць гайня, Выйдзе зь яе плюгавы. «Дух — гэта, людзі, Я!» — Скажа, а сам з рагамі. Людзі разявяць рот — Як жа ж, такія словы: «З намі — увесь народ! Шлях — да адзінай мовы!» Людзі закрыюць рот, Кожны сябе спытае: «Гэта ж і я — народ — Лёс такі прычакаю?» Людзі закрыюць рот, Людзі апусьцяць вочы… Вось табе і народ, Думаць прывыкнуў моўчкі. З
думай такой і вы:
Выжыве Дух-заступнік, Знойдзе для нас правы, Зьнішчыць пасад наш кутні… Выжыве — гэна так! Знойдзе… I вам на тацы Медны падасьць пятак: «Вось вам на хлеб, засранцы!»

Марыя

Вечнасьць зрывае пялёсткі з ружы… сее, нібы насеньне, па сухадолах людскія душы, па чарназёмах каменьні. Сонца ўрастае ў чужое поле і вырастае з чужога, а калі ўзыдзе — сьвятлом, як сольлю, раны пячэ нябогу. З болем сваім ён пад дрэва сядзе, высыпле жвір з сандаляў, столькі самоты ў яго паглядзе, колькі блакіту ў далях. Птушка загледзіцца ў твар нябогі, скрушна перажагнецца, ад разьвярэджаных ног дарога травамі захінецца. Па чарназёмах гудуць каменьні, душы — па сухадолах: стань, небарака, стань на калені, любіць пакорных доля. Ён жа намацае лёс кавенькай, выбрыдзе да жанчыны, жыта зьмятае яна ў сявеньку белым крылом гусіным. — Сьветлая! — наймя ёй дасьць нябога. — Выгаі мае раны, Сьветлая, мроя мая й трывога, золачак мой крамяны. Сьветлая вымавіць: — Я — Марыя, з твару змахне змаршчынкі і бедаку, як душу, раскрые дзьверы сваёй хацінкі. Зёлак настоіць на першым сьнезе, нанач яго напоіць, скура, як з вужа, зь нябогі зьлезе, згіне з душы нябогасьць. — Любы мой, — скажа яму Марыя, — шчасьце тваё ў пакутах. Дзьверы адчыніць, бы сьвет, старыя, пойдзе на холад люты, пойдзе, ды сьніцца начамі будзе: з крыжам яго нібыта, ходзіць па вёсках, па ўбогіх людзях, Богам самім забытых.

Маналёг адступніка

Я трапіў у сіло журбы, я сам у гэтым вінаваты, я быў — здаецца, ўчора — быў на радасьць і сяброў багаты. Заўчасна разарваць сіло я мог бы, ды баюся болю — яно да жылаў прырасло, як роздум мой прырос да столі, пусты і быццам бы ня мой, як знак сьціхотнага вар’яцтва, і брыдкі па начох, як лой ці кроў на езуіцкіх пальцах. Адкуль, адкуль прыйшло яно? Калі з граху, дык грэх мой — шчасьце. Я сам, я сам прыдбаў яго — гайворана віновай масьці.

*** Ён шкадаваў турэмных пацукоў…

Ён шкадаваў турэмных пацукоў, карміў з рукі і, нават пасьля ката, даваў лізаць ім на кайданах кроў, а сам паглядам пілаваў на вокнах краты. Ён ненавідзеў гэтых пацукоў, калі ішоў чарговы раз да ката, за тое, што лізалі яго кроў і пільнавалі ад пагляду краты. Ён ненавідзеў і любіў сяброў, што прадалі яго за срэбнік кату. Гаіла сонца прамянямі кроў і пілавала прамянямі краты.

Штучная раса

Торф ня смокча штучную расу, і ня п’юць у лузе перапёлкі, я зьбяру яе і аднясу у агонь, бы ржавыя іголкі. Ды агонь аддасьць расу назад, скажа ўсьлед: «Я полымя шаную». I яшчэ наўсьлед сабе пачую: «Чалавек, як мог ты? Ты ж мой брат». I раса мне скуру апячэ. У агонь атруты больш ня кіну, лепей сам пазбаўлюся вачэй, але вочы брата
не загінуць.

*** «Каб ты каменем стаў!»…

«Каб ты каменем стаў!» I я стаў… сярод поля. Ані жыта засеяць, ані пожні ўзараць. Разам з гневам у мне скамянела патоля — ацяжэлых вачэй на людзей не падняць. I калі б я заплакаў — паўпіваліся б сьлёзы скамянелым струпеньнем у шчокі мае, толькі я не заплачу, бо рана ці позна: «Каб ты здраднікам стаў!» — хтосьці зноў пракляне.

Вільня, 1864 год

Эшафот на Лукішкаўскім Пляцы
Перад сьмерцю зязюля кувае, перад сьмерцю жыцьця многа зычыць, а паходня, як сонца, палае, ды жыцьця, як агню, не пазычыць… Ты адкуль прыляцела, зязюля? Можа, гоніць цябе па ўсім сьвеце, быццам ястраб, шалёная куля, быццам коршак, драпежны вецер. Сьціхні ж, сьціхні, дурніца-птушка! Ці ня чуеш: гудуць вяругі, вецер шыбенікаў гушкае і, як коршак, ірве харугвы. Памаўчым… Не збылася воля, толькі лепшых сяброў забрала і пакінула сярод поля кос ды вілаў зламаных джалы. Памаўчым, але боль ня сьцішым — будуць помніць забойцаў раны. Слоў і клятваў ня трэба лішніх, шлях да волі навек абраны.

Памяць пра яцьвягаў

…ані табе мовы,

ані табе сьцяга…

памяць пра яцьвягаў —

помста за яцьвягаў…

Выстудзілі хату… Памяць адубела… бы яцьвяг кудлаты — шэрая кудзеля. Кашляе крывёю выстылая хата… страшна… за сьпіною здань — яцьвяг кудлаты. Азірнуся тройчы: вочы… літасьць просяць. Белы ветах ноччу зоркі ў небе косіць. I галосяць зьнічкі над пустою хатай… Ветах — сэрп крывіцкі… …кроў… яцьвяг кудлаты. Азірнуся: вочы! Гэта ж вочы брата! …Мала зорак ноччу над маёю хатай. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . I галосяць зьнічкі, па жывых галосяць, гэта люд крывіцкі чорны ветах косіць.

Маналёг Сяргея Палуяна

Няма вады. Сыду са смагай. Прымі мяне, вільготны жвір. Прысьню: са мною кастарагу варушаць цёмныя глыжы. Ні ашчаперыцца, ні ўстаць мне, ні клікнуць сонечны прамень, я — белы ў чорным немы Страцім, цяжкі, як яравы камень. А нада мной сыпун шапоча: ты ж піць хацеў, дык пі мяне… I мурашамі лезе ў вочы, шыпіць, як гадзіна ў гайне. Даволі, злодзей, я ўжо сыты, ну як паклікаць мне сьвятло, ты ж голас, як агонь, засыпаў, ты ж позірк мой зачмурыў тхлом. А там, за сьненьнем, вырай сонцаў губляе пёрачкі ў Дняпро, і вочы маміны бясконца выглядваюць мяне ў вакно. Я наталюся, акрыяю, адрыну чорныя глыжы і сам расою запалаю на руні роднае мяжы.

Званы

Ахвярую Алегу Мінкіну

I

Жыў калісьці на Палесьсі майстра адмысловы, ён ствараў званы, як песьні, ён вучыў іх словам. I яго званы, бы людзі крывіцкага роду, не хавалі медны грудзі за сваім народам. Біў пярун па тых званіцах, што натоўп склікалі, ды ад лёсу адхрысьціцца людзі не жадалі. А званы нясьлі па вёсках ад Дняпра да Буга словы волі, голас боскі: Дзіда! Меч! Кальчуга!
Поделиться:
Популярные книги

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Инквизитор тьмы 3

Шмаков Алексей Семенович
3. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор тьмы 3

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование