Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

– Яна хворая?

– Нiчога страшнага. Але сама па сабе гэтая падзея досыць значная, каб занепакоiць нашыя ўлады. Нова загрубела.

– Яна... што?

– Я ж сказала: зацяжарала.

Зiра з цiкавасцю назiрае за мною.

Раздзел VI

Ад такой навiны я ажно здранцвеў. Я яшчэ быў няздольны ўсвядомiць, да чаго можа прывесцi гэтая падзея. Спачатку мяне захлiснула хваля розных не дужа рацыянальных пачуццяў, а больш за ўсё ўстрывожыла пытанне: чаму мне дагэтуль нiчога не паведамiлi? Але Зiра i слова не дала мне сказаць.

– Я сама заўважыла гэта ўсяго

два месяцы назад, калi вярнулася з падарожжа. Гарылы нiчога не зразумелi. Я патэлефанавала Карнэлiю, а ён у сваю чаргу меў доўгую размову з дырэктарам. Яны сышлiся на тым, што лепей захаваць усё ў тайне. У курсе справы толькi я ды яны двое. Нову памясцiлi ў iзаляваную клетку, i я сама яе даглядаю.

Я ўспрыняў скрытнасць Карнэлiя як здраду i адчуў, што Зiры таксама няёмка. Мне здалося, што за маёй спiнаю пачынаюць рабiць нешта нядобрае.

– Не хвалюйся, - паспрабавала супакоiць мяне Зiра, - яе добра даглядаюць, яна ўсё мае - я за гэтым сачу. Яшчэ нiхто нiколi так не аберагаў цяжарную самку чалавека.

Пад яе насмешлiвым позiркам я апусцiў вочы, усё роўна як вiнаваты шкаляр. Зiра старалася захаваць iранiчны тон, але я адчуваў, што яна ўсхваляваная. Вядома, я ведаў, што мая фiзiчная блiзкасць з Новаю стала непрыемная Зiры з таго самага моманту, калi яна зразумела, што я разумная iстота, але цяпер убачыў у яе позiрку не грэблiвасць, а нешта iншае. Ну вядома, яна была занепакоеная! Таямнiчасць, з якою гаварыла цяпер Зiра пра Нову, наўрад цi была добраю прыкметаю. Я здагадваўся, што Зiра не сказала мне ўсёй праўды: напэўна, Вялiкi Савет таксама быў у курсе справы, i з гэтай нагоды ўжо не раз склiкалiся нарады на сама высокiм узроўнi.

– Калi Нова павiнна раджаць?
– спытаўся я.

– Праз тры-чатыры месяцы.

I тут я раптам уцямiў нарэшце ўсю трагiкамiчнасць майго становiшча: я стану бацькам у сiстэме Бетэльгейзе! У мяне будзе дзiця на планеце Сарора, народжанае жанчынаю, да якой я адчуваю неадольнае фiзiчнае iмкненне, iншы раз жаль, але ў жанчыны гэтай - мазгi жывёлiны. Напэўна, нiводная разумная iстота ва ўсiм сусвеце яшчэ не зведвала такога! Мне хацелася адначасова i плакаць i смяяцца.

– Зiра, я хачу яе бачыць!

Яна адказала мне прыкрай грымаскаю.

– Я ведала, што ты гэтага захочаш. Я ўжо гаварыла з Карнэлiем, i, думаю, ён не будзе пярэчыць. Ён чакае цябе ў сваiм кабiнеце.

– Карнэлiй - здраднiк!

– Ты не маеш права гаварыць так. Ён разрываецца памiж любоўю да навукi i сваiм малпавым абавязкам. Натуральна, што цяжарнасць Новы вельмi яго палохае...

Пакуль я iшоў услед за Зiраю па калiдорах iнстытута, трывога мая ўсё ўзрастала. Я здагадваўся, пра што думалi вучоныя-малпы: яны баялiся, што можа ўзнiкнуць новая раса, якая... Чорт!.. I тут да мяне дайшло, якiм чынам я змагу здзейснiць ускладзеную на мяне лёсам мiсiю!

Карнэлiй сустрэў мяне досыць цёпла, але ў нашых адносiнах ужо з'явiлася напружанасць. Раз-пораз ён употайкi пазiраў на мяне цi не з жахам. Я стрымаў сябе, каб не прыступiць адразу да тэмы, якая хвалявала мяне больш за ўсё. Спачатку спытаўся, як ён даляцеў i як скончылiся раскопкi.

– Вынiкi фенаменальныя!
– загарэлiся

ў яго вочы.
– У мяне ў руках неабвержныя доказы!

Карнэлiй не мог не пахвалiцца сваiм поспехам. Зiра сказала праўду: Карнэлiй i праўда разрываўся памiж любоўю да навукi i малпавым абавязкам. Але цяпер са мною гаварыў вучоны, апантаны даследнiк, якi вышэй за ўсё цанiў перамогу сваёй гiпотэзы.

– Мы знайшлi шкiлеты, - расказваў ён.
– Не адзiн шкiлет, а мноства, i размешчаны яны такiм чынам, што гэта, несумненна, могiлкi. Ёсць чым пераканаць сама тупагаловых. Але нашы арангутаны, вядома, бачаць у гэтым толькi дзiўнае спалучэнне акалiчнасцей.

– I што гэта за шкiлеты?

– Шкiлеты не малпаў.

– Зразумела.

Мы паглядзелi адзiн аднаму ў вочы. Энтузiязм Карнэлiя адразу апаў, i ён гаварыў ужо больш павольна:

– Не буду ўтойваць: вы ўгадалi - гэта чалавечыя шкiлеты...

Зiра, пэўна, ужо была ў курсе справы, бо не здзiвiлася анi кроплi. Мы зноў сустрэлiся з Карнэлiем позiркамi. Я чакаў. Нарэшце ён рашыўся.

– Цяпер я ўпэўнены, - сказаў Карнэлiй, - што некалi на нашай планеце iснавала чалавечая раса, надзеленая здольнасцю мыслiць, раса людзей, падобных вам i iншым людзям Зямлi. Пасля яна дэградавала, i нашыя людзi ператварылiся ў жывёлiн... Да таго ж, вярнуўшыся, я знайшоў тут новыя доказы сваёй гiпотэзы.

– Новыя?

– Але. Iх адкрыў загадчык энцэфалiчнага аддзялення, малады шымпанзэ з вялiкай будучыняй. Гэта нават генiй... Не варта думаць, - з горкай iронiяй усмiхнуўся Карнэлiй, - што малпы заўсёды былi толькi пераймальнiкамi. У некаторых навуках мы зрабiлi багата адмысловых адкрыццяў i асаблiва вялiкiх поспехаў дасягнулi ў вывучэннi мазгавой дзейнасцi. Калi змагу, пазнаёмлю вас неяк з вынiкамi. Упэўнены, вы будзеце здзiўлены.

У мяне стварылася такое ўражанне, што ён сам стараўся запэўнiць сябе ў генiяльнасцi малпаў, а таму гаварыў з залiшняй гарачнасцю. Але ж я нiколi i не спрабаваў спрачацца з iм на гэтую тэму. Карнэлiй сам паскардзiўся якiя-небудзь два месяцы назад на адсутнасць у малпаў стваральных здольнасцей. А цяпер з гонарам дакляраваў:

– Паверце, настане дзень, калi мы пераўзыдзем людзей ва ўсiх сферах. Мы невыпадкова сталi нашчадкамi чалавечай культуры, як вы можаце гэта ўяўляць сабе. Гэта здарылася ў вынiку нармальнага ходу эвалюцыi. Эра разумнага чалавека прайшла, i на змену яму з'явiлася больш дасканалая iстота, якой было наканавана захоўваць асноўныя дасягненнi людзей доўгi перыяд адноснага застою, каб пасля ўзляцець да новых вяршынь.

Такi падыход да гэтай праблемы быў мне новы. Я мог бы адказаць Карнэлiю, што многiя мыслiцелi Зямлi прадчувалi i прадказвалi з'яўленне вышэйшай iстоты, якая калi-небудзь заступiць людзей, але нiводзiн вучоны, фiлосаф цi паэт не ўяўляў сабе гэтую звышразвiтую iстоту ў малпiным аблiччы. Але мне не надта хацелася спрачацца пра такiя драбнiцы. Галоўнае было ў тым, што думка знайшла сабе iншае ўвасабленне ў жывым стварэннi, цi ж не праўда? Цяпер мяне займала iншае, таму я перавёў гамонку на Нову i стан яе здароўя. Карнэлiй не сказаў мне нiчога новага, але паспрабаваў усцешыць:

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)