Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца арыгінал машынапісу артыкула на рус. мове пад назвай «От замысла к вополощению» — 9 арк. са значнымі праўкамі сінім чарнілам рукой В. Быкава, на адвароце апошняга арк. — два малюнкі: партрэт вайскоўца ў касцы і чалавека ў будзёнаўцы.

Стар. 233. …красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары «РОА». — Руская вызваленчая армія (Русская освободительная армия), якая была створана падчас Другой сусветнай вайны ў асноўным з савецкіх ваеннапалонных ці эмігрантаў. Кіраваў арміяй генерал-лейтэнант А. Уласаў.

Стар. 235. Чытач-астраном з Масквы паведаміў, што малады месяц, які тою парой паяўляецца ў небе вечарам, не можа свяціць і ноччу: да поўначы ён павінен зайсці. Гэта правільна, і я пасля гэта выправіў. — Быкаў атрымаў некалькі падобных лістоў

ад чытачоў, аднак ні ў першым кніжным выданні «Сотнікава», ні ў публікацыях у зборах твораў усё ж не выправіў гэтую астранамічную недакладнасць — гл.: Быкаў В. Сотнікаў. Абеліск. Аповесці. Мінск, 1972, с. 42; Быкаў В. Зб. тв.: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1981, с. 164; Быкаў В. Зб. тв.: у 6 т. Т. 2. Мінск, 1992, с. 35.

Стар. 236. Напісаная па-беларуску, аповесць гэтая спачатку з’явілася ў перакладзе на рускую мову і толькі праз паўгода была надрукавана ў беларускім часопісе «Полымя». Для таго было некалькі прычын, і адной з іх з’явілася праблема мастацкага перакладу, якая заўсёды востра стаіць перад нашымі брацкімі літаратурамі. — Пазней Быкаў больш дэталёва распавядаў пра гэта — гл.: Быкаў В. Поўны зб. тв.: у 14 т. Т. 8. С. 262–264. Трэба дадаць, што «Сотнікаў» ужо быў надрукаваны ў часоп. «Новый мир» (1970, № 5), а ў рэдакцыі «Полымя» яшчэ разважалі, ці варта публікаваць аповесць? Захаваліся лісты самых уплывовых асоб тагачаснага Саюза пісьменнікаў — М. Танка і П. Броўкі — яны красамоўна сведчаць пра крытычныя заўвагі, зробленыя Быкаву, і пра тое, каму ён у тым ліку абавязаны тымі зменамі ў творы, на якія ў выніку яго прымусілі пайсці. Так, М. Танк пісаў рэдактару «Полымя» П. Кавалёву:

«Зараз аповесць чытаецца з большай цікавасцю, хоць і цяпер яна, напэўна, выкліча шмат заўваг чытачоў. Я — за тое, каб яе надрукаваць у часопісе „Полымя“, параіўшы аўтару крыху праясніць агульны фон, каб не такая фатальная „обреченность“ ляжала на героях гэтай аповесці, і, можа, хоць у фінальнай сцэне паказаць галоўных віноўнікаў усёй трагедыі — фашысцкіх захопнікаў. Я не буду раіць, якія сюжэтныя хады можна было б зрабіць. Аўтар — пісьменнік вопытны. Яны яму відней».

У сваю чаргу П. Броўка прад’яўляў больш прэтэнзій:

«Калі я адлажыў аповесць і падумаў, якое пачуццё яна ў мяне выклікала? Бясспрэчна нянавісць да здраднікаў-паліцаяў, ну і канечне да немцаў, хоць іхнюю лютасць можна было б паказаць больш. А то доўгі час яны наогул застаюцца па-за сцэнай.

Што б мне хацелася? Бачыць аповесць надрукаванай з некаторымі папраўкамі і дадаткамі, якія аўтару зрабіць было б не вельмі цяжка.

Па-першае, хоць у парадку адступлення паказаць хоць бы адну падзею гераізму партызанаў. Хай бы яна звялася, скажам, да разгрома невялічкага гарнізона дзесьці ў воласці, у невялікім мястэчку. А то ўвесь час яны ўцякаюць (гэтыя Рыбак і Сотнікаў).

Па-другое. Вельмі прыкра, калі Рыбак вядзе Сотнікава на смерць. Можа, адзінкавы такі выпадак і быў, але гэта неўласціва нашаму партызанскаму руху. Можа, варта было б пазбегнуць гэтага, а калі не, дык было б добра, каб Рыбака (нягледзячы на яго пераход у паліцаі) усё роўна павесілі. А то выходзіць, што здрадніцтва, шкурніцтва перамагае».

Пасля ж абмеркавання «Сотнікава» на пасяджэнні рэдкалегіі «Полымя» Быкаву быў накіраваны наступны ліст:

«19 жніўня 1970 г.

Паважаны Васіль Уладзіміравіч!

Як Вы папрасілі на паседжанні рэдкалегіі нашага часопіса — пасылаем Вам асноўныя нашы заўвагі па Вашай аповесці „Сотнікаў“.

1. Хацелася б, каб Вы, калі можна так сказаць, праяснілі агульны фон аповесці: можа б, хоць у парадку адступленняў ці праз успаміны галоўных герояў паказалі адну-дзве падзеі гераізму партызан, каб мясцовыя паліцаі не адчувалі сябе „гаспадарамі“ і г. д.

2. Ці не можна некалькі зняць з герояў фатальную „обреченность“, каб яна не ляжала ў іх увесь час на плячах. Добра было б, каб Сотнікаў у Вас хоць бы ў апошні час — пасля допыту і на плошчы — быў больш мужны і цвёрды, — ён жа „касцяк“ усёй аповесці. Пажадана, каб Вы некалькі праяснілі яго разважанні ў тым плане, у якім гаварылася на паседжанні рэдкалегіі. (Сотнікаў думае: варты людзі ці не, каб за іх аддавалі жыццё; яго развагі пра адукацыю Рыбака і вышэйшы кодэкс чалавечнасці, пра біблію на матчыным камодзе і г. д.)

3. Можа, дзе больш падкрэсліць, што Рыбак — катэгорыя сацыяльная. Адсюль — ясней стануць вытокі яго здрады.

4. Хацелася, каб Вы абавязкова паказалі больш галоўных віноўнікаў усёй трагедыі — фашысцкіх захопнікаў, а не мясцовую паліцыю: вядома, што паліцаі былі толькі фашысцкімі паслугачамі і г. д.

5. Ці трэба, каб стараста „круціўся між двух агнёў“, калі ён ідзе

служыць да немцаў па заданні партызан.

6. Не хацелася б, каб людзі „праходзілі міма“ Басі — Вашай гераіні, — калі яна хаваецца ад немцаў і паліцыі…

Просім Вас уважліва паставіцца да заўваг і тыя з іх, якія, на Вашу думку, слушныя, улічыць пры дапрацоўцы аповесці.

Друкаваць яе будзем, як толькі атрымаем ад Вас папраўлены рукапіс.

Па даручэнні рэдкалегіі: П. Кавалёў. І. Пташнікаў».

Сяргей Залыгін (стар. 237)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — «Лит. газета», 1973, 1 жн. пад назвай «Зоркость исследователя, страсть художника» ў рубрыцы «Штрихи к портрету». Друкаваўся таксама пад назвай «Зоркость исследователя, страсть художника» ў кн. «Колокола Хатыни» і ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4; у пер. на бел. мову ў кн. «Праўдай адзінай» пад назвай «Сяргей Залыгін».

Датуецца часам першай публікацыі.

Напісаны да 60-годдзя расійскага пісьменніка Сяргея Залыгіна (1913–2000). Пра гэты артыкул В. Быкаў пісаў у лісце да В. Аскоцкага: «Писать статей я не умею, не туда направлены мозги, как говорил один наш покойный профессор, но тут „Литературка“ уломала, и мне неудобно было отказаться от такой кандидатуры, какой является С. П. Залыгин. Человек и писатель он оч[ень] хороший, и я его люблю, хотя, конечно, эта любовь в творческом смысле больше внушена повестью „На Иртыше“, чем романом „Южно-американский вариант“ или даже „Соленая пядь“. Ты прав, об этой повести у меня было написано больше, нежели о романах, но в редакции подрезали. Не знаю, м[ожет] б[ыть], автор иначе расценивает свой последний роман, или, б[ыть] м[ожет], я написал „не очень“, но он мне что-то не написал…» У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца машынапіс (2 арк.) пачатку артыкула са значнымі праўкамі сінім чарнілам пад назвай «Неутомимый исследователь жизни» (першапачатковы варыянт: «Исследователь жизни») і падзагалоўкам «К литературному портрету Сергея Залыгина» (першапачатковы варыянт: «Штрихи к портрету С. П. Залыгина»). Уверсе пазнака рукой Быкава — «июнь 73 г.». Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж гэтым машынапісам і публікацыяй у Зб. тв., 1994.

Стар. 237. …узброенага эстэтычнымі і тэхнічнымі ведамі нашага веку. — У машынапісе далей ідзе: «Эта книга содержит множество самых проникновенных, зачастую неожиданных суждений и выводов, возможных лишь для широко и самостоятельно мыслящего человека науки».

Стар. 238. …але таксама і паэтам. — У машынапісе далей ідзе: «чье отношение к великим художникам прошлого эмоционально и поэтично».

Апроч таго, у Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваюцца яшчэ два машынапісы гэтага артыкула са шматлікімі праўкамі рукой В. Быкава сінім і чорным чарнілам і простым алоўкам. Першы машынапіс (9 арк.) — ранняя рэдакцыя артыкула пад назвай «На крутых поворотах истории» і падзагалоўкам «Несколько мыслей о последних произведениях Сергея Залыгина» (першапачатковы варыянт: «Cубъективные заметки о творчестве Сергея Залыгина»). На 1-м арк. уверсе паметы: «2 экз.», «май 73 г.». Другі машынапіс (10 арк.) — пазнейшая рэдакцыя артыкула (назва і падзагаловак закрэслены). На апошнім, 10-м арк., — подпіс В. Быкава. Ніжэй падаюцца істотныя разыходжанні паміж другім машынапісам і публікацыяй у Зб. тв., 1994.

Стар. 238. Стаўшы распараджальнікам лёсаў тысяч людзей, сібірскі селянін Мешчаракоў, сам штодзённа рызыкуючы жыццём, не страціў і каліва свайго прастадушша, цярпімасці да чужой слабасці, здольнасці да суперажывання чужому гору. — У машынапісе гэтаму сказу папярэднічае наступны: «Сибирский крестьянин Мещеряков, вставший на защиту завоеваний революции, казалось бы, подобно своему земляку Брусенкову должен ожесточиться в кровавой борьбе с контрреволюцией и вытравить из своей души малейшие намеки на все сердобольное, человеческое. Но — нет».

Стар. 239. Вераломства белых, якія ў рашаючы момант прымянілі «слёзную сценку», вымусіла Мешчаракова на крайні сродак, супраць якога ён у прастадушным пратэсце і кінуў аб зямлю сваю мярлушкавую папаху… — У машынапісе далей ідзе: «Именно белые и неблагоприятно сложившиеся обстоятельства заставили этого крестьянского вожака, признанного мастера партизанской войны, обратиться к араре, когда исход важнейшего сражения решался не армией, не умельством и доблестью ее главкома, а бабами, стариками и ребятишками. Но другого выхода не было, враг грозился разорить все, что с таким трудом в течение нескольких месяцев создавалось в партизанской столице — Соленой Пади.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Законы Рода. Том 11

Flow Ascold
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5