Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Для шматлікіх паклоннікаў таленту вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Васіля Быкава гэты год стаў адкрыццём яшчэ і Быкава-драматурга. Першымі пазнаёміліся з ім землякі пісьменніка: у Гродне, у абласным драматычным тэатры, упершыню была пастаўлена яго псіхалагічная драма „Апошні шанц“. Гэтымі днямі адбылася сустрэча з Быкавым-драматургам у Мінску: у акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся грамадскі прагляд „Апошняга шанца“.

П’еса працягвае галоўную для пісьменніка тэму — тэму народнага подзвігу.

Пасля спектакля В. У. Быкаў сказаў карэспандэнту БЕЛТА…»

Стар. 260. …Сцэнічныя

вобразы нараджаліся на маіх вачах, і я шчыра ўдзячны рэжысёру спектакля Валерыю Мікалаевічу Раеўскаму, акцёрам Леаніду Рыгоравічу Рахленку, Галіне Кліменцьеўне Макаравай, Паўлу Васільевічу Кармуніну і іншым за выдатнае ўвасабленне галоўнай ідэі п’есы. Яе раскрыццю, эмацыянальнай напоўненасці спектакля дапамагае арганная музыка Сяргея Картэса і мастацкае афармленне, зробленае Барысам Герлаванам. — Раеўскі Валерый (1939–2011) — беларускі тэатральны рэжысёр; мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (1991–2009); народны артыст Беларусі (1998). Рахленка Леанід (Леон, 1907–1986) — беларускі акцёр, рэжысёр, педагог; народны артыст БССР (1946) і СССР (1966). Макарава Галіна Кліменцьеўна (у дзявоц. Чаховіч Агата; 1919–1993) — беларуская актрыса; народная артыстка БССР (1967) і СССР (1980). Кармунін Павел (1919–2002) — беларускі акцёр; народны артыст БССР (1980). Картэс Сяргей (нар. у 1935) — беларускі кампазітар чылійскага паходжання; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980); народны артыст Беларусі (1999). Герлаван Барыс (нар. у 1937) — беларускі мастак украінскага паходжання; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977); народны мастак БССР (1990).

1975
Вялікая акадэмія — жыццё (стар. 261)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Вопросы литературы», 1975, № 1, дзе апублікавана ў рубрыцы «В творческой мастерской. (К 30-летию Победы над фашистской Германией)». Гутарка, якую вёў Л. Лазараў, друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни», зб. «Оружием слова» (Минск, 1978), Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

Перадгісторыя з’яўлення гутаркі вядомая з успамінаў Л. Лазарава: «Здаецца, і я ў яго [В. Быкава. — С. Ш.] выклікаў сімпатыю. Пачаў клікаць у госці да сябе ў Гродна. Мне таксама вельмі хацелася з’ездзіць да яго, але вырвацца з часопіса было няпроста. Я паабяцаў начальству інтэрв’ю Быкава і атрымаў згоду. Паслаў Васілю пытанні і адправіўся ў Гродна. […]

Да майго прыезду інтэрв’ю было гатова, Васіль адказаў на ўсе пытанні, мы, здаецца, паправілі два ці тры словы (потым гэтае інтэрв’ю неаднойчы перадрукоўвалася, у ім былі і матэрыялы, што характарызавалі творчасць самога Быкава, і нетрывіяльныя яго меркаванні пра асвятленне вайны ў нашай літаратуры). Я паклаў інтэрв’ю ў партфель, а пасля правёў у Гродне некалькі цудоўных дзён, якія запомніліся на ўсё жыццё».

Стар. 261. Барыс Слуцкі (1919–1986) — расійскі паэт.

Стар. 267. Тут патрэбны зусім іншыя фарбы і страсці маштабу шэкспіраўскіх. — Шэкспір Уільям (1564–1616) — англійскі паэт, драматург; класік англійскай літаратуры.

Стар. 268. Я пісаў ужо пра радаслоўную Рыбака з «Сотнікава», правобразам яго паслужыў чалавек, які, апроч аднолькавага лёсу, не меў больш нічога агульнага з яго літаратурным персанажам. — Гл. артыкул «Як была напісана аповесць „Сотнікаў“».

О книге «Высокий день» и ее авторе (стар. 278)

Друкуецца паводле кн.: Пациенко Г. Высокий день.

Повесть и рассказы. М., 1976, дзе ўпершыню апублікавана.

Можа быць датавана не пазней 3 студзеня 1975 г. — зыходзячы з ліста В. Быкава да Г. Пацыенкі.

Прадмова да кнігі Генадзя Пацыенкі (нар. у 1937), беларускага пісьменніка, які піша на рускай мове. Прадмова была напісана ў адказ на просьбу Г. Пацыенкі. Быкаў паведамляў у суправаджальным лісце: «Высылаю просимое, которое написал тотчас по получении письма, хотя, м[ожет] б[ыть], и не так, как следовало, но я не очень умею делать подобные вещи. Но я старался пообъективнее и подоброжелательнее, как и следует в таких случаях».

Стар. 278. …Геннадию Пациенко повезло с самого детства, прошедшего среди живописной природы северной Белоруссии и Смоленщины, — в местах, некогда страстно любимых И. Репиным… — Рэпін Ілья (1844–1930) — рускі мастак.

[Беседа с Юрием Бондаревым и Михаилом Кузнецовым] (стар. 280)

Друкуецца ў скарачэнні паводле — Юрий Бондарев, Василь Быков, Михаил Кузнецов. Почему и сегодня мы пишем о войне? // Лит. газета, 1975, 19 февр., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «30 лет Великой Победы». Гутарку правяла і запісала Т. Залатухіна.

Датуецца часам першай публікацыі.

Стар. 281. Но даже в быту Достоевский поставил Родиона Раскольникова в невероятно сложные коллизии… — Раскольнікаў — герой рамана Ф. Дастаеўскага «Преступление и наказание».

Стар. 283. …в эпоху ли Петра I… — Пётр І Вялікі (Пётр Аляксеевіч; 1672–1725) — апошні цар Усея Русі з дынастыі Раманавых (з 1682) і першы Імператар Усерасійскі (з 1721).

Стар. 285. Еще мне хотелось бы вспомнить повесть «Сорок дней, сорок ночей» крымского писателя Анатолия Никаноркина… — Ніканоркін Анатоль (1921–1994) — расійскі паэт, празаік.

Стар. 285. Я знаю в Гродно бывшего командира батареи, много пережившего на фронте и отдавшего пятнадцать лет жизни написанию содержательных и правдивых воспоминаний, относящихся к весне и лету 1942 года. Желая увидеть этот материал изданным, я за несколько месяцев тщательно выправил его язык, но куда бы автор затем ни обращался, он получал отказ. — Размова ідзе пра Івана Ушчапоўскага (1913–1995), які падчас Другой сусветнай вайны служыў у гаўбічным артылерыйскім палку 697-га асобнага вынішчальнага дывізіёна. У 1955 г. выйшаў у адстаўку. Працаваў настаўнікам працы ў школах Гродна, на Гарпрамкамбінаце. Быў членам літаб’яднання пры газеце «Гродненская правда», якім кіраваў Быкаў. Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку ў газеце «Гродненская правда»: «Однополчане» (1984, 3 жн.), «Не забыть» (1985, 12 янв.), «Младший Гастелло» (1985, 23 марта).

Стар. 287. М. Пришвин — Прышвін Міхаіл (1873–1954) — расійскі пісьменнік.

Праўда вайны (стар. 292)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1975, 7 сак. пад назвай «Агульнымі намаганнямі». Друкаваўся таксама са скарачэннямі ў часоп. «Новый мир», 1975, № 4 пад назвай «Правда войны».

Датуецца не пазней 3 сакавіка 1975 г.

Скарочаны варыянт даклада на Усесаюзнай творчай нарадзе пісьменнікаў і крытыкаў «Неўміручы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і савецкая літаратура». Нарада, прысвечаная 30-годдзю Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй, адбылася ў Мінску, у памяшканні Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, 27 лют. — 3 сак. 1975 г.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Берсерки. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Берсеркер Галактики
Фантастика:
боевая фантастика
8.92
рейтинг книги
Берсерки. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Наномашины, сынок! Том 1

Новиков Николай Васильевич
1. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, сынок! Том 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Возвращение

Штиль Жанна
4. Леди из будущего
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.65
рейтинг книги
Возвращение

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана