Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Проза Івана Мележа — сведчанне майстэрскага спалучэння лепшых традыцый нацыянальнай літаратуры і яе наватарскіх пошукаў, уласцівых новаму часу.

Ягоны зварот да грунтоўнага даследавання народнага жыцця 20–30-х гадоў пазначыў сабой як бы паўторны заход нашай літаратуры ў даволі ўжо распрацаваныя пласты беларускай гісторыі, які пад пяром сапраўднага мастака даў нечакана багаты плён. Мусіць, гэта ўжо аксіёма, што не бывае няўдзячных тэм або тэм другарадных, малаістотных — чалавечае жыццё, апрамененае святлом гуманізму, якраз і ёсць тое самае значнае ў мастацтве, што не траціць свайго кошту ніколі. Іван Мележ сваімі раманамі даказаў таксама, што самыя сціплыя вобразы самых звычайных, здавалася

б, далёкіх ад колькі-небудзь вытанчанага інтэлекту, людзей, вясковых сялян, калі яны сагрэты цяплом сапраўднага чалавекалюбства, зацікаўленасцю і пашанай, здольны скінуць з сябе транты правінцыяльнай абмежаванасці і набыць агульначалавечую значнасць.

Мележаўскія Ганна, Васіль, Міканор, Апейка блізкія і зразумелыя чытачам розных краін, розных адукацыйных узроўняў і розных ступеняў духоўнасці. Сакрэт гэтай даходлівасці — у глыбіні псіхалагічнага пранікнення, меры сацыяльнай напоўненасці, мастацкай праўдзівасці.

Пры ўсім тым нельга забываць, што Іван Мележ не адразу і нялёгка адкрыў у сабе таго, кім ён сёння з’яўляецца, — адкрыццю гэтаму папярэднічала шмат гадоў пошукаў і працы. I тым важней для ўсіх нас здаецца гэты ягоны ўрок. Кожнаму бязмерна важна ў свой час знайсці сябе і ў сабе — тое самае значнае, на што вымагае талент. Мележ — прызнаны майстра эпічнага жанру прозы, вартасць якога ён пераканана засведчыў сваёй літаратурнай практыкай. Але мастацтва рэдка задавальняецца аднойчы атрыманым доказам і патрабуе нястомна практычнага пацвярджэння ягоных спрадвечных ісцін. Таму будзем спадзявацца, што талент і сілы Івана Мележа і надалей не здрадзяць яго зайздроснай прыхільнасці да шырокай эпічнасці ў даследаванні самых складаных часоў народнай гісторыі. I пажадаем яму ў гэтым пісьменніцкай мужнасці, гатоўнасці да непазбежнай салдацкай рызыкі і ў выніку — безумоўнай творчай удачы.

[1971]

Людская памяць

Вядома, што кожны водгук чытачоў на апублікаваны твор, водгук апалагетычны ці цалкам крытычны, цікавы і значны для аўтара. Адзін прыносіць чыста чалавечую радасць і задавальненне, другі памагае ўсвядоміць усе пралікі і промахі. Бывае, што ты хвалюешся, атрымаўшы вестку ад старога аднапалчаніна, чый след згубіўся чвэрць стагоддзя назад, адчуваеш шчырую ўдзячнасць да калегі-літаратара, які падтрымаў цябе ў нялёгкі час няўдачы, суперажываеш далёкаму ветэрану-франтавіку, які падзяліўся з табой сваім клопатам.

Але ёсць пісьмы зусім іншага зместу. Светлыя ў сваёй наіўнасці, яны не хваляць цябе і не дакараюць. Для тых, хто напісаў іх, нібыта не існуе мастацкага вымыслу, а ёсць толькі праўда жыцця, суровая рэчаіснасць вайны.

«Добры дзень, Васіль Уладзіміравіч Быкаў. З вялікаю да вас просьбай Шчарбак Уладзімір Мітрафанавіч… Я хачу апісаць вам, што змусіла мяне да вас звярнуцца. Мною прачытана аповесць „Здрада“. I вельмі-вельмі яна ўстрывожыла мяне. А супакоіць мяне можаце толькі вы. Для таго я хачу пра што-колечы даведацца. Па-першае, скажыце мне — як апісана ў часопісе, ці так было, ці гэта сачыненне ваша? У мяне, напрыклад, сумненняў такіх не можа быць, — так усё падобна на праўду. Калі напісанае ў „Здрадзе“ праўда, дык я не сумняваюся, што Іван Шчарбак — мой родны брат. Усё, што засталося ў мяне ў памяці, і ўсё, што напісана ў часопісе, супала… Можа, я найду праз вас прапаўшага без весткі ў баях свайго брата? (Омская вобласць, Усць-Ілімскі раён, М-Біча, Шчарбак Уладзімір Мітрафанавіч)».

Хіба проста растлумачыць Уладзіміру Шчарбаку з Сібіры, што Іван Шчарбак не можа быць яму братам, бо персанаж гэты — пераствораны пісьменніцкім уяўленнем вобраз многіх такіх Іванаў?

«Дарагі Васіль Уладзіміравіч. Я прачытаў вашу аповесць „Здрада“.

Гэтая аповесць мяне вельмі зацікавіла. Затым я яе прачытаў сваім родным — маці, братам, сёстрам. Апісаныя ў аповесці падзеі выклікалі ў нас вялікія перажыванні, успаміны аб мінулым нашай сям’і. Маці нават заплакала. А справа ў тым, што ў нас быў брат Шчарбак Іван. У часе Вялікай Айчыннай вайны ён быў на фронце. Мы ад яго не атрымалі ніводнага пісьма, адраса не мелі, а таму і яму пісем не пісалі.

Ёсць у нас толькі паведамленне, што ён прапаў без вестак. У аповесці „Здрада“ гаворыцца пра байца Івана Шчарбака. Прытым апісаныя вамі рысы характару і знешнасць гэтага чалавека вельмі і вельмі падобны на рысы нашага Івана. Вось у нас (асабліва ў маці) з болем у сэрцы і адгукнулася радасць: а ці не наш гэта Іван? (Харкаўская вобласць, Ізюмскі раён, с. Чырвоны Шахцёр, Шчарбак Дзмітры Іванавіч)».

Незлічоныя раны вайны. У іх боль народа і ягоная жалоба па мільёнах забітых і тых, што прапалі без весткі, кожны з якіх, нават пасля смерці, назаўжды заставаўся жыць у сэрцах жывых. Я чытаю гэтыя лісты і па іх, як бы па компасе, вывяраю правільнасць свайго творчага шляху.

«Добры дзень, таварыш Быкаў! Я прачытаў ваша апавяданне. Там вы пішаце пра салдата Турка, і я хацеў бы ведаць, гэта прозвішча прыдуманае або сапраўднае.

Справа ў тым, што ў мяне быў брат Турок Зяма (або Жэня), 1923 года нараджэння. I ён прапаў без весткі. Мы толькі ведаем, што яго чатырнаццаць дзён вучылі на аўтаматчыка і паслалі на фронт у стралковую роту. Маці мая нябожчыца праводзіла яго на фронт і расказвала, што ён быў абуты ў чаравікі і ў абмоткі. Гэта было ў чэрвені 1942 года, і з таго часу мы атрымалі ад яго тры ці чатыры лісты. Толькі пасля вайны нам прыслалі паведамленне „прапаў без весткі“.

Напішыце падрабязна, што з ім здарылася, і хаця напэўна няма яго ў жывых, хацелася б ведаць, дзе яго магіла (горад Калінкавічы, БССР, Мазырскі завулак, 9, Турок Міхаілу Яфімавічу)».

Ёсць чытачы, якія бачаць у тваёй аповесці дакладнае апісанне тых падзей, удзельнікамі ці сведкамі якіх яны былі. Яны сапраўды ведаюць не менш за аўтара, не меней за яго пабачылі і перажылі. I нават тады, калі яны дапаўняюць ці папраўляюць цябе, ты не можаш крыўдзіцца на іх.

«Паважаны Васіль! Нядаўна я слухаў па радыё вашу аповесць „Альпійская балада“. Вы, Васіль, пісалі гэтую аповесць паводле слоў спадарожніцы Івана, дзяўчыны, якую звалі Джулія. Але яна не магла добра ведаць, што з ім сталася, і думала, што яго разарвалі сабакі.

Гэта праўда, што яго сабакі здорава пакусалі, але гэта не сведчыць яшчэ пра тое, што яго разарвалі. Толькі пасля ўкусаў ён знаходзіўся тры месяцы ў ложку. Зразумела, не ў мяккім, а ў салдацкім. Дык вось я хачу сказаць, што Іван — гэта яго правільнае імя, а прозвішча яго вы пераблыталі. У сапраўднасці

Іван загінуў у 1945 годзе 6 мая ва Усходняй Прусіі, на Трэцім Беларускім фронце.

А было во што: пасля выздараўлення тварыў ён яшчэ дзівосы да 6 мая 1945 года… Ягоныя дакументы былі ў мяне. Я іх усе аддаў палітруку, які быў пры шпіталі. Расказаў яму, у чым справа і як пагінулі людзі. У Івана былі бацькі, сям’я, — не ведаю, ці вядома ім што? (Комі АССР, гор. Мікунь, Крутаву Мікалаю Мацвеевічу)».

Лісты, пра якія я тут расказаў, зноў вяртаюць мяне да адной з самых велічных і трагічных старонак у жыцці нашага народа. Кожнае новае сведчанне аб мінулай вайне будзіць ува мне ўспаміны аб тым гераічным мінулым.

У гэтых лістах бяру я сілы для далейшай работы, бо для мяне, як і для мільёнаў іншых, няма і не можа быць тых, што прапалі без вестак, а ёсць людзі, салдаты з іх асабістым лёсам, які заўчасна абарвала вайна.

I каб светлы воблік іх не пагас у часе, павінна жыць і тварыць літаратура.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Метатель. Книга 6

Тарасов Ник
6. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 6

Империя Хоста 4

Дмитрий
4. Империя Хоста
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.71
рейтинг книги
Империя Хоста 4