Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Шрифт:
У заключэнне хачу адзначыць, што, нягледзячы на шмат якія невясёлыя выказаныя тут думкі, я веру ў стваральную сілу літаратуры і ў добразычлівасць тых, хто пастаўлены ёю кіраваць. Яшчэ хачу падзякаваць шмат якім пісьменнікам, што праявілі ўласную мужнасць і пісьменніцкую салідарнасць з поваду вядомага выпаду ў мой адрас. Покуль мы будзем з’яднаны па важнейшых пытаннях нашага жыцця і будзем гаварыць пра тое адкрыта, беларускі народ можа спадзявацца на добры лёс сваёй літаратуры.
[1966]
Урокі жыцця
Прынята лічыць, што тыя, каму выпала закончыць мінулую вайну бліскучай перамогай над ворагам, вярнуліся ў мірнае жыццё ўзброеныя сваім у многім універсальным вопытам барацьбы з самым дасканалым і магутным злом на зямлі— нямецкім фашызмам.
Менавіта прадстаўніком пакалення, загартаванага ў вайне і жыццёвых нягодах, здаецца гераіні аповесці А. Адамовіча «Вікторыя» былы партызан, пачынаючы літаратар Дубовік. Вырасшы далёка ад фронту, хоць і ў поўнай меры адчуўшы на сабе яго дыханне, Віка перажывае серыю асабістых няўдач, выкліканых ускладненнем яе адносін з кіраўніцтвам інстытута, у якім яна вучылася, няўдалым замуствам, расчараваннем у каханні. У гэты даволі цяжкі для дзяўчыны перыяд канфліктаў з жыццём адбываецца яе знаёмства з Дубовікам, і таму зразумела імкненне Вікі знайсці колькі-небудзь магчымую душэўную раўнавагу, заканамерны яе парыў да яснасці, глыбіні і сілы, увасабленнем якіх ёй здаецца Дубовік.
Вобраз Вікторыі — галоўная складанасць у вырашэнні звышзадачы аповесці. Увасобленая чуйнасць і сумленне, Віка ў дачыненні да сябе і бліжняга прад’яўляе такія маральныя патрабаванні, што задаволіць іх магчыма толькі з пазіцый крыштальнай сумленнасці, вялікай мужнасці і самаадданай барацьбы са злом, што ўжо само па сабе не проста. I тут аказваецца, што той, ад каго ў гэтым сэнсе трэба было б чакаць учынкаў, адпаведных пастулатам ягоных вераванняў, на справе сутыкаецца з недастатковасцю, калі не сказаць бездапаможнасцю свайго жыццёвага вопыту. У сілу даволі пераканаўча прасочанай узаемаабумоўленасці Дубовіку даволі нялёгка прыняць да дзеяння маральны максімалізм, так арганічна ўласцівы Вікторыі. Былы партызан, які мераў кожнага адпаведна таму, «які б ён быў там, побач са смерцю», Дубовік у іншых, але не ў меней складаных, чым на вайне, сітуацыях мірнага жыцця па сутнасці аказваецца няздольным да актыўнага дзеяння. Прычын для гэтага можа аказацца некалькі, аднак па крайняй меры адну з іх трэба шукаць у характары героя аповесці. Справа ў тым, што многія з маральных крытэрыяў, якія для яго былі абсалютна бясспрэчныя ў вайне, у новых умовах, страціўшы сваю адназначнасць, набылі куды большую адноснасць. Да таго ж, як гэта няцяжка заключыць з аповесці, у сілу новай прафесіі Дубовіка недзе аказалася парушанай яго натуральная сувязь з асяроддзем, якое ў свой час зрабіла значны ўплыў на фарміраванне яго характару. У выніку аказваецца, што элементарная выразнасць ягоных учынкаў, характэрных для партызанскага мінулага, проста перастала быць верагоднай у цяперашні час, калі маральную сутнасць ягонай асобы ў значнай меры стаў вызначаць прымат слова, а не справы. «Спачатку бе слова», «Сёння важней зразумець, чым зрабіць» — вось крэда, засвоенае Дубовікам нашых дзён. Але гэтыя прынцыпы наўрад ці могуць задаволіць там, дзе арудуюць беспрынцыпныя «макарушкі», якія самае святое з нашага жыцця выдатна прыстасоўваюць для ўласнай выгады.
У такіх умовах патрэбна дзеянне, патрэбна паслядоўная барацьба за нашы ідэалы, у імя якіх было праліта столькі крыві. Канчаткова і рашуча зламаць «макарушак» можна толькі справай, бо «выкрыты фальш — гэта яшчэ не праўда», — як сцвярджае адзін з персанажаў аповесці. I хоць Дубовік не без падстаў лічыць неабходным спачатку «зразумець чалавека ўчарашняга, угадаць заўтрашняга», але ў пагоні за гэтым разуменнем, па сутнасці, саступае з пазіцый, заваяванне якіх вельмі нятанна абышлося ў мінулым.
У выніку нялёгкі саюз Вікі з Дубовікам аказваецца не ў стане даць ёй жаданую апору і, наўрад ці ўзбагаціўшы яе маральна, распадаецца. Што ж датычыць Дубовіка, дык для яго Віка — нечаканы, хоць і ў многім дэтэрмінаваны ўрок, які значна расшырыў круг яго адчування і яго разумення, «Хіба жыццё каго-небудзь чакае? — нібы духоўна ачнуўшыся і на многае зірнуўшы інакш, пытаецца Дубовік
Нягледзячы на некаторую камернасць даследуемага мастаком матэрыялу, аповесць гэтая заключае ў сабе надзвычайны па канцэнтрацыі згустак грамадзянскасці. Прыкметна, калі не сказаць моцна, выяўляючы сваю прыхільнасць да тэмы вайны, А. Адамовіч здолеў нібыта зліць у адзін два розныя пласты часу. Свабодная архітэктоніка твора дазволіла аўтару лёгка перамешваць малюнкі сучаснасці з матывамі вайсковага мінулага. Старонкі, якія адносяцца да партызанскай барацьбы, бадай што самыя лепшыя ў аповесці. Вельмі ўдала ўпісваецца ў яе і паездка герояў на партызанскае свята, неабходная ў аповесці ў якасці своеасаблівага звароту да мінулага Дубовіка. Многія сцэны і вобразы з гэтай сустрэчы як бы маральна прасвятляюць герояў, адлюстраванае святло ад якіх дабром і мірам пранікае ў душу чытача. Пасля гэтага раздзела асабліва разумееш Дубовіка, вобраз вайны для якога «не сціраецца з памяці, а ўразаецца з кожным годам глыбей, як вяроўка ад цяжкае ношы».
Усім сваім вобразным ладам аповесць сцвярджае высакародную думку аб чалавечай і грамадзянскай адказнасці кожнага за сябе і за час, у які ён жыве. Заканамерны зварот Дубовіка ў фінале аповесці да разумення адной з нязменных каштоўнасцей чалавечага існавання — дабраты — успрымаецца як гранічна абвостранае пачуццё чалавечнасці ў самым яго высокім сэнсе. Непрымірымасць да зла, крыштальная праўдзівасць, калі «ўсё павінна быць сказана — сабе, другім, і да канца, і кожным», разумная дзейсная дабрата вызначаюць другі маральны ўрок, які ў выніку засвойвае Дубовік.
Вобразная структура аповесці складаная і вытанчаная. Па характары сваім — гэта скрупулёзна вывераны алоўкавы малюнак, дзе кожны штрых — толькі намёк, контур, у той час як астатняе прадастаўляецца ўяўленню чытача. Складаная асацыятыўнасць апавядання пры стрыманасці і значнасці стылю як нельга лепш сведчаць аб сталасці таленту Алеся Адамовіча, які здолеў у такім невялікім паводле аб’ёму творы выказаць так многа і з выдатным мастацкім густам.
[1966]
1967
Черный хлеб правды
Правда человеческих отношений все с большей настойчивостью утверждается в жизни нашего общества.
Теперь уже стала совершенно очевидной та истина, что сокрытие правды, какого-нибудь нежелательного явления в обществе гораздо опаснее, чем даже самое нежелательное его обнародование. Истинное положение в сельском хозяйстве неоднократно являлось предметом большого обсуждения в различных органах власти. Важнейшие реформы в экономике вряд ли были бы возможны без всестороннего публичного исследования наметившихся в ней конфликтов и неувязок. Степень и глубина отражения правды народной жизни все решительнее становится главным, определяющим фактором любого произведения искусства. Немало книг о нашем недавнем прошлом ценны главным образом своей мерой постижения правды, даже безотносительно к их чисто художественным, литературным достоинствам. В самом деле, когда мы читаем «Брестскую крепость» С. С. Смирнова, «сельские» книги В. Овечкина, Е. Дороша, Б. Можаева, С. Крутилина, последнюю повесть Ч. Айтматова или совершенно беспощадные в своей жизненной оголенности «Матренин двор» или «Один день Ивана Денисовича» А. Солженицына, то приемы стиля, красоты языка и хитрости композиции как бы утрачивают для нас все свое немаловажное, в других случаях решающее, значение. Мы поражаемся прежде всего заключенной в этих произведениях концентрированной силой правды жизни, психологической точностью характеров, жизненной емкостью ситуаций. И в этом, разумеется, высшая степень литературного мастерства.