Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Зразумела, усё сказанае — толькі частка майго асабістага аўтарскага вопыту, некаторыя рысы з гісторыі стварэння адной невялікай аповесці. У іншых выпадках, магчыма, усё будзе выглядаць інакш, і пісьменнік можа толькі вітаць гэту «тэхналагічную» разнастайнасць, якая з’яўляецца перадумовай разнастайнасці творчай.

[1973]

Сяргей Залыгін

Перш чым стаць пісьменнікам, Сяргей Залыгін займаўся навукай, працаваў у Сібіры, меў справу з гаспадарчымі і навуковымі праблемамі, якія пэўным чынам адбіліся на яго літаратурнай творчасці. Напісаная ім кніга аб літаратуры — «Літаратурныя клопаты» — плён сур’ёзнага роздуму аб ёй чалавека, не толькі спакушанага жыццём, але і рознабакова

адукаванага, настойлівая і даволі паспяховая спроба асэнсаваць мастацтва з пункту погляду мастака, узброенага эстэтычнымі і тэхнічнымі ведамі нашага веку.

Літаратуразнаўчыя развагі пісьменніка мацней за ўсё ўражваюць паглыбленай здольнасцю пранікаць у галіну інтэлектуальную, у галіну ўласна мастацтва, чалавека і літаратуразнаўства. Сяргей Залыгін паказаў сябе тут не толькі вучоным-даследчыкам з ярка выражаным дарам аналітыка, але таксама і паэтам. Яго ўсхваляванае эсэ аб любімым ім Чэхаве не менш хвалюе таксама чытача. Зрэшты, гэта і зразумела. Як ужо неаднойчы здаралася ў літаратуры, перасячэнне ў адной кропцы поглядаў сапраўдных мастакоў, якія належаць да розных эпох, дае цікавы сплаў адносін, думак, пачуццяў. Колькі б мы ні ведалі аб мастаку мінулага, мы нязменна зачароўваемся тым, што ў ім з новай сілай адкрываецца праз талент, што жыве ў іншую эпоху, асабліва калі гэты талент яшчэ і наш шаноўны сучаснік.

Даследчыя здольнасці Сяргея Залыгіна ў галіне літаратуры, эстэтыкі цесна звязаны з яго не менш глыбокай здольнасцю мастацкага пранікнення ў жыццё. Як і ў літаратуразнаўчых работах, у яго прозе мы знаходзім паглыбленае даследаванне чалавечых характараў. Для нас застаюцца нязменна захапляючым і цікавым аўтарскія адносіны да ўсяго, што ён адлюстроўвае, тым больш што ўлюбёныя тэмы для творчасці Залыгін шукае, як правіла, у самых кардынальных і пераломных момантах нашай гісторыі. Так, лепшы з яго раманаў — «Салёная Падзь» — твор пра народ, які робіць рэвалюцыю, і ў той жа час пра чалавека, узнятага рэвалюцыяй да ўзроўню гістарычнай асобы, якім з’яўляецца галоўны персанаж рамана, партызанскі глаўком Яфрэм Мешчаракоў. Надзелены многімі, іншы раз супрацьлеглымі якасцямі, ён больш за ўсё ўзрушвае несакрушальнай сваёй чалавечнасцю, што нярэдка праяўляецца ў абставінах, якія, здавалася б, менш за ўсё для таго падыходзяць. «Задыхнуўся Яфрэм. Заплакаў Яфрэм. Дзіка ўзвыў і кінуў сваю мярлушкавую папаху на зямлю, на лядовыя іскры інею, што пакрываў рудаватае ржышча, а Грышка Лыткін падняў папаху і падаў яе зноў, а ён зноў кінуў, а Грышка зноў падняў, і глядзелі на гэтую бессэнсоўнасць партызаны з акопаў… I што б там ні было, на якую б ганьбу ні штурхалі белыя Яфрэма — яму трэба было ісці, прымаць на сябе бясслаўе і ўсялякі пакутны суд хоць бы ад самога сябе, нават ад свайго ўласнага, а не чужога сумлення і гонару… Трэба было ваяваць супраць баб і дзяцей зноў жа бабамі і дзецьмі, гэта значыць, праклятай арарай».

Стаўшы распараджальнікам лёсаў тысяч людзей, сібірскі селянін Мешчаракоў, сам штодзённа рызыкуючы жыццём, не страціў і каліва свайго прастадушша, цярпімасці да чужой слабасці, здольнасці да суперажывання чужому гору. Можа, яшчэ і болей — у процілегласць яго земляку, начальніку галоўнага штаба Брусянкову, пачуццё чалавечнасці ў Мешчаракова ў новым для яго становішчы абвастрылася яшчэ і таму, што нярэдка менавіта інтарэсы высокай чалавечнасці прымушалі партызанскага глаўкома на даволі рызыкоўныя ў маральных адносінах, а то і загадзя нядобрыя ўчынкі. Але ж у цяжкім сялянскім і франтавым жыцці ніхто яго асабліва не вучыў маралі, хутчэй наадварот. Навуку камандаваць палкамі на полі бою ён спазнаў сам, на ўласным вопыце, цаной рызыкі і пралітай крыві. Вераломства белых, якія ў рашаючы момант прымянілі «слёзную сценку», вымусіла Мешчаракова на крайні сродак, супраць якога ён у прастадушным пратэсце і кінуў аб зямлю сваю мярлушкавую папаху…

Калі Мешчаракоў, які нясе на сваіх плячах галоўны цяжар абароны Салёнай Падзі, нават у самыя цяжкія моманты не траціць вытрымкі і ўласцівай яму чалавечнасці, заўсёды застаючыся справядлівым і велікадушным, дык Брусянкоў — перакананы прыхільнік самых рашучых мер у адносінах да кожнага — ад свяшчэнніка, якога ён расстрэльвае, да

камфронту Кракаценя, які таксама не пазбег той жа трагічнай развязкі.

У той час, як для Мешчаракова рэвалюцыйная барацьба вызначаецца галоўным чынам формулай за (за ўладу Саветаў), дык Брусянкова яна куды болей вабіць сваёй другой часткай — супраць (супраць контррэвалюцыі), тут ён адчувае сябе болей упэўнена і праяўляецца больш поўна.

Так, Мешчаракоў цудоўны ў сваёй адвазе і ў сваёй нерашучасці ў атацы на чале арары і ў начной горніцы каля сонных дзяцей — ва ўсёй нявыдуманай праўдзе сваёй натуры. Увесь ён нібы крута замешаны на гэтай яго народнай праўдзе, якая ўжо сама па сабе, апроч таго, што ісціна, яшчэ і высокая паэзія. Мешчаракоў — тое лепшае, што ўзняла з народных глыбінь рэвалюцыя, без якой ён проста не мог бы адбыцца як асоба, і ён несумненна лепшы вобраз рамана.

Галерэя рэвалюцыйных важакоў з народа, прадстаўленых у савецкай літаратуры перш за ўсё вобразамі Кожуха, Чапаева, Левінсона, у асобе Мешчаракова папоўнілася яшчэ адным выдатным характарам, таленавіта створаным нашым сучаснікам Сяргеем Залыгіным.

Літаратурны талент Залыгіна нязменна прываблівае сваёй ёмістасцю і шматграннасцю, нярэдка ўражваючы шырынёй пісьменніцкага пазнання, глыбінёй яго адчування. Залыгін умее пачуць і перадаць на сваіх старонках і гнеўны гул рэвалюцыйнага натоўпу, і ціхі спакутаваны голас жанчыны, якая асуджана марнець ад страху за жыццё малых дзяцей.

Найвялікшая ломка ў сельскай гаспадарцы, калі спрадвечная сялянская краіна Расія абагульняла свае дробныя малазямельныя гаспадаркі і прыступала да будаўніцтва загадкавага ў сваёй невядомасці калектыўнага жыцця, — гэта стала тэмай аповесці «На Іртышы». Калі ліквідоўвалася кулацтва, абнаўлялася вёска, недзе ў далёкай Сібіры «за балотам» згубіўся лёс працавітага, разумнага і ўмелага селяніна Сцяпана Чаўзава. Ці варта было праз трыццаць гадоў уваскрашаць гэты лёс, разбірацца ў яго паўзабытай драме, калі такімі выразнымі і бясспрэчнымі для ўсіх сталі поспехі некалі загадкавага калгаснага жыцця.

На самай справе, што там лёс адной сям’і, адной кінутай на лесасецы трэскі, калі секлі спрадвечны лес і адбывалася небывалае ў жыцці народа. Але справа ў тым, што ўсё ж такі гэта не трэска, а чалавек, і нават двое, апроч некалькіх малых, якім, як бы там ні было, суджана жыць у інакшым і больш справядлівым грамадстве. Зноў жа Сцяпан Чаўзаў зусім і не кулак, а серадняк, які адным з першых у сяле паверыў у бясспрэчную перавагу калгаса і сам па сваёй волі ўступіў у яго, каб будаваць новае жыццё.

Але — не атрымалася.

Хто ў тым вінаваты? Вінаваты, безумоўна, і Сцяпан, яго ўпарты мужыцкі нораў, яго самачынныя дзеянні ў адносінах да падпальшчыка калгаснага збожжа Ударцава, але больш за яго вінаваты іншыя, увогуле самі па сабе, можа, і някепскія людзі: малады Міця-ўпаўнаважаны, гарадскі жыхар-юрыст, якія не змаглі або не захацелі абараніць невінаватага. Але больш за ўсіх вінаваты Каракін, што ўзначальваў тройку «па давыяўленні» кулацтва. Гэты апошні — родны брат Брусянкова, над якім у рашучы момант не аказалася Мешчаракова, які некалі пры першым сваім паяўленні ў Салёнай Падзі вызваліў з-пад расстрэлу Власіхіна… Калектыўная справа ў вёсцы перамагла канчаткова і беспаваротна, але ў гэтай перамозе засталася адна маленькая стрэмка, адна незадача — лёс Сцяпана Чаўзава. Менавіта яна праз шмат гадоў і прымусіла пісьменнікагуманіста расказаць нам аб гэтай забытай драме, якой бы сумнай або выключнай яна ні была.

Пасля апублікавання «Сцежак Алтая», «На Іртышы» і асабліва «Салёнай Падзі» за Сяргеем Залыгіным трывала зацвердзілася рэпутацыя пісьменніка вострасацыяльнай тэмы, чыя ўвага нязменна скіравана да надзённых і кардынальных пытанняў дня сённяшняга і не надта аддаленага мінулага, урокі якога не бескарысныя для сучаснасці. Стала звыклым бачыць на яго старонках выдатна выпісаную сялянскую масу, чуць вясковых філосафаў, якія многа і разумна гавораць на сваіх сельскіх сходках. Аўтар так авалодаў іх мовай, што мову персанажаў яго твораў стала амаль немагчыма адрозніць ад аўтарскай — так арганічна яны зліліся ў адну дабротную рускую мову.

Поделиться:
Популярные книги

Жизнь в подарок

Седой Василий
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Жизнь в подарок

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Вдовье счастье

Брэйн Даниэль
1. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вдовье счастье

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки