Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

На гэты раз да яго завітаў сам Шпак, на тым самым вішнёвага колеру «Пежо», у камуфляжы, але ўжо з пагонамі маёра на шырокіх плячах. «Хутка, аднак, у іх растуць кадры!» — з нечаканай зайздрасьцю падумаў Ступак, сядаючы поруч з колішнім калегам-прапаршчыкам. Гэты маёр пачаў распавядаць яму, як шмат даводзіцца працаваць (работа ж не нармаваная), як тлумна і небясьпечна, хоць ганарова і адказна. «А зарплата як?» — стрымана папытаўся Ступак пра тое, што яго цяпер найболей цікавіла. «Зарплата нішто. Табе такой і ня сьнілася, — сказаў Шпак. — Напачатку тры мільёны, ну пад’ёмныя і так далей. Не пашкадуеш».

Ступак унутрана парадаваўся, хоць і не падаў знаку, ды папраўдзе і слаба паверыў, прыпамятаўшы дацэнта Мінкевіча з яго шасьцюдзесяцьцю мільёнамі. Можа, маёр Шпак і атрымлівае тры мільёны, а ён жа прапаршчык…

— Пакуль будзеш жыць у афіцэрскай гасьцініцы. А там пабачым, — сказаў Шпак, як яны пад’ехалі да чарговай бетоннай сьцяны з прахадной

і шлагбаўмам.

Тут, аднак, аказалася амапаўская база ці што. Некалькі гадзінаў Ступак з такімі, як сам, навічкамі, маладымі хлопцамі са сьвежымі ружовымі тварамі, абмундзіроўваўся на забітым скрынкамі ды цюкамі рэчавым складзе. Яму выдалі цэлую кучу абмундзіроўкі — зялёную і стракатую, колеру сьмецьця, сьвяточную і паўсядзённую, моцныя грубыя чаравікі, пілотку і берэт, цёплую куртку і цяльняшкі — аж тры штукі. I нават добры шкумат бязі — на каўнерыкі. Як у войску. Толькі ў войску так шмат ніколі не давалі, эканомілі. Хлопцам, што пераапраналіся з ім разам, дужа спадабаліся дзягі. «Афіцэрскія», — з захапленьнем сказаў адзін, трохі старэйшы за астатніх. Дзягі сапраўды былі адмысловыя, з таўстой, прашытай скуры пры ладных спражках, ня тое што з металічнымі бляхамі ў войску. Ступак пераапрануўся ў новае, са сьвежым прыемным пахам; свае сьмярдзючыя трусы, азірнуўшыся, піхнуў у бляшаную урну, і яго павялі цераз падворак у афіцэрскую гасьцініцу.

Першы раз за лета ён з асалодай распрастаўся на чыстай новай прасьціне, уладкаваў схуднелыя плечы на ладнай падушцы. Заўтра сказалі падстрыгчыся, — хай, ён падстрыжэцца. I яшчэ, сказалі, вусы можна не збрываць, тут паважаюць вусатых. Другі ложак у пакоі быў акуратна засланы, мабыць, кагосьці чакаў. Можа, таксама новенькага.

Служба пашыралася, камплектавалася, дасканалілася, — як і мае быць пры моцнай уладзе. Цікава было Ступаку другі раз перажываць тое, што ўжо было перажыта ў яго вайсковым юнацтве, у Афгане і пасьля.

Дэмабілізаваўшыся сем гадоў таму, думаў, што перажытое ніколі ўжо не паўторыцца. Аж во, абяцала паўтарыцца, хоць і на іншым вітку жыцьця.

Але дужа падобным. Як да таго трэба паставіцца, часам ён пераставаў разумець. Адно адчуваў, што будзе сыты, дагледжаны, а там… А там пабачым, як яно будзе, думаў Ступак.

Збылося амаль так, як ён меркаваў. Назаўтра ён добра пасьнедаў на першым паверсе ў амапаўскай сталоўцы, зьеў пару катлетаў з гарнірам макаронную запяканку, выпіў шклянку ражанкі і яшчэ — салодкай гарбаты. Бы на курорце ці ў доме адпачынку. Навакол з куды меншым, чым у яго, апетытам сьнедалі за сталамі іншыя амапаўцы, маладыя хлопцы з сяржанцкімі пагонамі на плячах. У яго пагонаў яшчэ не было, і ён трохі турбаваўся з тае прычыны. Усё ж у войску ці ў міліцыі ўсе павінны былі мець пагоны, якія і вырашалі статус кожнага. Без пагонаў ты ніхто. Проста цывільны чалавек — ня болей.

Той і наступныя два дні былі заняткі — у класах і на плацы, як некалі ў войску. Хіба што, апроч тэорыі, іх вучылі нейкай дзівоснай практыцы — як адбіваць напады дэманстрантаў, нападаць самім, строіцца і перастройвацца ў шчыльныя шэрагі. Вывучалі таксама ўласьцівасьці розных сьлезацечных і баявых газаў — у балончыках, дымавых шашках, гранатах. У праграме таксама значыліся найноўшыя сакрэтныя сродкі барацьбы з тэрарыстамі, экстрэмістамі і радыкаламі. Ступак слухаў усё ня надта ўважна, бы ў сьне; будова і ўласьцівасьці хімічных сродкаў яго ня дужа цікавілі, яго цікавіла зброя. Але пра зброю чамусьці гаворкі пакуль не было.

Пасьля ён зразумеў, чаму не было.

Мабыць, усе гэтыя хлопцы-амапаўцы, хто раней, хто пазьней, служылі ў войску і вайсковую зброю ведалі, стралялі ня раз з АК і кулямётаў — то не было для іх навіной. Ім жа тут рыхтавалі нейкую навіну, і яны чакалі яе.

Але аднойчы, яшчэ бяззбройных, іх паднялі па трывозе на золку, загадалі разабраць баявое снаражэньне — белыя шчыты, шлемы, надзець цяжкія бронекамізэлькі, пабраць палкі і — хутчэй на пасадку ў «Камазы». Яшчэ цалкам не разьвіднела, яны кудысь ехалі, спыняліся, паварочвалі назад, бы стараючыся заблытаць ворага, і толькі гадзінаў у дзесяць выгрузіліся каля рэзідэнцыі самога. Тут ужо быў маёр Шпак, куча іншых маёраў ды палкоўнікаў; амапаўцаў выстраілі ў тры шэрагі ўпоперак вуліцы — якраз, як тады, улетку, калі ён трапіў у перадзелку. Як бы ня трапіць зноў, засьцярожліва падумаў Ступак, апынуўшыся ў пярэднім шэрагу. Як і ўсе, ён стаяў плячо да пляча з суседзямі, маладымі хлопцамі, трымаючы ля ног лёгкі дзюралевы шчыт, з гумовым «дэмакратызатарам» у правай руцэ. Рука і плячо амаль перасталі балець, і ён, каб упэўніцца ў тым, трохі памахаў над сабой палкай і сьцішыўся. Нейкі час на вуліцы было амаль пуста, рух транспарту спыніўся, прасьпект перакрылі з абодвух бакоў. Увогуле навакол было спакойна і ціха, калі б не трывожная ўзьвінчанасьць начальства, якое, бы ўгарэлае, насілася перад амапаўцамі; некаторыя бегалі да чорнай «волгі», што прытулілася да будынку ззаду. Усе чакалі.

Гадзіны пасьля дзясятай здаля

на вуліцы паявіліся дэманстранты. Сьпярша сталі відаць над іх галовамі бел-чырвона-белыя сьцягі на высокіх лёгкіх шастках, плакаты; пасьля — і пярэднія шэрагі з маладых мужчынаў і дзяўчатаў, што з песьнямі нетаропка ішлі па прасьпекце. Некаторыя вялі за рукі дзяцей. Ступак спрабаваў зразумець, колькі іх там было, вызначыць хоць прыблізна, ды ня здолеў. Было надта шмат. Тысячы. Згледзеўшы перашкоду ўпоперак прасьпекту, дэманстранты жвавей замахалі сьцягамі, данесьліся крыкі «Ганьба!», «Здраднікі!», «Гестапа!» Хтосьці з начальства вёртка крутануўся перад шэрагамі. «Яны нас абражаюць!» — прарэзьлівым голасам крыкнуў да амапаўцаў. Ступак унутрана хмыкнуў, пераборваючы, аднак, лёгкі страхавіты подых з прасьпекту. Усё ж рабілася ніякавата. Мусіць, стычкі ім не пазьбегнуць, як бы ня сталася горш, чым улетку. У той час ззаду прагучала каманда, усе ў шэрагу апусьцілі на твары празрыстыя ахоўныя казыркі — падрыхтаваліся. Дэманстранты тым часам падышлі бліжэй, добра сталі відаць пярэднія — маладыя мужчыны, хлопцы і дзяўчаты, што, пабраўшыся за рукі, як і раней, нясьпешна падыходзілі ўсё бліжэй. На самай сярэдзіне калоны пад вялізным крыжастым штандарам крочыў высокі хударлявы чалавек з лысаватай галавой і туга сьцятымі пашчэнкамі. То быў знакаміты Зянон, яго Ступак неяк бачыў вясной на мітынгу. Калі яны падышлі яшчэ бліжэй, ззаду за АМАПАм зноў гыркнула каманда, і ўсе тры амапаўскія шэрагі ўзарваліся жалезным грукатам, які заглушыў усю вуліцу. Ступак разам з усімі шалёна лупіў па шчыце гумоваю палкай і ўнутрана пасьміхаўся з дэманстрантаў. Спалохаліся ці не, было невядома, але, падышоўшы яшчэ бліжэй, шэсьце спынілася. Наперад з мегафонам у руках выйшаў Зянон.

— Спадары паліцыянты! — магутна прагучала з мегафону і тут жа заглохла ў яшчэ болей шалёным грукаце АМАПу.

Так лідэр БНФ некалькі разоў спрабаваў зьвярнуцца да АМАПу, ды той не хацеў яго слухаць. Тады з нястройных пярэдніх шэрагаў дэманстрантаў, на якія напіралі заднія, пачалі выскокваць асобныя людзі, маладыя хлопцы, махаючы рукамі, спрабавалі нешта даводзіць амапаўцам. Зянон кінуўся да іх, каб спыніць і вярнуць назад у шэрагі, якія ўжо зьмяшаліся ў стракаты крыклівы натоўп, што пераставаў каму-небудзь падпарадкоўвацца. Заднія напіралі на пярэдніх, некаторыя на правым фланзе ўжо сутыкнуліся з амапаўцамі. Пачуліся крыкі, праз момант шэрагі дэманстрантаў зусім разбурыліся, іхні фланг перамяшаўся з амапаўскім. Грукат палкамі па шчытах неяк паволі спыніўся — усчынаўся стыхійны гвалт. Туды, налева, кінуліся начальнікі з мегафонамі, загучалі іхнія пагрозьлівыя каманды і лаянка. Там жа Ступак неўзабаве згледзеў крутаплечую постаць Шпака, які таксама шчыраваў — крычаў, камандаваў, пагражаў. Некалькі хлопцаў з плакатамі і сьцягамі амапаўцы захапілі ў свой ланцуг, але тады дэманстранты пачалі іх лупіць тым, што трымалі ў руках. Амапаўцы не саступалі, хоць і стараліся трымаць сваё месца, каб ня зрушыць строй. Але тое кепска ім удавалася — у некалькіх месцах шэрагі скрывіліся, група амапаўцаў сама апынулася ў атачэньні дэманстрантаў. Некалькі дэманстрантаў, адлучаных ад асноўнай масы, амапаўцы ціснулі да сьцяны будынку, а тыя не здаваліся. На сярэдзіну шэрагугам шаснуў над ім, мусіць цаляючы ў задняга за ім амапаўца. Выпусьціўшы палку, Ступак ухапіў рукой за лёгкую палатніну сьцяга і рвануў уніз, тканіна адарвалася на палову ад дрэўка. Другім рыўком ён адарваў яе ўсю і ўхапіў сваю палку.

Стычка далей, аднак, не пайшла, мусіць Зянон дакрычаўся ўрэшце да сваіх хлопцаў, і тыя спакваля адхлынулі. Некалькіх усё ж ухапілі міліцыянты і амапаўцы. Астатнія адышліся, пачалі паварочваць па прасьпекце назад, — здаецца, яны мянялі маршрут руху на іншы. Амапаўцы, пастаяўшы трохі, сышліся па камандзе ў гурт і, перакурыўшы, пасядалі ў свае «камазы». Ступак патроху стаў спакайнець, яўная небясьпека мінулася, але на душы было амаль што паскудна. Было такое адчуваньне, што ён улез не туды. Хаця што ён зрабіў — толькі пастаяў у страі. Нават нікога ня выцяў ні разу.

Праз дзень, аднак, тое пачуцьцё мінулася. Ён атрымаў пад’ёмныя — аж дзевяць мільёнаў «зайцоў» і перад строем — пагоны з дзьвюма зоркамі — стаў лейтэнантам. Палкоўнік, начальнік штаба, аб’явіў яму падзяку за «ўзорныя дзеяньні па адбіцьці нападу экстрэмістаў» і сказаў, што лейтэнант Ступак будзе камандваць узводам. Што ж, узвод — справа няхітрая, ён у Афгане ўжо камандаваў узводам, хоць тады быў яшчэ старшы сяржант. Пачуваючы, як ва ўнутраных кішэнях муляла па дзьве тугія пачкі купюраў, зласьліва падумаў пра жонку, якая наўрад ці дачакалася такога набытку ад свайго гендырэктара. А ён во, займеў! Тады ж падумаў, што, мабыць, дарма прадаў гараж, які вельмі нават можа спатрэбіцца. Хоць зусім не прадаў, а задатак як-небудзь верне. Калі да таго часу Валынец ня сядзе ў турму. Ці яго не падстрэляць у пад’езьдзе. Шкада, але што ж, значыцца, такі яго лёс. У кожнага свой лёс. Пра свой прывязьлівы страхавіты намер ён успамінаў усё радзей, таго вымагалі штодзённыя клопаты. Зноў жа зброі ім усё не давалі, выпрабоўвалі ці што?

Поделиться:
Популярные книги

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха