Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Шрифт:

Яны тады стомленыя зьмяніліся з нараду, і толькі салдат заснуў пасьля адбою, як адразу прачнуўся ад моцнага штуршка ў бок, — над ім у праходзе стаяў камлюкаваты радыст Падабед. «Да прапара», — прагугнявіў ён, і салдат зразумеў, што яго клікалі ў капцёрку. Пасьля другога такога ж тумаку ён мусіў устаць, пачаў надзяваць штаны, затым боты. «Босы», — прасіпеў Падабед, і ён, памарудзіўшы, босы паплёўся па праходзе ў капцёрку.

Там яшчэ соннага й стамлёнага, з замутнёнай гідотай сьвядомасьцю яго нахабна згвалтаваў на падлозе ўсё той жа ненавісны яму сяржант Дробышаў; Падабед і Зяленка трымалі. Змучаны і зганьбаваны, як і нядаўна ягоны зямляк Пецюхоў, ён дабрыў да свайго ложка і лёг. Ён не палез хавацца пад коўдру, нават не заплюшчыў вочы

і ляжаў, чакаючы свайго часу. Наўкола ў начным прыцемку казармы саплі, варочаліся, мармыталі ў сьне салдаты, і нікому не было справы да таго, што рабілася за сьцяной у капцёрцы. І салдат так меркаваў, што ня будзе справы й да таго, што неўзабаве мела здарыцца.

Усё ж ён дачакаўся таго, чаго хацеў. Праз гадзіну ці болей да свайго ложку ціха, нібы крадком, падышоў нарэшце і Дробышаў, распрануўся і лёг. Яшчэ праз кароткі час пачуўся ягоны нягучны храп, сяржант спаў. Тады салдат падняўся, надзеўся, акуратна навярнуў парцянкі, нацягнуў боты. Усё рабіў нетаропка і грунтоўна, бы цягнуў час. Заставалася надзець бушлат, але бушлат разам зь іншымі вісеў каля тумбачкі днявальнага, які там прымасьціўся кімарнуць у глухі час начы. Салдат падышоў да соннага Дробышава, паціху засунуў руку пад ягоны матрац. Не адразу, але намацаў фінку і без размаху, зь незвычайнай для сябе сілай увагнаў яе па самы тронак у левы бок Дробышава. Той толькі хрыпнуў гучней і, не прачнуўшыся, абвяў на ложку.

Ледзьве трымаючыся на дрыготкіх нагах, салдат зьняў з кручка свой бушлат і, на хадзе надзяваючы яго ў рукавы, выскачыў у калідор.

— Куды? — сонна гукнуў да яго днявальны.

— Жывот! — кінуў ён, зачыняючы дзьверы.

На далекаватую прахадную ён не пабег, за прыбіральняй у агароджы быў вузкі пралом, празь які тыя ж сяржанты хадзілі ў самаволку. Салдат вылез зь яго і па цёмным перавулку скіраваў на гарадзкую ўскраіну.

Бамж кімарнуў, як ён і казаў, ня болей за пару гадзін і недзе за поўнач задам выбраўся са сваёй нары.

Была бязьмесячная ноч, над рэчкай курэла-паўзла белаватая коўдра туману. На беразе пачувалася па-начному зябкавата, і бамж, скалануўшыся, патупаў да касьцярка, дзе, паклаўшы галаву на калені, сядзеў салдат. Бамж затрывожыўся:

— О, о! Патухае! Падкласьці трэба…

Ён падклаў у вогнішча некалькі сухіх палак, ад якіх слабы агонь і зусім захацеў згаснуць, але памалу-пакрысе стаў разгарацца. Пустэльны бераг трошкі асьвяціўся, стаў відзён блізкі абрыў і над ім — суцэльная сьцяна бору.

— Ідзі ў зямлянку, — сказаў бамж. — Там лахманіна, накрыесься.

Салдат моўчкі падняўся, але не палез у нару-зямлянку, а прымасьціўся пад абрывам побач і адразу заснуў. Сноў ніякіх ня бачыў — ён іх наогул ня сьніў, — але не даспаў да ранку. Прачнуўся на золку ад сьцюжы, — ля ракі было куды халадней уначы, чым на баравінцы ў лесе, тут дрыжака даймала, як мае быць. Раз за разом скаланаючыся, ён падышоў да цяпельца, ля якога ў сьвітальным паўзмроку шарэла самотная постаць бамжа.

— Што, ня сьпіцца? А, холадна. Ну то зь непрывычкі. Мусіць, ад мамкі нядаўна? — хрыплаватым зранку голасам загаманіў бамж. Як ужо заўважыў салдат, бамж наогул быў ахвочы пагаманіць. Тое ўвогуле падабалася салдату, які сам ня дужа быў гаваркі й ня дужа любіў адказваць на чые-небудзь пытаньні.

— Ноч цёплая. Туман…

— Ноч цёплая, — падхапіў бамж. — А есьці ўсё роўна хочацца. Так што бяры вуду і закідай. На ранку, можа, лепш возьмецца.

Ён прычапіў да жылкі свой беражоны кручок, і салдат, усё скаланаючыся, пайшоў да трысьнягу ў затоку.

Неўзабаве, суняўшы ранішнюю дрыжаку, ён як мага далей кідаў у ваду паплавок і чакаў, чакаў, што вось-вось клюне. Ды ні чарта не клявала. Вада была ціхая, ад паплаўка, як упадзе, на паверхні далёка расплываліся кругі, якія затым патроху зьнікалі. Ён чакаў, як паплавок торгне і вада ля яго здрыганецца, паплавок, можа, нырне — раз і другі, —пэўны знак таго, што ўзяўся. Лешч, падлешчык ці хоць бы які акунёк. Ды мінаў час, паплавок ляжаў ціха,

клёву не было. Неба над лесам тым часам зусім прасьвятлела, у зоне пачынаўся новы дзень.

Тады салдат падумаў, што, мабыць, трэба зьмяніць прынаду, — гэтыя белыя, з-пад хваёвай кары чарвякі, можа, ня самы лепшы для рыбы корм, трэба пашукаць звычайнага дажджавога чарвяка.

Паклаўшы вудзільна канцом у ваду, ён адышоўся далей, пашукаў нізкаваты, зь дзерніной беражок і кароткай палкай стаў яго раскопваць. І сапраўды, хутка натрапіў на нейкае пачварства ў зямлі, хіба толькі падобнае да таго, што ён шукаў. То быў не чарвяк, а нейкі чырвоны вуж з палец таўшчынёй, доўгі, як яго выцягнуў салдат зь зямлі, — можа, нават паўмэтра даўжынёй. Перамагаючы гідлівасьць, салдат растаптаў абцасам яго галаву (хаця было не зразумець, дзе ў яго галава, а дзе хвост) і кінуў астатняе ў раку. Ці не ад радыяцыі тое? — спуджана падумаў хлопец. Каму радыяцыя — пагібель, а каму — во, спрыяе. Каб так паспрыяла чалавеку… Ён і яшчэ пакалупаўся ў беразе, шукаў звычайных чарвякоў, ды звычайныя тут, мабыць, вывеліся, ці не панішчаныя гэтым мутантам? — падумалася хлопцу. Мусіць, то натуральна, паводле законаў прыроды, калі той, хто дужэйшы, пажырае слабейшага. Як і ў людзей.

Як ён вярнуўся да вуды, паплавок яе чамусьці плаваў ля самага берагу. Затрывожаны хлопец выцяг з вады вудзільна і сапраўды спалохаўся — кручка не было. Ад паплаўка гайдаўся кароткі канец жылкі і ўсё. Але куды ж ён падзеўся, хто яго адарваў? Мусіць, каб адарваць, трэба было тузаць, але ж ён ня тузаў. Ён наогул не чапаў вудзільна. Доўга не разважаючы, хлопец зьдзеў боты, падкасаў штаны і палез у ваду. Ён старанна абшарваў трысьнёг на водмелі, зялёныя травяныя водарасьці, як толькі іх можна было дастаць. Глыбей, праўда, нічога не было відно, адно стаяла мутнаватая вада, у якой штосьці струменіла і гайдалася — цякло ў адзін бок, усё да таго ж Чарнобылю. Добра, што не з Чарнобылю, падумалася хлопцу, хаця ад таго ня стала лягчэй. Кручка нідзе не было.

— Што, адарваў? — крыкнуў ззаду бамж, падышоўшы па беразе.

— Ды во…

— Я ж табе казаў… Цяпер галаву тваю адарваць! — пагразіўся той і таксама пачаў разувацца.

Салдат чакаў лаянкі і быў да яе гатовы, бо завінаваціўся пэўна. Але вялікай злосьці ў бамжа не адчувалася, той толькі вылаяўся, і праз хвіліну яны ўдвох лазілі па калені ў вадзе, мацалі ў дне нагамі, шарылі рукамі ў трысьнягу. Замутнёная імі вада не давала ў сабе шмат згледзець, муць няхутка зганяла ленаватым цячэньнем; цячэньне магло сагнаць і кручок з канцом жылкі. Бамж лаяўся, але не на салдата — хутчэй так, каб спатоліць прыкрасьць. Сапраўды, становішча іх рабілася ўсё горшым, было чаго злаваць. Урэшце абодва яны скалелі ў ранішняй вадзе й выбраліся на бераг.

— А можа й добра, — раптам сказаў бамж. — Менш радыяцыі набяром.

Салдат не адказаў. Увесь час адчуваючы, як смокча пад грудзямі, ён адышоўся ад вогнішча і, не зьнімаючы макравага бушлата, выцягся на траве. Туман над рэчкай увесь ужо сплыў, стала цяплей; на небе гулялі прыгожыя белыя аблачынкі, — неба абяцала цёплы пагожы дзень. Але неба не абяцала харчу — пра харч трэба было дбаць людзям. Толькі дзе і як?

Яшчэ да таго, як трапіць на хутар да самасёла, ён швэндаўся наўкола зоны і аднойчы выйшаў да аўтобуснага прыпынку на ўзьлесьсі. Якраз падкаціў гарадзкі аўтобус, зь якога выйшла некалькі пасажыраў, усе таропка скіравалі да недалёкай вёскі. Толькі адна зь іх — немаладая вясковая цётка, затрымалася, паклала долу свае хатулі. Стоячы недалёка за кустом, салдат згледзеў, як цётка дастала з хатуля белы гарадзкі батон, адламала ад яго ладны кавалак. Ён глядзеў і баяўся, што тая на ягоных вачах пачне есьці — хлопец быў згаладнелы і думаў, што не стрымаецца. Але цётка, мабыць, ня ўчула ягоных думак і са смакам узялася ўплятаць гарадзкі гасьцінец, — таксама, відаць, была згаладнеўшы. Кепска сабой валодаючы, салдат выйшаў з-за кустоў і, стараючыся, як мага спакайней мовіў: «Не палохайцеся, цётачка, я…»

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мост душ

Макинтош Фиона
3. Оживление
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мост душ

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!