Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Шрифт:

Яўген прыехаў, аднак, няхутка, ужо зусім паначы. Стары не паліў святла (мо не было чым), яны ўсё сядзелі ў цёмнай хаце, зрэдку перагаворваючыся — болей каб не маўчаць, як у двары застукалі колы і пачулася знаёмае «тпру». Тады ж пачуўся жаночы голас — значыць, то была Яўгенава сястра, здаецца, малодшая Зоська. Стары паспяшаўся ў дзверы, і Азевіч нагнуўся да акна, блізка да якога ўжо стаяла фурманка. Кульгавы Яўген злез на падворак і, тупаючы ля яе, слухаў бацьку, рухавая Зоська знімала нейкія клумкі. Пасля

яны падаліся да ганка, а бацька ўзяўся распрагаць каня.

Азевіч адступіў ад акна.

— Ну здароў,— ціха сказаў Яўген, пераступіўшы парог.

— Здароў, братка, — азваўся Азевіч.

Яны стрымана, аднак, павіталіся, павіталася Зоська, якая адразу падалася кудысь у змрочнае запечча.

— Як і адкуль? Якімі судзьбамі? — папытаўся Яўген, відаць па ўсім, трохі здзіўлены гэтай нечаканай сустрэчай.

— Ды во завітаў. Па дарозе…

— Па дарозе? Ну што ж… То добра, калі па дарозе. А я з мястэчка. Як паехаў уранку, дык на ўвесь дзень. Ячмень вазіў.

— На здачу?

— На здачу. За тры гаспадаркі — шэсць пудоў. Немцы наклалі такі падатак. Што зробіш? Трэба здаваць.

— Калі ёсць чым.

— А во знайшлося. Усё ж калгасны ячмень самі пажалі. Ды падзялілі. Набралася трохі. Запасліся. Не тое што ў калгасныя гады.

Яўген апусціўся на ўслон, пасунуў Азевічу зэдлік.

— Сядай. Можа, не спяшаешся?

— Ды як табе сказаць, — сумеўся Азевіч. — Пабуду трохі.

— Дык павячэраем хоць. Усё ж сябрамі былі. Колькі не бачыліся… Гады чатыры.

— Чатыры, ага.

— Ну. Я ж у гэтай во школе тры зімы адрабіў. Значыць, чатыры, як з райкома…

Як з райкома — чатыры, падлічыў у думках Азевіч. Ды месяцаў восем прабыў пад арыштам, пакуль не выпусцілі. Пакуль яго не выпусцілі, Азевіч усё дрыжэў, каб не ўзялі самога — за сувязь. Добра, тады неяк абышлося.

— Ну дык а як жывецца? Пад новай уладай? — трохі асвойтаўшыся ў чужой хаце, папытаўся Азевіч.

Яўген не адказаў, устаў, ціха гукнуў у запечча да сястры, якая там поркалася:

— Нам туды, у бакоўку, чаго павячэраць…

— Туды? Ну добра…

Сястра запаліла пад столлю лямпу з закапцелым шклом, укруціла кнот, каб меней гарэла газы, пачала збіраць вячэру. Яўген павесіў на цвік паддзёўку, памыў рукі над цэбрам, прапанаваў Азевічу. Той, аднак, рук мыць не стаў, не стаў і распранацца. Ён толькі пачаў грэцца ў шынелку пасля нядаўняе сцюжы і не хацеў растраціць набытае цяпло. I ўсё пільна сачыў за рухамі, словамі, адценнямі голасу былога сябра, стараючыся вызначыць па іх адносіны да яго, Азевіча, — заўважыць, можа, які цень непрыязі ці пагарды. Мусіць жа, Яўген ведаў ці чуў пра яго ці хоць бы здагадваўся, адкуль паявіўся ў гэты вечар стары знаёмы. Ды нічога падазронага Азевіч заўважыць не мог. Падобна на тое, што Вайцяшонак мала ім цікавіўся. Ці меркаваў, што пра сябе

той скажа сам.

Мінула трохі часу, і яны ўжо сядзелі ў цёмнай бакоўцы з канапай пры невялікім століку. Лямпа трохі свяціла сюды на падлогу праз адчыненыя дзверы з хаты. Тут быў засень, але на стале былі відаць дзве міскі, талерка з салам і хлеб. А болей ім і не трэба было святла. Перад тым як сесці, Яўген некуды шаснуў і, рухава кандыбаючы на карацейшую нагу, прынёс бутэльку і дзве шклянкі.

— Вось каб за сустрэчу… А ты, можа б, раздзеўся…

— Не, ведаеш…

— Азяб дужа?

— Азяб. Нешта дрыжака ўсё…

— Ну вядома, калі азяб… Тады зараз пагрэемся.

Ён наліў дзве шклянкі, адну пасунуў Азевічу, і яны моўчкі выпілі, захрумсталі гуркамі.

— Дык, гляджу, няблага і жывеш, — сказаў пачакаўшы Азевіч.

— Ды ўжо ж, — няпэўна мовіў Вайцяшонак. — Лепш не палучаецца.

— Па гэткім часе…

— Па гэткім часе нядоўга і загрымець. На той свет. Вунь у мястэчку Свірыда, з райфо… Ты ж ведаў, пэўна? Дык учора павесілі.

— Свірыда? Ну.

— А браты Фесякі?

— А што Фесякі? Фесякі служаць. У паліцыі. Стараюцца. Самі вешаць будуць.

Азевіч памаўчаў крыху, уражаны смерцю Свірыда. Як выпраўлялі партызанскі атрад, дык гэтага Свірыда не ўзялі — запярэчыў Віткоўскі. Што бухгалтар, беспартыйны і наогул мала разбіраецца ў палітыцы. А во ў чымсь правініўся.

— А я Гарадзілава ўчора пахаваў, — паведаміў ён з сумам у голасе.

— Забілі?

— Памёр. Прастудзіўся і памёр.

— Раскоша цяпер — памерці. Ведаеш, усё перамяшалася. Свірыда павесілі, а Дашэўскі вярнуўся.

— Ну? Вярнуўся? Ён жа ў войска пайшоў.

— Пайшоў, трапіў у акружэнне і вярнуўся. I ўжо кіраўнік раённай управы. Не глядзі, што быў першы сакратар райкома. Даверылі.

— Дзіўна. Як жа так?

— А во так. Тады ж, як мяне пасадзілі, ён сам першы даў водгук. Што я вораг, агент і так далей. Тапіў аберуч. Глядзі, і цяпер тапіць будзе.

— А цябе немцы… Не чапаюць? — асцярожна папытаўся Азевіч.

— А за што мяне чапаць? Я з лесам не звязаны, сабатажам не займаюся. Зноў жа, я пастрадаў ад бальшавікоў… Гэта цяпер улічваецца.

— А да сябе не вярбуюць?

Яўген памарудзіў трохі, наліў яшчэ ў шклянкі.

— Было. Во і сёння, у мястэчку. Клікалі ва ўправу.

— Ну?

— Не, я інвалід. I не маю здароўя. Я трохі пажыць хачу. Для сябе.

— Каб жа гэта можна было — для сябе, — уздыхнуў Азевіч.

— Мне яшчэ можна. Во табе нельга. Пра цябе ў раёне вядома, што ты ў лесе. Што ты ў Віткоўскага. Табе, канешне, цяпер адзін шлях.

Азевіч ніякавата паморшчыўся, насцярожана прыслухаўся да стуку дзвярэй у сенцах. Але гэта прыйшоў стары, забразгаў вёдрамі. Яўген павярнуў галаву:

Поделиться:
Популярные книги

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Оружие победы

Грабин Василий Гаврилович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Оружие победы

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке