Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ну ведама ж, каханнем, хіба ён не быў гатовы пакахаць яе. Ды ён ужо і кахаў, гатовы быў для яе на ўсё. Хоць бы і ажаніцца з ёй. Праўда, тут былі некаторыя свае хібы і першае з іх — невядома, як да таго паставяцца бацькі. Матка дык, мабыць, была б і рада, усё ж не каталічка, як Настачка. Але ж — бальшавічка! Тут ці не яшчэ большая перашкода для маці. Хаця што маці! Цяпер не тыя парадкі, каб зважаць на старасвецкія завядзёнкі бацькоў.

На золаку яна яшчэ спала пад кажушком, а ён злез з ложка — трэба было паглядзець, як пераначаваў конь. У хаце ўсе яшчэ спалі, апроч хіба гаспадыні, што якраз унесла з сянец абярэмак намерзлых дроў, грукнула перад прыпечкам. На прыпечку гарэла капцюшка, і ён, кінуўшы «дзень добры», выйшаў на двор.

У хату ён вярнуўся няхутка, доўга поркаўся ў хляўку, наскубаў мурожнага сенца для каня. А як прыйшоў, госці ўжо сядалі за стол, на якім смачна сквірчэла вялізная скаварада яешні. Ён павітаўся з гаспадаром, з Зарубам,

які яшчэ без пінжака, у падцяжках прайшоў цераз пакой. Паліна ўжо сядзела ля кончыка стала і спакойна зірнула на яго. Ён трохі паўзіраўся ў яе мілы тварык, але нічагусенькі на ім не ўбачыў. Як заўжды, на людзях яна яго быццам і не заўважала, нібы не з ім, а невядома з кім пераначавала той раз у трысцене. Ягор трохі здзівіўся. Увогуле тыя староннія паводзіны Паліны былі для яго новыя і нечаканыя, але ён думаў: мабыць, так і трэба. Можа, гэта так і заведзена сярод перадавой пралетарскай моладзі. У той час, як Паліна стала для яго навек адметнай і роднай, ён для яе заставаўся той самы, што і раней. Бы нічога між імі і не здарылася. Не тое што ў вёсцы. I ён прыпамятаў, як аднойчы ўлетку пасля вечарынак апынуўся з Настачкай у пуньцы і як у іх там ледзьве не дайшло да таго самага, дык Настачка ажно спалохалася: як можна? Каб пасля вяселля. Але для вяселля трэба было назапасіць пасаг. А з пасагам у беднай Настачкі была пэўная нявыкрутка — што магла выдзеліць за дачкой яе ўдава-маці? Тут справа іншая — ім не патрэбны ні пасаг, ні шлюб, ні вяселле, яны без прымхаў. Во гэта перадавая, бальшавіцкая моладзь! Можа, і правільна. Цяпер так будзе ва ўсіх.

На той дзень яны вярнуліся з паездкі трохі раней, і Паліна пабегла ў будынак райкома, дзе быў яе жанаддзел. Яна яму не сказала нічога, толькі развіталася «да пабачэння» — адным на іх двух з Зарубам. Заруба, як заўжды, маўчаў, мабыць, поўны ўласных клопатных думак. Ягор паехаў распрагаць каня. Ён ужо не мог думаць ні пра што іншае, апроч як пра гэтую дзяўчыну, якая зблытала ўсе ягоныя думкі, апанавала яго новым нязведаным клопатам. Вельмі карцела бачыць яе — на вуліцы ці ў выканкоме. Як на тую бяду, заняткі ў камсамольскім гуртку былі перапынены ў сувязі з адставаннем тэмпаў калектывізацыі. Разоў колькі ён памыкаўся зайсці ў райком, але ўвечары не быў упэўнены, што заспее яе там. Іншага ж часу ў яго не было — амаль кожнага дня яны ездзілі з Зарубам па вёсках — далёкіх і блізкіх.

Праз два ці тры дні яна прыйшла да яго сама. Толькі ён вярнуўся з выканкома ў сваю стадолу, хтосьці ціхенька патузаў дзверы. Ён здзівіўся, але адчыніў — і яна лёгенька ўскочыла ў пакой. «Што, не чакаў? А я без чаканкі. Як ластаўка, пачуўшы вясну…» — «Ластавачка мая…» — «Не, не, не абдымай мяне, дай я спярша цябе пацалую. Ну, добры вечар, мядзведзька…»

I зноў іх павяло адно да аднаго, без слоў, моўчкі, і зусім побач апынулася скрыня з сякой-такой яго апраткай… Калі трохі саўладалі з сабой, паспакайнелі, яна раптам сказала: «Еду на тыдзень у акругу». — «На тыдзень?» — здзівіўся ён. «На цэлы тыдзень. А вы, здаецца, у аўторак у Кандыбічы кіруеце?» — «Не ведаю, старшыня не казаў…» Яна памаўчала трохі, бы прыслухалася да цішыні вялікай Ісакавай дамоўкі. «Слухай, ён даўно ў Кандыбічах быў? Ну, у таго настаўніка?» — «На тым тыдні быў», — сказаў Ягор. «I начавалі?» — «I начавалі». — «А яшчэ хто там быў?» — «Ну гэты, што з Менска прыязджаў. Упаўнаважаны». Яна зноў прыціхла, прыслухалася. «А пра што гаварылі, не чуў?» — «Не слухаў», — проста сказаў Ягор. «А ты паслухай. Паслухай калі. Добра?» — «А нашто?» — «Нашто? На тое! Твой Заруба ведаеш хто?» — «Хто?» — «Скрыты белагвардзеец, паняў?» — «Як белагвардзеец? Ён жа бальшавік. З рабочых. На грамадзянскай быў камісарам ваенных курсаў». — «Залівае! Нікім ён не быў. Ён скрыты вораг. Паняў? I ты за ім пацікуй. З кім ён і што? Недарма ён да таго настаўніка ў Кандыбічы зачасціў. Родная кроў. Той жа таксама контра. Пстыга. Папоўскі сынок». — «Во як!» — здзівіўся зусім збянтэжаны Ягор. «А ты думаў…»

Дзіўна гэта было і незвычайна. Вядома, Ягор ведаў ужо, колькі ўсякіх ворагаў было скрозь, у тым жа Менску, у акрузе, ды і ў іхнім раёне. Але каб ворагам стаў Заруба, ягоны самы найлепшы і найбольшы начальнік, таго Азевіч уявіць не мог. Ды ўсё ж нешта, мабыць, было. Нездарма яго выклікаў Мілаван, цяпер во пра тое ж кажа і Паліна.

Паліна знікла на цэлы тыдзень, і Ягор хадзіў, нібы апушчаны ў мутную ваду — збіты з панталыку, здзіўлены, нават абураны. Толькі на каго? На Зарубу ён не хацеў нават пакрыўдзіцца — не мог паверыць, што той вораг, белагвардзеец. Хіба такія бываюць ворагі? Дзень і ноч пнуўся пра справу, арганізоўваў калектывізацыю, ездзіў па вёсках, агітаваў за Савецкую ўладу, лепшае сялянскае жыццё. Але і Паліне ён не мог не верыць — усё ж яна разумнейшая за яго, Ягора, мусіць, яна нешта ведае. Можа, яна яшчэ не пра ўсё кажа? Можа, у яе таксама штосьці ідзе з ГПУ?

Ён дужа сумаваў па ёй, проста прагнуў яе, толькі б убачыць, пачуць яе мілы дзявочы галасок. Ён думаў, як яна там у акрузе, на той нарадзе,

мусіць, выступае і, вядома, падабаецца хлопцам. Ды і сама можа ўпадабаць каго — ці мала там прыгожых, адукаваных, разумных хлопцаў, камсамольцаў ды і сталых партыйцаў-бальшавікоў. Можа, яна ўжо і забылася на яго? Ён жа пра яе забыцца не мог ні ўдзень, як яны шыбавалі па заснежаных прасёлках, ні ноччу ў свае настылай стадоле.

Таксама як не мог забыцца і на яе апошнія словы пра Зарубу. З таго часу з нейкім інакшым пачуццём глядзеў на старшыню і слухаў, як той складна гаварыў пра калгасы, і неўлад з яго словамі ў Ягора аднекуль выпірала страшнаватая думка: «Глядзі ты, а вораг!» Ягор гнаў яе, а яна сама па сабе вярталася і зноў лезла ў галаву. Як у канцы тыдня яны зноў апынуліся за возерам, па дарозе ў мястэчка, Заруба зноў сказаў павярнуць у Кандыбічы. Праўда, на той раз начаваць не сталі — папалуднавалі толькі. Але палуднавалі не спяшаючыся, добра нагаварыўшыся, як старыя сябры. Настаўнік Арцём Андрэевіч, з дзіўным нетутэйшым прозвішчам Пстыга, частаваў іх капустай з баранінай, быў дужа клапатлівы і ласкавы і да Ягора таксама. Той добра пад’еў і чакаў, калі ехаць. А яны ўсё не маглі нагаварыцца. Усё ўспаміналі грамадзянскую вайну і сённяшнія парадкі і шкадавалі нейкага Жылуновіча, якога выключылі з партыі без дай на тое прычыны. Бо ці бачыце, удзельнічаў у пахаванні швагра па хрысціянскім звычаі. Настаўнік дужа бедаваў, і Заруба сказаў: «Дурноцце ўсё тое — ад бязглуздзіцы і неадукаванасці». — «Во, во! — узрадаваўся Пстыга. — Неадукаванасць — іхняя хіба на ўсіх узроўнях. Дзячкі яны! Нахабныя бязглуздыя дзячкі, а выдаюць сябе за архірэяў і кіруюць епархіямі. Ды якімі епархіямі! Усёй Беларуссю». — «Мабыць, так!» — пагадзіўся Заруба, кінуў стоены позірк у бок Ягора і прымоўк. Болей яны пра Жылуновіча не гаварылі.

Ягор ледзьве дачакаўся прыезду Паліны, усё ў ім перапакутавала, перабуцвела ад тае нечаканай, ранняй, не ў пару ростані. Нават не думаў ніколі, што гэтак можна прысохнуць да нядаўна яшчэ чужой, незнаёмай дзяўчыны. Ён сустрэў яе раніцай у выканкомаўскім калідоры, яна, як звычайна, ветліва павіталася, нічым, аднак, не выдаючы іхняй вялікай таямніцы, і, азірнуўшыся, кінула: «Увечары забягу». Ён чакаў таго вечара, радаваўся і пакутаваў. Ён падрыхтаваў ёй у думках безліч ласкавых слоў, прыйшоўшы трохі раней са стайні, папрасіў у Ісака самавар і два кубачкі. Гарбатка ў яго была, трохі цукру было таксама. Ісак спярша аж здзівіўся, але зразумеў нешта, затузаў барадой і ўсім сваім зарослым чорнаю шчэццю тварам. «Так, так, так… Малады чалавек… Стары Ісак таксама некалі быў маладым. I знаеш… мяне дзеўкі любілі. Ды і я іх таксама. Я табе ўсё падрыхтую і нават магу трошкі варэння. З агрэсту, смаката. Асобенна калі для жэншчыны…»

Паліна прыйшла, як ужо добра ўцямнела, ён пацалаваў яе, і яна яго таксама, але штосьці ў яе аздобе ці паводзінах адразу яго насцярожыла. Здалося, яна ў чымсьці змянілася, быццам неяк пачужэла, ці што. Ён пачаў яе ўладкоўваць на адзіным тут зэдліку ля скрыні з самаварам, на які яна нават не падзівілася, толькі выпіла кубак чаю з варэннем на сподачку. «Ну як тут жыў? Без мяне?» — узняла на яго нейкія спакутаваныя вочы, і ён не ведаў, як адказваць ёй і як паводзіць сябе. Яе нейкі чужы, надта сур’ёзны настрой быццам трымаў яго на адлегласці ад яе, і ён адказаў проста: «Ды так… Ездзілі…» — «У Кандыбічах былі?» — «Заязджалі, ага». — «Пра што ішла гаворка? Пра пастанову ЦК і СНК гаварылі?» — «Не, пра пастанову не гаварылі…» — «А пра што гаварылі?» — дапытвалася Паліна зусім чужым, нібы начальніцкім голасам, які прымусіў і яго насцярожыцца. «Ды так, пра нейкага Жылуновіча». — «Што? Пра Жылуновіча? Што дарма не арыштавалі?» — «Не, што няправільна з партыі выключылі». — «Ах, во што!..»

Паліна ўстала з зэдліка, узяла сваю сумачку з падаконніка. «Во табе папера, во аловак. Сядай і ўсё напішы. Я чакаю». — «Нашто?» — зусім здзіўлена вымавіў ён. «На тое, — адказала яна сур’ёзна, без усмешкі паглядаючы на яго. — Ну, я чакаю». Ён няўцямна пазіраў на белы аркуш паперы са сшытка ў клетку, не разумеў, што рабіць. «Дык гэта, я заўтра напішу», — сказаў ён і ўсміхнуўся. Але яна зноў надта сур’ёзна зазначыла: «Не, ты напішаш зараз. Я чакаю», — і ўтаропілася ў яго сваімі цёмнымі, надта прыгожымі вачыма, у якіх цяпер была нецярплівасць і нават незразумелая непрыязь да яго. «Ну, пачынай!» — «Ды не магу я!» — «Ах, не можаш? Тады я сама напішу. Давай аловак».

Ён аддаў ёй аловак і паперу, і Паліна, адразу засяродзіўшыся, пачала пісаць на скрыні ля самавара. Яна болей не задавала яму ніводнага пытання, нават не зірнула ў ягоны бок, — напісала старонку і сунула яе Ягору: «Падпішы!» Кепска разумеючы, што тут робіцца, Ягор пачаў разбіраць яе дробны, не надта разборлівы почырк: «Настоящим свидетельствую, что во время поездок председателя РИК Зарубы по району указанный гр-н. Заруба М. Ф. систематически и регулярно имел встречи с гр-ном Пстыго А. А., во время которых велись откровенные разговоры с осуждением политики органов, партии и правительства и восхвалением некоторых вредителей и нацдемов, например, писателя Жилуновича…»

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8