Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Шрифт:

Азевіч адарваўся ад тэксту, у ягоных вачах пацямнела. «Паліна, навошта ж так? Якія разгаворы?» — «Што, не было разгавораў?» — «Ну, дык гаварылі, але…» — «Але ты не чуў? Тады цябе самога арыштаваць трэба. Што не чуў. Бо павінен быў чуць. Калі ты таксама не скрыты контррэвалюцыянер. Падпісвай!»

Ягор вагаўся. Ён чытаў далей, думаў, можа, дзе ў канцы будзе якое тлумачэнне, якое для сябе апраўданне. Ды ўся папера была з адным сэнсам: старшынёй РВК вяліся кепскія размовы з былым белагвардзейцам Пстыгам, што і пацвярджае возчык РВК Азевіч Ягор. Ягор прачытаў усё і разгублена пазіраў то на паперу,

то на такі знаёмы тварык дзяўчыны. Але цяпер гэты тварык быў зусім не такі, як заўжды. Куды толькі знікла ягоная ўсмешыстасць і з ёй мілая дзяўчачая прывабнасць. Штосьці цвярдое і зласлівае было на тым мілым тварыку. «Ну, што яшчэ смушчае?» — нецярпліва пыталася Паліна. «Ды ўсё. Нядобра гэта» — «Нядобра? Затое па-бальшавіцку. Ты гэта разумееш ці не?»

Не, таго Азевіч зразумець не мог. Ён не ведаў, навошта было тое яму ды і Паліне таксама. Аднак, счакаўшы, Паліна неяк змяніла свой патрабавальна заклапочаны тон на амаль гарэзлівы. «Ягорка, ну! Зрабі тое для мяне! — зазірнула яна яму ў вочы і нават мякка дакранулася да ягоных валасоў. — Ну, для нашага кахання. Мы ж так кахаліся… Помніш? Падпішы тут, і ўсё». — «А Зарубу што будзе?» — «Ды нічога яму не будзе, дзівак ты! Ну, можа, вымова. За страту пільнасці. Ну?..»

Кепска разумеючы, што робіць, Ягор памарудзіў крыху і вывеў над самым беражком «Азевіч Я.».

Паліна моўчкі паклала паперу ў сумачку, кінула яму «дабранач» і пайшла. Ён застаўся, мала што адчуваючы. Ён быў зусім збіты з панталыку, з натугай, спакваля пачынаючы разумець, што адбылося. Толькі праз нейкі час даўмеўся, што адбылося кепскае. Сам, можа, і ўбярогся, але Заруба… Мабыць, ён дужа нашкодзіў Зарубу.

…Можа, ён ішоў і нядоўга, але пасля, як упаў, імпэт ягонай хады прыкметна паменшаў, ён ужо брыў, ледзьве стрымліваючы дрыжаку ў целе. Нешта ў ягоным заўжды вынослівым целе яўна разладзілася, апаноўвала знямога ды гэтыя прыкіды дрыжакі. Узлесак недзе прапаў, кустоўя, праўда, траплялася ўсё болей, пад нагамі шапатала сухая трава, і ён падумаў: як бы не набрысці на рачулку. Недзе тут па забалаці павінна была віцца Вужка, нехуцавая рачулка на поплаве, ці не брыў ён якраз да яе па тым поплаве? Але рачулку цяпер паначы ён не пералезе, што тады рабіць? Во яшчэ не хапала прыгоды на яго галаву!

Усё ж сенажаць ці поплаў пад яго нагамі скончыўся, і рэчка не паявілася. Ён зноў адчуў цвярдзейшае, ды ісці па ім стала зусім пакутна. То быў узараны на зябліва клін — няроўны і глыжасты, на ім часам балюча падварочваліся ягоныя ступні. Азевічу здалося, што ён ідзе ўздоўжкі па ім, і тады ён крута павярнуў убок. I праўда, хутка ўпёрся ў шнурок кустоўя, прыгледзеўшыся, пралез праз яго цёмны гушчар і апынуўся на чымсь цвярдым і роўным. Не адразу здагадаўся, што набрыў на дарогу — уезджаны сухі бальшак, які кіраваў ці не ў бок мястэчка. Толькі ў якім баку было тое мястэчка?

Напружана згадваючы, якія тут дзе павінны быць вёскі, Азевіч прайшоў колькі крокаў у адзін бок, пасля, засумняваўшыся, спыніўся, павярнуў назад. У раённае мястэчка, вядома, лепш было не патыкацца, трэба было кіраваць у іншы ад яго бок. У гэтым іншым баку ляжалі недзе яго знаёмыя мясціны і яшчэ далей ягоная родная вёска, дзе яго ўжо ніхто не чакае. А так хацелася б цяпер туды… Ды толькі туды дарогі яму не было таксама.

Во

чортава жыццё, ці вайна, ці такі кляты ягоны лес, калі менавіта туды, куды цягне, дзе ты знайшоў бы прытулак і сховішча, менавіта туды і нельга.

Аднак і ў гэтым кірунку ўпэўненасці ў яго не было, здавалася, што трэба не туды. I ён спыніўся зноў, азірнуўся. I тады да ягонага слыху даляцеў нейкі няпэўны гук ззаду, ён прыслухаўся болей. Здаецца, аднак, не памыліўся: вецер даносіў ціхі тупат капытоў — паначы хтось ехаў і нават ужо быў блізка. Азевіч шаснуў у бок ад кустоўя, прысеў, стаіўся. Тут, мабыць, яго не будзе відно, а ўжо ён нешта пабачыць.

Чакаў нядоўга, сапраўды з цемрыва на дарозе высунулася цёмная рухавая постаць, стала відаць конская галава пад дугой і фурманка. Яна хутка набліжалася, але ён усё не мог разгледзець, хто там, на возе, і колькі іх. Воз здаваўся грувасткі, з якой паклажай, ці што. Але во зтуль пачулася:

— Цётачка, а ваўкі нас не дагоняць?

То быў ціхенькі дзіцячы голас, хлопчыка ці дзяўчынкі. Азевіч зусім прыцяў дыханне і тады пачуў, як у адказ хрыплавата азвалася жанчына:

— Ды якія ваўкі, ноо…

— Ваўкоў баюся…

— Ваўкоў не бойся цяперака… Цяперака людзей трэба баяцца, дзетка.

Азевічу раптам зрабілася проста і нябоязна, ён нават пасаромеўся нядаўняй свае асцярогі і ўстаў з-пад кустоўя. Фурманка ўжо была побач, ён зрабіў два крокі напярэймы і ціха сказаў:

— Пастой, цётка!

Конь знячэўку тузануўся, але прыпыніў хаду, беручы трохі ў бок ад каляін, Азевіч ухапіў яго за аброць і зусім спыніў. У возе, відаць было, сядзела кабета з лейцамі, ззаду за ёй, здаецца, мясціліся дзеці. Колькі там іх было, ён не паспеў разгледзець.

— Не бойся. Свае, — сказаў ён як мага лагодней. Жанчына ўсё маўчала. — Куды едзеце?

— У Васіп’е, — сказала і заціхла кабета.

— Чаго паначы?

— Дык падводу толькі ўзяла надвячоркам. Удзень дровы вазілі.

Восіп’е ён ведаў, то была невялікая вёска пад лесам вёрст за дваццаць ад мястэчка. Мабыць, туды б яму было па дарозе.

— Можа, падвязеце і мяне. А то… падбіўся троху. Кабета не адказала, толькі няёмка паварушылася ў сваёй цёплай апратцы з тоўста захутанай галавой, страхавіта прымоўкла. Не чакаючы яе згоды, Азевіч улез ззаду на воз, звесіў цераз бакавіну ногі.

— А вам ці далёка ж трэба? — урэшце папыталася кабета.

— Ды мне недалёка. Каб трохі пад’ехаць.

Кабета варухнула лейцамі, і конь, парыпваючы збруяй, паклыбаў далей, а Азевіч толькі цяпер падумаў: куды ж гэта ён? Пад’ехаць — яно няблага, але куды? Праўда, ужо хоць тое добра, што не ў мястэчка, у другі бок, мабыць, туды і яму будзе здатна. А там прыйдзецца падумаць.

— А вы ж гэта з паліцыі будзеце? Ці, можа, парцізан? — боязна пацікавілася кабета.

— Акружэнец, — сказаў ён таксама ціха.

— А, акружэнец, — прыкметна пажывела кабета. — Гэта ж дамоў едзеце, пэўна?

— Дамоў.

— А ці далёка ж гэта вы, каб дамоў?

— Далёка, цётка, — сказаў ён.

— Во як! Далёка… Ах, горачка наша… Ды паначы. Цяперака толькі ж і можна што паначы. Удзень і праўда неяк. Во і я заначлезілася… Але малыя, як жа іх…

Прыгледзеўшыся, Азевіч зразумеў, хто яшчэ ехаў у возе з гэтай кабетай.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Наследник пепла. Книга II

Дубов Дмитрий
2. Пламя и месть
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга II

Наследник, скрывающий свой Род

Тарс Элиан
2. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник, скрывающий свой Род

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Нищий барин

Иванов Дмитрий
1. Барин
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Нищий барин

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи