Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Э, так нельга, давай сюды.

Яна, відаць, не зразумела, а ён крыху зручней пасадзіў яе на скале і сабраў з долу прыгаршчы снежнай крупкі.

— Ану, давай патрэм…

— Но, но!

— Давай, чаго там «но», — нязлосна, але настойліва сказаў ён, згроб адну нагу, зашчаміў яе між сваіх калень, як гэта робяць кавалі, падкоўваючы коней, і стаў церці снегам.

Джулія завойкала, заенчыла, тузанулася, — ён засмяяўся.

— Ну, што ты? Шчыкотна?

— Болна. Болна.

— Пацярпі трошкі. Я ціха.

Стараючыся як мага ашчадней, ён трохі адцёр адну яе маленькую, нібы дзіцячую, ступню,

потым узяўся за другую. Спярша дзяўчына стагнала, войкала, але ўрэшце прыціхла.

— Ну як, цёпла? — запытаў ён, выпростваючыся.

— Тепло, тепло. Спасібо.

— На здароўе.

Яна ўхутала ногі поламі скуранкі, а ён, на хвіліну прысланіўшыся спіною да настылага каменя, утаймаваў крыху дыханне. Але ў спакоі адразу стала холадна, вецер лёгка пранізваў яго тоненькую куртку, якая зусім не трымала цяпла.

— Хлеба хочаш? — запытаў ён, успомніўшы іх ранейшую размову ўнізе.

— Но, — адразу ж адказала яна. — Джулія но хляб. Іван эссен хляб.

— Так? Тады паберажом. Спатрэбіцца, — сказаў Іван.

Адчуваючы, што мерзне, ён з вялікім намаганнем прымусіў сябе ўстаць і падставіў спіну дзяўчыне.

— Ну, бярыся.

Яна моўчкі, але з гатоўнасцю абхапіла яго за шыю, прытулілася, і яму адразу стала цяплей.

— Іван, — ціха праз вецер сказала яна, дыхнуўшы цяплом у ягонае вуха. — Ті вундэршон [41] !

41

Цудоўны. (ням.)

— Які там вундэршон!

Аднак яна, відаць, трохі асвойталася ў яго на спіне, вярнула сваю настойлівасць, асмялела, адчуўшы яго добрасць да сябе, і пытала:

— Руссо аллес, аллес вундэршон? Да?

— Да, да, — згаджаўся ён, бо размаўляць аб сабе не прывык, да таго ж сцежка, здавалася, вось-вось гатова выраўняцца, ішлі апошнія метры пад’ёму, і ён хацеў адолець іх як мага хутчэй.

— Правда, Іван хотель пугат Джулія? Да? Іван но бросат?

Ён ніякавата ўсміхнуўся ў цемры і з упэўненасцю, у якую гатовы быў сам паверыць, сказаў:

— Ну, ведама ж…

— Тяжело, да?

— Не, што ты! Як парушынка.

— Что ето — парюшынка?

— Ну, пушок. Такая маленькая, маленькая пушынка.

— Ето малё, малё?

— Ну.

Ён ішоў па сцяжыне, якая добра значылася сярод прысыпанай снегам шэрасці. Ягоную шыю невымоўна лагодна казытала ззаду яе цеплаватае дыханне. Гнуткія тоненькія пальцы яе раптам пагладзілі яго па грудзях, і ён аж здрыгануўся ад гэтай нечаканай пяшчоты.

— Ты научіть меня говоріть свой язік?

— Беларускі?

— Я.

Ён засмяяўся: такім незвычайным тут здалося яму гэтае пытанне.

— Абавязкова, — сказаў ён жартоўна. — Вось прыйдзем у Трыест і пачнём…

Гэтая жартоўная думка раптам узняла ў ім цэлы рой незвычайных, радасных адчуванняў. Няўжо і сапраўды ім пашанцуе дабрацца ў Трыест, да партызан? Калі б гэта здарылася, яны б не рассталіся — яны пайшлі б у адзін атрад, яна стала б для яго роднаю і блізкаю. Як гэта важна на чужыне — родны, свой чалавек побач. Ён толькі цяпер стаў адчуваць яе ласкавую прыхільнасць да яго, і яна не здалася яму нежаданай або залішняй. Ён адчуў, як знябыўся

за вайну ў адзіноце, — салдацкае таварыства было ўсё ж з інакшае катэгорыі адносін. Між імі нарадзілася нешта сястрынскае, нават мацярынскае, тут не трэба было ні слоў, ні ўчынкаў — адно толькі пачуццё блізкай суладнасці напаўняла яго шчаслівасцю.

Яны ўвайшлі ў седлавіну. Схілы вяршынь ужо высіліся па абодва бакі, сцежка трохі паднялася яшчэ і скіравалася ўніз. У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў рэдкі дробненькі сняжок.

— Пераваль? — страпянулася на спіне Джулія.

— Перавал, ага.

— О мадонна!

— Ну, а ты казала: капут. Бач, дайшлі.

Ён спыніўся, нагнуўся, каб паддаць яе вышэй, але яна рванулася з яго спіны.

— Джулія сам. Граціе, данке, спасібо…

— Куды ты босая? Сядзі!

— Но сіді. Іван усталь.

— Ладна. З гары лёгка.

Ён не пусціў яе ногі, і яна зноў ашчаперыла яго шыю, мацней прыпала шчакой да яго няголенай, шорсткай сківіцы і пальцамі памацала такі ж шорсткі падбародак.

— О, річчо! Еж! Колуча.

— У Трыесце паголімся.

— Тріесте… Тріесте… Партіджяно Тріесте… Іван, Джулія тэдэскі тр-р-р-р! Фашісто сволоч! — казала яна, і ён з прыцьмелаю ўсмешкай слухаў, старанна выбіраючы дарогу.

Аднак ісці ўніз было ненамнога лягчэй, чым угору. Калодкі часта слізгалі, ад пастаяннага напружання хутка пачалі ныць калені; грудзям, праўда, стала вальней. Ногі самі неслі ўніз, і хаду трэба было замаруджваць, на гэта ішло нямала сілы. I Іван рашыў не стрымлівацца. Дзе хуткім крокам, а дзе і подбегам ён шпарка сігаў па сцяжыне, сям-там прыпыняючыся, і Джулія на яго спіне аж палохалася.

— Ой-ой, Іван!

— Нічога. Трымайся.

— Ой! Ой!!

Вецер тут, аднак, чамусьці стаў меншы, угары і навокал быццам пацішэла, ад таго, напэўна, здалося, што і пацяплела. Куды вяла сцежка і што іх чакала наперадзе, убачыць, аднак, было нельга.

Праз нейкі час вецер яшчэ пацішэў, знікла мільганне сняжынак, дол, наколькі быў бачны, скрозь стракацеў, зацярушаны снегам. Сцежка кідалася то ўправа, то ўлева, самыя крутыя былі ў яе павароты, адхон стаў куды меней круты, чымсьці па той бок, на пад’ёме. Іван ужо мерна і спорна ішоў, стараючыся ад стомы толькі не збіцца са сцежкі. Джулія штосьці прыціхла. Ён паспрабаваў загаварыць з ёю, але яна не адказала, і ён здагадаўся: спіць.

Неўпрыцям задрамаўшы ў яго на спіне, яна мерна пасапвала ніжэй вуха, рукі яе далікатна і чуйна ляжалі на ягоных плячах; скуранка на ёй, мусіць, расхінулася, і спіною адчуў ён мяккае цяпло яе маленькіх грудзей. Як на злосць, у ягоную калодку недзе трапіў каменьчык. Хлопец, не згінаючыся, усяляк круціў нагою, каб як не наступаць на яго або вытрасці, але каменьчык упарта не хацеў выкідацца з калодкі. Гэта было амаль што пакутна, і ўсё ж Іван не стаў будзіць яе — пакрочыў марудней і так доўга-доўга ішоў усё ўніз. Здаецца, ён нават і сам прыдрамнуў на хаду, бо раптам перастаў усведамляць, дзе яны і хто ў яго за спіной. Але гэта, мусіць, ад стомы і толькі на кароценькае імгненне. Тут жа ён пачуў яе ўздых і супакоіўся. Наўкола ляжала шэрая ноч з плямамі падталага снегу ў доле. Аднекуль знізу патыхнула сырасцю, часам у нос шыбала смаляным водарам хвойных лясоў, побач недзе шумеў вадапад — напэўна, там была цясніна.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Нищий

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Нищий
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Нищий

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу