Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Быкаў Васіль

Шрифт:
Пэр нон софріре, Пэр нон моріре Іо ті пенсо, э ті амо… [43]

Хлопец, зацяўшы дыханне, слухаў гэты мілагучны адгалосак другога, невядомага свету, ды раптам дзяўчына абарвала свой спеў і падалася да яго.

— Іван! Учіть Джулія «Катуша»!

— «Кацюшу»?

— Сі. «Катушу».

Ра-а-сцеталі явіні і груші… По-о-опілі туані надэкой… —

праспявала яна, адкінуўшы галаву, і ён засмяяўся: так гэта

было няправільна і па-дзіцячы няўмела, хоць матыў у яе атрымаўся няблага.

43

Каб не пакутаваць, каб не памерці, Я думаю пра цябе і цябе люблю… (іт.)

Яна пачала старанна, бы школьніца, спяваць «Кацюшу», не зусім у лад вымаўляючы словы, і ад таго яму было смешна і хораша з ёю, нібы з вясёлым, прыгожым, паслухмяным дзіцем. Ён ішоў блізка ля яе і ў душы ўвесь час усміхаўся ад ціхай чалавечай харашосці, якой ужо так даўно не адчуваў. Невядома было, адкуль і чаму яна, гэта яго лагоднасць — ці мо ад высокага яснага неба, ці ад хараства гор або неабсяжнага шырачэннага прастору, што расхінуўся адсюль, а можа, ад нябачанага ніколі казачнага багацця кветак і нават дзівосных, змешаных у адзін духмяны водар пахаў? Нешта святочнае, замілавана-сардэчнае лунала над гэтымі гарамі і лугам, не верылася нават у небяспеку, у палон і магчымую пагоню і думалася: ці не прысніўся яму ўвесь мінулы паўгадавы жах лагераў з эсэсманамі, смерцю, смуродам крэматорыяў, несціханым брэхам аўчарак? А калі ўсё тое было сапраўды, то як побач з ім магло існаваць на зямлі гэтае бессмяротнае хараство прыроды, якая гэта вялікая сіла жыцця аддзяліла-адасобіла яе чысціню ад злачыннае ашалеласці людзей? Але тое агіднае, на жаль, не прыснілася, яно не было зданню — іх размаляваная палосамі і кругамі вопратка штохвілінна напамінала аб тым, што было і ад чаго яны канчаткова яшчэ не адкараскаліся. I цяпер тут, сярод першатворчае чысціні зямлі, гэтае іх адзенне здалося Івану такой нясцерпнай знявагай чалавечнасці, што ён хуценька сарваў з сябе гэтую куртку і загарнуў, каб не бачыць яе, у скуранку. Джулія перастала спяваць і, заўсміхаўшыся, агледзела яго трохі загарэлыя, крутыя і дужыя плечы.

— О, Эрколе — Геркулес! Руссо Геркулес!

— Які Геркулес? Дахадзяга… — запярэчыў Іван.

— Но, но! Геркулес!

Яна жартоўна пляснула па яго голай лапатцы і ашчаперыла апушчаную долу руку.

— Сільно, карашо руссо. Почему плен шёль?

— Ішоў? Вялі, дык і ішоў.

— Надо біль фашісто! — Яна рашуча махнула ў паветры маленькім кулачком.

— Біў, пакуль мог. Ды вось…

Падняўшы локаць, ён павярнуўся да яе другім бокам, і на яе рухавым смяшлівым тварыку адразу адбіўся жаль, амаль што спалох.

— Ой, ой! Санта Марія!

— Вось і Геркулес… — уздыхнуў ён.

— Болно? — пыталася яна і далікатным дотыкам асцярожна памацала вялізны шырокі рубец — след ад нажавога штыка.

Ён смела пацёр бок.

— Ужо не. Адбалела.

— Ой, ой!

— Ды ты не бойся, дзівачка, — ласкава сказаў ён. — Ану, пырні мацней.

Яна ўсё не адважвалася, і ён, узяўшы ў далонь яе тоненькія пальцы, ціскануў імі шрам. Яна спалохана войкнула і хіснулася ад яго. Іван прытрымаў яе за плечы, гэты кароткі іх дотык адразу шыбануў у душу хвалюючым хмелем, і хлопец, насуперак сабе, адхінуўся. Не, так нельга! Што гэта я? Так нельга. Трэба ісці, дайсці, трэба вырвацца з гэтага фашысцкага кодла — для таго ўцякаў.

— Гэта вось што, — нахмурана сказаў ён, коратка зірнуўшы на яе. — Трэба… Трэба хутчэй ісці. Разумееш?

— Я, — пагадзілася яна ўсмешыста і з нейкаю затоенай думкай гледзячы яму ў вочы.

17

Яны спусціліся па схіле ад верхняй

мяжы лугу да яго сярэдзіны. Тут мак трохі пачаў расступацца, даючы месца настырнаму багаццю іншых кветак. Сям-там сінелі лапікі буйных духмяных незабудак, калыхаліся на ветры званочкі, ад густога водару жоўтай азаліі п’янела ў галаве. Мясцінамі ў кветкавых чашчобах трапляліся жарсцвяныя плешыны, тырчалі з травы шэрыя камяні, каля іх заўжды было многа калючага шчэбеню, ён шкодзіў ступням. Іван таму пачаў асцярожней выбіраць шлях, углядаючыся ў дол. Аднойчы перад яго тварам у траве бліснула чырвоная кропелька. Ён сагнуўся. Між зубчастых лісточкаў ірдзела некалькі налітых сокам буйных сунічын. Толькі ён сарваў іх, як перад вачыма замільгалі яшчэ чырвоныя зорачкі. Тады ён паклаў скуранку, прысеў; Джулія таксама з радасным воклічам кінулася ў дол.

Ягад было шмат — буйных, сакоўных, амаль скрозь спелых. Іван і Джулія пачалі поўзаць і есці, есці іх прагна, прыгаршчамі, забыўшыся на час і асцярогу. Мінула, напэўна, шмат часу, сонца пасунулася на другі бок неба і моцна высвечвала даліну з пералескамі і парэзаны крывулякамі расселін Мядзведжы хрыбет.

Абліваючыся потам, Іван усё поўзаў па траве на каленях, калі пачуў ззаду крокі Джуліі. Хлопец азірнуўся, павярнуўся і, выціраючы з ілба пот, сеў. Тоячы ў зыркастых вачах лагодную ўсмешку, дзяўчына хуценька падышла да яго, апусцілася на калені і разгарнула ражок свае курткі. На густа запэцканай сунічным сокам паласатай пале чырванела рассыпістая кучка ягад.

— Бітте, руссо Іван, — манерна прапанавала яна.

— Ну, навошта? Я ўжо наеўся!

— Но, но аевся! Эссен!

Яна зачэрпнула рукой ягад і ледзьве не сілком прымусіла яго з’есці. Потым з’ела трохі сама і зноў паднесла жменю да ягонага рота. Ягады з яе рук мелі чамусьці зусім інакшы смак, чым з’едзеныя па адной, ён выбраў іх вуснамі з жмені і жартоўна казытнуў зубамі яе цёплую духмяную далонь.

Джулія гарэзна пагразілася:

— Нон, нон!

Так яны даелі ўвесь гэты яе ягадны прыпас, і ён узяў пакінутую непадалёк у маку скуранку.

— Айда?

— Айда! — зухавата згадзілася яна.

Задаволеныя і неяк пабліжэлыя адно да аднаго, яны зноў пайшлі ўніз. Джулія даверліва паклала руку на яго плячо.

— Суніцы, гэта добра, — сказаў ён, парушаючы сцішаную, добрую, але трошкі чамусьці няёмкую маўклівасць. — Я да вайны не адно лета імі харчаваўся.

— О, руссо веджітаріані? — здзівілася яна. — Джулія нон веджітаріані. Джулія любіт біфтекс, спагетті, амлет.

— Макароны яшчэ, — дадаў ён, і абое яны засмяяліся.

— Сі, сі, макароні, — пацвердзіла яна і трошкі задзірыста падражніла: — А руссо суніці!

— Часам бывала… Што ж зробіш… Калі не ўродзіць — прагаладаешся, — нявесела пагадзіўся Іван.

Джулія здзіўлена зірнула на яго.

— Почему голядаешься? Русланд как голядаешься? Русланд само богато. Правда?

— Праўда. Усё праўда.

— Почему голяд? Говорі! — настойвала яна, пэўна ўстрывожыўшыся ад тых яго слоў.

Ён памаўчаў, ступаючы па траве і нерашуча згадваючы, ці варта гаварыць ёй аб тым. Але ён спазнаў ужо прыхільную лагоднасць яе душы, да якой міжвольна памкнуўся і сам, і ў ім абудзілася даўно ўжо не адчуваная патрэба ў шчырасці.

— У трыццаць трэцім, напрыклад, пагаладалі, бо засуха.

— Вас засуха?

— Якая засуха?.. — Ён сагнуўся і скубануў з долу жменю травы. — Во, калі сонца спячэ ўсё. I трава згарыць. Праз голад і бацька памёр.

Яна здзівілася, аж стала, строгі яе твар спахмурнеў — выпрабавальна-падазроным позіркам яна глядзела на Івана. Але не сказала нічога, толькі выпусціла яго руку і чамусьці адразу зацялася ў сабе. Ён, засмучаны невясёлым успамінам, ціха пайшоў далей.

Так, былі цяжкія гады ў іх мясцовасці. Ратавала, звычайна, бульба, але і яе не заўсёды хапала да новай, і тады на сялянскіх сталах з’яўлялася трава З шчаўя і крапівы варылі якое сёрбава, падбавіўшы жменю мукі, пяклі траўнікі, агорклы смак іх на ўсё жыццё запомніўся Івану.

Поделиться:
Популярные книги

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Перед бегущей

Мак Иван
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Перед бегущей

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный