Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Быкаў Васіль

Шрифт:

Чарнаручанка кінуў Валошыну круглае яйка нямецкай гранаты, капітан тузануў за гузічак са шнурком і шпурнуў яе цераз бруствер. Як толькі там грымнула, Валошын крыкнуў:

— Быстра ўпярод!!

Чарнаручанка з параненым хутка кінуліся за паварот, і ён па-над іх галовамі стрэліў уздоўж наступнага адрэзка траншэі. Прабегшы дзесятак крокаў, яны ўтрох затаіліся каля чарговага павароту. Паранены баец, відаць, зразумеўшы манеўр, выставіў з-за рога аўтамат і стрыкнуў туды кароткай чаргой. Пасля, прыгнуўшыся, сігануў за вугал, за ім сігануў Валошын, і абодва адразу ўпалі на дно — баец ад стрэлу з-за павароту, а Валошын — наскочыўшы на байца. Гэта падзенне, аднак, засцерагло капітана

ад чаргі, якая пранеслася вышай, абдаўшы яго зямлёй. Тут жа, аднак, грымнуў вінтовачны стрэл Чарнаручанкі, і немец у непадпяразаным, з шырокім каўняром шынялі выпусціў з рук аўтамат і з падкручанай галавой асеў упоперак траншэі. Валошын з зямлі стрэліў у яго два разы і, падхапіўшы за почапку аўтамат, ускочыў на ногі.

Ля чарговай павароткі яны затаіліся, прыпаўшы плячыма да закапцелага выбухам землянога выступу, за якім яўна адчувалася прысутнасць немцаў,— тыя, відаць, таксама чагось чакалі. Вядома, чакалі, калі яны туды сунуцца. Аднак яны ўсё марудзілі, таму што гранат у іх ужо не было. Валошын позіркам запытаў у Круглова, і той клапотна развёў рукамі — маўляў, скончыліся. Трэба было камусьці выскачыць з аўтаматам і сваёй нечаканасцю збянтэжыць немцаў. Хаця якая тут магла быць нечаканасць, падумаў Валошын, калі яны там трымаюць пальцы на спусках скіраваных сюды аўтаматаў. Не надумаўшы нічога іншага, ён сарваў з сябе палявую сумку і, размахнуўшыся, кінуў яе цераз бруствер. У той жа момант адтуль ударыў аўтамат, засыпаўшы ўсіх пяском, і яны, угнуўшы галовы, рынуліся за паваротку. Ён не адпусціў пальца са спуску, пакуль аўтамат у яго руках не заглох, у паднятым чэргамі пыле наперадзе мільганула некалькі спінаў немцаў, але ніхто з іх не ўпаў, ён падхапіў з-пад ног сваю сумку з вялікаю дзіркай у баку і, задыхаючыся, прыціснуўся да сцяны ля чарговай павароткі траншэі.

Падобна, аднак, немцы ўцякалі далей. Валошын нясмела, кораценька зірнуў з-за выступу і ўбачыў унізе прыступкі на ўваходзе ў бліндаж, з якога тырчаў кароценькі ствол ППШ. Відаць, гэта і быў той бліндаж, пра які гаварыў Чарнаручанка.

— Гэй! — падаў голас Валошын. — Свае! Ствол хіснуўся, і з увахода высунуўся запэцканы зямлёй малады твар, на якім узрадавана бліснулі жвавыя вочы.

— Камбат! Таварыш камбат!..

«Я не камбат», — хацеў сказаць Валошын, але, не сказаўшы нічога, пабег да наступнага павароту і там зноў прыціснуўся да падзёўбанай чэргамі земляной сцяны. Камсорг прыпыніўся і зазірнуў у бліндаж.

— Жывыя?

— Лейтэнант паранены.

— Давай выхадзі! — скамандаваў Круглоў.— Адзін хай застанецца, а ўсе выхадзі!

Трымаючы напагатове нямецкі аўтамат, Валошын чуйна застыў ля павароткі, не ведаючы, што там, і кожную секунду чакаючы адтуль чаргу ці гранату. Але, здаецца, там не было нікога, немцы ўцяклі. Хаця ён ведаў, што далёка яны не ўцякуць, наадварот, хутка пачнуць іх выкурваць з гэтай траншэі, якая заставалася апошнім для байцоў прыстанішчам. На схіле ім смерць.

— Ану, давай усе сюды! — загадаў ён, калі некалькі байцоў высунулася з бліндажа. — Даставай лапаткі. Быстра перакапаць траншэю. Закрыць праход!

Ён адступіў крок назад, і першы баец — даўгі, у старой ватоўцы, хлопец па прозвішчу Лучкін, з сілай уваткнуўшы ў броўку лапатку, адваліў пад ногі пласт яшчэ свежай, па-летняму сырой зямлі. Па другі бок пачаў старанна абрушваць зямлю яшчэ адзін баец у новенькай зялёнай касцы.

— Так. Астатнім прыкрыць іх! Узяць у рукі гранаты! — распарадзіўся Круглоў.— Ні чорта! Яшчэ мы пабачым…

Плюючыся ад узнятага ў траншэі пылу, Валошын адышоўся на некалькі крокаў назад, прыслухаўся. Нябачны кулямёт справа ўсё грукацеў чэргамі на вышыні, з віскам несліся над схілам міны, і ад іх перуновых

выбухаў няспынна калацілася зямля. Але ў траншэі страляніна заціхла. Ці надоўга толькі? Безумоўна, немцы не маглі іх пакінуць у спакоі, значыць, рыхтаваліся ўдарыць як мае быць. Адрэзаўшы іх ад асноўных сіл батальёна, тыя, вядома, маглі не спяшацца. Дзецца тут усё роўна не было куды.

3 бліндажа выглянуў усё той жа замурзаны баец у ссунутай на вуха шапцы.

— Таварыш капітан! Лейтэнант кліча.

Азірнуўшыся на знерухомеўшага каля байцоў Круглова, Валошын павярнуў назад і спусціўся па прыступках у адмысловы, пад двума накатамі глыбокі бліндаж. У яго паўзмроку было цяжка што ўбачыць, ён толькі згледзеў выцягнутыя на праход ногі ў ботах, абмотках, некалькі напружаных у паўзмроку твараў, па адным выглядзе якіх было зразумела, што гэта параненыя. Тут жа, прысланіўшыся спіной да сцяны, напаўляжаў на шынялі Маркін.

— Што з вамі? — запытаў Валошын. — Сур’ёзна параніла?

— Ды во, у нагу, — варухнуў лейтэнант забінтаванай, без бота нагой. — Так што зноў вам камандаваць.

«Куды як зайздросна, — падумаў Валошын, — прыняць гэта камандаванне ў такі здатны час». Батальён рассечаны на некалькі частак, адна з якіх залегла пад вышынёй, другая сунулася ў гэтую пастку, упраўлення ніякага, камбат паранены і цяпер перадае камандаванне. Але што ж… Так ці інакш ён тут старшы па званню, прыйдзецца, відаць, брацца за справу.

— Нашто было бегчы наперадзе ўсіх? Што і каму вы даказалі гэтым? Цяпер вы разумееце становішча батальёна?

— Я ўжо адразумеўся, — са змрочным спакоем сказаў Маркін. — Я ранены.

— А да ранення вы не маглі падумаць аб тым?

— А што думаць? Загадаюць — палезеш, куды і шыла не лезе.

— Да-а, — уздыхнуў Валошын і, ціха вылаяўшыся, стомлена апусціўся каля ўвахода.

Ішла вайна, гінулі сотні тысяч людзей, паасобнае чалавечае жыццё, здавалася, страціла звычайны свой кошт і вызначалася толькі мерай шкоды, якую яно наносіла ворагу. I тым не менш, будучы сам салдат і сам кожную хвіліну рызыкуючы галавой, Валошын не мог не адчуваць, што ўсё ж самае каштоўнае на вайне — жыццё чалавека. I чым больш у чалавеку сапраўды чалавечага, тым важней для яго сваё ўласнае жыццё і жыцці блізкіх яму людзей. I ў той жа час якім бы ні было дарагім жыццё, ёсць рэчы даражэйшыя за яго, нават не рэчы, а паняцці, пераступіўшы, аднак, цераз якія, жыццё разам губляла сэнс, рабілася прадметам ганьбы, а можа, і каменем для сябе самога. Праўда, да Маркіна гэта апошняе, мабыць, не датычылася.

Паклаўшы на калені рукі, Валошын хвіліну пасядзеў у спакоі, пакуль не адчуў, як запякло ў правай кісці — па пальцах на бот жыва скацілася некалькі цёплых кропляў. Ён памацаў кісць левай рукой і ўбачыў на пальцах кроў. Што за халера, падумаў капітан, які нават не заўважыў, калі гэта яго параніла. Але так, параніла, і трэба было перавязацца, каб спыніць кроў — кроў яму яшчэ будзе патрэбна.

— У каго ёсць бінт? — запытаўся ён, ссоўваючы рукаў шыняля.

— Во ў яго, — пачулася за ягонай спіной, і Валошын аж скалануўся.

3 паўзмрочнага кутка бліндажа на яго пакутна глядзелі знаемыя вочы радавога Аўдзюшкіна, і Валошына пранізала спалохам, калі ён успомніў, што Аўдзюшкін быў ва ўзводзе Нагорнага.

— Аўдзюшкін, ты?

— Я, таварыш камбат.

— Ты што, паранены?

— Раніты, таварыш камбат. Во ногі ў мэнэ прастрэленыя.

— А Нагорны?

— Нагорны вбіты. Ёго гранатай вбіла. Тут, у траншэйцы.

— Раніцай?

— Ранкам, ну, — з натугай, стрымліваючы стогн, казаў Аўдзюшкін. — Як мы сунуліся, ну ён і навалівся. Всех пэрэбілы. Тількы я остався. I то во фрыц гэты спас. Пэрэвязав ногі.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Корнев Павел Николаевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель

Честное пионерское! Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 4

Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Андрианова Татьяна
Здравствуйте, я ваша ведьма!
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.78
рейтинг книги
Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Приватная жизнь профессора механики

Гулиа Нурбей Владимирович
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3