Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Шрифт:
Байцы, усё ўгінаючыся, разбегліся па траншэі, знікаючы за яе паваротамі. Апошняга, падпяразанага па ватоўцы нямецкаю дзягай з дзіркай у спражцы, ён спыніў за рукаў.
— Ты — са мной! Бяры дзве гранаты!
Не паспеў баец перахапіць у левую руку вінтоўку, як у паветры над брустверам матлянулася доўгая ручка гранаты. Яны ледзьве справіліся прыгнуцца пад сцяну — вышэй на брустверы аглушальна грымнула. Пасля грымнула далей і ззаду, асколкамі коса секанула па адным баку траншэі, балюча сцебануўшы па шчацэ пяском, і тугі шчыльны корак заляпіў Валошыну вуха. Ведаючы, што будзе далей, капітан тройчы стрэліў за паварот, і, здаецца, у час — хтось там толькі сунуўся,
Але ён усё яшчэ спадзяваўся. У іх яшчэ засталіся гранаты, дзве ён падабраў пад нагамі ў траншэі і таропка скруціў каўпачкі. Аднак калі наперадзе, дзе застаўся баец, адразу ляпнуліся аб бруствер і сцены некалькі кінутых адтуль гранат, ён з кепскім, амаль безнадзейным адчуваннем падумаў, што, напэўна, доўга не вытрымае. Перачакаўшы грымотныя раскаты выбухаў, ён кінуў свае, але аўтаматная чарга, якая зараз жа секанула ўздоўж па траншэі, зноў прымусіла яго на чацвярэньках ратавацца за наступным паваротам, дзе яшчэ можна было ўратавацца. Там, прысеўшы на адно калена, яго чакаў з дзвюма гранатамі ў руках той самы флегматычны баец з папаўнення, які нядаўна ўразіў яго сваім біблейскім спакоем. Капітан згорбіўся поруч. Пакінуты ім за папярэднім каленам баец болей не з’явіўся.
Амаль таксама, як нядаўна яны, цяпер іх паслядоўна і метадычна пачалі выбіваць гранатамі немцы. Ратавалі ўсіх павароткі. Загнана дыхаючы, Валошын спрабаваў прыпамятаць, колькі яшчэ паваротак засталося ззаду — здавалася, не больш за чатыры. У гэтых паваротках была ўся іх надзея, іншай быццам ужо не прадбачылася.
— Ну, кідай! — кіўнуў галавой Валошын. — Пасля я.
Баец нетаропка, левай рукой тузануў за гузічак і, счакаўшы, калі хлясне запал, правай без размаху сунуў гранату за земляны паваротак.
— Бяжы, капітан! — азірнуўся ён у дыме, як выбухнула. — Давай свой гранат!
— Разам! — зразумеўшы ягоны намер, крутнуў галавой Валошын. — Бягом да бліндажа!
— Бяжы хутка!!! — крыкнуў той, хапаючыся за вінтоўку — мабыць, да павароткі ўжо кінуліся немцы.
Баючыся спазніцца, Валошын ускочыў і, адбегшы на некалькі крокаў, спыніўся.
— Бяжы!
Не ўбачыўшы, аднак, што сталася з байцом, ён у наступнае імгненне прахапіўся ад новай трывогі — ззаду ў траншэі пачалася частая страляніна з вінтовак, там жа грымнулі і гранатныя выбухі, як здалося яму — ля бліндажа, і ён кінуўся па траншэях назад.
Байцы, мабыць, ужо адбегліся далей, ён наткнуўся на апошняга, якому крыкнуў: «Ні з месца!», а сам, прабегшы дзве павароткі, убачыў сваю перамычку і за ёй яшчэ аднаго байца, які з калена таропка страляў уздоўж траншэі з вінтоўкі.
— Што там?
— Немцы! — кінуў баец, ляцнуўшы затворам. — Двух напавал.
3 увахода ў бліндаж таксама тырчала некалькі ствалоў, якія стралялі туды ж. Значыцца, ён не памыліўся, немцы ўдарылі з тылу, відавочна захапіўшы і пачатак траншэі. Яны сціскалі іх тут, бы ў гармоніку, — з абодвух бакоў, зганяючы ўсіх да сярэдзіны, дзе, на шчасце, яшчэ заставаўся бліндаж. Але што бліндаж? У гэткіх умовах бліндаж — не сховішча, а хутчэй брацкая магіла для ўсіх.
Але што рабіць?
Ухіляючыся ад аўтаматнай чаргі, якая імпэтна паласнула па сценах траншэі, Валошын сунуўся ў земляны правал бліндажа і ўпаў на прыступкі. Кулі шалёна
Тым часам у траншэйным паядынку настала няпэўная паўза. Зрэдку з бруствера зляталі разбітыя кулямі камякі зямлі, і Валошын, аглушаны на правае вуха, не адразу зразумеў, што гэта стралялі знізу. Адтуль жа, аслаблены адлегласцю, даносіўся часты перастук ДШК, які вёў агонь па траншэі, відаць, не даючы немцам падабрацца да бліндажа зверху. Што ж, у тым была пасільная дапамога яго батальёна, і ў капітана на момант пацяплела ў душы ад удзячнасці тым, што ляжалі ўнізе. Галоўнае, думаў ён, не даць немцам кінуць гранату ў бліндаж, у траншэі ж няхай яны рвуць, колькі хочуць.
Павярнуўшыся раўней, ён разрадзіў пісталет, сунуў яго за борт шыняля, пасля зачарпнуў жменю патронаў у кішэні і ўзяўся таропка набіваць магазін. Але Чарнаручанка зноў паласнуў чаргой па траншэі, і ён схапіўся за пісталет.
— Таварыш камбат, дайце я, — сказаў нехта побач, і ён, азірнуўшыся, убачыў байца з шырока забінтаванай галавой, які, трымаючы ў руках аўтамат, лез заняць ягонае месца на выхадзе.
Счакаўшы, Валошын устаў. Баец улез на ягонае месца, а капітан саступіў з прыступак і стаў ля дзвярэй. У бліндажы на засланым саломай доле цесна ляжалі параненыя, у паўзмроку бялелі бінты і слаба варушыліся збялелыя твары, у куце нехта роспачна ціха пагойдваўся ў белай нацельнай кашулі; востра пахла лякарствам. Некалькі пар вачэй у цесным паўзмроку з запытальным чаканнем уставіліся на Валошына, і ён раптам адчуў такую тужлівую бездапаможнасць, якой не адчуваў пад градам асколкаў у траншэі.
— Нічога! — сказаў ён з суцяшэннем не так для іх, як болей для самога сябе. — Будзем адбівацца. У каго ёсць зброя? Давай сюды да дзвярэй.
— Зброя ёсць. Але што зброя…
— Пакуль ёсць зброя, мы байцы. Будзем трымацца.
У адказ яму было труднае напружанае маўчанне, хтось безнадзейна выдыхнуў, і ён перавёў погляд на Маркіна, які ў ранейшай позе ляжаў на шынялі.
— Чорт! Не ўдалося, — ціха, ні да каго не звяртаючыся, сказаў начштаба. — Усё к чортавай матары!..
Ды ўжо ж не ўдалося, падумаў Валошын і, успомніўшы камсорга, позіркам пашукаў яго ў бліндажы.
— А Круглоў тут? Што з Кругловым?
— Усё, няма Круглова, — азірнуўся з прыступак Чарнаручанка. — Во яго аўтамат. А там сумка, — кіўнуў ён у бліндаж.
Валошын унутрана сцяўся — значыцца, не стала і Круглова, разам з якім яны прайшлі ўвесь гэты не доўгі, але так густа ўкладзены смерцямі шлях батальёна… Хто на чарзе наступны?
Нехта з байцоў у накінутым на плечы шынялі і з забінтаванай рукой, няспрытна ступаючы паміж целаў, прабраўся да выхаду і перадаў Чарнаручанку два набітыя магазіны. Байца з разрэзаным да пляча рукавом, у якога аказалася граната, Валошын пасадзіў каля самых дзвярэй. Але адной гранаты тут было мала.
Хозяин Теней 3
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Гоплит Системы
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики
Проза:
современная проза
рейтинг книги
