Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Гранат трэба болей. У каго яшчэ ёсць гранаты?

— Во апошняя, — сказаў Аўдзюшкін. — Для сэбэ обэрэгав. Ды чорт з ёй…

Ён падаў з кутка «Ф-1», якую Валошын планкай начапіў сабе каля спражкі. Іншых гранат у яго не засталося. Цяпер ён зноў быў гатовы да бою і, стоячы каля яловага, з карой, вушака, пазіраў у траншэю. Побач на прыступках, выставіўшы ў розныя бакі аўтаматы, сядзелі Чарнаручанка і панылы баец з тоўста забінтаванай галавой.

— Гэта… Наце во яшчэ каскі,— клапатліва перадалі з бліндажа дзве нямецкія каскі.

Чарнаручанка адну надзеў зверху на шапку, а другую паранены баец, прымерыўшы, злосна шпурнуў

у траншэю.

— Падлай смярдзіць.

Валошын дастаў з маленькай кішэні гадзіннік і са здзіўленнем ахнуў: была чвэрць пятай. А ён усё думаў, што яшчэ ранак. Сапраўды, да вечара засталося зусім мала часу, добра, калі б удалося дацягнуць да вечара. Адным вухам слухаючы грымоты бою, ён думаў: а раптам паднімецца батальён? Калі б ён падняўся, можа б, што і ўдалося. Можа б, і яны тут уцалелі і яшчэ спатрэбіліся.

Але батальён, напэўна, ужо не меў сілы падняцца…

Раптам абодва байцы на прыступках разам схапіліся за аўтаматы, і адначасова з абодвух канцоў траншэі мільганула ў паветры. Адна з гранат, раней чым разарвацца, ляпнулася канцом аб сцяну і адляцела далей, другая тарчком паскакала на дне траншэі. Як толькі яны разарваліся, падняўшы воблака пылу, абодва аўтаматчыкі на прыступках ударылі са сваіх ППШ, напоўніўшы бліндаж густым аўтаматным трэскам. Валошын ціснуўся плячмі да сцяны і напагатове трымаў пісталет. 3 кутка бліндажа, цягнучы за сабой прастрэленыя, без ботаў, ногі, выпаўз да дзвярэй Аўдзюшкін. У яго сцятай руцэ бліснула малая сапёрная лапатка.

— Ах, гады! Ну ідзіце, гады! — джгаючы чэргамі, роспачна крычаў на прыступках паранены.

Чарговай гранаты Валошын не паспеў заўважыць. Магчыма, яе кінулі цераз бруствер, толькі побач у траншэі раптам аглушальна грымнула, пыхнуўшы ў расчыненыя дзверы гарачым смуродам трацілу, і нямецкая каска з галавы Чарнаручанкі з жалезным звонам выцялася аб перакладзіну. На прыступках, адкінуўшыся назад, канвульсіўна затузаўся Чарнаручанка, Валошын падхапіў яго забіты пяском, гарачы яшчэ ППШ і адскочыў ад расчыненых на завесах дзвярэй.

— Дзверы! Дзверы! — закрычалі ў бліндажы некалькі галасоў.— Трымайце дзверы!!!

Нечыя спрытныя рукі ляпнулі з сілай дзвярыма, якія туга і шчыльна зачыніліся, адразаючы ўсё, што было ў траншэі. У бліндажы разам сціхла. Яны чакалі. Валошын не ведаў, што здарылася з Чарнаручанкам, забіты той або ранены, не ведаў, у якім стане паранены ў галаву баец, аўтамат якога, аднак, таксама замоўк. Спалохаўшыся, што ў бліндаж вось-вось уварвуцца немцы, капітан праз дошкі дзвярэй смалянуў у траншэю трыма кароткімі чэргамі і зноў знерухомеў ля вушака.

— Маты моя рідная! — загаласіў у прыцемку хтосьці з параненых. — Роды мэнэ обратна…

— Мовчі! — крыкнуў з падлогі Аўдзюшкін. — Бэз тэбэ тошно…

Зноў настала пакутная паўза, якая, відаць, папярэднічала самай рашучай сутычцы. Цяпер ужо памагчы ім не мог ніхто ў цэлым свеце, і нават яны самі памагчы сабе не маглі. Напэўна, надышоў час развітвацца адзін з другім і падумаць, як даражэй аддаць свае жыцці.

— Ух, сволачы! Ух, якія ж яны гады-сволачы! — плакаў у куце паранены ў сподняй кашулі.— Завошта яны нішчуць нашу маладую жызню? Што мы ім зрабілі?

— Чакайце! — не ведаючы яшчэ, чым суцешыць іх і сябе, сказаў Валошын. — Яшчэ не ўсё страчана. Яшчэ мы патрымаемся. У нас жа браня.

— Браня?

— А як жа! — бадзёра сказаў капітан. — Во, зямля родная. Лепшай няма ў свеце брані. Паспрабуй прабі,— стукнуў

ён кулаком па сцяне. — Там, на касагоры, бугарка не было. А тут… Там бы такі бліндаж!

— А цэ ж правда! — раздаўся раптам прасветлены голас. — Я там за лапатачку ховався…

Не паспеў ён скончыць, аднак, як сцены бліндажа зноў скалануліся ад магутнага выбуху, пасля яшчэ аднаго і яшчэ двух запар. Дзверы яны трымалі падпёртыя ля самай зямлі нагамі. Валошын з усяе сілы ўпіраўся ў іх абцасам бота, і ў яго ледзьве хапала сілы ўтрымаць там нагу пры выбухах. Уся верхняя палова тоўстых дзвярэй, пасечаная асколкамі, засвяцілася дзесяткамі шчылін і дзір, з якіх тырчалі доўгія трэскі. Напружваючы нагу, Валошын чакаў, калі гэтыя дзверы рухнуць у бліндаж ці разляцяцца ў трэскі, і тады… Тады настане апошняя сутычка з мінімальным шанцам застацца жывымі. Але дзверы трымаліся. Гранаты ўсё ж ірваліся зводдаль метры праз тры ў траншэі, і ён здзівіўся, што ніводная з іх не разарвалася пад дзвярыма. Зрэшты, ён здагадаўся, што скаціцца гранатам пад дзверы не давалі двое забітых. Застаўшыся на прыступках, мёртвыя абаранялі жывых, прымаючы на сябе ўсю сілу выбухаў і ўсе асколкі. Ім там хапіла. Валошын ужо адчуў пад падэшвай мокрую лужынку і зразумеў, што гэта было. Мёртвыя сцякалі жывой, яшчэ цёплай крывёй.

Ля сцяны трывожна заварушыўся Маркін.

Не выпускаючы з рукі пісталета, ён выцягнуў з-пад галавы сумку, коратка кінуўшы ў аціхлы бліндаж:

— У каго запалкі?

Хтосьці падаў запалкі, і лейтэнант, пашукаўшы ў сумцы, выняў адтуль некалькі паперак, разарваў іх у клочча. У бліндажы загарэўся невялікі дымны агеньчык, у які Маркін, нервова камячачы, пачаў соваць паперы. «Прадбачлівы, аднак», — падумаў пра яго Валошын. У ягонай палявой сумцы таксама знайшлося б што-колечы, што ў такую хвіліну лепш было знішчыць, але ён усё марудзіў, быццам на што спадзеючыся. Маркін, аказваецца, у гэтых адносінах быў разумнейшы і ўжо не спадзяваўся. Што ж, мабыць, начштаба меў рацыю.

— Карта ў вас? — узняў ён змрочны твар да Валошына.

Карта з нанесенай на яе абстаноўкай батальёна была ў ягонай сумцы, і хаця абстаноўка гэтая здорава змянілася за суткі, капітан моўчкі выняў яе і кінуў Маркіну. Тады ж ён зірнуў на томік Ясеніна ў сумцы і падумаў, што прачытаць яго ўжо не прыйдзецца. Ні яму, ні Іванову таксама.

Бліндаж неўзабаве напоўніўся дымам. У дадатак да дакументаў з палявой сумкі начштаба, імянных спісаў і карты хто-колечы з байцоў пачаў кідаць на праход свае пісьмы і дакументы, якія пражэрліва нішчыў агонь. У агнянай кучы загарэлася маленькае дзяўчачае фота — спярша плячо, блузка, пасля кучаравыя валасы прычоскі, роўненькі носік, грыўка на лобе. Застаўся вузенькі краёчак поля, які хутка патануў у агнявым попеле.

Немцы, аднак, усё марудзілі, гранат больш не кідалі. Не стрываўшы гэтую няпэўную паўзу, Валошын павярнуў аўтамат ствалом да дзвярэй і зноў пусціў некалькі чэрг. Пасечаныя кулямі і асколкамі дзверы давалі, аднак, згледзець толькі вузкі адрэзак траншэі насупраць. Зазірнуўшы ў адну шчыліну, Валошын убачыў паблізу разбіты выбухам твар Чарнаручанкі, з крывавага месіву якога жахліва тырчэў белы абломак сківіцы. Болей там нічога не было відаць. У траншэі, здаецца, нікога не было, мабыць, немцы хаваліся за павароткамі. Час ад часу капітан пачаў зазіраць у гэту вузкую вертыкальную дзірку ў дошцы і ў трэці або чацвёрты раз заўважыў штосьці такое, што амаль здзівіла яго.

Поделиться:
Популярные книги

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4