Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Быкаў Васіль

Шрифт:

Спярша яму выдалася, што гэта быў дым, струмені якога цягнуліся ў падстоллі ў бок да дзвярэй і адтуль выцякалі ў траншэю. Але, прыгледзеўшыся, ён зразумеў, што гэта было нешта іншае. Густа-шэрае дымнае воблака хутка напаўняла траншэю, у ім ужо знікла супрацьлеглая яе сцяна, і цяпер знікаў пакалечаны твар Чарнаручанкі. Пагрозліва-ўдушлівы хімічны смурод тым часам пачаў запаўняць бліндаж. Байцы нядобра заварушыліся, пачалі кашляць, і паранены ў руку баец, які ляжаў ля самых дзвярэй, закрычаў:

— Браткі! Ды яны ж нас газам! Вы чуеце?

— Ціха! — крыкнуў Валошын. Але было позна.

Увесь бліндаж трывожна заварушыўся, затузаўся, нехта захрыпеў у цемры, шмат хто пачаў удушліва кашляць,

і Валошын адчуў, як у яго самога нясцерпна запякло ў горле і з вачэй паліліся слёзы. Ёп апусціўся на кукішкі ля сцяны, прыдушапы гэтым вераломствам немцаў, і думаў: няўжо ж яны на самай справе рашыліся прымяніць газ? Але чаму б і не прымяніць? Калі яны прымянілі ўсё, што стагоддзямі праклінала чалавецтва, чаму б не ўзяцца яшчэ і за газ? На тое няшчасце, ён даўно занядбаў сваім процівагазам, пакінуўшы яго ў абознай фурманцы. Зрэшты, тут амаль усе аказаліся без процівагазаў, і цяпер за гэты свой промах ім належала заплаціць жыццём.

Дымнай удушлівай імглы нацякала ў бліндаж усё болей, зрабілася цёмна, дыхаць не было чым. Уткнуўшыся тварам у суконны рукаў шыняля, Валошын ледзьве намагаўся на дробныя, недастатковыя для лёгкіх удыхі. Наверсе ж на схілах сваёю чаргой ішоў агнявы бой, да якога ён хоць і прыслухоўваўся, але ўжо даўно перастаў у ім разбірацца. Відаць, гэты бой іх ўжо не датычыў. 3 кожнай хвілінай яго ўсё болей дапякала ўдушша і ўсведамленне сваёй бездапаможнасці, бяссільная злая нянавісць да тых, хто нарыхтаваў ім гэтую пакутную смерць. Ён не адразу адчуў, як хтось пацягнуў яго за рукаў, і тады няўцямна падняў павекі.

— Таварыш камбат, вазьміце!

Нечая салдацкая рука працягвала яму знаёмую сумку з процівагазам, у якой цяпер быў паратунак. Аднак ён не адразу наважыўся працягнуць сваю руку насустрач, ён не быў гатовы да гэткага жэсту велікадушна. Каб уратавацца аднаму, калі гінулі астатнія, патрэбна была рашучасць асаблівага роду, якой ён не меў. Але рука яго інстынктыўна, амаль без удзелу волі, пацягнулася да вузкай пакручастай лямкі ды так і павісла ў паветры.

— Я — камбат! Я тут камбат! — раптам амаль істэрычна выкрыкнуў пад сцяной Маркін і, рэзка падаўшыся наперад, перахапіў сумку.

Валошын з сорамам тузануў сваю недарэчна працягнутую руку, тут жа спалохаўшыся, што нехта заўважыў гэты міжволыіы жэст, і ягоную свядомасць разам з сорамам акаціла пякотная нянавісць да былога начальніка штаба.

— Мярзотнік! — выціснуў ён, задыхаючыся. — Выжыць хочаш?

Маркін не адказаў, і ён, заціснуўшы рот рукавом, падумаў, што ўсё натуральна. У гэтым яго бессаромным учынку ўвасобілася лагічнае завяршэнне цынічнага характару начштаба. Такое ён ужо бачыў. Маркін між тым дрыготкімі ад спешкі рукамі пачаў нацягваць на твар процівагазную маску, у якой гучна захрыпеў гумай клапан. Апускаючыся ўсё ніжэй ля парога і амаль ужо перастаючы дыхаць, Валошын, аднак, са зларадствам адчуў нешта такое, што абнадзеена збянтэжыла яго. Ён не ведаў, які гэта быў газ і колькі можа працягнуцца тут іхняя агонія, але раптам адчуў, што пакуль што жывы, што смерць не наступае, што тут проста няма чым дыхаць ад процьмы дыму, што, можа, гэта і не газ. Але толькі ён падумаў аб тым, як знадворку данеслася некалькі дальніх трывожных крыкаў, і ён напружыў увагу, каб учуць іх. Ён не адразу заўважыў, як нехта ў бліндажы рашуча сігануў да дзвярэй і шырока рвануў іх на сябе.

— Немец! Немца трымайце! — закрычалі ў бліндажы.

Валошын, які бліжэй за іншых быў да дзвярэй, памкнуўся, каб схапіць немца, але адразу спатыкнуўся на выхадзе і ўпаў цераз целы забітых. Калі ён ускочыў, немец ужо схаваўся ў клубах шэрага дыму. Задыхнуўшыся, Валошын ціскануў на спуск аўтамата, паспешлівая чарга з якога паласнула ў дымную імглу, ён ірвануўся наперад і тут жа выцяўся грудзьмі аб броўку траншэі.

Ён яшчэ не паспеў ускочыць на ногі, як зноў упаў, балюча збіты нечымі ботамі. Не ведаючы, хто гэта, і зноў задыхнуўшыся, ён з апошніх сіл схапіў чалавека за ногі, перакуліў яго цераз сябе і, наткнуўшыся рукамі на сцюдзёны метал зброі, ірвануў за яе. Здаецца, ён не памыліўся, гэта быў немец, прынамсі, аўтамат у яго аказаўся нямецкі, Валошын зразумеў гэта навобмацак і, не ўстаючы, выпусціў увесь магазін па цёмнай задымленай постаці на дне траншэі. Але далей у клубах шэрага дыму чуліся валтузня, воклічы, незразумелая мітусня немцаў. Дзесь побач, агняна хліпнуўшы полымем, выбухнула граната, з розных кірункаў ударылі чэргі, ды заліты слязьмі, ён не мог ужо зразумець, хто і куды страляў. Не марудзячы ні секунды, ён ускочыў і, нізка прыгнуўшыся, кінуўся ўздоўж па траншэі, пакуль не наткнуўся на яе калена.

Тут ён удыхнуў на паўлёгкага і пачуў ззаду два ці тры выкрыкі, знаёмы салдацкі мацюк — гэта беглі з бліндажа свае. Не чакаючы іх, ён падаўся далей па траншэі. Напэўна, гэта было бязглузда, так вось усляпую кідацца па невядома кім занятай траншэі, за кожнаю павароткай рызыкуючы атрымаць чаргу ў грудзі. Але ён задыхаўся, яму трэба было хоць пару глыткоў паветра без гэтага атрутнага дыму, які ўсё валіў па траншэі. Чаргі, аднак, пакуль не было, немцы кудысь зніклі, і ён, трошкі асмялеўшы, прыцішыў крок, каб слепа не тыцкацца аб земляныя вуглы, і хістка пабрыў уніз па траншэі. У яго не хапала ні сілы, ні голасу клікнуць за сабою байцоў, ды ён і не ведаў, каго было клікаць, хоць ззаду ўжо нехта крычаў: «Сюды, сюды!»

У іх не стралялі, немцаў тут не было, амаль наўздагон за ім нехта бег, і гэта яго супакойвала. Не спыняючыся, ён хапаў ротам дымнае, зрэшты, трохі пасвяжэлае паветра, пакуль не стаў бачыць наперадзе бруствер, броўку траншэі, прыцьмелае неба ўгары. Вецер дзьмуў насустрач яму па траншэі, ззаду чулася недалёкая аўтаматная страляніна (нібыта на вышыні), і ён пайшоў крокам. У ягоных вачах усё плыло і хісталася, абпаленыя атрутным дымам ягоныя лёгкія натужна хрыпелі ў грудзях.

Ён ішоў па траншэі ўніз, у пракляты той вус, у які з кулямётам уварваўся ранкам. За ім валакліся па траншэі параненыя. Ён не бачыў іх і не ведаў, колькі іх засталося, але ён чуў іх задышлівы кашаль і галасы. Ён хацеў спыніцца, каб расставіць па траншэі тых, хто яшчэ мог трымаць у руках зброю і абараняцца. Але немцаў у траншэі, здаецца, ужо не было, і гэта яго здзіўляла і палохала адначасна. Некалькі разоў ён натыкаўся на трупы. Але ён не глядзеў уніз і не ведаў, свае гэта ці ворагі, а хістаючыся, нібы п’яны, і мала што разумеючы, усё ішоў па траншэі ў той бок, дзе ранкам пакінуў роты і дзе быў яго батальён.

Яго спыніў узрадаваны вокрык ззаду, і ён, не сцяміўшы, у чым справа, спалохана адскочыў, схапіўшыся за ствол аўтамата.

— Ядрыт твае лапці, камбат! — раптам басавіта прагудзела ўгары, і ён зразумеў, што нарэшце гэта свае.

Каб не ўпасці, ён бокам прыпёрся да сцяны траншэі, у якую, зрушыўшы сухі пласт зямлі, уваліўся старшы лейтэнант Кізевіч.

— Камбат! — амаль закрычаў ён і няўклюдна аблапіў яго сваімі доўгімі, у рукавіцах рукамі.— Жывы, значыць?

— Я? — няўцямна перапытаў Валошын.

— Ты, хто ж! А мы ўжо было цябе пахавалі. Як згледзелі, што вас немцы смажаць…

— Ты? А рота? — з натугай перамагаючы задышку, слабым голасам сказаў Валошын і закашляўся.

— Вунь, немцаў пагнала. 3 тылу зайшлі, разумееш? Куля што — куля дура, штык маладзец! — засмяяўся камандзір роты, і Валошын падумаў, які ўсё ж малайчына ў яго камандзір дзевятай і як ён раней не заўважаў таго.

Збочыўшы галаву, ён услухаўся левым вухам у густую аўтаматна-вінтовачную страляніну за вышынёй і, здаецца, упершыню падумаў, што ўратаваўся.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши