Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Шрифт:
— А звяры? — ні то ўсур’ёз, ні то з прытоеным жартам спытаў Вадзім.
— Звяры? — перапытаў Анатоль, падкасваючы мокрыя рукавы на валасатых дужых руках. — Звяры, брат, уцякаюць у глухамань, у распадкі. Думаеш, тыгры, мядзведзі людзей дзяруць? Глупства, мінулі тыя часы. Хоць бывае, што з цікаўнасці падходзяць. Ад Тайшэта праклалі лінію сувязі. Ну, на доўгім перагоне засталіся лінейшчыкі, каб дарабіць што — кольвечы. Сядзяць хлопцы ў зямлянцы, і што такое? — кожнай ночы пад ранак — парыў. Пойдуць, злучаць — на другую ноч — зноў парыў. Думалі — шкоднікі якія. Рашылі падпільнаваць. Заселі ля расцяроба звечара, ружжы навялі, чакаюць. Аж пад ранак
— Глядзі ты! — здзівіўся Вадзім. — Вось бы мядзведзя падстрэліць. Ты не прабаваў?
— Прабаваў, — усміхнуўся Анатоль, — ды няўдала.
— Ці не ад таго ў вас шрамы на шыі? — сур’ёзна запытала Ірынка.
— А, гэта, — Анатоль пацёр пад вухам сінія, ужо загоеныя, але, відаць, нядаўнія драпіны. — Не, гэта тросам. Паром праз раку хадзіў на сталёвым тросе, ды трос парваўся ў паводку. Ну, я паплыў, дастаў са дна канец, а хваля як рванула, дык мяне крыху драпнула. Але нічога — тыдзень у бальніцы паляжаў — і на працу. Час быў гарачы, людзей не хапала.
Яны падышлі да знаёмых весніц, у якія заходзілі нядаўна. Анатоль расчыніў іх насцеж і запрасіў гасцей.
— Дык ты што там — кіраўнік які? Спец? — усё захоўваючы свой тон перавагі, пытаўся Вадзім. Ён прапусціў Ірынку наперад, яна нясмела пайшла па двары, у яе шэрых сумных вачах трымцела трывога.
— Ды не, які там кіраўнік, — шчыра здзівіўся Анатоль. — Рабочы, радавы рабочы. — Ён памаўчаў крыху і пасля паўзы вытлумачыў: — Люблю, ведаеш, як след папрацаваць, добра пад’есці, адпачыць і зноў налегчы — ляпей учарашняга.
Энергічным рухам круглявых плячэй ён на хаду скінуў цераз галаву кашулю, пасля збегаў у пакой, вынес Ірынцы крэсла, а Вадзіма пасадзіў на лаўцы. Затым, перагаворваючыся з глухой бабкай у акне, пачаў мыцца, распырскваючы наўкола ваду, пырхаючы і ахаючы ад задавальнення. Ірынка неадступна сачыла за кожным яго рухам і кожным крокам. Яна маўчала, а незразумелая трывога ў яе душы ўсё расла і мацнела. Сама таго не жадаючы, яна раптам выразна ўбачыла іх побач — Вадзіма і Анатоля, убачыла аднекуль збоку, у жыцці, і ўсё тое, што раней падабалася ў акуратным, здатным да драбніц мужу, цяпер здалося мізэрным і фальшывым. Нават тое, як Вадзім заўжды мыўся над ракавінай у кухні, асцярожна беручы прыгаршчамі ваду і ні кропелькі не разліваючы на падлогу, здавалася цяпер нікчэмнай абмежаванасцю і толькі раздражняла дзяўчыну.
— Ведаеце, — казаў Анатоль, шырокімі ўзмахамі ручніка выціраючы грудзі і шыю, — чакаў водпуску, як свята якога. А прыехаў, паверце, занудзіўся. Без працы занудзіўся. А там хлопцы ўжо, пэўна, Вургунскі тунель канчаюць. Прыеду, калі ўсё скончана будзе.
Вадзім няўцямна перасмыкнуў плячыма — дзівак, маўляў, чалавек, а Ірынцы раптам здалося, што ў гэтага русавалосага, смяшлівага хлопца ёсць нешта ад таго далёкага зацятага Мексіканца. Не, знешне ён, вядома, зусім не падобны на агнявокага, адзінокага Рыверу — ён зусім іншы, ды і іншых часоў чалавек. Але, як і ў тым фанатычным змагары, адчувалася ў ім нешта неспатольна ўпартае, выразнае, раз і назаўсёды вызначанае
Невядома, што думаў Вадзім і ці заўважыў ён што, толькі раптам нейкі чужы яго голас ураз парушыў Ірынчыны зданімары. Яна азірнулася з болем на разгубленым здзіўленым твары.
— Ірынка, ты ж пляму пасадзіла. Глядзі, во, во, ля кішэні, — з прытоенай прыкрасцю казаў Вадзім. Яна слаба павярнулася, спрабуючы зазірнуць на свой бок, а муж ужо ўкленчыў побач і цёр насоўкай заплямленае месца.
— Чорт вазьмі, — вось сюрпрыз. Першы раз гарнітур адзела — і на табе. Трэба ж глядзець… — стрымана папракаў ён жонку. Анатоль, закінуўшы ручнік за плячо, таксама стаяў побач і зазіраў на палу сапсаванай адзежыны.
— Пэўна, гудрон ці мо’ дзе-небудзь каля ізаляцыі. Трэба бензін. Пайду, спытаю ў бабкі.
— Ды не трэба, што вы, — знарок весела ўсміхнулася Ірынка. — Адчысцім, глупства.
— Бензінам нельга, бензін паліць, — заклапочана сказаў Вадзім. — Вось эфір у роўнай дозе з хлараформам — другая справа. Гэта найлепшы сродак.
— Ды ну, хай, даволі, даволі… — слаба адгаворвалася Ірынка, вызваляючы ў мужа палу. Яна ўжо ледзь стрымлівала крыўду, што падступіла да горла. Анатоль выпрастаўся, змахнуў з пляча ручнік і, цвёрда стоячы на шырока расстаўленых нагах, усміхнуўся, упершыню зазірнуўшы ў самыя вочы дзяўчыны.
— Ну, нічога. Падумаеш, вялікая справа — пляма. Праўда, Ірына Пятроўна? Было б клопату…
І тады нешта не вытрымала ў Ірынцы, яна скаланулася, хліпнула, і з яе вачэй паліліся роспачныя слёзы. Ірынка затуліла твар далонямі, але слёзы ўсё цяклі — па шчоках, між пальцаў, і яна, ужо не маючы сілы стрымаць сябе, адкінулася на спінку крэсла і ўздрыгвала ўсім целам. Вадзім з жахам на твары кінуўся да яе, абхапіў за вузкія худыя плечы і пытаў усё:
— Ірынка! Ірынка! Чаго ты? Я ж нічога… Я так…
Анатоль, здзівіўшыся ад такога здарэння, пабег у пакой паваду. Над нізкім плотам ад суседняга двара з’явіліся тры дзіцячыя галоўкі — сур’ёзныя наіўныя вачаняты ўстрывожана глядзелі на Ірынку.
Яна плакала нядоўга, але гэтулькі застарэлай горычы вылілася з яе душы, што яна спалохалася потым, каб не нарабіць чаго горшага. Ей не шкада ўжо было сваёй маладосці, толькі нясцерпна балела ад вялікага расчаравання, якое цяпер выразна адчула яна. Аднак яна нічога нікому не сказала, толькі раптам змоўкла, выцерла твар і ўзнялася. Вадзім з вінаватым выглядам усё таптаўся ля яе; збянтэжана чухаў патыліцу слаўны, нечакана такі блізкі і дарагі Анатоль. Яна трохі вінаваціла сябе ў душы, што патурбавала і засмуціла сваёй нястрыманасцю гэтага чалавека, і ціха сказала яму:
— Даруйце мне.
Пасля яны з Вадзімам выйшлі на вуліцу. Маўклівы, насцярожаны Анатоль праводзіў іх крыху — відаць, яму было чагосьці няёмка, ён ужо не смяяўся і ад рогу вярнуўся назад.
Пакуль яны ішлі ціхай, цяністай вуліцай, Ірынка паспакайнела трохі, але ўсё не адважвалася ўзняць заплаканых вачэй, не адказвала на бясконцыя Вадзімавы пытанні — ціха ішла яна са сваёй тугой, адзінокая і панылая. Напружанне і трывога, якія ўсё тамілі яе, пакрысе аслабелі, але па — ранейшаму было горка і цяжка. А Вадзім, неяк фальшыва нервуючыся ад таго, што здарылася, усё туліў да сябе яе локаць і неадчэпна ўгаворваў жонку:
Иной мир. Компиляция
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Санек 2
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Адептка в мужской Академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
По другую сторону надежды
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
