Чтение онлайн

на главную

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ці ад гэтага маркотнага позірку, ці ад тых роспачных Івашовых слоў упершыню благім прадчуваннем здрыганулася і Валодзькіна сэрца. Няўжо і сапраўды не пашанцуе ім вырвацца з няволі і дайсці да сваіх? Гэтулькі ўжо бяды стрывалі яны, што ад адных толькі ўспамінаў рабілася страшна… А колькі яшчэ наперадзе — пэўна, не меней. Відаць, памыліліся яны, пагарачыліся, і прыйдзецца ўпасці дзе-небудзь ад сцюжы ці кулі, як упалі ўжо іх семнаццаць таварышаў. Праўда, з’яўлялася часам надзея — адшукаць партызанаў і далучыцца да іх. Учора ля нейкай лясной станцыі яны бачылі, як гарэлі вялізныя склады-пакгаўзы, людзі казалі, што

ўначы тут былі партызаны. Там жа яны дачуліся, што ў тутэйшай мясцовасці забіты важны нямецкі начальнік — оберштурмбанфюрар Вірт. Расклееныя ў вёсках аб’явы абяцалі 50 тысяч марак таму, хто дапаможа немцам натрапіць на след гэтых лясных змагароў. Але дзе было знайсці іх — не ведаў ніхто, а няшчасныя ўцекачы гублялі апошнія сілы.

Урэшце, Івашоў трохі супакоіўся, прыўзняўся на руках і сеў. Яго спакучаны, счарнелы ад сцюжы і стомы твар быў страшны.

— Я ўжо ўсё… выдахся, — сіпла выціснуў ён з прастуджаных грудзей і надрыўна закашляўся. — Дый вы… і вы не дойдзеце… Не трэба было… Усё роўна смерць, смерць усюды…

Маёр нездаволена павёў плячыма, нецярпліва пераступіў з нагі на нагу.

— Уздумаў паміраць? — глуха сказаў ён. — Рана. Уставай, трэба ісці. Бяры, Валодзькін.

Яны ўзялі яго пад рукі. Івашоў бязвольна паддаўся ім і, скрывіўшы ад болю твар, пакорліва паплёўся на ўзгорак.

Марудна, цяжка і доўга лезлі яны на касагор, задыхаючыся ад Стомы; маёр і Валодзькін, часта прыпыняючыся, упарта цягнулі таварыша ўгору. Івашоў туліў голаў у высока ўзнятыя плечы, зусім неяк абвяў у іхніх руках, вяла пераступаў нагамі, і, здавалася, варта было пусціць яго, як чалавек скаціўся б уніз. І яны цягнулі яго, не ведаючы, што будзе далей, сяк — так вывалаклі на пагорак і, знясіленыя, пападалі ў снег.

…Завея ўсё гаспадарыла ў бязлюдным затуманеным снегам полі. Жвавыя снегавыя языкі хутка спавілі сваёй беллю нерухомыя целы людзей, мяккі дол прыветна туліў да сябе зняможаных падарожнікаў, і не было сілы расплюшчыць вочы, варухнуцца, устаць.

Мерцвякамі ляжалі людзі і не чулі, як пад узгоркам, прабуксоўваючы, раўнулі машыны, як выніклі яны з лагчыны на дарозе, што бегла зусім недалёка ад уцекачоў. Машын было шмат, і ў іх высокіх кузавах, тулячыся ад завеі, цесна сядзелі салдаты ў мышастых шынялях.

3

Іх прывялі на дарогу, да пярэдняй машыны, дзе стаялі два афіцэры ў шынялях з футравымі рудымі каўнярамі. Узняўшы ўгору рукі, Валодзькін ішоў сам, ззаду кульгаў Івашоў, прастрэленага ў грудзі маёра двое салдат цягнулі па снезе. Наўкола гаманілі дзесяткі ворагаў, калолі з усіх бакоў ненавісныя позіркі, а Валодзькін не прыкмячаў нічога. Усеабдымная журбота ад гэткай няўдачы прыдушыла яго, скавала волю, і пагібель, не далёкая і ўяўная, а ўжо блізкая і рэальная, ва ўсёй сваёй жахлівай велічы паўставала над ім.

Ля машыны ўсе спыніліся, параненага паклалі ля ног афіцэраў. Ён трохі варушыўся, зацята пазіраў на ворагаў і, сцяўшы сківіцы, з натугай перасільваў у сабе, відаць, немалы боль. Панылы, разгублены Валодзькін не зводзіў з яго позірку, але дапамагчы чалавеку не было як.

Іх гаманлівым колам акружылі салдаты. Гоман аднак разам спыніўся — афіцэр у акулярах нешта сказаў доўгаму пласкагрудаму салдату ў кароткім шынялі. Той паслухмяна выступіў наперад.

— Національ? Полякі? Рускі?

— Рускія, —

з натугай гучна сказаў маёр і прыўзняўся на локці. — Рускія! — паўтарыў ён мацнейшым і трошкі дрыготкім ад напружання голасам. Немец буркнуў афіцэру, той, гідліва крывячы вусны, сказаў нейкую доўгую фразу.

— Что ві дзелаль? Откуд бежаль? Ваш чын і фаміль?

Маёр на гэта горка ўсміхнуўся.

— Шмат вы хочаце ведаць, — сказаў ён. — Цікава, што рабілі? Дык ведайце: білі фашыстаў!

Немец пераклаў і гэты адказ, і раптам наўкола выбухнуў з’едлівы салдацкі рогат. Валодзькін упершыню ўзняў галаву, абвёў позіркам вясёлыя нахабныя твары. Сытыя, добра апранутыя і ўзброеныя ворагі пагардліва іржалі вакол траіх абадраных знясіленых валацуг. Ім было дужа смешна, што адзін з гэтых нікчэмных небаракаў уздумаў так недарэчна пажартаваць. Валодзькін зразумеў гэты рогат, убачыў зняважлівую пагарду, што шчэрылася на кожным твары, і яму стала вельмі прыкра і балюча за сваю слабасць і такое мноства вайсковых няўдач. Ён зусім звесіў галаву і глядзеў толькі на маёра, які злосна бліскаў вачыма.

— Пан ротэнфюрар гавары сумнень о ваш боеспасобнасць, — абыякава перакладаў салдат. — Ві, рускі свіньі, дзеляйце блягадарнасць гэр гот, что ешчо не подыхаль у этот снег.

Валодзькін убачыў, як пабялелі шчокі на маёравым твары, той варухнуўся, спрабаваў, відаць, узняцца, але затым з неадольным болем зноў апусціўся на снег.

— Дарма так думае ваш ротэнфюрар, — сказаў ён і злосна крыкнуў: — Мы станцыю Баркі спалілі! Мы вашага оберштурмбанфюрара Вірта забілі! Што, мала? Ну, страляйце нас!

Ад тых маёравых слоў нешта здарылася ў варожым коле. Акулярысты афіцэр раптам збянтэжана заміргаў белабрысымі вачыма, салдаты наўкола заварушыліся. Валодзькін чуў за спіной, як шмат вуснаў забубнілі знаёмыя, відаць, словы: «О, банхоф Боркі…Оберштурмбан-фюрар Вірт…». Хлопец не зразумеў яшчэ, што адбылося, але ён ведаў ужо, што смелыя маёравы словы зрабілі ворагам нешта непрыемнае і шкоднае. І, адагнаўшы ад сябе паныласць, Валодзькін, здаецца, знайшоў надзею на нейкую незразумелую сілу, нейкую няпэўную яшчэ перавагу над гэтымі вылюдкамі.

І варожая грэблівасць на твары акулярыстага змянілася тады трывожнай зацятасцю. Афіцэр выняў з кішэняў рукі і ступіў да маёра:

— Что ты сказаль, сабака?

— Тое, што чулі. Мы забілі Вірта, спалілі Баркі.

Немец сцяў вусны і ўдарыў параненага ботам у грудзі.

Маёр глуха войкнуў, і з яго рота на снег хутка выслізнуў вузкі струменьчык парнай крыві. Валодзькін знячэўку ўскрыкнуў, гарачае абурэнне і спалох за чалавека шыбанулі ў яго пачуцці — ён кінуўся да таварыша. Але нехта ззаду выцяў яго, і хлопец з размаху грымнуўся на дарогу.

А наўкола ўсё замітусілася, злосцю скрывіліся касцістыя твары ворагаў, яны накінуліся на траіх знясіленых бездапаможных людзей. Іх білі ботамі, таўклі кулакамі, прыкладамі; рвучыся, трашчала вопратка. Валодзькін толькі сашчапіў сківіцы і трываў, стогнучы, — чакаў канца. Дзіўна было, але гэтае варожае шаленства, народжанае помслівай злосцю, здалося куды лягчэйшым, чым той пагардлівы салдацкі рогат. «Біце, біце, трэскайцеся ад злосці, знайце, хто мы, — нема крычала хлапечае сэрца, — забівайце, усё роўна цяпер вам не будзе лягчэй». Але раптам між злоснай лаянкі чужынцаў прагучаў спалоханы крык Івашова:

Поделиться:
Популярные книги

Иной мир. Компиляция

Шарипов Никита
Иной мир
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Иной мир. Компиляция

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Адептка в мужской Академии

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.44
рейтинг книги
Адептка в мужской Академии

По другую сторону надежды

Friyana
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
По другую сторону надежды

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Жизнь под чужим солнцем

Михалкова Елена Ивановна
Детективы:
прочие детективы
9.10
рейтинг книги
Жизнь под чужим солнцем

Долгий путь домой

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Долгий путь домой

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Bethesda softworks
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить