Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7
Шрифт:
Адразу пасля забойства Івашова Валодзькін заўважыў, што немцы чагосьці сварацца. На яго яны не дужа звярталі ўвагі, ён ішоў сабе наперадзе, а канвойныя нешта злосна спрачаліся між сабой. Валодзькін не азіраўся, але ён паз — наваў ужо голас кожнага і цяпер чуў, што неразгаворлівы дагэтуль чарнявы нешта стрымана і незадаволена бурчаў ззаду. Ён чымсьці абураўся, і яфрэйтар раздражнёна гыркаў на яго. Укормлены больш маўчаў, толькі зрэдку ўстаўляў у спрэчку некалькі слоў.
— Хаст ду тот гешляген, ганц рыхціг! [4]
4
Забiў, i добра!
— Філляйхт іст эр уншульдзіг?
— Філе гефалленэ, венігэ лебендзігэ зо фордэрт унзэр фюрэр! [6] — гыркаў яфрэйтар. — Зольст ду маўль кальтэн, Лорэнц.
— Альзо ляс ін аўх нідэр! [7] — раздражнёна кідаў чарнявы.
— Біст ду фэрукт гевордэн, ду цівільку! Вен абер вэрдэн вір цум хэрн оберштурмфюрэр хэрбайшлепэн? — злаваўся старшы. — Ім мілітэр мус ман я дэнкэн, унд цвармер, альс бай дэн бюхляйн! [8]
5
А можа ён не вiноўны? Навошта так люта?
6
Больш забiтых — менш жывых, так патрабуе фюрар! А ты маўчы, Лорэнц!
7
Дык распраўся i з iм!
8
Ты з глузду з’ехаў, цывiльная карова! Каго ж мы тады прывядзём да пана оберштурмфюрара? У вайсковай справе трэба думаць — i куды больш, чым за кнiгамi!
Валодзькін не ўсё зразумеў з гэтай сварлівай гамонкі, але галоўнае ён усё ж сцяміў і з цікаўнасцю азірнуўся. На тварах дваіх — яфрэйтара і чарнявага — ляжала раздражненне, толькі ўкормлены абыякава плёўся ззаду і ўсё нешта поркаўся ў кішэнях. Валодзькін коратка затрымаўся позіркам на чалавеку, які гэтак нечакана заступіўся за іх. Штосьці было ў яго твары разважнае і нязлоснае, нават нешта пакутнае, і тады гэты чалавек нагадваў Валодзькіну другога немца — лагернага шафёра, які зусім інакш, чым астатнія ворагі, адносіўся да палонных. Ён не крычаў ніколі на іх, не лаяўся, здаралася, калі не бачылі іншыя прыганятыя, соваў якому бедаку кавалак бутэрброда ці недакурак цыгарэты. Палонныя, як трэба, ацанілі яго дабрату і яго рызыку і вельмі паважалі гэтага незвычайнага немца. Цяпер па нейкім унутраным руху чарнявага хлопец адчуў незразумелую яшчэ еднасць яго і таго лагернага шафёра, і ад гэтага нечаканага адкрыцця крышачку святлей стала на душы. Неяк быццам паменшала тая адзінота, якая мімаволі самотна з’явілася ў яго сэрцы пасля забойства Івашова.
Ужо, мабыць, пад поўдзень з небасхілу ярка бліснула зімовае сонца, і снегавое поле заіскрылася алмазным россыпам калючых блішчынак. Валодзькін зусім ужо прыбіўся і ледзьве-ледзьве клыпаў, прагнучы хоць якога-небудзь канца гэтым пакутам. Канвойныя, пасварыўшыся, доўга ішлі моўчкі — яны таксама прытаміліся, і ля трох разгатых сосен, што стрэліся ім збоч дарогі, яфрэйтар крыкнуў: «Аўсруэн! [9] ». Ён стомлена бухнуўся задам у снег, ля яго размясціліся салдаты. Валодзькін таксама сеў непадалёку і з-пад ілба зацята пазіраў на ворагаў.
9
Прывал!
Укормлены канваір, відаць, ужо з’еўшы ўвесь свой правіянт, зморана разлёгся на снезе, а яфрэйтар з чарнявым дасталі з сумак харч і пачалі сілкавацца. У Валодзькіна раптам пацякла слінка, і ён, каб не пакутаваць залішне, адвярнуўся. Але вось нехта ззаду падышоў да яго і далікатна, нібы пасяброўску, крануў за плячо. Валодзькін здзіўлена павярнуў галаву і блізка ля свайго твару ўбачыў жаўтаваты, хрумсткі сухар, які даваў яму пажылы чарнявы канваір. Валодзькін вельмі здзівіўся, яго рукі ўхапілі
Раптоўны гнеў і крыўда ўзарвалі хлопца, патроілі яго сілы, і ён дзіка закрычаў проста ў нялюдскі канячы твар:
— Гад ты! Звер! Фашыст! Ірад! Шваін, — крычаў Валодзькін, выкарыстоўваючы ўвесь запас знаёмых абразлівых слоў. Немец зноў рвануўся да яго і зноў выцяў, але ўжо не так балюча, бо Валодзькін паспеў утуліць галаву ў плечы і толькі хіснуўся. Ён чакаў і яшчэ ўдараў, гатовы быў на самае страшнае катаванне — усё роўна ён крычаў бы абразу ў гэты паганы твар. Яфрэйтар, сцяўшы кулакі, стаяў побач і тросся ад злосці, але не біў болей, а ззаду за ім перасцерагальна крычалі двое падначаленых:
— Кук маль, біст ду фэрукт гэвордэн! [10] — гнеўна насупіўшы бровы, казаў чарнявы.
— Ота, ляс ін ін руэ! Эр кант ніхт геен, ман мус ін ві аін зак трагэн [11] ,— непакоіўся ўкормлены, седзячы ў снезе.
І добра яшчэ не зразумеўшы ў гарачцы, Валодзькін адчуў, што з’явілася нейкая новая акалічнасць, якая, здаецца, змяншала сілы ворагаў і абараняла яго. Нездаволена сцяўшы конскія сківіцы, яфрэйтар дастаў з кішэні закурку, а хлопец, цяжка дыхаючы, ужо ведаў, што ён нейкім чынам не падуладны гэтаму зверу-фашысту. І зразумеўшы гэта, Валодзькін так узрадаваўся, што аж засмяяўся сам сабе — гэта напоўніла яго новай адвагай і надало новыя сілы.
10
Глядзi ты, з глузду з’ехаў!
11
Ота, пакiнь яго ў спакоi! Ён жа не здолее iсцi, i нам прыйдзецца цягнуць яго, як мяшок.
— Эй, ты, фашыст, Гітлер капут! — зноў закрычаў Валодзькін. — Гітлер шваін!
Немцы спалохана азірнуліся, быццам хто мог падслухаць іх у гэтым зімовым полі, а Валодзькін, мабілізаваўшы ўсё тое, што ведаў з нямецкай мовы, злосна крычаў:
— Гітлер капут! Герынг капут! Фашызм капут! Ротэ армее сіген! Бліц крыг! — зларадна рагатаў палонны. — Кукіш вам, во Капут вам, праклятыя дойчы! Москаў сіген Чарнявы змрочна маўчаў, а ўкормлены з яфрэйтарам збянтэжана пераглянуліся, не ведаючы, пэўна, што рабіць з гэтым нескароным палоннікам. Потым яфрэйтар нешта закрычаў на яго, заляскаў затворам і наставіў у Валодзькіна карабін, але той аж захліпаўся ад невыказнага зларадства. Яго зусім не палохалі гэтыя захады канваіра, і ён з кароткімі перапынкамі ўсё крычаў лютыя праклёны ворагам.
Урэшце старшы канваір, відаць, страціў цярпенне. Бачачы, што напалохаць палонніка не ўдасца, ён дзіка вызверыўся сваёй кастлявай фізіяноміяй, вочы яго замуціліся ад шаленства, і ён замахнуўся прыкладам. Нібы раз’юшаны сабака, накінуўся фашыст на Валодзькіна. Разоў колькі ён моцна ўдарыў хлопца, у вачах таго бліснулі іскры, зацяло дыханне, ён паваліўся ў снег. Але гэта не пахіснула яго намеру супраціўляцца, прагнасць дапячы ворагу ўзмацнялася разам з болем, які прычыняў яму немец. І ён, задыхаючыся, праз стогны і енкі, крычаў, шаптаў тое, што цяпер так бянтэжыла ворага.
Невядома, чым скончыўся б гэты няроўны паядынак, калі б у той час не ўскочыў з долу чарнявы і моцным рыўком за плячо не адкінуў яфрэйтара ад яго ахвяры. Нібы звер, якога адрываюць ад свежай крыві, гітлеравец рвануўся з яго рук, нешта крыкнуў падначаленаму і, калі гэта не падзейнічала, наводліў стукнуў яму прыкладам у грудзі.
Прагна хапаючы ротам паветра, Валодзькін якраз узнімаўся з долу і бачыў, як нядобрым агнём успыхнулі строгія вочы чарнявага і як ён, хіснуўшыся, спрытна ўзмахнуў карабінам і з крэктам, як гэта выходзіць у дрывасекаў, апусціў яго на яфрэйтара. Той кінуў зброю, аберуч схапіўся за галаву і, надламаўшыся ў каленях, выцягнуўся на снезе.