Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Быкаў Васіль

Шрифт:

Заўважым таксама, што «калектыўнасць» кінамастацтва асабліва яскрава прасочваецца на прыкладах стварэння практычна ўсіх карцін па быкаўскіх сцэнарыях перыяду 1960–1970-х гадоў. Па сутнасці, пісьменнік апынуўся закладнікам савецкай кінематаграфічнай сістэмы, у якой панавала няўмольная цэнзура, прычым у нечым нават яшчэ больш пільная і жорсткая за цэнзуру ўласна літаратурную. Адзіная яе «вартасць» — звычайна яна пакідала пасля сябе сляды — у выглядзе пратаколаў, пастаноў, заключэнняў, рэкамендацый і г. д., аналізуючы якія можна зразумець, чаму практычна ўсе фільмы «па Быкаву» аказаліся настолькі не падобнымі да быкаўскай прозы.

Третья ракета

Киносценарий (стар. 5)

Друкуецца

ўпершыню паводле машынапісу, які захоўваецца ў фондзе к/c «Беларусьфільм»: БДАМЛМ. Ф. 112. Воп. 1. Адз. зах. 371. Арк. 68–164.

Датуецца сакавіком 1962 г.

Гэта першы вопыт працы В. Быкава ў кінематографе. Перадгісторыя напісання сцэнарыя «Третьей ракеты» вядомая са слоў самога аўтара:

«Нехта параіў студыі новую аповесьць Быкава — амаль гатовы сцэнар. Так сказалі і мне. Трэба толькі папрацаваць з рэжысэрампастаноўшчыкам, якім ужо прызначаны малады выпускнік ВГІКу Рычард Віктараў. У тых жа Каралішчавічах ладкуецца сэмінар сцэнарыстаў, прыедуць спэцыялісты з Масквы, можна будзе канчаткова зладкаваць і сцэнар. Я ўзяў у рэдакцыі за свой кошт адпачынак і паехаў у Менск.

Кіно для мяне было справай новаю, вопыту ніякога. Але на студыі было столькі разумных спэцыялістаў, таленавітых рэжысэраў, што толькі слухай і вучыся. Паводле тых парадаў і пад кіраўніцтвам рэжысэра напісаў штось малапрыгоднае ў літаратурным сэнсе, што называлася сцэнарам, а болей нагадвала сумніўны канспэкт празаічнага твору. Пайшлі доўгія шэрагі паседжаньняў, абмеркаваньняў, кансультацыяў, зацьверджаньняў. Пісалася і перапісвалася — спачатку ў Менску, затым у Каралішчавічах. […]

Пакуль доўжыўся падрыхтоўчы працэс, рэжысэр-пастаноўшчык схуднеў, падобна, пачаў вар’яцець, ня ведаў, на якім сьвеце жыве. Аўтар сцэнару таксама. Просьценькая сцэнка салдацкага побыту ў акопе ператваралася ў прадмет складанага эстэтыка-палітычнага дыспуту — як было, як трэба, як ня трэба і што скажа начальства. Мы перасталі лічыць напісаныя і адкінутыя варыянты сцэнару, спыніліся нарэшце на апошнім, прынятым умоўна. […]

Агульнымі высілкамі фільм быў зьняты. Атрымаўся так сабе, шэранькі сераднячок. Здымаўся дапатопнай апаратурай, на бляклую чорна-белую плёнку шосткінскай вытворчасьці. Затое ва ўсіх адносінах правільны: гераічны, патрыятычны. З дадатных герояў можна было браць прыклад, адмоўныя асуджаліся».

Праўда, яшчэ ў 1963 г. В. Быкаў наступным чынам характарызаваў тую карціну ў лісце да паэткі Л. Геніюш: «…хоць першы блін („Ракета“) атрымаўся не дужа ўдалы і дагэтуль яго ўсё лаюць у Маскве амаль на кожным вялікім мерапрыемстве, а таксама ў газетах. Кажуць, што атрымаўся пацыфізм і камернасць; мне ж недахопы фільма (а іх багата) здаюцца ў іншым. Ну, але ліха з імі».

Тагачасная кінакрытыка сапраўды ўпікала аўтараў «Третьей ракеты» за падобныя «істотныя недахопы». Так, напрыклад, В. Говар пісаў:

«Перамясціліся некаторыя акцэнты, і расказ аб мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашызмам адышоў на другі план, аўтары фільма разглядаюць усе падзеі з абстрактных гуманістычных пазіцый». У сваю чаргу ў лісце да Н. Гілевіча Быкаў пісаў: «…на фільм гэты я ўжо даўно плюнуў, як кажуць. Не па-мойму ён зроблен, шмат што не так, дрэнна, слаба — чорт з ім, з фільмам. Гэта балаган, а не мастацтва — кіно. У літаратуры, нягледзячы на ўсё, усё больш твайго, аўтарскага, а кіно — дрэнь».

Сцэнарый, згодна з дамовай ад 31 студзеня 1962 г., павінен быў быць гатовы 1 чэрвеня 1962 г., але быў здадзены В. Быкавым яшчэ 9 сакавіка і праз чатыры дні прыняты мастацкім саветам «Беларусьфільма» ды накіраваны для зацвярджэння ў Міністэрстве культуры БССР. Праўда, яшчэ падчас пасяджэння мастацкага савета неаднаразова гучалі перасцярогі ў «натуралізме» і «пацыфізме», што даволі дзіўна, паколькі кіраўніцтва СССР (ЦК КПСС разам з саюзным КДБ) угледзела матывы «пацыфізма-натуралізма» ў творчасці В. Быкава толькі ў 1966 г. — у сувязі з выхадам на старонках «Нового мира» аповесці «Мёртвым не баліць», беларускія ж

кінематаграфісты праявілі «зайздросную пільнасць» на чатыры гады раней, яшчэ пры абмеркаванні літаратурнага сцэнарыя «Третья ракета»:

«ФРАЙМАН — Сценарный отдел рекомендует запустить сценарий в режиссерскую разработку. Сценарий создан по очень интересной повести. Сценарий своеобразно, интересно, правдиво рассказывает об одном маленьком эпизоде, в котором раскрывается большая человеческая тема. Достоинство сценария в том, что в нем очень ощутимы люди — герои повествования. Они нарисованы с очень точным знанием жизни. Рассказ трагический, но в этом героизме — правда, суровая и мужественная. Сценарий по проблеме очень человечен и с беспощадной ненавистью разоблачает подлость. Этим он нам близок и современен. Фильм на военном материале будет звучать по-новому. Это фильм о солдатах. Они очень хорошо показаны, раскрыты. […]

КОРШ-САБЛИН — Есть 2 вопроса: 1. Все ли написанное воспринимается как достоинство? Все ли нормально? Надо ли так делать режиссерский сценарий, не внося поправок? 2. Дорабатывать ли литературный сценарий или пускать в режиссерскую разработку?

Меня насторожило несколько вещей. Есть небольшой перебор натурализма — сказал Фрайман. Литературное произведение нельзя целиком переносить на экран. Здесь очень много натуралистических эпизодов. […] Правдиво звучит при чтении, а с экрана правдивость переходит в другое качество. Я чувствую интонацию Ремарка — ужасы войны. А это уже переплетается с пацифизмом. Эпизод с немцем. Ситуация интересная. Но надо абсолютно точно определить отношение к немцу. […]

ЛУЖАНИН — Образ Лозняка должен быть усилен бытовыми деталями, чтобы нам ясно было, кто же такой Лозняк. И другим дать такие детали. Оставить дикторский текст только в необходимых местах. Разговор о Ремарке возникает именно из-за незрелости дикторского текста. Натурализм — это дело режиссера. О немце. Образ в некоторой степени заданный. Но враг умирающий — уже не враг. Отношение Лозняка к немцу должно быть более тактичным. Отношение Лозняка к Люсе — это любовь. Своим приходом и своей гибелью Люся стала товарищем. И Лозняк мстит и за Люсю, и за остальных товарищей. […]».

Між тым прэтэнзіі адносна «пацыфізма-натуралізма» будуць галоўнымі і ў прынятай услед за тым пастанове калегіі Міністэрства культуры:

«1. Принять представленный киностудией „Беларусьфильм“ литературный сценарий В. Быкова „Третья ракета“.

2. Рекомендовать киностудии при разработке режиссерского сценария: найти детали, более четко раскрывающие биографии главных героев фильма; устранить элементы натурализма в отдельных эпизодах; в диалогах исключить возможное проявление пацифистских настроений и сократить до минимума дикторский текст.

3. Считать целесообразной консультацию по сценарию у военных специалистов».

Адзначым, што ў справе матэрыялаў па фільму «Третья ракета» захаваліся два машынапісы літаратурнага сцэнарыя — абодва маюць аднолькавую колькасць старонак (96) і адрозніваюцца толькі тым, што ў адным машынапісе рукой В. Быкава зроблены алоўкам нешматлікія праўкі, якія носяць стылёва-лексічны характар і былі ўлічаны ў другім машынапісе. Да істотных змяненняў можна аднесці наступныя:

Стар. 8. Иди сюда. Другую работу дам. — У першай рэдакцыі далей ідзе, але закрэслена: «Малость почище».

Стар. 37. А-а! Ты-ты! Заряжай! — У першай рэдакцыі: «— А-а! Трусишь! Заряжай!», але папраўлена.

Стар. 43. …познав ее во всей жестокости, мы проклинаем ее. — У першай рэдакцыі: «Познав ее во всей жестокости, гадости и радости, мы проклинаем ее», але папраўлена.

У далейшым мастацкім саветам «Беларусьфільма» абмяркоўваўся ўжо рэжысёрскі сцэнарый, аднак, як бачна з пратакола чарговага пасяджэння, прысутныя зноў і зноў вярталіся да першакрыніцы — літаратурнага сцэнарыя В. Быкава.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Гимназистка. Нечаянное турне

Вонсович Бронислава Антоновна
2. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.12
рейтинг книги
Гимназистка. Нечаянное турне

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов