Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9

Быкаў Васіль

Шрифт:

А яны: дык ці ж гэта мы пачалі? Гэта ж такі закон у Піцеры выйшаў — свабода! Расея гіне, трэба хапаць, пакуль іншыя не расхапалі! Пакуль свабода! І разрабавалі, і папалілі — і палац, і службы! А старога Красоўскага святар ледзьве ўратаваў ад п’яных!.. А вы кажаце — свабода! Паглядзіце, хто нас сюды папрыводзіў, хто страляць будзе. Хіба то не людзі з народа?

А тыя, што ў ЧК сядзяць, хіба не за народ? Хоць бы на словах.

— Во, менавіта на словах! — загарачыўся Шапялявы. — А па сутнасці — гэта шкурнікі! Прыстасаванцы

да святой ідэі ўсе гэтыя бальшавікі, чэкісты…

— Якая ідэя, такія і да яе прыстасаванцы! — упарта пярэчыў у куце Пажылы. — Калі ідэя дазваляе гэтак да яе прыстасоўвацца, значыць, дэфектная ідэя!

Шапялявы:

— Ну, пра ідэю так не кажыце! Ідэя роўнасці і брацтва — святая ідэя! З часоў Французскай рэвалюцыі!

— Святая, святая, — няпэўна кажа Пажылы. — Пад гэтую ідэю столькі ўжо крыві пралілося, а ў свеце таго брацтва ні на алтын не прыбавілася! І, мусіць, не прыбавіцца… Адно жаданне — адабраць і падзяліць, тая ж барацьба класаў і саслоўяў!

Шапялявы:

— Мэта нашай рэвалюцыі — з гэтым пакончыць! Раз і навек!

— Э, не, браценька! Як бы ні стала так, што рэвалюцыя — толькі пачатак! Працяг яшчэ будзе… — кажа Пажылы.

Шапялявы:

— Пачатак, можа, і не надта… Затое працяг павінны быць, што трэба!

— Які пачатак, такі і працяг… — адказвае яму Пажылы. Камандзір усё гэтак жа моўчкі слухае размову, але відаць, што думкі ў яго нейкія свае…

— А вы, афіцэр, скуль будзеце? — запытаўся Пажылы. — Ці са сталіц?

— Не, не са сталіц… З-пад Полацка…

— З фальваркоўцаў?

— З дваран, — падумаўшы, адказвае камандзір.

— Ну, дваране, і яны розныя бываюць, — зазначыў Блатняк. — Ёсць і нішто…

— Яны, можа, і нішто! — запярэчыў Шапялявы. — Але як клас — варожыя рэвалюцыі! Контра!

У куце заварушыўся Пажылы:

— Ну вось, вы ўсё вялікімі катэгорыямі: клас, народ! Гэта палітыкі ды царадворцы маюць у жыцці справу з класамі ды народамі, а мы, абывацелі, болей то з суседам, то з работнікам, то з гандляром. І кожны з іх, паасобку, не падобны да іншага. Як можна так абагульняць? Схаластыка!

— Не класавы ў вас падыход! — без злосці сказаў Шапялявы.

— Не класавы, праўда. Боскі!.. Усё ж Бог стварыў чалавека па сваім падабенстве. Гэта д’ябал падзяліў чалавецтва на класы, саслоўі, на паноў ды нявольнікаў! — кажа Пажылы.

— Каб зручней было ўпраўляць! Каб адно адным паганялі! — як заўжды з’едліва, сказаў Блатняк і папытаўся з выклікам: — Праўда, Маўчун?

— Можа, і праўда… — прагучала з цемры. Голас быў густы і ціхманы, падобна, крануты нутраным надломам спакутаванага чалавека.

Блатняк:

— А цябе завошта сюды, калі не сакрэт?

— За цара, — ціха адказаў Казак. Блатняк:

— Што ты — ягоная радня якая? Казак:

— Не, не радня… Ва ўправе служыў… Вартаўніком… А яны прыйшлі партрэт скідваць… Дык гэта… Я ўзяў тапор…

Блатняк:

— І пасек іх?

— Не-а…

Аднаго толькі… Галоўнага…

— Да-а… — кажа Шапялявы. — Кепскія твае справы!

— Кепскія, ага, — паныла пагадзіўся Казак.

Начная цішыня ў сутарэнні зноў парушылася нейкімі невыразнымі галасамі ў тым канцы калідора, пачулася лаянка, падобна, некага білі… У камеры ўсе прыціхлі, услухваючыся са страхам…

Камандзір пасунуўся ад дзвярэй убок, дакранаецца да нагі Блатняка:

— Значыць, так. Расчыняць — і я кідаюся. За мной — вы! Адразу ж — астатнія!

— Тады трэба перасесці, — сказаў Блатняк. — Маўчун не пойдзе, дык ён каб у канцы. Хай перасядзе з вучыцелем.

Камандзір агледзеўся ў цемры:

— Правільна. Хай перасядуць!

Маўчун, глуха стогнучы, падняўся са свайго месца і палез у кут да Пажылога. Той таксама нешта мармыча сабе пад нос, мабыць, чымсьці незадаволены…

— Аднак, знясілелі мы, чорт пабяры! — сказаў Блатняк. — У мяне ўжо кішкі да хрыбта прысохлі ад голаду!

— Сволачы! — коратка рэзюмаваў Шапялявы.

Камандзір уважліва прыслухоўваецца… Рух у калідоры заглух…

У камеры ўсталявалася трывожная начная цішыня… Ужо нехта ў цемры пачаў пасопваць… Нехта нешта паціху мармыча сам сабе…

Камандзір, не ўстаючы, сцягвае з сябе шынель і кладзе яго пад сябе. Выбірае найболей зручную позу, каб адразу ўскочыць…

Дрымота між тым пачынае агортваць і яго… Але ён, страпянуўшыся, ціха гукае іншым:

— Не спаць!.. Нікому не спаць!..

І тады ў цемры трохі нехта варухнецца, і зноў усё сціхае… Камандзіра таксама цягне на сон, і трэба было немалое намаганне, каб адолець дрымоту. І тады ён зноў ціха гукаў:

— Не спаць!.. Нікому не спаць!..

І зноў у цемры варухнуцца цені… І зноў становіцца ціха… Камандзір усё ж задрамаў… І раптам аж скалыхнуўся ад нечаканага крыку, што раздаўся па той бок дзвярэй:

— Пад’ём! Падгатовіцца: прыём пішчы!.. Пад’ём!.. Прыём пішчы!..

У камеры разам спалохана заварушыліся…

…падскочыў і сеў побач Блатняк…

…санліва ўзняўся Шапялявы…

…прыўзняўся Пажылы…

…Казак у куце нават не варухнуўся…

У сцяне, насупраць Камандзіра, цьмяна азначылася невялічкае закрачанае акенца…

Сталі відаць плечы… галовы… шэрыя твары арыштантаў… Камандзір упершыню бачыць людзей, з якімі прабыў ноч… Крык у калідоры чуецца далей…

— Чуеце? Жраць дадуць!.. Чуеце? — збянтэжанасць на твары Блатняка імгненна змянілася бадай што дзіцячай радасцю.

Шапялявы з прагнай увагай імкнуўся злавіць гукі з калідора, і яго запалыя, аброслыя шчэццю шчокі ды разяўлены ад увагі рот, з выбітымі наперадзе зубамі, выдавалі слабасільнага, змардаванага жыццём чалавека…

Крыху далей, у рэдзенькім сяйве святла з акенца, блішчэла лысая галава старога настаўніка з зусім белым пушком — рэштаю валасоў над вушамі…

Поделиться:
Популярные книги

Божьи воины. Трилогия

Сапковский Анджей
Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Божьи воины. Трилогия

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода