Пугачоўскі цырульнік
Шрифт:
Памянулі Скалабана
25.08.2011. Людміла на гэтым тыдні яшчэ ў адпачынку, і таму пасяджэнне суполкі «Літаратурнае прадмесце» адбылося ў нас дома. Прыйшлі: Мікола Кандратаў, Сева Гарачка, Наталка Кучмель, Таццяна Пратасевіч, Юрась Нераток, Рагнед Малахоўскі, Алесь Емяльянаў і Аліна Агрэніч. Памянулі Віталя Скалабана, які быў частым госцем і ў нас дома, і на пасяджэннях суполкі. Людміла зачытала артыкул падрыхтаваны разам з Віталем Уладзіміравічам, які, спадзяёмся, будзе хутка надрукаваны ў «СБ». За гарбатай чыталі вершы, жартавалі. Найбольш запомнілася сказанае Рагнедам Малахоўскім: «О, Беларусь — мая
Аляксандр Станюта…
25.08.2011. Памёр Аляксандр Станюта. Месяц таму перад маім адпачынкам ягоны сын Дзмітрый прынёс мне падпісаныя кнігі. Людміла збіралася, выйшаўшы на працу, напісаць у свой «Кніжны навігатар» пра адну з іх. А я збіраўся на наступным тыдні пазваніць Аляксандру Аляксандравічу…
Мог бы быць, але…
26.08.2011. Гляджу на пачатак зносу пяціпавярховіка, дзе быў інтэрнат філфака БДУ, і ў думках лаюся: «Гэта ж мог бы быць вялікі літаратурны музей з мемарыяльнымі пакоямі многіх нашых класікаў, якія ў свой час, будучы студэнтамі, жылі ў інтэрнаце!»
Усё было хораша…
27.08.2011. З 26 па 28 жніўня ў Маладзечне праходзіць ХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна2011». Недзе ў васьмі фестывалях я браў удзел. Быў і сёння. Усё было хораша хоць і не лепей, чым мінулы раз. І вельмі шкада, што за цэлы дзень шлях дзесяці паэтаў, якія былі ўдзельнікамі фестывалю, ні разу не перасекся са шляхамі выканаўцаў песень…
Няма таго…
28.08.2011. На вуліцы Румянцава, каля Дома літаратара, нядаўна знеслі стары Дом журналіста. Цяпер там велізарная яма, як пасля выбуху бомбы…
Пара…
28.08.2011. На пытанне: «Як там Наталля? Ці піша вершы?» — паэт, аўтар трох, а мо нават і ўжо чатырох кніжак вершаў Сева Гарачка, хвіліну памаўчаўшы, сказаў: «Усё! Пара сабраць грошы і выдаць першую кніжку жонкі!» Жонка ў Севы Гарачкі паэтка Наталля Бурдзейка…
Дзеці…
28.08.2011. Пад вечар у госці зайшоў сябра, які ў нас не быў цэлы год. Калі пачало цямнець, госць пацікавіўся: «А дзе ж вашы дзеці?» І мы з Людай амаль хорам адказалі: «Выраслі!»
Шышкі
29.08.2011. На сцяжыне праз сасоннік сухія пачарнелыя шышкі, як малыя вожыкі, якія прытварыліся мёртвымі, убачыўшы мяне…
* * *
29.08.2011. У кожным дурні ёсць нешта разумнае, а ў кожным разумным ёсць нешта дурное…
* * *
31.08.2011. Рана ці позна канчаецца ўсё. І вось закончыўся сыр у мышалоўцы…
* * *
31.08.2011. Вазон вырас такі вялікі, што спатрэбілася падпорка, каб ён не паламаўся. І я прынёс з вуліцы дубец. Праз месяц вазон засох, а дубец прарос…
Школа
31.08.2011. Цяпер амаль усе дзеці пішуць так, што нічога не разбярэш. А ўсё з таго, што ў школе не карыстаюцца пропісямі, па якіх можна навучыцца прыгожа пісаць. Помню па сённяшні дзень, як мне пасля першага класа зза дрэннага почырку настаўніца задала на лета перапісаць у сшытак усю
* * *
1.09.2011. Ідучы на працу і гледзячы на школьнікаў, у якіх пачаўся новы навучальны год, адчуў сябе шчаслівым. Нашы Вераніка і Максім — студэнты…
Каля школы…
1.09.2011. Каля школы, пазнаўшы здалёку сваіх аднакласніц, хлопец радасна пабег да іх. Дзяўчаты тут жа заўсміхаліся і былі, напэўна, гатовыя да абдымкаў, але хлопец, падбегшы да аднакласніц, разгублена спыніўся, убачыўшы, што за лета сяброўкі амаль на цэлую галаву сталі вышэйшымі за яго…
Яшчэ канікулы…
2.09.2011. У Веранікі і Максіма заняткі ў Акадэміі мастацтваў пачнуцца ў кастрычніку. Жылі б мы, як даўней, на вуліцы Бірузова, і быў бы жывы там наш сусед, ужо сёння б пайшоў ліст у міліцыю, што нашы дзеці нідзе не вучацца і не працуюць. Сусед на мяне пісаў, калі я жаніўся і хадзіў у часопіс «Беларусь», дзе працоўны дзень быў з 14й гадзіны па 17ю…
* * *
3.09.2011. Каля суседняга пад’езда стаяць алкаголікі не з нашага двара і гучна расказваюць адзін аднаму пра мінулую ноч. Я праходжу каля іх, як кот каля сабак…
Алесь Адамовіч
3.09.2011. Сёння споўнілася б 84 гады Алесю Адамовічу. Аднак гэта «пашпартны» дзень народзінаў. У сапраўднасці Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 жніўня 1926 года. У час вайны маці перапісала яго на год пазней, каб не пагналі ў Германію. Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС Адамовіч, наперакор кіраўніцтву БССР, сцвярджаў, што сапраўдныя маштабы трагедыі і тое, наколькі Беларусь ад яе пацярпела, утойваюцца. Ён быў ініцыятарам ліста беларускіх навукоўцаў Міхаілу Гарбачову. За гэта партыйнае кіраўніцтва Беларусі пачало цкаваць яго, і Адамовіч мусіў з’ехаць у Маскву. Памятаю, як зімой 1987 года мы з Людмілай Рублеўскай пасля заняткаў у Літінстытуце ездзілі да Алеся Адамовіча ў бальніцу. Для яго наш прыезд быў вельмі нечаканым і прыемным. Гаварылі недзе каля гадзіны. На развітанне Алесь Міхайлавіч нам сказаў: «Абавязкова пасля вучобы вярніцеся ў Беларусь і беражыце адно аднаго!»
Валун на магіле…
3.09.2011. Восенню 2003 года з Вольгай Іпатавай, Лідзіяй Савік і Людмілай Рублеўскай ездзіў у Глуск на святкаванне юбілею Сяргея Грахоўскага. Па дарозе ў гарадскі пасёлак не абмінулі могілкі каля вёскі Глуша Бабруйскага раёна, дзе пахаваны Алесь Адамовіч, які памёр 26 студзеня 1994 года. Могілкі не надта вялікія, але вельмі зарослыя дрэвамі і кустамі. І калі б мы не ведалі, што на магіле ляжыць велізарны валун, на якім выбіта «Алесь Адамовіч», то, магчыма, і не знайшлі б, дзе пахаваны пісьменнік. Ужо тады надпіс было цяжка прачытаць, бо ён закарэў і пачаў зацягвацца мохам…
Офицер Красной Армии
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
рейтинг книги
