Пугачоўскі цырульнік
Шрифт:
Матылі і мухі
17.09.2011. Яна не магла спаць, бо ў ейным жываце былі матылі. І ён не мог спаць, бо ў ягоным носе былі мухі. А паміж імі былі незамкнутыя дзверы…
«Тайное сияние»
17.09.2011. З Людай хадзілі ў відэацэнтр, што ў «Сталіцы». Глядзелі артхаусную драму «Тайное сияние». Аўтар сцэнару і рэжысёр карэйскі міністр культуры Лі Чхан Дон. У зале акрамя нас былі яшчэ дзве дзяўчыны. Адна ўвесь фільм ела цукеркі, а другая то драмала скурчыўшыся, то, выцягнуўшы перад сабой свае доўгія ногі, балдзела ад фільма. Пасля «Тайного сияния» з Людай зайшліся ў кафэшку
* * *
18.09.2011. Неба чыстае, як Божае сумленне…
* * *
19.09.2011. У кніжках цішыня, як на могілках…
Мне…
20.09.2011. У сакратаркі на стале ўбачыў спісак супрацоўнікаў выдавецтва, дзе пазначана колькі каму гадоў. Мне… Няўжо столькі?
Нібыта ўчора…
21.09.2011. У часопісе «Маладосць» я ўпершыню надрукаваўся ў верасні 1979 года. Гартаючы нумар, натрапіў на артыкул Васіля Быкава «Пазначана высокаю гармоніяй» пра мастака Арлена Кашкурэвіча. Чытаецца, нібыта напісаўна ўчора, а вось гэтыя радкі прымушаюць задумацца над хуткаплыннасцю жыцця: «Некалькі год таму Арлен Кашкурэвіч здзейсніў даўнюю мару — ілюстраваў «Фаўста» Гётэ. У верасні Арлену Міхайлавічу спаўняецца 50 гадоў…» А ў гэтым годзе 15 верасня мастаку ўжо было 82…
Евгений вомифроТ з Уладзівастока
22.09.2011. З Уладзівастока ў выдавецтва прыйшла вялікая бандэроль з кніжкамі Яўгенія Трафімава. Аўтар спадзяецца, што мы іх перавыдадзім і заробім шмат грошай і для выдавецтва, і для яго. На вокладцы кніжкі «Морская береста» пад партрэтам аўтара змешчаны радкі з подпісам:
Судьба меня жала, что может быть краше, А после дрожала под палубой нашей! С чего и явилась такая проблема — Душа разучилась писать неумело… От спонсоров нету, поверьте, отбоя — К ответу привлечь, как морской шум прибоя?!! Евгений вомифроТСярод пылу…
23.09.2011. Пад вокнамі на працы ўжо другі тыдзень бурыцца былы філфакаўскі інтэрнат. Ад пылу, які пранікае і ў наш дом, цяжка дыхаць. У некаторых супрацоўнікаў выдавецтва пачалася алергія. Гляджу праз акно на разваліны інтэрната і бачу, як сярод пылу ходзяць Яўгенія Янішчыц, Алесь Пісьмянкоў, Віктар Стрыжак, Уладзімір Марук і яшчэ каля сотні маладых, якіх я не магу пазнаць зза пылу, будучых вядомых паэтаў і празаікаў, і шукаюць свае ненапісаныя творы…
Псіхолаг
23.09.2011. Наша суседка працавала псіхолагам у школе. Мы разам некалькі разоў пілі гарбату. Пры сустрэчы суседка, як псіхолаг, вучыла нас, як трэба жыць, каб усё было добра, як у яе. І толькі мы пачалі верыць у псіхалагічныя парады, як адным восеньскім вечарам псіхолаг прыбегла да нас у кватэру са слязамі на вачах і крыкам: «Ратуйце! Мяне муж хоча застрэліць з паляўнічага ружжа!»
* * *
24.09.2011. Вечарам, як стала цямнець,
* * *
24.09.2011. Мастацкія творы — каштоўныя каменьчыкі ў пяску жыцця, які прасыпаецца праз сіта вечнасці…
Не забівайце!
24.09.2011. Не забівайце матылька, калі ён заляціць да вас у хату. Матылёк і так жыве ўсяго два дні…
Чытаю Маркеса…
25.09.2011. Чытаю новы твор Маркеса «Воспоминания моих несчастных шлюшек». Гэта аповесць «о поре, когда желания еще живы, а силы уже на исходе,— и о странной, почти мистической любви, настигшей человека в конце бездарно прожитой жизни, полной унылой работы и пошлого, случайного секса». Сексам мяне не здзівіш, а засеў у мазгах вось гэты радок: «Ребенком я услышал, что когда человек умирает, вши, гнездившиеся в его волосах, в ужасе расползаются по подушке, к стыду близких...»
* * *
25.09.2011. Згорбленая старая з белым вялікім катом на плячы ходзіць па двары. Быў бы чорны кот, я б напісаў, што згорбленая старая, як ведзьма, ходзіць па нашым двары…
Кветкі
25.09.2011. Дамоў вярнулася Вераніка. Нанесла кучу розных кветак і цяпер у нас у кватэры, як у вершах Леаніда ДранькоМайсюка…
* * *
26.09.2011. На падлозе ляжыць куча кніжак, як куча распілаваных дошак, з якіх яшчэ нядаўна можна было збіць труну…
* * *
26.09.2011. У Басё прачытаў хоку «В доме поэтессы Сономэ»:
Нет! Не увидешь здесь ни единой пылинки на белизне хризантем.Адразу ж узгадалася пісьменніца Марыя Вайцяшонак. У яе таксама не ўбачыш дома і на лецішчы ні адной пылінкі, і яна ў госці не пакліча, калі не будзе ўсё ў парадку ў гаспадарцы…
Неба белае…
27.09.2011. Неба белае, нібы пабеленае чайкамі, бо на чорным асфальце іх белае гаўно, як кроплі белай фарбы…
* * *
27.09.2011. Выйшла так, што некаторыя прыехалі ў сталіцу, каб напіцца і памерці, а думалі ж пра... А Бог іх ведае, што яны думалі... Памерлі ж...
* * *
27.09.2011. Шэрыя вераб’і і мышы ў шэрай траве шаргацяць апалым лісцем, як шэрыя мышы і вераб’і…
Бабкіна і прыбіральня
28.09.2011. У адну вайсковую частку прыязджала з канцэртам расійская спявачка Бабкіна. Для яе спецыяльна была пабудавана прыбіральня, у якой, жартам кажучы, можна жыць. Бабкіна выступіла і паехала далей, не зайшоўшы ў прыбіральню…
Быць у дарозе…
28.09.2011. «Быть в дороге. Иллюзия счастья. Гарантированные 12 часов возможности не решать проблему»,— піша пісьменніца. Так, сваю праблему можна і не рашаць, аднак ніхто не дае гарантый, што самалёт ці цягнік, якім ты падарожнічаеш, не ляснецца…
Офицер Красной Армии
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
рейтинг книги
