Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

Перасталі размаўляць, пазіраючы на самотнага чалавека ў вайсковай форме, з пазнакай на шапцы, што выдавала ў ім тэхніка, які сядзеў з дзіўным выглядам.

«Няхай толькі зачэпяць», — думаў Забава, адчуваючы як нарастае ў ім цяжкая хваля злосці. — «Я ім зачаплю».

Правакацыйна прымружыўся і закапыліўшы ніжнюю губу глядзеў ім у вочы. Мінулі. Азірнуліся. Вайсковец спыніўся, відаць, хацеў штосьці сказаць.

— Хадзем, Вася, што табе? — прамовіў нецярпліва адзін з цывільных.

Пайшлі далей. Зніклі ў цэнтральнай прысадзе. Ішло на дзесятую гадзіну. Забава падняўся. Прымружыў вочы. Уявіў велізарную, дужую постаць

Часла- ва, яго добрыя вочы і дзіцячую ўсмешку; флегматычны твар Алеся і іранічны бляск ягоных вачэй; задуменнае аблічча Кастуся. ягоныя самыя дарагія яму вочы, сумныя, глыбокія, мілую ўсмешку сябра. Да ягоных вушэй даляце- лі апошнія словы развітання на вакзале ў Вільні: «Не засмучайся, Раманку. Вучыся, працуй. Усюды жыць можна».

«Усюды?! Толькі не тут», — падумаў Забава і ўзгадаліся яму зноў словы беларуса з Вільні: «Гэтым кроў беларуса што вадзіца».

Павольна пакрочыў у кірунку моста. Спыніўся над берагам ракі і доўга пазіраў углыб прысады.

«Трое не прыйшлі... Трое...» — прашаптаў, і праз хвілю дадаў у думках: «Нез’яўленне апраўдана». Жудасны смутак ахапіў ягонае сэрца.

Енчыў і плакаў вецер у галінах ліпаў; трывожна дрыжэла і шаптала лісце. Вакол віравалі мёртвыя пасмы святла ліхтароў.

Змрочна і глуха плюскацелі чорныя хвалі Свіслачы.

* * *

Дарога была жахлівая. Ногі грузлі ў ліпкім глеі, які прагавіта засмоктваў і скоўваў ступакі. Здзяйсненне кожнага кроку патрабавала высілкаў. Забава больш крочыў па размоклай раллі, чым па дарозе. Вочы, хоць і прызвычаеныя да цемры, не маглі заўважыць анічога нават за крок перад сабою.

Было позна. Жадаючы абавязкова перайсці мяжу да світанку, ішоў вельмі хутка, хоць почасту спатыкаўся аб камяні, правальваўся ў канавы і ямы, сліз- гацеў па гліністых пагорках і мокрай траве.

Вакол аніякіх прыкмет жывога духу. Ні голасу, ні святла. Панаваў тут толькі вецер, вольна гойсаючы па адкрытай раўніне. Пустэча, нават сабака нідзе не забрэша.

У левай руцэ Забава трымаў электрычны ліхтарык, у правай — рэвальвер. Быў гатовы ў любую хвіліну асляпіць ворага бляскам ліхтарыка і стрэльнуць куляй з рэвальвера.

Калі чалавек працяглы час ідзе ў поўнай цямрэчы, яго пачынае агортваць нейкае соннае бяссілле, і ён вымушаны намаганнямі волі абуджаць у сабе ўвагу. Можна, ідучы доўга ў такой цемры, бачыць даволі шмат цікавых рэчаў, выснаваць шмат арыгінальных думак, весці доўгія размовы з вымроенымі асобамі. Закалыханы аднастайнай, манатоннай хадою, мозг працуе сам па сабе, па-за нашым кантролем, а цела падсвядома падпарадкоўваецца мэтанакі- раванасці руху. Пачуццё гэта вядомае людзям, змушаным начамі вандраваць.

Забава доўга спускаўся адхоністай дарогай у яр паміж двума пагоркамі. Унізе была студня. Знайшоў яе ў цемры. Ледзьве падняў вочапам жураўля вядро вады і доўга піў, хоць не меў вялікай смагі. Піў на запас, бо ведаў, што далей акрамя каляінаў і калужын, аж да памежжа, вады пры дарозе не будзе.

Пачаў ісці ўгару. З намаганнем, крок за крокам, караскаўся па слізкім адхоне. Трохі развіднела. Дзе-нідзе з-за хмараў вызіралі цікаўныя зоркі. З блізкай адлегласці ўжо можна было адрозніць абрысы дрэў, хмызоў.

Злева, пры дарозе, вырасла з цемры доўгая, драўляная будыніна. Забава спыніўся. Стаяў на самай вяршыні ўзгорка. Наблізіўся да будынка.

Адно акно, не вельмі шчыльна занавешанае гардзінай з сярэдзіны, прапускала праз вузкія шчыліны святло. З-за акна даносіліся чалавечыя галасы.

«Што гэта можа быць»? — падумаў Забава. Ціха наблізіўся да акна, каб зазірнуць праз шчыліну ўсярэдзіну. Адчуў каленам мокрую, слізкую лаўку. Паставіў адну нагу на лаўку і адразу інстынктыўна тут жа адчуў ля сябе чыюсьці прысутнасць. Замёр на месцы. Павярнуў галаву направа, і ў гэты самы момант балюча ўдарыў яму ў вочы яркі прамень кішэннага ліхтарыка.

— Стаяць! Рукі ўгору!

Не змарудзіў і імгнення — тройчы стрэліў перад сабою, у тое месца, адкуль свяціў ліхтарык, і скокнуў убок. Ліхтарык пакаціўся па зямлі, рэфлек- тар патануў у чорнай жыжы лужыны. Бліснуў ліхтарык Забавы і адразу патух (у ягоным святле паспеў убачыць укленчанага на зямлі, пры сцяне будынка, чырвонаармейца з карабінам у руках. Руля была накіравана ў бок Забавы. Забава скокнуў улева і прысеў. Тут жа бухнуў стрэл; агонь лізнуў начны змрок. Забава стрэліў у адказ, двойчы. Пачуўся стогн. Ціха зрабіў некалькі крокаў на сярэдзіну дарогі, хочучы адысці ад будынка. У гэты час нябачныя ў цемры дзверы з трэскам адчыніліся і шырокі пас святла прарэзаў змрок, рас- сякаючы цемру начы і дарогу. У праёме паказаліся ўзброеныя людзі. Забава з нейкім садысцкім задавальненнем, сціскаючы зубы стрэліў па іх чатыры разы. Убіў у ручку парабелума новую абойму, перазарадзіў рэвальвер і ціха пайшоў ускрайкам дарогі. Праз некалькі імгненняў ззаду пачуліся стрэлы, крыкі, і, трохі пазней, тупат коней.

Забава сышоў з дарогі і пайшоў праз палі, усё больш і больш аддаляючы- ся ад гасцінца. Доўга ішоў напрасткі па жудаснай бездаражжы. Часам глядзеў на компас, каб не страціць арыентацыі.

Калі ўбачыў, што (паводле гадзінніка) да світанку засталося не больш чым дзве гадзіны, скіраваў на поўнач, хочучы выйсці на гасцінец, з якога папярэдне сышоў, кіруючыся на поўдзень, а потым на захад. Пасля гадзіны цяжкай, пакутлівай дарогі знайшоў гасцінец. Пачало добра днець. Да мяжы заставалася яшчэ больш як пяць кіламетраў. Вырашыў пайсці да найбліжэйшага лесу і там дачакацца змяркання, каб пад покрывам цемры пераходзіць у Польшчу, бо пакуль што іншых дарог за мяжу, акрамя гасцінца, не ведаў.

Дзень перачакаў у лесе, паўночней гасцінца. Яму вельмі хацелася спаць, але не ведаючы наваколля, асцерагаўся, каб яго не ўхапілі, калі засне. Пасля страляніны сённяшнім досвіткам мяжа і памежжа на гэтым адрэзку будуць узмоцнена вартавацца і патрулявацца.

Блукаў па лесе. Вывучаў лясныя сцяжыны. Некалькі разоў выходзіў на ўзлесак. Нарабіў на карце гэтага адрэзку мяжы некаторыя папраўкі, бо заў- важыў на ёй гэтулькі недакладнасцей. Лушчыў арэхі, збіраў познюю маліну. Толькі пад вечар зноў выйшаў на гасцінец.

У лесе было ўжо цёмна, а на дарозе і ў полі толькі пачало змяркацца.

Калі наблізіўся да «другой лініі», сышоў уніз з пагорка па шырокім, зві- лістым, парослым маладымі елкамі адхоне. Паслухаў, паглядзеў, на колькі сягаў зрок, на прасторную сенажаць і, карыстаючы з кожнага прыкрыцця на мясцовасці, сышоў на бераг звілістай рачулкі. Доўга шукаў броду. У адным месцы заўважыў зламаную, старую вярбу, перакінутую над вадой. Доўга паў- зіраўшыся і пераканаўшыся, што паблізу нікога няма, перабраўся на другі бок і неўзабаве зноў увайшоў у лес.

Поделиться:
Популярные книги

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1