Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

Паволі сунуўся наперад, уважліва ловячы вухам кожны шоргат. Прамінуў некалькі добра вытаптаных сцежак паміж мяжой і «другой лініяй». Усё свед- чыла пра тое, што мяжа на задняй лініі таксама добра ахоўваецца. Уважліва вывучаў усё наваколле. За кожным кустом магла быць засада, на кожным кроку яго чакала небяспека, у любую хвіліну яго маглі сустрэць стрэлы.

Амаль гадзіну змарнаваў, каб прамінуць без малога вярсту паміж «другой лініяй» і глыбокім ярам, які ўклініўся па межавой паласе да самой мяжы. Доўга сядзеў пад старой ялінай, над берагам яра, слухаючы плюскат вады ўнізе, дзе бруілася ў капрызных паваротках рачулка. Навокал было ціха. Пачаў

павольна ссоўвацца ўніз. Некалькі разоў спыняўся і ўслухоўваўся. Раптам зачапіў нагой камень, які пакаціўся ўніз. Забава спыніўся.

Праз некалькі імгненняў пачуў гучны воплеск вады і амаль адразу... стрэл, а потым другі. Даляцелі воклічы: «Стаяць!», «Хто ідзе?..», «Стой, стой!» Забава, карыстаючыся вэрхалам унізе, спрытна і ціха ўскараскаўся назад на бераг яра. Праслізнуў ягоным ускрайкам на 200—300 крокаў далей, бліжэй да гасцінца. Перад ім раскінулася шырокая адкрытая прастора. Гэта была пра- сека, пасярэдзіне якой і праходзіла мяжа, а за ёй віднелася чорная сцяна лесу. І гэта быў ужо польскі бок.

Сагнуўся і без пярэдыху пабег. Бег, колькі мог, аж пакуль не апынуўся на мяжы. Ззаду ў цемры чуліся крыкі і стрэлы чырвонаармейцаў, якія ўсё яшчэ палявалі на неіснуючых там, як думалі, кантрабандыстаў.

Забава, цяжка дыхаючы, паглядзеў на межавыя слупы. Стаялі на невы- сокіх капцах, з дзяржаўнымі гербамі і нумарамі. Стаялі ціха, панура, нібы барацьбіты-спартсмены, якія засяроджана ацэньваюць свае сілы перад пачат- кам паядынку. Спыніўся паміж імі і глядзеў у кірунку чорнай сцяны лесу. Учарашняя ноч і сённяшні дзень навучылі яго іншымі вачамі глядзець на мяжу, дарогу да яе і ўсё, што было з ёй звязана. Зразумеў, што перад ім яшчэ шмат таямніц, што доўга яшчэ будзе вымушаны набірацца вопыту, перш чым навучыцца лёгка чытаць у таямнічай кнізе мяжы і памежжа. Бо пакуль што ён толькі пачаў вучыць алфавіт. Пачуваўся аточаным невядомымі, хітра замаскіраванымі ворагамі. Ускінуў угару руку са зброяй і пагразіў камусьці нябачнаму, схаванаму ў цемры.

З-за лесу, як злодзей з-за плоту, вызірнуў адным рогам месяц і, нібы зача- піўшыся за верхавіну хвоі, спыніўся. І нібы агледзеўся навокал. Забаву пада- лося, што нібыта месяц паглядзеў на мяжу і заўважыў там штосьці страшнае, ад чаго жахнуўся, хацеў схавацца назад за верхавіну, але было запозна, таму адчайна адштурхнуўся ад хвоі і, ныраючы ў халодных аблоках, марудна паплыў угару. Там схаваўся за вялікай хмарай.

* * *

У той час, калі Забава страляў у чырвонаармейцаў, у Менску, у першым «падвале» ЧК капітан Антасевіч «Крот» затаіўся пры дзвярах сваёй камеры, чакаючы, каб чырвонаармеец, які перад зменай пералічваў арыштаваных, іх адамкнуў. У руцэ Антасевіч меў камень. Вялікі, цупкі. План яго быў просты і адважны; ён верыў у перспектыву поспеху.

У калідоры грукнулі адны дзверы, другія, трэція. «Крот» нахіліўся. Дзве- ры з рыпам расчыніліся насцеж. З’явіўся чырвонаармеец з вялікім ліхтаром у руцэ. І тады «Крот» скокнуў наперад. Са страшнай сілай адным ударам каменя разбіў галаву жаўнеру, які цяжка, бы мяшок пяску, паваліўся на падлогу калі- дора, губляючы ліхтар і ключы. «Крот» уцягнуў яго ў камеру і пачаў здымаць з яго шынель, шапку і боты, каб пераапрануцца і выйсці на падворак.

* * *

Калі Забава страляў ва ўзброеных людзей, якія з’яўляліся ў дзвярным праёме будынка, «Крот»

ішоў з ліхтаром і ключамі, пераапрануты пад кара- вульнага, у кірунку выхаду з падвала ЧК. Абмінуў пастаўлены ў калідоры стол і двух салдат, якія драмалі пры ім. Не звярнулі на яго ўвагі.

Выйшаў да лесвіцы. У гэты момант наверсе адчыніліся дзверы і ў іх пака- заўся намеснік каменданта ЧК Бараноў, у суправаджэнні трох чэкістаў. Ішлі ўніз. Бліснулі ліхтары. «Крот» ішоў уверх. Сустрэліся пасярэдзіне сходаў. «Крот» хацеў абмінуць іх.

— Чаму ты сыходзіш з паста? — спытаў Бараноў.

— Я зараз. — невыразна адказаў «Крот».

— Гэта ж «Крот»! Стой! — крыкнуў адзін з чэкістаў. «Крот» схапіў за кабуру, дзе быў наган, павешаны на поясе чэкіста; яму ўдалося вырваць зброю, але наваліліся трое. Пачалося змаганне. Прыбеглі чырвонаармейцы. Доўга не чыкаліся — прагучалі тры стрэлы. Уцякач сканаў.

Так скончыў жыццё «Крот» — Антасевіч — на чорных, брудных сходах падвала ЧК.

* * *

ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ

Воўкаўшчына, 17 верасня 1922 г.

Не пісаў ад 1 верасня, хоць меў так шмат уражанняў. Знаёмствы мае штодня пашыраюцца. Усяго тройчы быў за мяжой (сёння раніцай вярнуўся з выведкі), а новых знаёмых магу лічыць на дзясяткі. Распавяду пра іх пасля.

Сёння на польскім баку здарылася ў мяне прыгода. Увечары выправіўся пехатою з Ракава ў Воўкаўшчыну. Гэта блізка, усяго 5 вёрстаў. За тры вярсты ад Ракава ляжыць даволі вялікая вёска Бузуны. Калі ўвайшоў у тую вёску і абмінуў некалькіх хат, з брамкі аднаго двара выскачыў вялікі, чорны сабака і кінуўся да ног, хочучы грызануць. Не цэлячыся, стрэліў з браўнінга, «сямёр- кі», які трымаў у кішэні пад левую руку. Сабака адчайна заекатаў, вярнуўся на падворак і пачаў там то выць, то пранізліва вішчэць.

Я ішоў далей. Ноч стаяла светлая. Месяц выкаціўся на неба, але ў вёсцы было цёмна. Вуліца ўяўляла сабой штосьці накшталт яра, на дне якого ўздоўж адхонаў цясніліся хаты. Пад нагамі чвякала суцэльнае балота, з якога дзе- нідзе вытыркаліся, замест ходніка, камяні і дошкі. Відаць, па іх вяскоўцы ска- калі і балансавалі, ідучы вуліцай. Я спачатку пераскокваў з каменя на камень, але бачачы, што гэта толькі замаруджвае шлях, боты ж і так меў заляпаныя, пайшоў проста пасярод дарогі. Быў здзіўлены, калі заўважыў, што лягчэй ісці тут, дзе лужыны; было менш балота. Таму шлэпаў напрасткі.

Ззаду, з цемры чуліся злосныя, усхваляваныя галасы. Нейкія людзі ляпалі ў вароты, дзверы і вокны, выгукваючы па імю: «Андрэй! Дзмітрук! Тамаш! Мікіта!». Я зразумеў, што сяляне збіраюць хеўру, каб зладзіць на мяне паля- ванне — адпомсціць за падстрэленага сабаку. Прыспешыў крок. Праз некаль- кі хвілін за мной з’явіўся людскі натоўп.

Канец вёскі быў блізка. Мне рупіла акурат пра гэта. Я мог бы звярнуць управа або ўлева, але не хацеў выходзіць на невядомую мне мясцовасць. Ведаў, што на пагорку побач дарогі, паблізу вёскі, ляжыць ва ўпадзіне вялікі камень — даволі зручнае месца для абароны. Я прыкінуў — мясцовыя сяляне маглі мець агнястрэльную зброю, якой даволі шмат накралі і пахавалі падчас вайны і рэвалюцыі. У кожнай вёсцы можна было знайсці некалькі, а можа, і дзесяткі абрэзаў.

Поделиться:
Популярные книги

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1