Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Паспрабаваць легчы і ўявіць. Але дзе? У цеснай грымёрцы на прыстаўленых усутыч крэслах? Дома на канапе? Ці пайсці і легчы цішком на сцэне, каб ніхто не бачыў, у цемры, быццам у сутарэннях? Што ў цябе зроблена лекарамі “апектура” — дзірка на назе, цераз якую сплывае гной з раны, якой не наканавана загаіцца. (О, як жа яна брыдзілася тваёй смярдзючай нагой, нашчадніца вялікага італійскага роду, каралеўская ўдава і паўторна —каралева пры каралю з нагой, якая не перастае гніць). Сабака ўкусіў, звычайны, не “дамініканскі”. Мабыць цякучая рана болей вызначыла штодзённае жыццё будучага караля, чымсьці што іншае. Ён заўжды адчуваў яе, яму ўвесь час балела, ён ніколі не мог забыцца на яе, ягоны

адвечны праклён. Спачатку яе загаілі. (Каралеўскія медыкі найлепшыя!) Яе, але не агнішча інфекцыі. Пачало пруцянець цела. Рану ўзрэзалі скальпелем і прымацавалі пас з жалезнай шпількай, каб вярэдзіць рану, каб сыходзіла дурная матэрыя.

Так-так, актору няпроста ўявіць сабе падобныя пакуты, ён спрабуе хадзіць з вялікай канцылярскай кнопкай на назе. Атрымліваецца кепска, ці праўдзівей зусім не атрымліваецца. Але, мабыць, дарэмна шкадаваць караля, у каралеўскія часы былі распаўсюджаны вярыгі, і для яго, як для добрага верніка, адна шпілька гэта зусім не гіена агнёвая. Хутчэй адзнака боская. Бо Ён жа таксама цярпеў за нас і быў укрыжаваны пры Понцкім Пілаце... Для актора тут складанасць. Уявіць рэлігійную экзальтацыю нябожчыка магчыма, адчуць — хутчэй не. Пайсці пабыць у храме — гэта можна. Але каб маліцца... Актор дагэтуль не вызначыўся. Нібыта Бог ёсць, павінен быць, прынамсі. Але ў сталых гадах пайсці пахрысціцца, наведваць набажэнствы? У царкве барадатыя дзячкі, мноства бабулек, жанчыны, і не прысядзеш каб пра сваё падумаць. Увесь час нібы ў чарзе ці на мітынгу. У касцёле цікавей, музыка, але ксяндзы выглядаюць занадта па-замежнаму, занадта па-ватыканску ці што.

Магу сабе уявіць, як актор стаіць у музеі перад своеасаблівай мадэллю каралеўскай коннай статуі: драцяны каркас. “Шкілет, на які засталося нарасціць мяса”, — фраза на адкрыцці выставы, як мог пачуць і ён. У тэатры я толькі глядач, як астатнія. Да пастаноўкі дачынення не маю. Яны звычайна любяць п’есы мёртвых аўтараў альбо вельмі далёкіх, каб не плаціць ганарару. Мая п’еска патрапіла да гістарычных угодкаў. На прэм’еры я сяду на балконе, каб разгледзець уяўнае анатаміраванне уяўнага трупа. Мне таксама цікава, як усё будзе адбывацца, як увасобяць усяго толькі словы на паперы ў рухі, дзеянні, у відовішча. Я таксама часам прагну відовішчаў, тэатральнай гульні, умоўнасцяў. Якія не падобныя да жыцця, аднак пад уздзеяннем якіх часова на жыццё забываешся.

Запануе халодны снежань, як і ў тыя далёкія ад нас часы, у тыя дні і гадзіны, калі Ягоная каралеўская мосць пасля не зацягненых пакутаў памёр. Я апрануся, выйду з дому і пайду праз Стары горад, дзе калісьці ён жыў і дзе заўчасна памёр. У тэатры я з школьніцкай цікаўнасцю буду назіраць згары, што адбываецца на сцэне. Мне добра вядома наперад, што ён павінен двойчы апынуцца на анатамічнай лажніцы. З яе пачнецца дзея і ёй жа скончыцца. Невялічкае псіхалагічнае выпрабаванне для выканаўцы галоўнай ролі. Якія там у іх нажы ў тэатры? Лязо знікае ў тронку? Кроў? Не, мабыць, крыві быць не павінна, ён скалеў, пакуль яны спрачаліся, пакуль не дайшло да скальпеля.

Я уяўляю, як сяджу на балконе на прэм’еры і думкі мае снуюцца ад выканаўцы ролі да самога нябожчыка. Я выйду з дзвярэй і ўбачу танк, які так і не дачакаўся дэмантажу, як і наш Вялікі Правадыр, і стаіць руляй насустрач аўтамабільным калонам з-за мяжы. Але пакуль я не бачу самога танка, а толькі ўзгадваю пра яго. Я бачу на сцэне таго, які пажадаў быць пахаваным там, дзе памёр, бо любіў тут жыць. Растлумачыць гэта цяжка: любіў ды ўсё. Ён не мог ведаць, не мог чакаць, што яго труп зрэжуць нажамі эскулапы. Не мог нават уявіць, што спачатку зробяць, як схацеў: забальзамуюць і пакінуць на спачын у касцельных лёхах. Але з вясной выцягнуць на свежае паветра і сонечнае святло, паставяць

дамавіну у катафалк і з аховай вырушаць у бок цяперашняй мяжы, якой тады не існавала.

Каралі павінны быць пахаваны з каралямі, нават калі ён быў замежнікам і не размаўляў па-іхняму. Нябожчыкі аднолькава маўчаць. Мне зробіцца смешна ад думкі пра візу: сёння патрэбна віза, каб выехаць адсюль туды. А каб вывезці нябожчыка? Дазвол консульскай службы і процьма папер. А бюракратычная важданіна? Ён мог бы і застацца назаўжды тамака, дзе хацеў спачуваць з уласнай волі. Што вязеце? Караля. Альбо — дамавіну з нябожчыкам. Такое аднойчы было. Іншага караля, які таксама рэзідэнцыю меў у нашым файным, але не сталічным горадзе, вярталі праз калючы дрот: візы альбо, скажам, дыпламатычныя працэдуры. Пагрузка, чыгунка, перачэпка вагонаў. Атмасфера сакрэтнасці. Вайскоўцы, урадоўцы, памежнікі, шпегі ў цывільным. Калі дамавіну даставілі да канчатковага пункта і ўзнялі века, шкілет не ўбачылі, адно рэшткі ботаў, шпоры, тронак ад шаблі, акраўкі каралеўскага паланціну з гербамі і несапраўдную тамбаковую карону.

2003

ГАЗЕТНАЯ СЦЯНА

Апавяданне на Дзень друку

— Ну вось, што вы тут пішаце: “А найболей мне запомнілася, як нас вучылі трапнасці газетнай мовы нябожчыка-правадыра. — “Уся вашая пісаніна, гаспада, сяўружына з хрэнам, а самі вы — палітычныя прастытуткі, вы кладзецеся ў рыпучы ложак да газетных магнатаў за чачавічную поліўку!” “Інтэлігенцыя гаўно, усіх сумнеўных расстраляць к чортавай бабушцы!” Ну што гэта?

— Гэта не я, гэта ён гаворыць, вы самі мне параілі аўтарытэтнага журналіста. Ён што — мог выдумаць усё гэта? Альбо гэта — “Даражэнькі Фелікс Эдмундавіч, баюся, без вашай вэчэка нам з папамі ніяк не справіцца будзе! Паболей трэба расстрэльваць, не шкадаваць патроны, гэта — архіважна сёння!” Такога сам не прыдумаеш, па-мойму.

— Усё гэта не да месца гучыць, не па-святочнаму. Вы ж не пойдзеце ў джынсах падзёртых на школьны баль ці на вяселле? Хаця я супраць лакіравання рэчаіснасці, і часам трэба штосьці такое напісаць, што атрымае водгук у чытачоў. Ну, але ж не вашая “сяўружына з хрэнам...”

— Гэта ж дыскусійны стыль заснавальніка дня друку, які мы тут цяпер святкуем. На журфаку вывучалі.

— Можа і так, але навошта прыцягваць да гэтага увагу залішнюю? Што было, дык было. Ну, пляваўся ён ікрой чырвонай, калі яго Надзея Канстанцінаўна карміла. Ну й што? Ён жа тады ўжо з глузду з’ехаўшы быў. Ну, быў у яго трыпер нейкі і з галавой не ўсё ў парадку, але навошта ў свята пра гэта чытачам нагадваць?

— А што — у свята хопіць “чаркі і скваркі”? Дзень жа друку, вы самі прасілі, каб вуснамі нашых “акулаў пяра” расказаць пра яго, каб іхнія ўражанні, каб пачуцці, каб нічога не выдумляць.

— Але ж яны, напэўна, гаварылі, што гэта не для друку, прасілі не пісаць?

— Нічога яны не прасілі. Вы самі знаеце, што галоўнае толькі, каб нічога пра палітыку.

— Сёння ўсё палітыка: нават агуркі, калі пра іх напісаць не так як трэба — краіна агуркоў і ўсё такое. Усё гэта не бяскрыўдна, усе вашы флэш-мобы. Адкуль гэта пайшло? З Варшавы, ад “Салідарнасці” іхняй. З туалетнай паперай на шыі хадзілі перад Цэнтральным Камітэтам. Ясна: тады паперы не хапала востра, але цяпер ёсць колькі хочаш. Вось вы тут запісалі яшчэ аднаго “акулу”, а ён жа хадзіў па Савецкай, прапаноўваў кавалкі паперы туалетнай, гаворачы, што гэта замяняльнік нашых афіцыйных газет і самай буйной — “СовБез”. Начальства было вельмі незадаволена, Дар’я Макараўна з Гмаху кулаком стукала.

Поделиться:
Популярные книги

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга