Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Да фантана адусюль паўзуць раззлаваныя за свайго генерала фрыцы, яны кідаюцца на снайпера, які паспявае застрэліць яшчэ двух-трох. Схопленага героя распранаюць, прывязваюць да слупа і на марозе пачынаюць абліваць сцюдзёнай вадою, якую замяняе шум з бранспойта.

Нечакана прылятае на матацыклеце пасыльны, высвятляецца, што гэта сын Сталіна, і разумней было б паспрабаваць абмяняць яго на якога-небудзь важнага палоннага. Але запозна: снайпер нагадвае неахайна перабінтаваную мумію, назад яго не адмарозіш і немцы хочуць застрашыць чырвоных яго прыкладам,

абвяшчаючы праз мегафон: “Рус! Так будзет з каждым, хто будзе цэліцца і страляць у нямецкіх зольдатэн! Рус, здавайса! Мы табе дадзім балалайку, Машку і шнапс!”

9

Здалёк чутно знаёмае тарахценне. На пляц праз вусце для калонаў дэманстрантаў выкіроўваюць танкі — але ж!—зробленыя відавочна з трактараў. Цалкам праўдзіва, калі ўлічыць, што жанчын-трактарыстак з калгасаў забралі да войска, калі немцы спалілі столькі танкаў, што стала не хапаць мужчын. (Ізраільская армія да гэтага дайшла толькі значна пазней, праўда ўжо танкамі кіравалі не трактарысткі, цалкам жаночыя экіпажы са студэнтак, афіцыянтак, сцюардэс). Першыя стрэлы рулькамі — пералёт — у амонаўскія шэрагі, якія былі напагатове, каб дапамагчы паўлаўцам, калі раптам нечакана пачнуць перамагаць паўлюсаўцы.

Гледачы захоплены дзеяй, акторы — паглыбіліся ў паўлаўцаў і паўлюсаўцаў, у свае жаўнерскія мундзіры і шынэлкі, вялікая моц мастацтва паглынула ўсіх. І на пляц ў гэтую хвілю зарульвае зухава і досыць нахабна, бо парушаючы сваім недарэчным выглядам, міліцэйскі “казёл”. “Таварышы! Мы шукаем танк, — праз гучнік на даху міліцыянт абвяшчае аб мэце парушэння сцэнару. — Наш танк зусім маленькі. Скрадзены танк, яго скралі на Буйніцкім поле, сказалі, што забіраюць на здымкі кінакарціны ў нашым горадзе. Я — старэйшы ўпаўнаважаны па асабліва важных справах маёр Кулічкоў. Папрашу без панікі”.

“Маёр каго? — ляціць раздражнёвы рэжысёр, яўна маючы на ўвазе вядомую показку, дзе “маёр Казлоў”. — Дзе ты бачыў тут кіно? Гэта вулічны спектакль, спектакль. З дазволу ўладаў! Яны самі прасілі міні-Сталінград! Якія танкі скралі? Хто скраў?! Тут няма ніякіх танкаў! Ты што, не бачыш?!”

“Вельмі рэдкі экземпляр! Нямецкі танк пачатку Вялікай айчыннай вайны. Нідзе няма такіх! Сто тысяч каштуе!”

“Пайшоў ты са сваім танкам! Я міліцыю, я на цябе здрукамі нацкую! У мяне з друкамі сёння, як сабак бадзячых!”

10

У намёце з чырвоным крыжам — пераапрананне з цягам дзеі, там працуюць грымёры, касцюмеры. Перад палонам фрыцы выходзяць адтуль пабітыя, пашпэтнелыя, у бінтах, на мыліцах. Карацей, “не лечаць, а калечаць”, як рэагавала на змены публіка. Сталінградская зіма далася фрыцам у знакі. Гангрэна. Абмаражэнне. Цынга. Прастуда, ангіна, грып, скула, герпіс —лухта, дзіцячыя “кохлікі-адзёры”. Як напісаў пазней чылійскі паэт: “Ззяе сувора бляск таго далёкага снегу, у якім загрузлі лапы захопнікаў”.

Калона палонных мае надзвычай экзатычны выгляд: не войска, жабрачае шэсце. Генералы, якія выходзяць з падвала, як у вядомай кінахроніцы, яшчэ

стараюцца трымаць марку: фуражкі, кукарды, крыжы, маноклі. А сярод іх, крочыць наперадзе сам фельдмаршал Паўлюс, які не мог уцячы паветраным шляхам, як яму прапаноўвалі некаторыя, і застаўся са сваёй змерзлай галоднай арміяй. Усе ўдзельнікі дзеі ўжо даўно адчуваюць, кожны паасобку і ўсе разам, уплыў савецкага кіно, пра Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанку забыліся машынальна. Усіх апанавала, захапіла “вялікая сіла кінамастацтва”.

Міні-сцэна: напышлівы спачатку фюрэр у адказ на загад аб фельдмаршальскім званні для Паўлюса атрымлівае дэпешу аб паразе пад Сталінградам. Фюрэр усведамляе, што адно дапамог Сталіну атрымаць яшчэ больш каштоўнага палонніка. Фельдмаршалаў ці хаця б маршалаў дагэтуль ніхто не браў у палон! І вось фюрэр ужо раз’ятраны, ён робіцца зусім карыкатурны, у стылі Чарлі Чапліна шалее: чаму ён не застрэліўся, чаму здаўся ў палон, чаму, чаму? Найн, найн!!! Донэр вэтэр! Дойчэ швайн! Я б задушыў яго ўласнымі рукамі ці лепей зацягнуў бы пятлю на яго шыі, выканаў бы працу ката, каб заматляўся на шыбеніцы. Ён жа фельдмаршал! Уласнымі рукамі — у зашмаргу! Гэта быў проста падарунак Сталіну, прыз за Сталінградскую бітву! Уяўляю як ён парагатаў з мяне: гэты Адольф зусім з глузду з’ехаў, уяўляю!

11

Сталін прылятае ў Сталінград, чаго насамрэч не было, як і ў першым каляровым “Захопе Бэрліна”, дзе Сталін сыходзіць па трапу зялёнага “Лі-2”, чаго таксама не было і адбылося толькі ў кіно. Не было, бо ён баяўся лётаць самалётамі, баяўся, што саб’юць, ці не даляціць, разаб’ецца. Такім чынам, ён сыходзіць, як Бог з неба, а яго вітае вайсковы натоўп, что не магло адбыцца ў рэчаіснасці, больш за тое, яго вітаюць заходнія вязні, вызваленыя з канцлагераў, цэлы інтэрнацыянал, які захоплены, апантаны правадыром, і не хавае эмоцый.

У Сталінградзе няма вызваленых з нямецкіх канцлагераў, але затое ёсць палонныя, міні-інтэрнацыянал: разам з немцамі іхнія хаўруснікі, цёплалюбныя кветкі ў снежнай пустэльні — гішпанцы чамусьці з “блакітнай дывізіі”, італьянцы з брыгады імя Юлія Цэзара, мадзьяры — полк імя караля гунаў Ацілы, нейкія румыны — звонку недарэкі ці не большыя за саміх немцаў. Збор жабракоў, валацугаў, хворых, напалову жывых, галодных, змерзлых, запалоханых, папросту зашуганых, здэмаралізаваных, нават зусім знішчаных маральна. Яшчэ нядаўна — зухавыя жаўнеры, бадзёрыя, вясёлыя, аптымістычныя, адным словам — упэўненыя ў сабе пераможцы...

Кульмінацыя нашай міні-Сталінградскай бітвы. Сцэна падаравання мяча нашаму генералісімусу. Грувасткі няўклюдны Чэрчыль дыхавічна дыбае да Сталіна-пераможцы, які чакае на кані. Рэжысёрская задума: каб той цягнуўся на дыбачках, а гэты — зверху браў. На мячы, як абвяшчае Левітан, напісана: “Геніяльнаму генералісімусу-пераможцу ад хаўруснікаў і памочнікаў”. У дадатак Чэрчыль гаворыць прамову: “Ты прыняў Расею з плугом, з сахой і ў лапцях, а пакінуў з атамнай бомбай за пазухай і ў гумовых ботах”.

Поделиться:
Популярные книги

Жалкая

Макинтайер Эмили
3. Долго и Несчастливо
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Жалкая

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича