Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Раптоўна на пляцы з’яўляецца працэсія, гэта частка гледачоў пенсййнага веку, яны кідаюцца да Сталіна: “Мы — ветэраны ВКПб, мы за вас, таварыш Сталін, за нашага правадыра гатовыя у агонь і ваду, мы патрабуем, мы подпісы сабралі, подпісы, каб неадкладна пераназваць назад Валгаград у Сталінград!”

Урачыстая сцэна сапсавана, але з драматургічнага гледзішча набыла жыццёвай моцы. “Харашо, таварышы, мы разгледзем вашую прапанову на палітбюро. Думаю, што задаволім яе. Гістарычная справядлівасць сапраўды павінна трыумфаваць”. “Ура таварышу Сталіну! Ура! За родзіну, за Сталіна!” Пенсіянераў-патрыётаў зноўку вяртаюць у шэрагі публікі. Пераможца бярэ меч, дзякуючы

зверху Чэрчылю. Забыўшыся, спрабуе працягнуць яму руку, але не дацягваецца, выкрыўшы пры гэтым, што меч бадай бутафорскі, лёгкі.

Гэтай няўважнасці хапае, каб конь зрабіўся брыкастым і генералісімус апынуўся на бруку. Падбеглі санітары з насілкамі, засірэніла дзесь побач хуткая дапамога. Рэжысёр падлучыў Левітана, які сваім дырэктыўным голасам пачаў пералічваць нямецкія страты пад Сталінградам.

Тым часам з’яўляецца новы Сталін, ён трымае меч і не збіраецца гаманіць з Чэрчылем, гэта пройдзены этап. У белай фуражцы з шыкоўнай кукардай, у белым кіцелі з узнагародамі, ён выязджае насярэдзіну, спыняецца нібы разгублены. Конь раптам скоча на амонаўцаў, узнімаецца дыбкі, кідаецца ўбок і праз уваход на пляц для калонаў дэманстрантаў знікае з вершнікам на карку.

Іх чакаюць хвілін дзесяць мінімум, Левітан стаміўся пералічваць страты немцаў. Потым з’яўляецца трэці па ліку Сталін. Ён ужо без каня, рэжысёр, напэўна, вырашыў болей не рызыкаваць. Хаця й каня больш магло не быць. Зрэшты, і мяча няма, другі Сталін, трэба аддаць належнае, зброі з рук не выпусціў, дзякуючы, што была бутафорскай насамрэч.

Пасля вымушанай пярэрвы дзея пасоўваецца наперад. Генералісімус ідзе дробным крочкам, імітуючы кульгавую хаду Сталіна, набліжаецца да новай дзейнай асобы жаночага полу. Ён кленчыць на адное калена, цалуе “калашнікава”, які зняў з шыі, устае, аберуч перадае яго, выцягнуўшы рукі, Радзіме-Маці (грудастай кабеціне — накшталт партыйна-урадавай спявачкі Нямыкінай), а сам узыходзіць на пастамент, накшталт як для чэмпіёнаў. Чэрчыля ставяць на прыступку ніжэй, а дзядзечку Сэма ў цыліндры — на трэцяе месца. Без іх было б нецікава, не той цымус.

12

Гэта не сцэна насамрэч, зашмаргнуць заслонай “трох асілкаў” не выпадае. А пагатоў — аблівацца з вялізнай пляшкі шампанскага, як робяць на чэмпіёнскім пастаменце аўтагоншчыкі. Таму Сталіну даюць мікрафон, каб паставіць кропку: “Дзякуючы бальшавікам, мы маем такія адлегласці, якія не сніліся палкаводцам да фельдмаршала Паўлюса. Думаю, што нават Напалеон не дайшоў бы да Волгі, каб пераправіцца цераз яе...”

Нечакана з натоўпу выбягае якісьці вэтеран. Ён аблівае сабе галаву з бутэлькі, спрабуе падпаліць, але акт самаспалення не атрымліваецца, як потым высвятляе следства — праз недахоп градусаў у падробнай гарэлцы. А пакуль ламаюцца запалкі, да самагубцы кінуліся ратаваць і нямецкія танкісты з вогнетушыльнікам, і рускія пехацінцы з вядром вады альбо — гарбаты? Ці, можа, наркамаўскіх ста грамаў? Не ведаю. Але наш міні-Сталінград сканчаецца ўсё ж “хэпі эндам”.

2005

БІФШТЭКС З КРЫВЁЙ

Апавяданне пра кнігабудаўніцтва

Перш раздача кніг, дармовага рамана. Цікаўныя гарталі, чакаючы, калі пачнецца сход. Даволі “смажаны” змест, але нясвежы, аўтар смакаваў, як амерыканскі галава прымушаў танчыць канкан у негліжэ каханку, кабарэтную брадвейскую пяюху і танцоўшчыцу. Дзярждэпартаменту

гэта не спадабалася. Народны абраннік круціўся як уюн на патэльні, мусіў паабяцаць, што больш не будзе ганьбіць Маці-Амерыку… Але, як той казаў, падоранаму раману ў зубы не зазіраюць, ды пагатоў тут і званочак загучаў патрабавальна ў руках старшыні.

Ганаровае месца на сцэне займаў чамусьці бронецягнік, які прамоўцы ўпарта называлі “браняпоездам”. За спінамі прэзідыума сшыхаваўся чырвонасцяжны хор, прапаршчыкі ды сяржанты, прачысціўшы глонаўкі, бадзёра і нейк пагрозліва заспявалі “Мы мірныя людзі, ды наш браняпоезд стаіць на запасным пуці”, робячы ненатуральны націск на другім складзе перадапошняга слова. Прэзідыум падпяваў сяк-так седзеячы, зала слухала.

Бронецягнік новай літарцелі падаравала камандаванне чыгуначных войскаў. Пісьменнікі папляскалі.

Мітусня, сумбур, адчувалася, што дзея рыхтавалася спехам. Штучна бадзёрыя піянеры з барабанамі, боханы, каўбасныя колцы ды іншыя падарункі працоўных, якія зачакаліся сапраўднай народнай кнігі. З рога ўсяго многа! Хакейная клюшка, лыжы, крапавы берэт, карціна “Горкі на трыбуне 1-га з’езда пралятарскіх пісьменнікаў”, рыдлёўка, мантыі трыумвірату накшталт судовых ці пракурорскіх, хаця пасавалі б і дактарам honoris causa. Была яшчэ дубальтоўка ад паляўнічых, мабыць павінна была страляць на сцяне самачынна.

Акторы-чытальнікі, не чакаючы цішыні, выгукалі са сцэны пафасна сказы алегарычнага тэксту пра цытадэль з вежамі са слановай косці, з якой наступаючых асыпаюць хмарамі ядраў, не даючы наблізіцца да элітарнай прафесіі шырокім пішучым масам. Але: калі вораг не здаецца, яго знішчаюць!!!

— Вось таварышы пісьменнікі, — ажыў прэзідыум мікрафонам старшыні, — смяецца той, хто смяецца апошнім, ці плача, скажам. Я хацеў бы тут сказаць пра ў пэўным сэнсе ганебны чын аўтара “Самсона Самасуя”. Ён вось напісаў працяг сваёй кніжкі, як герой трапляе з вёскі ў горад, пачынае дзейнічаць на больш высокім узроўні, выяўляць свае адмоўныя якасці, рабіць брыдкія рэчы. І сваім баязліўствам аўтар здзейсніў учынак, якім пазбавіў нашую літаратуру цікавага твора, мастацкага дакумента эпохі! Хіба выратавала яго, што спаліў рукапіс? Не! Ён забыўся на падставовы прынцып: рукапісы не гараць! Галоўнае — твор, астатняе — потым! Ты яго напісаў і ён табе ўжо не належыць, ён належыць народу, гісторыі! Не ты пішаш, а звышняя сіла тваёй рукой робіць тое, дзеля чаго ты з’явіўся на зямлі. Ты толькі інструмент, калі хочаце, — тая нават чароўная флейта, але не сама музыка.

Хрэстаматыйны прыклад: Гогаль спаліў свой рукапіс, і што — лепей яму стала? З глузду з’ехаў! Гэта пакаранне звыш. Тое самае з Самасуем. Праз сваю баязлівасць, маладушша, панічны страх, можна сказаць, аўтар знішчыў тое, што немагчыма аднавіць. Яго і так расстралялі б, але каб не агонь, не запалкі, не грубка, нашыя доблесныя органы захавалі б як мае быць увесь твор, і сёння мы б яго надрукавалі і маглі б усім паказаць, што мы таксама ў шуфляду пісалі, а не толькі: “Партыя сказала нада, камсамол атвеціў ёсць!”

— Але толькі Гогаль спаліў станоўчы твор, баяўся, што саладжавы занадта, а пра Самасуя, наадварот, ён страшыўся, што празмерна адмоўны, што Бэндэ нападзе, затопча. Крытыкі ўсе баяліся як агню, пра расстрэлы яшчэ не здагадваліся. А так — разаб’юць спачатку ў газеце ці часопісе, потым пачнуць прапясочваць на сходах, на партбюро, каму гэта спадабаецца, каб перцу з імберцам, каб соль на раны?

— Лес сякуць, трэскі ляцяць.

— Але трэскамі нікому не хацелася.

— Ясна: дрывасекам лепей заўжды.

Поделиться:
Популярные книги

Жалкая

Макинтайер Эмили
3. Долго и Несчастливо
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Жалкая

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича