Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:
Тыя самыя, Ганна Андрэеўна й Мар’я Антонаўна.

Гараднічы. Адважуся пазнаёміць сямейку маю: жонка й дачка.

Хлестакоў (раскланьваючыся). Які я шчасьлівы, спадарыня, што маю ў сваім сэньсе прыемнасьць саміх бачыць.

Ганна Андрэеўна. Нам яшчэ больш прыемна бачыць такую асобу.

Хлестакоў (рысуючыся). Дайце рады, спадарыня, зусім наадварот: мне йшчэ прыямней.

Ганна Андрэеўна. Як-жа можна! Самі гэта так маеце ласку казаць, дзеля камплімэнту. Прашу шчыра, сядайце.

Хлестакоў. Каля саміх стаяць ёсьць ужо шчасьце; зрэшты, калі самі так канечна жадаеце, я сяду. Які я шчасьлівы, што, нарэшце, сяджу каля саміх.

Ганна

Андрэеўна
. Дайце рады, я ніяк ня важуся прыняць на сябе. Я думаю, самім пасьля сталіцы ваяжаваньне выдалася вельмі прыкрым.

Хлестакоў. Надзвычай прыкрым. Звыкшы жыць, comprenez vous, у сьвеце, і раптам апыніцца ў дарозе — брудныя корчмы, цемра невуцтва… Калі-б, прызнаюся, не такая нагода, якая мяне… (паглядае на Ганну Андрэеўну й рысуецца перад ёй) гэтак узнагародзіла за ўсё…

Ганна Андрэеўна. Запраўды, як самім мусіць быць няпрыемна!

Хлестакоў. Зрэшты, спадарыня, гэтае часіны мне вельмі прыемна.

Ганна Андрэеўна. Як-жа можна! Самі робіце багата гонару. Я на гэта не заслугоўваю.

Хлестакоў. Чаму-ж не заслугоўваеце? Самі, спадарыня, заслугоўваеце.

Ганна Андрэеўна. Я жыву на вёсцы…

Хлестакоў. Але, вёска, зрэшты, таксама мае свае ўзгоркі, ручайкі… Ну, пэўна-ж, хто параўнае да Пецярбургу! Гэх, Пецярбург! Што за жыцьцё, праўда-ж! Вы, можа, думаеце, што я толькі перапісваю; не, начальнік аддзяленьня са мной у сябрах. Гэтак стукне па плячы: «Прыходзь, братка, на абед!» Я толькі на дзьве часінкі заходжуся ў дэпартамэнт, толькі каб сказаць, гэта вось гэтак, гэта вунь гэнак. А там ужо чыноўнік для пісьма, гэнтакі пацучына, пяром толькі — тртр… пайшоў пісаць! Хацелі былі навет мяне на калескага асэсара зрабіць, ды, думаю, навошта. І стораж ляціць яшчэ на сходах за мною із шчоткаю: «Дазвольце, Іване Аляксандравічу, я самім, — кажа, — боты выляксую». (Да гараднічага). Што вы, спадары, стаіце? Калі ласка, сядайце!

Разам:

Гараднічы. Чын такі, што йшчэ можна пастаяць.

Арцём Піліпавіч. Мы пастаімо.

Лукаш Лукашовіч. Будзьце ласкавенькі, ня турбуйцеся!

Хлестакоў. Бяз чыноў, прашу сядаць.

Гараднічы і ўсе сядаюць.

Наадварот, я навет стараюся заўсёды прасьлізнуць няўзнак [6] . Ды ніяк нельга схавацца, ніяк нельга! Толькі выйду куды, ужо й кажуць: «Вунь, — кажуць, — Іван Аляксандравіч ідзе!» А аднойчы на мяне падумалі, што галоўнакамандуючы, салдаты выскачылі з гаўптвахты й зрабілі стрэльбаю. Пасьля афіцэр, які мне вельмі знаёмы, кажа мне: «Ну, братка, мы цябе зусім узялі за галоўнакамандуючага».

6

Перад гэтым сказам «Я не люблю церемонии» — не перакладзеная фраза.

Ганна Андрэеўна. Скажэце, як!

Хлестакоў. З прыгожанькамі артысткамі знаёмы. Я-ж таксама розныя вадэвільчыкі… літаратараў часта бачу. Із Пушкіным у сябрах. Бывала, часта кажу яму: «Ну, што, браце Пушкін?» — «Ды так, браце, — адказваў бывала, — там неяк усё…» Вялікі арыгінал.

Ганна Андрэеўна. Дык самі й пішаце? Як гэта мусіць быць прыемна пісьменьніку! Самі, пэўна, і ў журналы зьмяшчаеце?

Хлестакоў. Але, і ў журналы зьмяшчаю. Маіх, зрэшты, багата ёсьць твораў: «Вясельле Фігаро», «Робэрт Д'ябал», «Норма». Ужо й назоваў навет не памятаю. І ўсё выпадкам: я не хацеў пісаць, ды тэатральная дырэкцыя кажа: «Калі ласка, братачка, напішы што-колечы». Думаю сабе: «Бадай, калі ласка, братка!» І тут-жа за адзін вечар, здаецца, усё напісаў [7] . У мяне лёгкасьць нязвычайная ў думках. Усё гэта, што было пад імём барона Брамбэуса, «Фрэгат

Надзеі» й «Маскоўскі тэлеграф»… усё гэта я пісаў.

7

Далей «всех изумил» — гэтая частка фразы не перакладзеная.

Ганна Андрэеўна. Скажэце, дык гэта самі былі Брамбэус?

Хлестакоў. Як-жа! Я ім усім папраўляю вершы [8] . Мне Сьмірдзін дае за гэта сорак тысячаў.

Ганна Андрэеўна. Дык, пэўна, і «Юры Міласлаўскі» саміх твор?

Хлестакоў. Але, гэта мой твор.

Ганна Андрэеўна. Я адразу здагадалася.

Мар’я Антонаўна. Ах, мамуленька, тамака напісана, што гэта Загоскінаў твор.

8

У арыгінале — «я им всем поправляю статьи».

Ганна Андрэеўна. Ну, вось я й ведала, што навет і тут будзеш пярэчыць.

Хлестакоў. Ах, але, гэта праўда: гэты, якурат, Загоскінаў, а ёсьць другі «Юры Міласлаўскі», дык гэны ўжо мой.

Ганна Андрэеўна. Ну гэта, пэўна, я саміх чытала. Як хораша напісана!

Хлестакоў. Я, прызнаюся, літаратурай існую. У мяне дом першы ў Пецярбурзе. Гэтак ужо й знаны: дом Івана Аляксандравіча. (Зварачаючыся да ўсіх). Зрабеце ласку, спадары, калі будзеце ў Пецярбурзе, прашу, прашу да мяне. Я-ж таксама й баляваньні задаю.

Ганна Андрэеўна. Я думаю, зь якім там густам і пышнасьцяй задаюць баляваньні!

Хлестакоў. Проста не кажэце. На стале, прыкладам, кавун — на семсот рублёў кавун. Булён у гаршчэчку проста на параплаве прыплыў з Парыжу; адымуць вечка — пара, падобнае да якой нельга адшукаць у прыродзе. Я штодня на баляваньнях. Там у нас і віст свой злажыўся: міністар замежных справаў, францускі пасланьнік, нямецкі пасланьнік і я. І ўжо гэтак уходаешся, гуляючы, што, проста, нікуды ня варта. Як ускруцішся па сходах да сябе на чацьверты паверх — скажаш адно кухарцы: «Маеш, Маўруся, шынэль…» Што-ж гэта я хлушу — я й забыўся, што жыву ў бэльэтажы. У мяне адны сходы… А цікава зірнуць да мяне ў сходню, калі я йшчэ не прачнуўшыся: графы й князі таўкуцца й гудуць там, як чмялі, толькі й чуваць: ж… ж…. ж…. Іншым разам і міністар…

Гараднічы й іншыя палахліва ўстаюць із сваіх крэслаў.

Мне навет на пакетах пішуць «ваша дастойнасьць». Аднойчы я навет кіраваў дэпартамэнт. І дзіва: дырэктар выехаў — куды выехаў, няма ведама. Ну, натуральна, пайшлі расправы: як, што, каму заняць месца? Шмат із гэнэралаў знаходзіліся ахвотнікаў, і браліся, але пойдуць, бывала, — не, мудравата! Здаецца, і лёгка на вока, а разгледзецца — проста ліха што! Бачаць, нічога не парадзіш — да мяне. І тае ж часіны па вуліцах — кур’еры, кур’еры, кур’еры… можаце ўявіць сабе, трыццаць пяць тысячаў адных кур’ераў! Якое палажэньне? — пытаюся. «Іване Аляксандравічу, ідзеце дэпартамэнт кіраваць!» Я, прызнаюся, крыху сумеўся, выйшаў у халаце, хацеў адмовіцца, але думаю: дойдзе да імпэратара, ну, ды й паслужны сьпіс таксама… «Калі ласка, спадары, я прыймаю становішча, я прыймаю, — кажу, — так і будзь, — кажу, — я прыймаю, толечкі ўжо ў мяне: ні, ні, ні! ужо ў мяне вуха найстрыць! ужо я…» І праўда, бывала, праходжу праз дэпартамэнт — проста землятрус, усё дрыжыць, калоціцца, як ліст.

Гараднічы й іншыя калоцяцца ад страху. Хлестакоў распаляецца мацней.

О, я жарцікаў ня люблю: я ім усім задаў постраху! Мяне сама Дзяржаўная рада баіцца. Ды што запраўды? Я гэткі! я не паляджу на нікога… я кажу ўсім: «Я сам сябе ведаю, сам». Я ўсюды, усюды. У палацы штодня ежджу. Мяне заўтра-ж зробяць зараз фэльдмарш… (Пасьлізгоўваецца і ледзь-ледзь ня валіцца на падлогу, але з пашанаю падтрымваецца чыноўнікамі).

Гараднічы (падыходзячы й калоцячыся цэлым целам, намагаецца вымавіць). А ва-ва-ва… ва…

Поделиться:
Популярные книги

Алый бант в твоих волосах

Седов Павел
1. Алый бант
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Алый бант в твоих волосах

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор