Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
Я ЎСЁ СВАЁ ЖЫЦЬЦЁ... Я ўсё сваё жыцьцё да Вас ішоў, Але здарожыўся на паўдарозе. I зараз у маркоце і трывозе Хацеў бы ў раньні шлях падацца зноў. Ды гэты шлях дачасна зьвечарэў, Ён іншых вёў, ён іншым быў кароткі. Сьвяткуючы сваёй самоты ўгодкі, Мой цень туляўся ля бязгнёздых дрэў. А Вы не дачакаліся мяне, Бо пра мяне ня ведалі нічога. Што Вам мая маркота і трывога? Бо пазнаёміўся я з Вамі ў сьне. Мы не сустрэнемся — як вастравы, Спагады зорка не ўзышла над намі, Ня
фэбуйце хаця маімі снамі,
I ў сьне хаця мне вернай будзьце Вы
ЯК ВЕЧАР, СЬВЕЧКА... Як вечар, сьвечка сьветла дагарае, I мы чакаем, покуль дагарыць, Апошняя хвіліна дарагая Нам дазваляе ўсё дагаварыць. Нам дазваляе нашае расстаньне Расстацца сёньня, ды не назаўжды, Смуга растане, смутак — не растане, Чакаць нас будуць нашыя гады. I жыць мы будзем гэтымі гадамі, Што нас сустрэлі сьвятам на зямлі, Ліст жоўты нам пра восень нагадае, Зялёны — пра вясну, ў якой былі. I вечар дагарыць, і ноч настане, Ды ўжо не наша ноч упершыню. Нясьмелае, як першае каханьне, Сьвітаньне будзе слухаць цішыню.
ЯК СТРАШНА МНЕ НЕ ЎБАЧЫЦЬ ТЫЯ ВОЧЫ... Як страшна мне ня ўбачыць тыя вочы, Ў якіх плывуць хмурынкі даўніх дзён. I сорам Ваш жаночы і дзявочы Разгубленасьць маю бярэ ў палон. Сябе, як той агонь патухлы, грэю, Лаўлю з трывогай кожны сумны ўздых, Ці ў водмаладзь іду, а ці старэю, Што хочацца абдымкаў маладых? Мне Вашага паўслова дастаткова Каб я згубіў развагу і спакой. I галава мая ў пятлю гатова, Разьвязаную Вашаю рукой. Свой лёс цяпер нялёгка перайначыць. Я хоць надзею кволую тулю. Дазвольце слухаць Вас, дазюльце бачыць, Дазвольце не сьпяшацца у пятлю.
ПРАШУ СПАГАДЫ Ў ВАШАЕ РУКІ... Прашу спагады ў Вашае рукі — Вясельле мы згуляем баравое, Заручаць нас у небе жаўрукі, I срэбны ложак нам засьцелюць хвоі. Дагоніць рэха нашу цішыню, I чуткі не абразяць нашу згоду, I закалышуць хмары вышыню, Самота ўспомніць даўнюю лагоду. I цені пераблытаюць сябе, Сны крозамі, а крозы стануць снамі, Пачну наіўна верыць варажбе, Забудуся на ўсё на сьвеце з Вамі. Хачу напіцца з радаснай ракі, Удачу запрасіць хутчэй у госьці. Прашу пакорна Вашае рукі, Каб не адбіўся я ад рук мілосьці.
У ПОЎНЫМ КЕЛІХУ ВІНЫ... У поўным келіху віны Крычэлі вочы захапленьня, Мы ў ночы той былі адны Начлежнікамі лятуценьня. Чакаў у небе Валапас, Калі ў душу самота гляне. Лагоднасьці вучыла нас Сьляпая логіка каханьня. Было нам добра на зямлі, Нібы за пазухай у Бога. Мы ведалі, што мы былі I верылі, што будзем доўга. Гулі наіўнасьці чмялі, Пяшчотай поўніліся соты, Віно цьвярозае пілі Задыялектыку маркоты.
ЯК МАЛАДЗІК, Я СІРАЦЕЎ... Як маладзік, я сірацеў, Высока зорыліся Шалі, Я Вашым ценем быць хацеў, А
Вы мяне не заўважалі.
Шлях да сьвітаньня карацеў, Аблокі сьпёку жабравалі, Я Вашым смуткам быць хацеў, А Вы са сьмехам сябравалі. Як адзінокі птах ляцеў, Лічыў, як вёрсты, небасхілы, Быць Вашым вестуном хацеў, А Вы не блаславілі крылы. Мой цень забрала засень дрэў, Лісьцё надзеі ападае, Як летні дзень, я пастарэў, А Вы, як радасьць, маладая.
Я ЁСЬЦЬ ТАМУ, ШТО ВЫ БЫЛІ СА МНОЙ... Я ёсьць таму, што Вы былі са мной, Што ў думках Вас я называў сваёю, Я ціха сам дамовіўся з маной Спрыяць майму шалёнаму настрою. Ды я дапраўды зьнелюбеў мане, Яна Вам змоўцу выдала з ахвотай, Бяз Вас мяне няма, няма мяне, Апаленага Вашаю пяшчотай. Вы распалілі вогнішча ўва мне, Яно гарыць, і я ў ім дагараю. Няўжо ў траецкім ці ў грамнічным сьне Стаялі Вы на ганку небакраю? Смуга тугі ў душы не растае, I новы ганак чуе крокі раньня, Я дагару, пагаснуць дні мае, Ды не пагасьне вогнішча каханьня.
Я ВЫДУМАЎ ЦЯБЕ, ЦІ ЁСЦЬ... Я выдумаў цябе, ці ёсць Ты сапраўды на гэтым свеце, Як ёсць адчай, Як ёсць мілосць, Як ёсць спякота ў кожным леце? Калі не выдумаў, Тады Чаму цябе няма са мною Ля абначэлай чарады Пад аблачынай праліўною. Ля абначэлай чарады Маіх гадоў, што засталіся Шукаць забытыя сляды На доле і ў нябеснай высі. Пад аблачынай праліўной Маёй гаркоты і маркоты Па той адной, па той адной, Якую ведаеш даўно ты. Табой назвалася яна. Чыя мана, чыя віна...
Я НЕ СПЯШАЮСЯ ЗІМУ СУСТРЭЦЬ... Я не спяшаюся зіму сустрэць, Пакуль гасцюе лета ў сэрцах нашых, Пакуль шалее хмель у поўных чашах, Агню лагоды хочацца гарэць. Я Вас праводжу, як праводзяць ноч, Сцямнелую ад жарсці і знямогі, Кілімы ўдзячнасці сцялю пад ногі, Шлю рэха радасці ісці наўзбоч. Як раніцу, я сустракаю Вас, Ад суму адзічэлы і ўначэлы, Крылатага стральца сляпыя стрэлы Цаляюць у ратунак мой якраз. Баюся страціць Вас і пастарэць, Мая вясна і лета залатое, Мне варта жыць было б хаця б за тое, Каб Вас, неразгаданую, сустрэць.
УСПОМНІЦЕ ХОЦЬ РАЗ ТАГО ЗАБЫТАГА... Успомніце хоць раз таго забытага, Што незабытна помніць толькі Вас, Магчыма, і ня ведаеце Вы таго, Што сьвет далёкай зоркі не пагас. Успомніце хоць раз свайго няпершага, Якому першай засталіся Вы. У радасьць падарожжа не завершана, Расстаньне ў неба ўзьнесьлі журавы. Успомніце хоць раз таго наіўнага, Што верыў Вам, што верыць і цяпер, Успомніце хоць раз таго парыўнага, Што парываўся ўкрасьці Ваш давер. Успомніце хоць раз таго раўнівага, Што раўнаваў Вас да сябе самой, Успомніце хоць раз таго шчасьлівага, Які навек заручаны з журбой.
Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража