Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
ЧЫЙ? З успамінаў замроеных Выплываюць былыя красуні У праменьчыках зморшчынак, У смузе сівізны. Гэта сподзеў разгублены З незабытай вясны адрасуе Да маёй непамыснасці Ліст заказны. Ліст паспеў абыйсці Долы ростані, ўзгоркі чакання, Даў задумацца мне, Ці пачуў, ці застаў, ці сустрэў, А над лугам спакою Вісне каня знікання, Як пытанне світання, Чый сум пастарэў?
ПАДЛЁТАК Пакуль
мой смутак
Яшчэ не ляны I сподзеў гняздо не пакінуў, Ляціць да родных мясцінаў У сны Вырай маіх успамінаў.
Там поўныя клопату халады I ў крыўды Самы пяшчотны дотык, Адстаў і не дагнаў чарады, Абзімаваў Маленства падлётак.
НЕ ВЕРЫШ Канец жыцця Пачатак паўтарае: Які прыйшоў — Такі ты й адыходзіш. Табе адна маркота патурае. Каўшу з гаркотаю Не скажаш: годзе ж! Час б'ецца, Як падлётак-недаперыш, З гняздзечка выпаўшы На недакосы. Што ты знікаеш, Сам сабе не верыш, Няпэўны, як туман, Як вецер босы...
РОДНАЯ КАМЕНСКАЯ ВУЛІЦА Па яшчэ ацалелым бруку са мною Ступаюць маладыя правіны. Маркоце хапае спакою, Пустазеллю — зямлі. Да нябыту паварочваюцца спіною Хаты — Звечарэлыя дамавіны Душаў, Якія тут аднойчы жылі...
З ДЗЁННІКА БЯССОННІЦЫ Круціць жорны недаспаны гром. П ' я ны дождж праз ручаінкі скача. Ноч ідзе з пагаслым ліхтаром. — Хто схіліўся нада мной? — Вушача...
А ЯК ЖЫВЕЦЦА... Алесю Камоцкаму А багатая душа не скўпая Ні на шчырасць, Ні на неспакой. I ніхто ў яе не запытае: Як жывецца табе самой? А багатая душа маладая, Бо старэць ёй няма калі. А багатая душа галадае — Не пякуць ёй хлеб на зямлі. I багатая, А па-жабрацку Ходзіць з торбай пустою адна, Каб было куды зорам сабрацца. Толькі торба не мае дна...
УСКРЭСНЕ! Вяльможны беларускі розум цямкі, Абы чаго не ходзіць нацямкі. Сядзібу духу ад кута да клямкі Інакшыя прасвенцяць скразнякі. Лагоды й азарэння бліскавіца Юнее й нашчыцца, каб не згасіцца. Сябе не цэніць розум беларускі. Ён не прымака ў славы-удавы. Моц атрасе чужыншчыны атрускі, Убачыць свет, што беларус жывы! Хай у пячоры чэрапу цямрэча, Ускрэсне з мёртвых роднае спрадвечча!
НАБЕЛАРУШВАЕЦЦА... Канкрэтныя беларусы ў зямлі. На зямлі бадай што прыблізныя. А тыя, Што самавіта прабліснулі, Здаецца, зусім не былі. Яна беларуская, Наша зямля, Бо гэтулькі беларусаў забрала. А ўсё ёй мала й мала: Раней, цяпер і пасля Нас — Набеларушваецца ў запас.
ВЯРТАННЕ З ВУШАЧЫ 30 САКАВІКА 1985 ГОДА Снег на адлегу чулы. У нас яшчэ вясна не адагрэлася. Едзем з тэлевізійнікамі. Начэе
грузна й сыравата.
Перазяблы туман, Як, пэўна, бацька мой, Некалі недзе тут партызанячы, У маскхалаце белым амаль Па белым амаль снезе йдзе... У кулаку У задумлівага й задымлівага Міхася Стральцова Акурак зоркі.
У зорак I ў Міхася Стральцова З небам размова...
* * * Жыў на хутары кот Мірон, Быў, здаецца, шэры Мірута. Біўся ў сон Камарыны звон. Калыханкаю пахла рута.; Стагаваўся не мною стог Летаў вялых маіх не крута, I, як зман, на стог Пан туман прылёг. ...Чорны, чорны, Як некралог, Лашчыцца да мяне Мірута...
У ПЕРАМОЎКЛЫМ САДЗЕ Памяці Алеся Адамовіча У перамоўклым садзе ў разварушшы Спадаюць яблыкі, Нібы гады. Ці можа гэта праведныя душы Свае шукаюць босыя сляды. Каму распавядзе Глухая градка, Як у зямлі, Паслушлівай лясам, Нібы ў халодным яблыку Зярнятка, Спіць гаспадар, I сад старэе сам...
ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці. Не забыць, як падвялы аер На памытай падлозе пахне. Як у студню цыбаты асвер Запускае руку да пахі. Не забыць сцежкі той, што цябе На дарогу выводзіла з дому, Што у хаце там быў рубель У цане і па курсу старому. Не забыць, як марозам злым Клямка пальцы пячэ балюча I адкуль на стале тваім Бохан свежага хлеба пахучы. Помніць свой на іржышчы цень, Не забыць, як завуць суседа, Не забыць, як пяе пад дзень За вясёлым сталом бяседа. Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою ты стаў чысцей I не страціў святое штосьці.
ЗЯЗЮЛЕНЬКА БАРАВАЯ
МАЛІТВА МАТЧЫНА Гаючыя словы малітвы Матчынай, Якія Ён шаптаў перад сном, Ісус паўтараў на крыжы, Як на няўлоўнай мяжы, Між чорнай ноччу і белым днём, Світаннем святое крыві пазначанай. І ў кожным з нас нерастрачанай спадчынай Жывуць, ратуючы нашыя дні, Вяртаючы душы да вышыні, Балючыя словы малітвы матчынай.
ЧАКАЕ… За мной цікавалі і грэх, і брэх. Сяброў і дарог мне было ўсё мала. Сябе даганяў я, Спазняўся, бег. А мама мяне чакала. Мой сум саладзее, Гарчэе смех. Сяброў забірае дарога глухая. Сябе не дагнаў я, Прыстаў мой спех. А мама мяне чакае…
ДАЎНЯЕ Луг вывернуў кажух Сушыць пасля дажджу. Апала неба хмаркай ускалмачанай. Даўно яно было, а я дасюль гляджу На свет Праз прызбу Хаты матчынай.
Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража