Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
СВЯТЛО Вушацкае паданне Яны сядзелі каля агню, Кармілі галодны агонь ламаччам. I сын раптоўна схапіў галаўню I торкнуў, гарачую, Ў вочы матчыны. Агонь ні на што не зважаў, Балюючы, Ды стала светла аслеплай начы Ад крыку матчынага балючага: — Сыночак, рукі не абпячы!..
* * * Маме я не ўсё гаварыў, Часта
клікаў ману на падмогу.
I застаўся адзін, Як абрыў, Што здзічэў ад глухога глогу. Лёс Апошні адчай падарыў — Гаварыць шчыра толькі Богу.
ПЛЕЧНЫ ШЛЯХ Ёсць Млечны Шлях І – Плечны Шлях: У космасе бяды Матулі Зярняты неслі ў хатулях І немаўлят. І шлях той гнулі Адчай сляпы, відушчы страх, І ўсемагутная хвароба. Шлях Млечны – Вечны зорны прах. Шлях Плечны Няньчыць хлебароба.
ЦЯЖКА Іспас. З яблыкамі да мамы. Яблыкі з саду, які Перажыў сваю гаспадыню. Раней за мяне паспела сарока, Згубіла з хваста пер'іну На зялёны пакровец вечнай пасцелі. Ад спёкі погарб бароняць Прысмірэлыя дрэвы З апошняе сілы зялёнай. У сасну суседнюю дзяцел б'е, Як у чэрап скалелы а неўхаўтураны. Унізе на пойме падперазанай рэчкай Перасохлай, як вочы сплаканыя, Бляе навязаная авечка звяглівая. Сонца заходзіць збіраецца, Каб заўтра зноў узыйсці. Мама зайшла, каб аднойчы ўзыйсці На аброўе ніцай вярбою. Магільнік перанасяляецца. Памінальшчыкі галёкаюць смела, Нібыта заблуканыя ў лесе Ягаднікі ці грыбнікі. У гэтым ляску заблудзіцца цяжка. Свая прагаліна чакае кожнага. Ціха. Цярпліва. Спрадвечна.
ПАКІДАЕ... Паклалі ў шчыры пясок шчыруху. I галасістая баравіна На гэты момант як анямела. Сарока скінуць хацела пуху, Бо дужа мулкая дамавіна. Хмурынка цьмела, Ды слёз не мела. Радня па бацьку на гэтым свеце Апошняя Мяне пакідае. Даўно няма ўжо радні па маме. Бяроза светла плача па леце. Расце імжа, Як іржа, рудая. Жуда, як роднага, мяне абдымае...
ПАМІНАЮ МАМУ... Свечка — Цень светлацелы дрэва жыцця, Дрэва з адсечанымі сукамі, Якія вятры з апрамецця Паўсюль шукалі, Каб дыхнуць на полымя забыцця, А полымя, Дапальваючы свой язык, Пра тых, што згарэлі, Недагарэлым нагадвае. Дух продкаў, Працінаючы недакрычаны крык, Шэпча штосьці З нязбытнай спагадаю. I слухае скруха. I надзея людзее...
НАПЯРЭДАДНІ... З усяе маёй негустой радні Словы маміны I засталіся жывымі. I таму, такі напярэдадні Развітання Я гутару з імі. I я ны адны разумеюць мяне, I яны таксама адны засталіся. Іх адных, незабытых, Нябыт
абміне.
Можа, ўспомняць яны I мяне таксама...
ХОЦЬ НЕШТА... Маміны вочы слухалі неба. Маміны рукі чыталі луг. Маміны ногі гадавалі дарогу, Каб па ёй, ідучы няспешна, Мог прачуць я і скеміць Хоць нешта...
МОЎЧКІ Берагамі тугі Валакуцца вятры талакой, Цягнуць невад смугі, I трапечацца ў ім заранка. На хутар, Дзе пасвіцца Знелюдзелы спакой, Стала моўчкі прасіцца Душа хутаранка. Там бакі папралежвалі Маўчуны валуны. Без сваяцкай душы Ім самотна таксама. Там вартуе дагэтуль Бясхмарныя сны I чакае бяссонная зорка — Мама...
* * * Памяць любіць журбу пялегваць. I сцяжыны сыноўняга лёсу Ціха ў тлумным свеце пралеглі, Як маміны чорныя косы. I на смутных сцяжынах гэтых Не заблудзіць кайнасці ветах. Да вясёлага маладзіка Сцісне шыю рацэ асака...
НЕБА НАД МАМІНАЙ ХАТАЙ Дагарэла нейчая душа — Знічка рассыпаецца імкліва... Не ўтрымаўшы зорнага каўша, Зорнае млынар рассыпаў мліва... Павуціння зорнага імжа... Зорнага іржышча рабацінне... Куфра змроку зорная іржа... Зорнай лесапільні пілавінне...
ВУЧЫЦЦА ДЫХАЦЬ ПАЖАР
КАХАННЕ Дзень у раніцу закахаўся, Развярэдзіўся, раскалыхаўся. Толькі раніца не чакае – Пасміхаецца і ўцякае. Дзень да вечара выглядае: Дзе няўлоўніца маладая?
ЛЕТА Брывей сіло Звяло дзяўчо. Правей сяло, Сяло Ваўчо... Счубацеў хмель. Сухмень аглух. Хмялее чмель. Чмялее луг...
* * * Каханне і веру не трэба Усім выстаўляць напаказ: Душа толькі чуе і неба.
* * * Цяпер, каб цябе не было, Прыдумаў наноў бы ўсё роўна Цябе, апрануўшы ў святло.
* * * Я выцісну цябе з сябе, Як выціскаюць яд змяіны. Не разбудзіўшы напаміны, Ссівеўшы на глухой сяўбе, Стрываю ўсе абразы, кпіны. Я выцісну цябе з сябе, Як выціскаюць яд змяіны. У харашбе, У варажбе Усю святую Да хвіліны Я выцісну цябе з сябе, Як выціскаюць яд змяіны. Чаму мне злосці не стае, Каб рэзаць там, Дзе ўкус змяіны, Каго вініць? Усе правіны — Яны мае, мае, мае!
Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража