Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
ПАКЛОН Б’ю чалом вам Да самае чорнай зямлі, Спаконвечныя дрэвы, Бо зялёнымі вуснамі моліцеся, Слязамі жоўтымі плачаце, Перазяблымі кстамі жагнаецеся Над самотнай магілай Мамы…
ВЕДЫ Малапісьменная Паводле дадзеных глухіх анкет, Мама смела Ведала свет. Дзіўлюся рознабаковасці ведаў Маці — Ведала, што да чаго На небе, У лузе, У хаце. Ведала тэалогію — На памяць малітвы шаптала: Абнясі, Божа, тынам Ад зямлі да неба, Сахрані мяне, Божа, Адныні давеку. Ведала астраномію — Па
зорках дарогу шукала,
Калі пад страхой нябеснай Перапёлкаю начавала.
Ведала аграномію — Што сеяць, Калі і дзе. Ведала магію светлую — Як словам дапамагчы бядзе. Была і ўрачом дзіцячым, І цвёрдым на руку ветэрынарам — Цялят прымала, Карову гарэлкай грэла, Сына — адварам, Ведала замовы Ад вока злога, Ведала, Як нешта зварыць з нічога. Калі ў печы ўсе дагарала, Кацёл дакарала: Чорт бы на цябе гаварыў, Каб ты варыў Заўсягды, Як на Дзяды! Была філолагам З выключным слыхам — Умела дзяліцца радасцю кволаю, Цвяліцца з ліхам. Умела ладзіць з ялінай калючай, Са спёкай, з золлю. Словы лушчыла, Як у прыпол фасолю: Новае сітца, Пакуль навісіцца, А як навісіцца, Дык і пад лаўкай наляжыцца. Ведала міфалогію Паганскае даўніны, Старых святых, а ўсе яны, Як і суседзі, Малацілі і веялі Зярняты спагады, надзеі, Заклапочаныя, ды не хмурыя Міколы ды Юр'і, Варвары ды Аўдакеі. Хоць да Міколы Ні зімы, ні лета ніколі. Нішто, што Варвары Начы ўварвалі. Праўда, маме Шмат чаго не ставала: Спаць не магла да святла, На шарэнніку ўставала. П'янела ад лебяды, ад кропу. Яшчэ заблытвала Прагноз гараскопу: Застаўшыся з вайны ўдавою, І жаўранкам была, І савою. Калі і еменкай і семенкай — Паранка, Устанеш раней за жаўранка. Не раскруціўшы турботаў сувоі, І ўдзень паляціш бяссоннай савою. Яшчэ не ўмела ў горы хіліцца, Яшчэ не ўмела Маці хваліцца. Так і не спасцігла Цяжкой навукі — Стаяць рукі ў бокі, Сядзець склаўшы рукі. Пакуль рукі ей не сашчапіла, Пакуль адпачыць не ўзяла магіла. Гэта і ў сшытку неба Занатавана зорамі,— Каб чытаў я да скону ў сораме, Што не ведаю нічога без мамы, Што без мамы Я — непісьменны самы!
МЫ ЎСЕ Мы ўсе жывем пад зоркамі матуль. І гэты свет Сагрэлі нам матулі. Сны нашы – Дабравеснікі адтуль, Дзе злыбяду матулі прыгарнулі, Прыспалі, Каб не кратала сыноў Пасланніца эпохі лесуноў. У неба зорнае зірні ўначы, Дык гэта ж – ніва, На якой матулі, Рупліва жыта цёмнае жнучы, Абначавалі, Прысмерку не ўчулі. Вязалі долі нашае снапы, А кожны сноп на зерне не скупы. Мы позіркам чыім На свет глядзім? Хто ясніць нашай роспачы аблокі? Пад зоркамі матуль Нам відна ўсім. Свет без сузор’я роднага бязвокі. Зямное мітусні пусты хатуль Напоўнім чым Пад зоркамі матуль?
ДА ЎСХОДУ СОНЦА На хутары Верасовачка У Чысты Чэцвер Мама мяне будзіла Памыцца бягучай вадой з крыніцы, Што шчабятала ў валуна за спіной. Памыцца, каб змыць Пыл яшчэ негусты наіўных грахоў. А за пагоркамі згорбленымі У Ваўчэнскім возеры, З якога ўцякала З уначэлай вадою рэчка Крывуха, Дзяцей сваіх купаў пан груган, Каб іхная чарната блішчэла. На Святое Вялічка да ўсходу сонца Твар абмыць і прасырыць вочы Стаяла з вадою міса, А ў вадзе ляжала яечка чырвонае, Каб, як сонейка, аблічча свяцілася. Да ўсходу сонца памыцца, Каб з сонцам разам Клапаціцца ўвесь белы дзень Не толькі з чыстай душою…
НА СЁМУХУ На
Сёмуху мама на свет прыйшла,
На ўгодную Богу Тройцу. Свет даў у пасаг Маме локаць святла, І лёс падшукаў закройцу. Закройца глянуў: Дый на хвартух Пасагу ўсяго не хапае. З-пад шустрых нажніцаў Ластавак-шчабятух Хусцінка выйшла скупая. Хусцінка, выкраеная са святла, І грэла, й свяціла ў змроку. Да Сёмухі з ёй гаспадыня пайшла, Каб выцерці вочы Прароку…
ШТО ЗАБЛУКАЛА… Уранні мама кажа мне: – Сынок падласенькі ў Лысоні Знайшоўся… Бачыцца спрасоння Цень круталобы на сцяне. Было, здаецца, гэта сёння – Снег і малодзіва, На дне Мядзянай конаўкі ільдзінкі, І смех каляднае сцяжынкі, Што заблукала ў снежыне…...
БОЖАНЬКА – Божанька! – Мама на вуснах сваіх Кунежыла ймя святое. Божанька бачыўся мне То шчодрым сяўцом З лазовай сявенькай, То хадаком сівенькім У белай даўгой кашулі, Падперазанай нетутэйшай пашанай Паясом з кутасамі. Ні гарачай жарствы, Ні травы разучай Не баяліся ногі босыя. У руцэ хадака наўяў Як не спяваў відушчы посах, Вядома, з вушацкай ляшчыніны. І перад посахам і хадаком Свет увесь быў расчынены. А змрок Дрыжэў пад нябачным замком, Як зарок…
* * * – Відаць, я з лёдам разам пайду, – Адчула мама адлегу. І праганяла песняй бяду, І сум, як малога, пялегавала. Яшчэ далёка было да дня, І лёду было багата. І песня была Пра зару й каня, Пра свата была, Пра свята. Завея згубіла ў полі ймя, Падкова здрадзіла полазу. …Гарыць зара без полымя, І плача конь без голасу…
МАРКОТА Абнывае нябесная столь, Зношваецца падлога зямная. Ды ні ў спякоту, Ні ў золь Ніколі не затухае боль, Які Маркоту маміну ўспамінае. Доля гарнулася да святла, Не задзімаючы зорку-ўсхліпку. Мама Боль на душу ўзяла, Сподзеў тужэй у тугу спавіла, Маркотай завесіла зыбку. Мяне калыхала ды ўпотай Усміхалася Разам з маркотай.
ТЫМ ДАЎЖЭЙ… Дні без Мамы – Яны не твае, Іх табе напавер дае Шчодры Бог, Каб ты перад Мамай Малітваю шчыраю самай Пакаяцца мог За ўсе грахі ды правіны, Што цягнуць душу на дно. Ды адно Ты зразумець павінны – Чым болей тваіх Грахоў і правінаў, Тым даўжэй цябе на зямлі Бог пакінуў. Не заікайся і кайся. Не кажы, што няма калі. Колькі трывання, Прасі даравання. Малі…
СВЯТАМ СВЯНЦОНАЕ Схілілася нада мной святое, Святам свянцонае Маміна слова. Недзе над Вечаллем, Над Палатою Сонца ўзыходзіла светлагалова. Потым Душу агарнула журбою Ды варажбою Купалава слова, І наказала застацца сабою, Каб беларусам – Абавязкова! Каб не пакінула Наская сіла, Іскры красала Старанна падкова. Маміна слова Мяне пераксціла, Багаславіла Купалава слова.
МАЦІ І ХЛЕБ Вада з балота можа стаць святой. Растуць спакойна дрэвы на іконы. I пацалунак безграхоўны той, Якім цалуем маці й хлеб надзённы.
СУПЕРНІЦА Гасподняй рукой З невычэрпнай сяўні Пасеянае ў бясконцасць зярняце Прарастае, Каб ясніць святло дабрыні, Суперніца смерці — Маці.
Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража