Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * *

Калі я пайду далінай

смяротнага ценю...

Псальм 22:4
Са мной паміраціме Цень мой жывы. І цень мой Нябожчыкам стане таксама. Зачыніцца глуха нябесная брама, Не ўбачу ў даліне Ні хмар, ні травы. Паселіцца вечная ноч уваччу. Сваё адхвалююся, Адлетуценю. У змрочнай даліне Смяротнага ценю Я з ценем сваім развітацца хачу. Бо цень быў Напарнікам мне і віжом, Сачыў, віжаваў, Дзе б ні жыў пры святле я. У зябкай даліне І
цень мой скалее,
Не выпырхне ні вераб’ём, Ні стрыжом. На сцежцы стаптанай І на ярыне Кунежна слядам І нястрымна трымценню. І покуль жывы, давяраюся ценю, Бо ценіцца цень І дрыжыць за мяне.

* * *

Яліны – пад жытло буслам...

Псальм 103:17
Яліны – Зялёныя скініі, Прыстанак прысталых крокаў. Нябёсы на стрэхі ім скінулі Буслоў, Як акраўкі аблокаў. Сціхa адхінаюцца клёкатам І цішаю клямчацца дзверы. Зямным і нябесным клопатам Буслы У ялін у даверы. І позірку ўроіцца смелае: Прыняўшы дасвецця палоны, Стаіць, Ад чакання здранцвелая, Яліна, Як бусел зялёны...

* * *

З улоння дзянніцы падобнае

да расы Тваё нараджэнне.

Псальм 109:3
І за расу, і за слязу нічога Чысцейшага няма. Раса сама Нагорнецца на вока Пана Бога, Не разбурыўшы воблік абраза. І на зямлі, далёкая ад бруду, Раса зайздросціць Зерню на сяўбе. Падлеглая паўторанаму цуду, Расінка Сонца носіць у сабе. Раса й краса З нічога не ўзнікае. Лёс крочыць пеша. Воз сябе вязе. І радасць, Як рачулка гаваркая, Смяецца і ў расінцы, І ў слязе. Вераадступніка чакае згуба. Самапрысуд – Як брытва ў два лязы. Пяшчоціцца ў расінцы Сонцу люба, І ўтульна роспачы На дне слязы.

* * *

Пастаў над імі бязбожнага,

і д’ябал хай стане праваруч яго.

Псальм 108:6
Над тымі, Што назваліся людзямі І рохкаюць галодна ля карыта, Пастаў бязбожнага, Няхай яны Плывуць ракою забыцця ладдзямі, Няхай спяшаюцца парнакапыта Падставіць хілы хіб пад бізуны. І праваруч ад самаўладца-хама Самога д’ябла ў чорным ахінале Пастаў, Няхай пасведчыць чарадзе І светласць хама І сваю таксама. Каб дзякуй і за кратамі казалі Бязбожніку, Што ў шчасце іх вядзе. А тое шчасце – Мешанка густая І рэдкая. А тое шчасце ў спрыце, У звадах за харчы перамагчы, Абы не хутка ўбачыць Дно ў карыце. А дасць мароз, Як адарваць лычы?

* * *

Пройдзе над ім вецер, і няма яго,

і мейсца ягонае ўжо не пазнае яго.

Псальм 102:16
Век чалавечы – Як снег на галінцы, Дзень чалавечы – Як помах крыла. Толькі за зёлкай Паспеў нахіліцца – Выпрастаць спіну Труна памагла. Кожнаму хочацца Ліха аб’ехаць. Лёс залагодзіць, Чым нельга і льга. Раніца хмар наахапчыць На вехаць. Пачырванее
за вечар смуга.
Дол прыхарошыцца Травамі гожа. Сподзеў і страх – Чалавеку свае. Вецер дыхне – і няма, І яго ўжо Мейсца ягонае не пазнае.

* * *

А тыя, што нас паланілі,

песняў ад нас патрабавалі,

а нашыя прыгнятальнікі –

весялосці…

Псальм 136-3
Заваёўнікам трэба песняў Ад нас, Прыгнятальнікам – весялосці. Толькі песня, яна – Не вясельны кутас, Каб дрыжэць у застольнае млосці. Песня вольная Вольную мае душу, Не пяецца ў няволі ніколі. Прастагнаць заваёўнікам Можа імшу, Зачасаць на магіле ім колле. Весялосць захлынецца ад смеху, Калі Прыгнятальнік навек захлынецца. І ўздыхнецца з палёгкаю Роднай зямлі – Аж ад радасці дол скаланецца.

* * *

Як бацька даруе сынам,

так даруе Госпад тым,

хто баіцца Яго.

Псальм 102:13
Светлая боязь душу ахінае. Строме зайздросціць адхон. Падае ніцма Радасць зямная. Марнасцю робіцца плён. Страх Перад Імем Тваім неназваным Існай дарогай вядзе. Грэх, Што хацеў бы назваціся панам, Чэзне, як дым на вадзе. А ці ў палацы, А ці ў палатцы Кайна хілю галаву. Госпад! Дазволь мне Цябе баяцца. Покуль баюся – жыву.

* * *

Не сплю і сяджу,

як адзінокая птушка на даху.

Псальм 101:8
Адзінокая птушка на даху – Дах вартуе, Ці дах яе І трымае, й бароніць Ад страху. Птушка прыцемкаў Сумна пяе. Адзінокая птушка на даху – Ад падумкі той аднае, Што крылу не стае размаху, У пляніцу сябе аддае. Адзінокая птушка на даху – Забываецца песні свае. За халодную апранаху Вечару свой цень прадае.

* * *

Уздыманне рук маіх –

як ахвяра вячэрняя.

Псальм 140:2
Вячэрнюю ахвяру прыношу – Ўздымаю рукі свае, Яны Трымаюць яшчэ сырую пакошу З лугоў раскайнасці і віны. Вячэрнюю прыношу ахвяру – Узношу рукі свае, Яны Трымаюць, як ношу, Цёмную хмару Неўсвядомленае маны. Не плоцячы вечнаму смутку Мыты, Прашу спагады ў наступнага дня. Малюся, Самым сабою забыты. А можа, ўспомніць мяне Вышыня?

* * *

І просяць хлеба з руінаў сваіх...

Псальм 108:10
Жабраваць па сваіх руінах – Тое, Што сябраваць з дварамі. У забыўлівых прыпамінах Кленчыць неіснуючай браме. Жабраваць па сваіх руінах – Тое, Што сябраваць з вірамі. Па абразах ісці й па кпінах І гавець у разбураным храме. Вандраваць па сваіх руінах – Тое, Што сябраваць з вятрамі, Што нясуць на далёкіх спінах Прах дзяржаваў З рабамі й царамі...
Поделиться:
Популярные книги

Темный охотник 8

Розальев Андрей
8. КО: Темный охотник
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 8

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Подруга особого назначения

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
8.85
рейтинг книги
Подруга особого назначения

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2