Руны Перуновы
Шрифт:
ІІ
* * * Высока ў небе слова – птушкам лёсу. Глыбока ў моры слова – рыбам плёну. Раздольна ў полі слова – ветру славы. Прароча ў ночы слова – зоркам сноў. Што не збылося, ўсё пераплялося. А што збылося, шле хвалу палону, Бо ў самаіснасці палон ласкавы. Наноў пачнецца свет Са слова зноў. * * * І неўміручы памірае, Каб уваскрэснуць. Жыццядар Яму пялегваць давярае Ў далонях Зорнай жарсці жар. І покуль жар незадзіманы Сузорыцца, Жывы жыве. Гараць вякам Хрыстовы раны. Студзіць іх Сум здалёк плыве… * * * Крыж і якар На сцяне ўсыпальні. Прыляцелі душы на спачын. Клопатаў зямных Чаўны прысталі. Толькі жалю жураўліны клін У нябёсах змораных курлыча. А ў настылай цішыні дарма НематаКанец такі ж небяспечны,
як і пачатак.
Пачатак нецярплівы, трапяткі, Яму хутчэй адбыцца нецярпіцца. Крыніца, каб знямозе даць напіцца, Спяшаецца прабіцца праз пяскі. У дзюбах чорны сум нясуць крукі. Жывіць сасну не томіцца жывіца. Завязвае развага вузялкі. Дым думае, як пад аблокі ўзвіцца. Канец спакойны, хочацца яму Перахітрыць няўмольную куму І ля цяпельца кайнасці пагрэцца. Час пасвіць незлічоных дзён гурму. Няспыннасць, пэўна, ведае, чаму Канцу з пачаткам новым не сустрэцца. * * * Як ішоў малады Хрыстос, На зямлі ўсё жывое не спала. Не спяшаўся здзейсніцца лёс, Гамана цішэла падтала. Як на Млечным Шляху, Сляды На знямелым пяску гарэлі. Адступаліся халады – І зямныя грахі старэлі. Дзе ступаў – Там святло расло. Дзе стаяў – Смялела лагода. Усміхацца вучылася зло. Быць шчаслівай хацела нагода. На зямлю сышоў назаўжды, Каб наблізіць вечныя далі. І святыя Хрыстовы сляды Душы верніцкія захавалі. * * * Адразу з Горада Вечнага ў горад спаконны, Дзе цягнуцца ў неба сумныя гмахі соснаў, Да цябе прыйшоў я з паклонам, Мама. Ва ўсіх урачыстых бажніцах Маліў Усявышняга, Каб душы тваёй паслаў супакой. …Ты несла мяне да ксяндза, Гнанага бязбожнай уладай. Касцёлам трывожным было Вушацкае наша неба. І пасланы лёсам святар Святлом Святога Крыжа Багаславіў мяне на дарогу ў Рым. … І вярнуўся я з пілігрымкі, Каб падзякаваць, Мама, табе І вушацкаму роднаму небу. Словы, якія пачуў я Ад Айца Свяцейшага ў Рыме, Перакажу табе Пры сустрэчы… * * * Можа, з Беларусі гусі шэрыя Рым уратавалі. І таму так На змярканні потайна вячэрае Лустай поўні Пілігрымскі смутак. І нашчадкі тых гусей далёкія Ў вырай рупяцца Над нашым краем. Думкі звечарэлымі аблокамі Ўслед плывуць. Анёлы трызняць раем. Тут спакоем сена сноў растрэсена. Кнігаўка Над кнігай лёсу плача. – Рым! – Рыпіць расчулена бярэзіна. Шэпча стрыманы чарот: – Ву – ша – ча…ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ
БЕЛАРУСЬ – ТЫ МОЙ СОН ВЕЛІКОДНЫ Беларусь – ты мой сон велікодны, Сон, што сніцца анёлам вясной. Зрок і слых мой табою галодны, Дух жыве мой табою адной. Гэта ведае неба ды Мама – Без цябе не бывае мяне. І душа жыць не можа без храма, Цяжка ёй у чужой старане. Адусюль да цябе я імкнуся Быць у шчасці з табой і ў бядзе. Чысцінёю тваёй прычашчуся, Сорам твой на мяне хай падзе. ПА СХІЛЕ АЛФАВІТА Адчай, аратай, аброк, асянчына, ахвяра, апрамецце, аблітня, аблігацыя, аблога, ажамеры, аберуч, асвер, аброць, аплітанік, аполак, асецішча, аер, абцугі, Адворня, адрына, асіта, аскома; Боскасць, бохан, багаславенне, бальзамінка, бязь, бягельда, багун, буцян, боль, блвкат, бель, Быкаў, Баркоўшчына, баракамера, бруёк, бёрды, бязмен, бёрны, беркавец, бома; Вырай, вір, вуж, вугарына, варыўня, Вечалле, вярыгі, Вялікдзень, валачобнікі, Верасовачка, Велес, вурзгалка, вогнік, верацяно, волаць, вішшо, вотрыны, век, Вяркуды, вех, вера, вусціш, вар; Гаркота, гора, гара, гарлач, Грамніцы, Гілёня, гаспода, гадзіна, гадзіна, гонт, гузік, газоўка, гарохавіны, Грабакладзіна, гуз, галавешка, гай, грай, гарбар, грабар; Дарога, далечыня, доўг, даланя, Дземенец, друкі, друз, дзядоўнік, Дзяды, дынаміт, далакоп, донар, даважак, дармаўшчына, дарэмшчына, дамавік, дамавіна, дым, даёнка, даніна; Енкат, еменка, ендза, ерапечіцца, Ева, ельнік, Еўразія, едаяіна, езданіна; Ёкат, ёлкасць, ёд, ёўня; Жалоба, жэрабя, жорны, жуда, жолаб, жур, журавель, жарабя, жароўня, Жыжаль, Жыцень, жарства, жмыха, журавіны, жаўна, жоўць, журлівасць, жомчуг, жаданне, Жывалака, жанчына; Змярканне, зеўрыцца,
Поделиться:
Популярные книги
Кодекс Охотника. Книга VI
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Чапаев и пустота
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Вонгозеро
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Ты - наша
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мастер 2
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Магия чистых душ 2
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00