Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
* * * Свабода — Слабо да- йсці Па асці, Па жарстве Да мяжы тае, Дзе душа даўгі аддае Звышняму, Які ў ёй жыве. Свабода — гэта Душа ў таямніцы цела, Што сябе на волі прысніць Захацела сама. Без пакуты Свабоды няма...
БЕРАСЦЕЙСКАЯ ВУНІЯ Каб народ набожны не зняверыўся Перад
раздарожжам дзвюх дарог,
Вернасць з вернасцю Сышліся ў Берасці У вадну, якую ўбачыў Бог.
I сышліся ціха два ў вадно палі Каласіцца вераю бацькоў. Свечкі ў Рыме і ў Канстанцінопалі Засвіталі ў позірках вякоў. Кленчыць цень крыжа перад іконаю. Горбяцца зняверу валуны. I звіняць са дна душы свянцонае Берасцейскай вуніі званы.
ДАРОГА ЯСНАЯ У свеце жыў, нібыта ў пуні, я, Не разумеючы нічога. Але пралегла ў сэрцы Вунія – Дарога ясная да Бога. І гэтаю дарогай шчыраю Памкнуліся мае памкненні, Як птушкі на радзіму з выраю, Нібыта ў вырай летуценні. Душа, як рыцарскімі латамі, Затуленая ад заганаў. Святло ўзышло над уніятамі, Калі Гасподзь на грэшных глянуў. Жыццёвы дол усланы цернямі. Усе пагляды ў неба ўзняты. Пакорнікамі богавернымі У свет прыходзяць уніяты.
* * * Унія – ў душы рунеюць зоры. Стала блізка захаду і ўсходу. Тчэцца дзень З асвечанай пакоры. Слова славіць боскую лагоду. Унія яднае і гуртуе, Ачужэлых Робіць зноў братамі. Верай у Тварца душу гартуе. Да святога алтара вяртае. І зямля крывіцкая звыкае Бачыць прыхадняў, Як сны благія. І трывацьме Вунія вякамі, Як трывае ў Полацку Сафія…
* * * Перапляліся промні і вужы, Перапляліся радасць і дакука. Спагадныя ўніяцкія крыжы Паганства асланілі светларука. У вечнасці й імгнення на мяжы Дазорцамі змяркання і світання Згадзіліся ўніяцкія крыжы Чакаць, Калі ён, Судны Дзень, настане. Туляўся вінавата цень чужы, Каса з травой сцюдзёна гаварыла. Выгнанцамі ўніяцкія крыжы У высях паўтарыліся раскрыла.
РЫЗЫКУЮ Злом нявечаны, любосцю пешчаны, Гадаваны цнотай і абразаю, Гэты свет Мне Богам запавешчаны, За яго, пакуль жыву, адказваю. Не набыў я нaбыці для спадчыны, І не маю куфра кутавекага. Гэты свет, Вачмі маімі ўбачаны, Рызыкую пакідаць на некага. Як запалкі ад малога некалі, Ад мяне памалу ўсё прымаецца. Страшна разлучыць з маёй апекаю Гэты свет, Што за мяне трымаецца…
МАЛЕННЕ ЗА БЕЛАРУСЬ Божа, пашлі Беларусі Ласку з Тваімі вачамі, Сэрцы
суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.
Знікнуць, Святы, не дай нам Ад рукатворнага жаху, Верацьмем вечным тайнам Руху Твайго і шляху. Божа, вярні дадому Блудныя душы з выгнання. Поперак духу злому Воля Гасподняя стане. Хай беларус беларуса Будзе любіць як брата. Светлая Імем Ісуса Наша крывіцкая хата. Божа, на ўсіх раздарожжах Нас ад напасцяў варожых Твой зберажэ напамін. Амін.
ПАМЯЦІ АЙЦА ЯНА МАТУСЕВІЧА Пайшоў ад нас пакутнік уніят, У гэтым свеце гнаны, непрызнаны. Ён, варты ўвагі нашай і пашаны, Быў позірку спагадліваму рад. Займаў з лагодай свой зямны пасад, Гаіў аблудных душ глухія раны. У служкі ласкі боскае абраны, Глядзеў, каб зелянеў людскосці сад. Ён быў асвечаны ў начы будзённай Агнём нябесным Уніі святой. Атожылак рабіўся дужай кронай. Смялей шумела вернасці дуброва. Але спагада стала сіратой. І замаўчала слова святарова…
ІСЦІМЕ… Айцу Аляксандру Надсану Ажно маладзеюць сцены старыя, Лягчэе з адвечнай скрухай кулёк. Трымае Сына Дзева Марыя, А ў Немаўляці ў руцэ – Васілёк. У ціхай свячыцы святая праца, Што свенціць свет Незямным святлом. Святло разгарыцца, Каб мог спрачацца Наш дух вячысты З вачыстым злом. Полымнакрыла б’ецца трывога Нікім не спалоханым матыльком. Душа беларуская йсціме Да Бога З нябеснаю свечкаю – З васільком.
ПАЧУЙ… Дамінічка шэпча «Ойча наш» – Вечнасці пакорыцца ўніятка. Божа, Ты пачуй сваё ягнятка, Просьбу незапыленую ўваж. У турме жыцця Душа ў яе, Звонкая, як ранняя крынічка. З даланятак Кволая каплічка Чысцінёй да неба дастае. Слова беларускае знава Міласцівіць, першаадкрывае. Дамінічка – Краска лугавая. Не шумі, будзённая трава…
УНІЯЦКАЕ СЭРЦА Айцу Андрусю Абламейку Уніяцкае сэрца люляе надзею, Спавівае лагоду малітвай штодня. Не саб’ецца з дарогі ў людскую завею, Бо ў яго апякункай Сама вышыня. Уніяцкае сэрца ратуе з адчаю, Ад спакусы адводзіць, Як дым ад агню. Ніцай цемры знявер’я святло пазычае, Не зважае на зло, кволячы дабрыню. Горкадумны палын засяляе аблогу, Летуценна аблокі ідуць пехатой. Уніяцкае сэрца заўдзячнае Богу, Што Гасподзь яго поўніць Сваёй мілатой.
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2