Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * *

Дні чалавечыя – як трава...

Псальм 102:15
А веку таго – Ад касы да касы. Таму так спяшаецца раскашавацца Надзея ў руні на каласы, Надзея ў рэха на галасы. Траве застаецца адно – Хвалявацца. Травой зарастуць І разлогі, й лугі. Адскочыць атава Спаткацца з касою. Як восень, пажоўкне Трава ад тугі. Успыхнуць зялёнааблочна Стагі. Загарыцца расе Паўтарыцца красою.

* * *

Хай памножацца смуткі ў тых,

што цякуць да бога чужога...

Псальм 15:4
Пілнаваціся
кожны мусіць
Роднага Бога, Пілнаваціся кожны мусіць Роднай зямлі. Не цяплее душа Ля цяпельца чужога, Каласіцца туга На чужой араллі.
Толькі ў роднага Бога І шчырасць, і ласка. Родны Бог – родны бацька, Бог чужы – як айчым. Дома суха і ў багне, На чужыне й на ўзгор’і гразка. Некалькі ў ваднаго Не бывае айчын.

* * *

Каб не заснуў я сном смерці...

Псальм 12:4
А сон жыцця – Кароткі, як жыццё. Сон у жыцця – Трывожны, клапатлівы. І чалавек – капрызнае дзіцё – Ў кароткім сне Спакойны ды шчаслівы. У смерці сон Даўжэйшы за яе, Сон беспрабудны, Цёмны, страхавіты. Ніколі ён назад не аддае, Хто зябкай павітухаю спавіты. І, кватарант жыцця, Пакуль жыве, Ён ад жыцця У сон жывы ўцякае, Каб спадабацца Смерці-удаве. І спіць жыццё. А іншы сон чакае.

* * *

Дабрашчасны, хто возьме і заб’е

немаўлятак тваіх аб камень!

Псальм 136:10
Хай сабе ён і ворагаў – Чэрап дзіцячы. Ён – маленькае неба, Дзе небасхіл няпэўны Трымаецца на радасным плачы, Чэрап будучага пастуха Ці царэўны. Хай жа камень праклёну Мяккай падушкай стане З летуценнага пер’я Залётнае аблачыны. Хай аб наканаванні Дзіця папярэдзяць здані, Хай здымуць камень з сэрца У змрочнай прычыны!

* * *

Народ, якога я не ведаў,

служыць мне...

Псальм 17:44
Там, Дзе панішчаны гаспадары, Пасуцца выслужнікі табунамі. Ім лёгка чужых Называць панамі, Аднолькава ім Ці ў хляве, ці ў двары. Ім роднага бацьку Заменіць айчым, Якога палюбяць За скібку хлеба. Па звычцы Яшчэ патурбуе патрэба Назвацца народам. Але якім?

* * *

Чалавек падобны дыханню...

Псальм 143:4
Бог уздыхнуў Над стварэннем слабым. Бог уздыхнуў – І ўдыхнуў дыханне. Дым, як туман, І туман, як дым, Папераблыталіся ў тое ранне. Першая недзе звінела аброць. Конь неаб’езджаны Цешыўся з волі. I, чалавека пакінуўшы доле, Сумна Падаўся ў неба Гасподзь...
* * * Ойча наш, што ў нябёсах, Хай свяціцца Імя Твае І ў зорах, і ў лёсах. Хай прыйдзе Валадарства Твае, Як спатоля, Хай Твая ўсёўладарная Збудзецца воля Як на небе, Гэтак і на зямлі. Хлеб наш надзённы пашлі, Жыццядар, сёння нам. І даруй нам нашы даўгі, Як даруем і мы даўжнікам. Адгарадзі ад нас Спакуслівыя лугі. І ў смутны час, І ў цёмныя дні Нас ад нячысціка аслані. Не зрушыцца Валадарства Твае. І рушаць рухава Ад
Твайго цвярдога парога
І сіла, і слава Твае мілаты і лагоды, Айца, і Сына, і Духа Святога Цяпер і заўсёды. І на вячніны вячнін. Амін.
* * * Багародзіца, Вечнадзева Марыя, Мы ўсе перад Табою малыя. Дабраслаўленая між усіх маладзіц, Не пярэч, каб Перад ценем ценю Твайго Мы ўпалі ніц. Дабраслаўлены плод Твайго ўлоння. Над ім мы ўзводзім Шатрамі свае далоні. Ты, ўсяго жывога краса і пакраса, У імя Вечнаіснага Бога Нарадзіла душ нашых Спаса. Пад міласць Тваю прыбягаем. Злітуйся над нашым краем – Хай пасвяцца душы нашыя На нябесных пашах. Багародзіца Дзева, Не адкінь у цярпеннях Малітваў нашых. Дабраслаўленая, адзіна чыстая, Уратуй ад бедаў, Дай моцы нам выстаяць. Каб агонь жыцця нашага Не пагас, Багародзіца Прасвятая, Душою нашчая, Уратуй нас.
* * * Веру ў адзінага Бога Айца, Усёўладара, Шчодрадаўцу дабра, Тварца ненасытнай зямлі І неба спадчыннага, І ўсяго бачнага й нябачнага. Веру несупынна Ў адзінага Бога Ісуса Хрыста, Адзінароднага Божага Сына, У кожны кіў Ягонага кста. Сын Божы народжаны над усімі намі, Над усімі вякамі: Святло ад Святла, Праўдзівы Бог ад праўдзівага Бога, Каб цёмную сілу зла Сіла богапаслужлівасці перамагла. Без Яго не было б нічога. Ён, каб вызваліць нас з грахоў, З чыстага неба На дол затаптаны сышоў. І смела прыняў тленнае цела Ад Духа Святога і Дзевы Марыі І чалавекам стаўся, Каб пераняць пакуты людскія. Гэта за нас пры Понціі Пілаце Аддаўся ў рукі зямное ўладзе. І быў укрыжаваны, І канаў, і быў пахаваны. І на трэці дзень уваскрос У згодзе з Пісаннем. І ўзышоў на неба Хрыстос Нябачным ззяннем. І сядзіць праваруч ад Айца. І прыйдзе зноў у славе нязмерклай Судзіць жывых і змерлых, І Валадарству Ягонаму не будзе канца. Веру ў Духа Святога, Што сыходзіць ад самога Бога, Каму нароўні з Айцом і Сынам Пакланяемся, не лічачы рокаў. І славім належным чынам, І які вяшчаў праз прарокаў. Веру, а значыць жыву, У Кефальную й Апостальскую Царкву. Веру, і тым жыву, Веру, і тым існую, У Богам дадзеную, А значыць святую Беларусь праўкрасную самую. Перад ёю, Як перад Мамаю, Хілю галаву, Верны паклону Да скону. Спавядаю адзіна кшчэнне Як ад грахоў збаўленне. Ані на кога не ў крыўдзе, Чакаю, як лепшых часін, Уваскрошання змерлых І жыцця тога веку, Што прыйдзе. Амін.
* * * Госпадзе, не забудзься ўранні, Узгадай увечары, Памяні словамі туманоў Смяротна заснулых у спадзяванні Уваскрошання да жыцця вечнага Нашых братоў і бацькоў, I ўсіх, якія волю Айчыны Мечамі праведнымі прывячалі, Якія і ў злыя часіны Заставаліся крывічамі, За кім зачыніліся зямныя дзверы, Якія жыццё сваё скончылі Ў пабожнасці й веры. Даруй ім волю й няволю віны, Якой правініліся перад Табою яны Словам, думкаю, справаю, Абвянчаныя з ганьбай і з славаю, Бо яны былі толькі людзьмі. Валадару, іх да сябе прымі. Дай ім і нам Тваю Гасподу І ўдзел у добрых дзеях Тваіх, І жыцця Твайго бясконцага І невыказнага насалоду, Бо Ты ёсць шчасце й жыццё, Ўваскрошанне ды спакой Тваіх змерлых слугаў. Ты, Хрысце Божа наш, Слых самы бяссонны той, Які ўсё пачуў, паслухаў. І мы, адганяючы сквапную скруху, Славу ўзносім Табе, І Айцу Твайму несканчатнаму, І жыццядатнаму Святому Духу З нагоды дагоды цяпер і заўсёды І на вечных вякоў зачын. Амін.
Поделиться:
Популярные книги

Темный охотник 8

Розальев Андрей
8. КО: Темный охотник
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 8

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Подруга особого назначения

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
8.85
рейтинг книги
Подруга особого назначения

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2