Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
* * * Усёчуйны, пачуй Кайны наш лямант і плач. Тым, хто нас ненавідзіць і крыўдзіць, Чалавекалюбча, прабач. Тых, хто шчодрыць дабро, Узвяліч дары. Братам і крэўнікам нашым Правіны даруй І вечнае жыццё падары. Наведай нямоглых у чорныя дні. Ацалі іх і моцу вярні. Тых, хто ў моры, Не пакінь у горы. З тымі, хто ў падарожжах, Будзь і ў клопатах Божых. Тым, хто слугуе роднаму краю, Хто нашую мову мілуе, Пакажы сцяжынку да раю, Даруй і праграшынку малую. Тых, хто просіць нас Памаліцца шчыра за іх, Памілуй, бо маеш Вялікую літасць да ўсіх. Памяні, Госпадзе, Нашых бацькоў ды братоў, Што адышлі ў Твой край, Ад
святла аблічча Твайго спагатоў
Спакой ім, спачылым, дай. Памяні, Госпадзе, нашых братоў, Што й сёння Ва ўчарашняга дня ў палоне. Вызвалі ад кайданоў І душы іхныя, і далоні, Каб мелі галаву на плячах, А не неслі, як горб, за плячамі. Каб зоры займаліся ў смелых вачах, Каб пачуваліся вольнымі крывічамі. Памяні, Госпадзе, Ўсіх дабраплодных і дабрачынных У Тваіх святынях адчыненых. Выслухай просьбы іхныя аб збаўленні, Імем Тваім асвечаныя, І дай ім жыццё вечнае. Памяні, Госпадзе, нас, Рабоў Тваіх грэшных, рахманых, Тут, на задуманай Табою зямлі, І святлом Свае мудрасці прасвятлі Розум наш, што ўвечарэў у заганах. І скіруй на сцежкі святарныя Запаветаў Тваіх Малітвамі Прачыстае Багародзіцы – Нашае Валадарыні І Прыснадзевы Марыі і Ўсіх Святых. Будзем ісці да Цябе І ў радасці і ў журбе, З песнямі і з плачом, Покуль будзе сябе называць Крывічом Паслухмянец Твой хоць адзін. Амін.
* * * Устаўшы з пасцелі, як з дамавіны, Дзякую Табе, Госпадзе Трыадзіны, Што Ты, Даўца дабрыні й церплівосці, На мяне, лянотнага й грэшнага, Не ўтаіў ні гневу, ні злосці І за мае беззаконствы Мяне не прывёў да згубнасці, А падняў па Сваёй людалюбнасці Мяне, што ў бeспамяці спачываў, Каб я малітваю ранішняй Уладзе Тваёй слаў славу слаў. Прасвятлі вочы духу майго ў чысціні, Вусны мае адчыні Кожнаму Богаўслаўнаму гуку. Дай пазнаць мне Тваю навуку, Дай славіць у песнях Тваё ўсесвятое Імя, ды не глуха, Айца, і Сына, і Святога Духа, Пакуль цякуць бяссонныя воды, Пакуль ідуць дажджы з аблачын, Цяпер і заўсёды, І на вечны няспын. Амін.
* * * Святы Анёле, Заступніку Боскае волі, Ахоўца мае зямное няволі, І ў цішы, і ў гамане Не адыходзь ад мяне, Адвядзі ад душы мае стому, Не дай духу злому Смяротным целам маім Завалодаць самохаць, Не дай мой клёк запалохаць. Дай моцы сіле маёй, Зняможанай а слабой, Боль незаслужаны патушы, Застацца самім сабой Дазволь мне, ахоўца мае душы. На шлях збаўлення мяне скіруй, Калі дзе паддаўся мане, даруй. Як чым зграшыў мінулай начы, Гэтага дня заступіся, Дапамажы спакусу перамагчы. Каб груган зайздрослівасці Ў душы мае гняздо не савіў. Каб Госпада я не ўгнявіў. Каб верны быў я Крывіцкай святой старане, Мове матчынай – Як найраднейшай балючай радні. Анёле, маліся да Госпада, Каб зрабіў мяне Слугою Свае дабрыні. Каб палымнеў, а не палынеў Твой напамін. Амін.
НАШЧА Туман пакут скроні часу выбеліў. Кайнасць запозненая замаўчала. Мама – Мая небадарная Біблія, Якая мяне да жыцця прыручала. Грахоў неадольных Прадонная яміна Разяўлена, як галодная пашча. Жыве ўва мне Кожнае слова маміна. Бібліі ўдзячны, Малюся нашча…
КАЛЯДНЫ ВЕРШ У ноч калядную збяры Усіх здарожаных, халодных, Усіх забытых і галодных І раздары свае дары – Усё, што даў табе Гасподзь, Каб ты апошнім Мог дзяліцца, Бо ўдачы гладкая цяліца Пасецца, каб аддаць стокроць. Прасі на кут сваіх Дзядоў Абнашчыцца куццёю поснай, Каб не шукаць гадзінай познай У небе памяці слядоў. Як вогнішча, разварушы Тугу, Што пазірае нема. І ціха вока Бэтлеема Узыдзе ў поцемках душы.
СВЯТАЯ
НОЧ
З нямецкае Сон святы бачыць ноч. Свет увесь спіць, апроч Непаздзіўленай двойцы святой. Дзіцятка з кудзеркамі, засні У ясельках цішыні! Сон святы бачыць ноч. Зорка, прароч Вестку светлую пастухам. Блізіцца навіна ў кожны кут: Ад пакут Збаўца тут! Сон святы бачыць ноч. Слаўся радасцю, плоць, Цемра, збоч. Нарадзіўся Хрыстос — Нам збавенне прынёс!
У КАГО? Яе светласці Свечцы Цела згарае, Душа палымнее, Як і ў людзей. Мроям нябыт дакараць саладзей. Ля небакраю надзея рунее. Свечка спачатку зямлю засяляла. Людзі пасля. Цемра з патухлага вугаля Ў сэрцах журбу засяліла трывала. Самаспаленне Ці выйсце з адчаю? Як і ў людзей. Шлях да вяртання ў каго карацей? Неба жыцця для каго залачае?
ПОМНІ! I гаворачы з быдлаю, Помні пра Біблію. I мроючы мрою светлую, Помні пра апраметную. Рупячыся ў кляцьбе, Помні і пра сябе.
КАБ НЕ ЎКРЫЎДЗІЎ... Бога і Маму ў душы нашу Ступаю па грэшнай зямлі асцярожна, Каб толькі не здрыгануць душу, Звышняга й Маму не патрывожыць. Богам Адзіным душа жыве, Мама душу дабрыні навучае. Там па завоблачнай мураве, Ходзіць журба з мамінымі вачамі. Зычу хоць подых вясны ледзяшу, Ясачку яснага досвітку скрусё. . Бога і Маму ў душы нашу, Каб аніхто іх не ўкрыўдзіў, Малюся...
ПРЫЙДЗЕ... Баяцца кветкі абразіць дол, Далей уцякае настрой панылы, Калі абнізіцца мусіць анёл, Каб нам напомніць Пра нашы крылы. З якімі мы ў гэты свет прыйшлі, Каб лётаць не толькі ў мроях, Ды ўпарта мы прыраслі да зямлі У хмарных сваіх настроях. I крылы свае знебылі, I вакол Бяскрыла ляжаць небасхілы. I лётае той, Да каго анёл Аднойчы прыйдзе Прымерыць крылы...
ДОМА Усё цвіце. I ў падзяку нябёсам У пракавечным зялёным храме Сасна трымае ценькія свечкі, Зацепленыя сонным святлом. Усё цвіце. I надзею мае На працяг, На спагаду часу. Усё цвіце. Спакорваецца лагодзе. Салавей салодзіць гаркоту жыцця. Зязюля лічыць стагоддзі... Сарока свой цень нясе на хвасце. Усё цвіце...
НІКОЛІ Думка голая, як дзіцятка, Што якраз нарадзіцца паспела. А якая будзе апратка — Гэта клопат таго, Хто ўмела Ці няўмела яе ўзгадуе, Ісцінай позірк свой уколе. Думка мае дупіу маладую. Думка не сівее ніколі.
АДДАВАЦЬ... Гады зямныя — На вадзе кругі. Змятае час Мітрэнгаў нашых смецце. Жыць — Значыць Богу аддаваць даўгі. Хто без даўгоў, Таго няма на свеце. Кароткая сцяжына да бяды, Дарога да бясхмарных дзён Даўгая. Нас даганяюць нашыя сляды, Каб нагадаць, Што мы жывем даўгамі. Рака наноў Шукае берагі. Буцян ладзьбуе Гнездзішча на коле... Жывыя могуць аддаваць даўгі. Таму жыццё й не скончыцца Ніколі!
Поделиться:
Популярные книги

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Рейдер 2. Бродяга

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Рейдер
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.24
рейтинг книги
Рейдер 2. Бродяга

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Час Презрения

Сапковский Анджей
4. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Час Презрения