Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Не шкадуеце, што трапілі ў гэткую спёку? — спытаў доктар Кійк, таксама запіўшы глыток кавы вадою. — Думаю, родныя мясціны не раз успаміналі.

— Успамінаў,— уздыхнуў Добыш. — Але шкадаваць? Нас там ведаеце колькі? З Савецкага Саюза студэнты, потым балгары, хлопцы з ГДР, югаславы. Словам, інтэрнацыянал. Разумееце, з розных краін — і сюды. Як вы лічыце, што за прычына?

— А зараз пакаштуйце вось гэта, — урачыста прамовіла гаспадыня, ставячы перад госцем талерку з нейкай духмянай смажанінай, абкладзенай скрылямі печанай бульбы, зелянінай і салодкім перцам. — Марскі змей з бульбай па-ўсходняму!

— Ого! —

Добыш пасмакаваў.— Мяса падобнае на курынае, але ж нагадвае і рыбу… Што ўсё-ткі за звер?

— Я ж кажу, марскі змей, — весела засмяялася гаспадыня. — Спачатку і не ведала, што з ім рабіць, ды суседкі дапамаглі, алжыркі. Яны добра ўмеюць гатаваць.

— Сябруеце з рыбакамі? — Добышу страва прыйшлася даспадобы.

— Стары адзін прынёс, — доктар Кійк з задавальненнем пазіраў, як ахвотна распраўляецца са змеем госць, — аперацыю я яму рабіў. Яго, ведаеце, бандыт ударыў нажом. Вось сюды і сюды. Была пашкоджана калясардэчная сумка. Вельмі моцны аказаўся арганізм… Аперацыя была даволі складанай… Час ад часу наведваю яго і цяпер, а сам у бальніцу не ідзе — характар, ведаеце. Стары Аіт-Хаммуш.

Доктар Кійк гаварыў стрымана, усміхаючыся аднымі вачамі, і відаць было, што стары марак яму нечым падабаўся.

— Спрута гэтага мы разам злавілі,— з гонарам дадаў ён. — Папаторкаліся, пакуль падзялілі, стары ўсю здабычу нам аддаў. Прывалок дадому, а ні я, ні Вера не ведаем, што з ім рабіць… Дык смачна, кажаце? Гэта Вера навучылася… А стары па паходжанню кабіл, горац. А вось стаў мараком. Таленавітыя яны людзі, кабілы. Карэннае насельніцтва Алжыра. Тут, у даліне, было больш за ўсё бербераў. Яны ў асноўным і змяшаліся за стагоддзі з прышлымі народамі, у тым ліку з арабамі, нават самі сталі называцца арабамі, прынялі іх веру, іслам. А кабілы здолелі застацца самі сабою… Прыгожыя людзі, вы самі ж, пэўна, заўважылі.

— Ага, — кіўнуў Добыш, крыху саромячыся ад прамога позірку доктара Кійка. — Вядома, я толькі магу меркаваць па тых, каго бачу ў паселішчы Уадыяс.

— Я яго называю Сіндбад-Мараход, — зноў вярнуўся Кійк да размовы пра старога Аіт-Хаммуша. — Ен столькі ўсяго пабачыў на сваім вяку! Але не вельмі паддаецца на роспыты. А шкада… Ад іншых рыбакоў чуў, што ён перасяліўся на востраў, калі нейкі мярзотнік забіў яго адзінага сына. Гэта было ў канцы вызваленчай вайны. Як яно ўсё было там, не расказвае. Магчыма, і яму саўганулі нажом не так сабе.

— Стары такі ваўкаваты, а ты яго — Сіндбад, — заўважыла жонка. — Сіндбад жа, здаецца, быў малады і зусім не маўчун.

Доктар Кійк іранічна ўсміхнуўся:

— З той пары як ты чытала казкі «Тысяча і адна ноч», не адзін чалавек паспеў састарыцца.

— Скажыце, Юрый, — перавяла гаспадыня размову на іншае, — што такое гэты Уадыяс? Колькі ўжо чую пра яго… Праўда, што паселішча зруйнавалі карнікі? Мой Антон там ледзьве выратаваўся ад бандытаў.

— Яны там цяпер горад будуюць, — кіўнуў Антс госцю: — Юрый, вы і гаварыце, і пра яду не забывайце, гэтая штука смачней за ўсё гарачая.

— Я яшчэ прынясу, — узнялася гаспадыня.

— Горад не горад, а будуем фундаментальна, — сказаў Добыш з гонарам за сваіх сяброў.— І не нясіце больш нічога, бо не адолею.

Ён каштаваў таксама мяса, тушанае з фасоляй і салодкім перцам, яшчэ нейкія стравы, і ўсё ў ахвоту, бо студэнты ў будаўнічым лагеры харчаваліся

без асаблівых прысмакаў.

Гаспадыня пацікавілася, самалётам ці параходам дабіраліся ў Алжыр студэнты. Пачуўшы, што параходам, уздыхнула:

— А мы вось усюды самалётам.

— Чым табе дрэнна? — здзівіўся муж. — Менш стамляешся, больш эканоміш часу для карыснай справы.

— А хіба гэта падарожжа? Не паспееш прызвычаіцца да перамен, а ты ўжо ў новай краіне.

— Праўда што. Дзякуючы самалётам зямля стала зусім маленькай і амаль не застаецца на ёй таямніц, нязведаных куткоў, якія так вабяць чалавека ў маладым узросце.

— Асабліва мужчын, — дадала гаспадыня. — Каб не мы, жанчыны, дык вы б да сівых валасоў бадзяліся па белым свеце без сям'і і без уласнага кутка. Сёння тут, заўтра там.

— А як да вас ставяцца мясцовыя жыхары? — пацікавіўся Кійк. — Ім жа тут нагаварылі пра савецкіх усялякага. Быццам бы мы ўсе рагатыя і з кінжаламі ў зубах.

— Той-сёй касавурыцца. Адзін прама сказаў неяк, што і без нас тут абыдуцца, — адказаў Добыш. — А ўвогуле, здаецца, нармальна. І вітаюцца, і вады дадуць. Толькі дзяўчаты чамусьці закрываюцца вышыванымі сурвэтачкамі. Не паспееш зірнуць на яе, а яна ўжо твар закрые і ад цябе хутчэй…

Гаспадыня паківала Добышу пальцам:

— Гэта вам не дома. Прывыклі дзяўчат разглядаць, як лялек. Тут норавы строгія. А вы ж, відаць, калі прасіліся сюды, марылі сустрэць якую-небудзь усходнюю красуню, якая вас пакахае з першага позірку. Ну, прызнайцеся шчыра, так? Мой Антон калісьці так думаў, вось і памчаў нежанаты на Усход. А потым вярнуўся з Дамаска і да маёй мамы: аддайце за яго дачку. Ну, мама, вядома ж, растала… Як жа: усе кажуць, што эстонцы — самыя лепшыя гаспадары, сур'ёзныя, добрыя бацькі. От пачакай, Антоне, будзе ў цябе некалі цешча, яна табе пекане ў вочы, хто пасля трыццаці год бадзяецца бабылём!

Доктар Кійк жмурыўся, як кот, слухаў тэмпераментную жонку і згодна ківаў. Так, эстонец ён не зусім характэрны, калі дасюль не вярнуўся дадому.

Зноў пілі каву і каштавалі розныя смакі, на якія алжырскія кулінары такія мастакі.

— Не, вы ўсё-такі прызнайцеся, Юрый, збіраліся тут сустрэць Шахразаду? — не адставала ад госця Вера Астапаўна.

— Хутчэй ужо Зулейку, — сказаў Кійк. — Гэта найбольш папулярнае тут імя. Або гэта: «Шаганэ ты моя, Шаганэ! Оттого, что я с Севера, что ли…» Помніце, у Сяргея Ясеніна?

— Вой, можа, вы жанаты ўжо? — спытала гаспадыня. — Зараз модна рана жаніцца. Удваіх пачынаць самастойнае жыццё, а не бадзяцца, пакуль здароўе не сапсуеш…

— А ўсё ж у маладым узросце можна і пабадзяцца па свеце, — сказаў Кійк. — Хлопцам, зразумела. У дзяўчат іншая псіхалогія, свае жыццёвыя задачы. Вам, Юрый, Арабскі Усход яшчэ трэба зразумець, не крыўдуйце. Хаця два месяцы тут — гэта ўжо тэрмін. Асабліва калі працуеце з алжырцамі, а не смажыцеся на пляжы. Тут раней некаторыя французскія інтэлектуалы жылі, у тым ліку і таленавітыя пісьменнікі. Меркавалі, што яны ведаюць Алжыр, хоць далей пляжаў і руін былых паселішчаў старажытных рымлян не вытыркаліся. Таму вельмі здзівіліся, калі алжырцы дружна ўзняліся на вызваленчую барацьбу. Што толькі тут не вытваралі карнікі, як не здзекаваліся з палонных, а людзі ўсё роўна ішлі і ішлі ў партызанскія атрады, пакуль не вырасла магутная армія.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 8

Токсик Саша
8. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 8

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Блуждающие огни 5

Панченко Андрей Алексеевич
5. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 5

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)