Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Вы ўявіць сабе не можаце, колькі ўжо мы на Усходзе. Спачатку думалі: вось пабачым новыя краіны, збяром крыху грошай і дадому. Гэтак жа некаторыя і робяць. Антон зноў захацеў вярнуцца!

— У мяне работа асаблівая, — запярэчыў Кійк. — Як кінуць хворых, калі краіна не мае сваіх урачоў? Трэба, скажам, таго ж Аіт-Хаммуша ад смерці ратаваць, а я пакую чамаданы, бо ўжо нацешыўся загранкай.

— А мая маці да гэтага часу лічыць, што эстонцы — самыя гаспадарлівыя і разумныя людзі,— уздыхнула гаспадыня, і Добыш так і не зразумеў — жартам ці ўсур'ёз папікала яна мужа.

— Уяві сабе на хвілінку, — сказаў на гэта Кійк, — што доктар Швейцар

у свой час не паехаў бы ў глыбіню Афрыкі, дзе людзей жэрла жудасная праказа, а смакаваў бы сабе аранжад і трубачкі з крэмам у парыжскай «Ратондзе»… Хваробы, калі становяцца эпідэміямі, не ведаюць межаў. А людзі павінны ісці на дапамогу іншым людзям… Сама пераканалася, што зямля не такая і вялікая, каб нехта мог адседзецца, адгарадзіцца ад чужой бяды. Хваробы, як і радыяцыя, межаў не прызнаюць. — Доктар Кійк, відаць, пакрыўдзіўся.

— Што ж гэта я! — спахапілася гаспадыня. — А яшчэ ж марожанае! Першы раз рабіла, мо не ўдалося.

Добышу было добра ў гэтай невялічкай сціпла прыбранай «горніцы», як назвала яе гаспадыня. Чмяліны гуд вентылятара не заглушаў гукаў, што даносіліся праз апушчанае на акно жалюзі,— пад самым акном шапацела жорсткім лісцем вялізная смакоўніца, прымаючы на сябе пякучыя прамяні жоўтага сонца. Недзе ў асмяглым ад спякоты садзе жалобна ўскрыквала сіваваронка, раз-пораз узнікала густое гудзенне аўтамашын на блізкай вуліцы. Адтуль даносіўся і рытмічны постук — гэта імкнуўся звярнуць на сябе ўвагу чорнагаловы хударлявы хлапчук — чысцільшчык абутку. Імя яго было — Хуары. Добыш пакуль і ўявіць сабе не мог, што хутка з ім пазнаёміцца. Ды і наогул не здагадваўся, што вось-вось жыццё яго пойдзе зусім па-іншаму. Пакуль што ён каштаваў марожанае з прыгожай фарфоравай вазачкі і нечакана адчуў, што яму ўжо хочацца дадому. Як можа столькі цярпець без радзімы доктар Кійк?

— Вас ахоўвае ад бандытаў усё той жа дзіўны стары? — бы адчуўшы, што Добыш думае пра яго, спытаў Кійк. — Вера, памятаеш, я расказваў табе. Яго параніла, а ён не хоча садзіцца ў санітарную машыну, кажа, у ёй ляжыць ужо цяжкапаранены дыверсант. Не магу, кажа, дыхаць адным паветрам з гэтым агуду, нечысцю, значыць. І не паехаў.

— Ды ён не зусім стары, — запярэчыў Добыш. — Гэта ён такі ад перажытага — у яго карнікі знішчылі ўсю сям'ю.

— Як марабут, — сказаў Кійк. — Гэткі ж позірк і незвычайная цярплівасць.

— У Антона што ні стары ў цюрбане, то марабут, — заўважыла гаспадыня. — З кожным хоча пазнаёміцца.

— Мяне цікавяць іх прыёмы гіпнозу, — дабрадушна ўсміхнуўся доктар Кійк. — Гэта ж таямніцы тутэйшай народнай медыцыны. Як не вывучаць? Разумееце, ёсць у іх нешта агульнае з індыйскімі йогамі.

— Нашага вартавога завуць Рахдзі-Муджахід. Але я не чуў, каб ён займаўся гіпнозам ці варажбою.

Доктар Кійк толькі кіўнуў. Сядзеў засяроджаны, нават пахмурны. Добыш у свой час прачытаў недзе, што гэткай стрыманасці вучаць не толькі ў сям'і, але і ў школах англічан, асабліва арыстакратаў. Потым ён неяк перачытваў трагедыі Шэкспіра. Гэта было на цаліне, калі раптам пасля пыльных, спякотных і поўных напружання дзён раптам лінулі дажджы. Ляжаў у палатцы, зверху капала, быў час падумаць пра жыццё і пра розных людзей, у тым ліку пра тых, пра якіх напісана ў кнігах. Вось тады ён і прыйшоў да думкі, што ўся тая стрыманасць у англічан — толькі ад шматгадовай трэніроўкі. Бо каб зразумець чалавека, трэба паглядзець, якім ён бывае, калі вельмі спалохаецца або раззлуецца. Добыш бачыў эстонца, жыхара паўночнага

краю доктара Кійка іменна такім раззлаваным. Тады яны нават пасварыліся, але і дружба іх пачалася з той сустрэчы.

Доктар Кійк адмовіўся тады высадзіць з санітарнай машыны параненага путчыста, хоць Рахдзі-Муджахід не захацеў лажыцца побач з ворагам. Маладыя хлопцы, у тым ліку Добыш, прапанавалі доктару выцягнуць насілкі з бандытам. А той сказаў:

— Месца хапае на абодвух, а цяжкапараненага кінуць не магу. Калі выжыве, суд установіць, наколькі ён вінаваты, а мой абавязак — лячыць.

Ля пасёлка яшчэ чулася тады страляніна, маглі прарвацца путчысты, а яны ў гэты час спрачаліся, гуманна ці не гуманна адкладваць перавозку цяжкапараненага ворага ў шпіталь. Хоць каб яго хаўруснікі прарваліся ў паселішча, то не пашкадавалі б нікога. Нарэшце прапанавалі, каб Рахдзі-Муджахід сеў у кабіну на месца санітара, але стары адмовіўся.

— Я з ім не паеду, — заявіў ён, — гэта агуду. Дайце мне аўтамат.

Раненне ў яго было не цяжкае, так ён і вылечыўся дома. Мужны чалавек.

— Якія ў вас планы на бліжэйшы час? — перапыніў успаміны Добыша доктар Кійк.

Хлопец адвёў вочы, як засаромеўся.

— Хачу заскочыць у міжнародны маладзёжны лагер у Сідзі-Феруш, акунуся ў мора, а пад вечар зноў у горы.

— А то я хацеў прапанаваць вам праехацца да майго старога, да Аіт-Хаммуша.

— Антон, можа, хлопец на спатканне збіраецца, а ты яго на востраў…

Жанчыны неяк здагадваюцца пра самае патаемнае. Ён сапраўды хацеў не толькі паплаваць у моры. Мэрыям — такое імя было ў дзяўчыны, якую ён сустрэў у Сідзі-Феруш на вечары моладзі два тыдні таму назад. Яны дамовіліся праз тыдзень сустрэцца на паштамце, але дарэмна Добыш пратырчаў там увесь свой вольны час — амаль дзве гадзіны. І вось яму падумалася — а раптам зноў спаткае яе ў Сідзі-Феруш? Недзе паблізу яна працуе ў дзіцячым садзе.

— Ды не ідзіце вы з ім, Юрый, — паўтарыла Вера Астапаўна. — Гэткіх марабутаў вы на рынку дзесятак за паўгадзіны пабачыце.

Каб у гэты момант Добыш больш уважліва аднёсся да слоў Веры Астапаўны, ды і наогул цвёрда трымаўся свайго плана, многае з таго важнага, што адбылося з ім потым, аказалася б зусім іншым.

— Я з вамі, Антс Андрэасавіч, — вымавіў Добыш словы, якія рашалі яго далейшы лёс.

— Цудоўна, — прамовіў доктар Кійк. — Будзем збірацца. Па мяне са шпіталя абяцалі а трэцяй гадзіне прыслаць машыну.

— Дык давайце на маёй! — прапанаваў Добыш. — Што трэба, я ўжо загрузіў у горадзе і магу ад вашага вострава потым ехаць прама да сябе ў Кабілію.

Доктар Кійк крыху яшчэ пакорпаўся ў сваім пацёртым сакваяжы з рознымі медыцынскімі прычындаламі, і яны выйшлі ў абнесены каменнай сцяной двор, у якім, аблеплены гарластай дзятвой, стаяў грузавік Добыша. На самым санцапёку дзяўчынкі развучвалі мясцовы танец, дзярбуку, спрытна падскокваючы і прытупваючы босымі нагамі па гарачым каменні. Жвавы, бы яшчарка, хлапчук ускарабкаўся на аплеценую вінаграднай лазой і плюшчом сцяну і штомоцы гарланіў кафэшантанную песеньку «Любая з'ехала на аўтамабілі ў Гаўшур». Седзячы ў прыцененым пакоі Кійкаў, Добыш паспеў забыць, якая была спёка на вуліцы. Ад грузавіка патыхала, як ад распаленай патэльні. З кузава спуджана пасыпаліся падобныя на цыганят хлапчукі. Ну і народ! Стаўшы на кола, Добыш паправіў раскоўзаны брызент, якім былі прыкрыты скрынкі з запаснымі часткамі для трактароў — тое, па што і пасылалі Добыша ў горад з Уадыяса.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги