Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Я глянуў на Піліпа Макаравіча.

— Нам дамоў? На адной назе?

— Хлопча, мы хутка на планету Сіз прыляцім. Хутка прыляцім. А я ўсё спаў. Выходзіць, і пад лаўкай някепска спіцца.

Я сеў на лаўку. У плячы балела рука. Адляжаў, сцерпла. Дома мяккі матрац, а тут, можна сказаць, падлога.

— Пасядзі, адпачні,— сказаў Піліп Макаравіч. — Э-эх, хлопцы! Да чаго ж вы ўвішныя! Майстры на ўсе рукі.

Піліп Макаравіч і Сакс накіраваліся туды, дзе былі рычажкі, колцы, кнопкі. І Васіль паплёўся за імі. «Зараз

пачне распытваць, зачамукае», — падумаў я.

І не памыліўся. Васіль прысеў каля Сакса і пачаў: Чаму ваш «Альбатрос» на кола падобны? Кола — гэта своеасаблівы махавік. Калі махавік раскручваецца, то назапашвае энергію. Звычайна махавік на вал надзяецца.

— Чаму надзяецца?

— Абапіраецца на яго.

— Але ж у вашым лятальным апараце няма ніякага вала. Я нешта не заўважыў. Проста кола, ды ўсё.

— Калі махавік трэцца аб вал, то траціць частку энергіі. Гэта неэканамічна.

— Чаму ваша кола не падае? На чым яно трымаецца?

— У гэтым коле ёсць труба, дзе размяшчаецца высокамагнітная лента. Яна і ўтрымлівае кола, не дае яму ўпасці. Я ўключаю рухавік, кола раскручваецца, набірае ўсё большыя абароты, і мы ляцім. Нават без дапамогі рухавіка.

— Чаму мы не круцімся разам з колам? Чаму не пераварочваемся?

— Наша кола цяпер у гарызантальным становішчы.

— На паляне ў вертыкальным, а цяпер у гарызантальным? Цікава. Чаму?.. Чаму ваш лятальны апарат на курыных лапах, як хатка Бабы Ягі?

— Такая канструкцыя. Дый курыныя лапы — своеасаблівы амартызатар. Каб пасадка была мяккая.

Відаць, Васіль яшчэ доўга чамукаў бы, але Сакс раптоўна крыкнуў, не даў яму рот адкрыць:

— Увага! Пад намі планета Сіз. Мы спускаемся. Планета Сіз… Спускаемся… Няўжо так хутка прыляцелі?

ЧАСТКА ДРУГАЯ

У пустыні Сіза

Перад выхадам

«Альбатрос» плаўна апусціўся на планету Сіз. Я нават штуршка не адчуў. Нават не здагадаўся б, што апусціліся, калі б Піліп Макаравіч не аб'явіў:

— Увага! Мы на планеце Сіз!

Думаеце, што мы выскачылі з лятальнага апарата, сталі радавацца, крычаць? Не. Піліп Макаравіч і Сакс круцілі колцы, націскалі на кнопкі. А мы з Васілём (Піліп Макаравіч загадаў, каб і ён сеў на лаўку) моўчкі пазіралі адзін на аднаго.

Дзе спусціліся? Што вакол нас? Ні я, ні Васіль гэтага не бачылі.

— Прывезлі, як катоў у мяху, — кажу Васілю.

— А што, калі мы нікуды не ляцелі? — выказаў здагадку Васіль. — Што, калі планета Сіз — гэта выдумка?

Я задумаўся. Так-то яно так, дык зноў-такі ж як? Магчыма, выдумка. Магчыма, няма ні валадара Карпа, ні генерала Курта. Магчыма, Сакс зусім не іншапланецянін, а сябар ці добры знаёмы Піліпа Макаравіча. Магчыма, вырашылі павадзіць нас за нос.

Калі так, то цудоўны спектакль яны разыгралі. Даведаюцца пра гэта ў вёсцы — засмяюць. І стары, і малы праходу не дадуць, пальцам будуць паказваць: «Вунь тыя пайшлі, якія на іншую планету зляталі. Іншапланецяне…» Сівая барада вырасце — і ўсё роўна іншапланецянінам будуць зваць. У нас так. Далі мянушку — век насі.

— Піліп Макаравіч, калі вы нас выпусціце адгэтуль? — не вытрываў Васіль.

Піліп Макаравіч быццам жартуючы:

— Калі-небудзь, калі пажадаеце, выпусцім.

— Не жартуйце, — падтрымаў я Васіля. — Надакучыла ў гэтай бляшанай скрынцы сядзець.

— Хіба хто-небудзь цягнуў вас сюды? Самі залезлі. Без спросу. Так што цярпіце, — ушчуваючы, прагаварыў Піліп Макаравіч.

Трэба цярпець. І праўда, самі залезлі, ды яшчэ схаваліся. Ніхто сілком не цягнуў.

— Мы не на Зямлі? Мы на планеце Сіз? — пытаюся.

— На планеце Сіз. Куды хацелі, туды і трапілі,— прамовіў Піліп Макаравіч. — Мы селі ў пустыні. Вакол пяскі. Прыборы паказваюць.

— Чаму мы каля горада не селі? Каля горада было б лепей, — гукнуў Васіль.

Да нас падышоў Сакс, сеў насупроць.

— У горадзе валадар Карп. Яму не спадабаецца, калі мы спусцімся там.

Значыць, гэта не спектакль. Значыць, мы на планеце Сіз, дзе валадар Карп, дзе ягоныя легіянеры, дзе бязмежная пустыня. Пустыня… Вы, магчыма, запытаецеся: якой я ўяўляў яе, гэтую пустыню? Ды такой, як у мастацкіх фільмах паказваюць. Хоць і пяскі, але зусім не страшна. Самі, думаю, бачылі: героі многіх фільмаў не толькі конна, але і пеша адольвалі пяскі. А ў нас жа «Альбатрос»! Стане цяжка — узнімемся і паляцім. Вось гэтак прыблізна разважаў я. Таму не адчуваў асаблівага страху.

— Хлопцы, падсілкавацца не жадаеце? — прысеў побач Піліп Макаравіч.

Я нагадаў сон, тыя пірагі, якія пякла мама. Праглынуў сліну. Нездарма пірагі сніліся. З самага ранку макулінкі ў роце не было.

— Яшчэ як жадаем, — сказаў я.

Спадзяваўся, што Піліп Макаравіч пачастуе вяндлінай ці каўбасой. А ён дастаў з рукзака тэрмас, тры пластмасавыя шклянкі, адкруціў чырвоную накрыўку і наліў штосьці белае. У шклянках забулькала, зашыпела.

Дык гэта ж тая вадкасць, якую на палянцы піў Піліп Макаравіч! Вось гэта пачастунак!

— Гэта нам? — вырвалася ў мяне. Піліп Макаравіч падміргнуў, як сябру.

— Вам, вам…

Я адсунуўся далей.

— Не буду. Не хачу.

— Антон, паспрабуй. Тры дні ні піць, ні есці не захочаш. А нам праз пустыню ісці.

Я адсунуўся яшчэ далей.

— Мне есці зусім не хочацца. Дзякую. Самі выпілі б.

— Я на палянцы піў,— сказаў Піліп Макаравіч. — Бачылі? Дык хто смелы?

— Я, — прамовіў Сакс.

Ен узяў шклянку, выпіў вадкасць, якая, як мне здалося, яшчэ мацней зашыпела, аблізнуўся, задаволены.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Тайны затерянных звезд. Том 1

Лекс Эл
1. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 1

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Законы Рода. Том 13

Андрей Мельник
13. Граф Берестьев
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 13

ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Кьяза
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2