Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Мураш, які ты добранькі! Ты ні мяне, ні Васіля ніколі не казычы.

— Хопіць, — сказаў Васіль. — Вось-вось заплачаш. Я апусціў Мураша на пясок.

— Уперад!

Пабег! Мяне паслухаўся і пабег! Якое дзіва!

— Направа!

І направа бяжыць!

— Кругом!

Кругом павярнуўся, нібы сапраўдны салдат!

— Налева!

Бяжыць. Прыгожа бяжыць, спрытна лапкамі перабірае.

— Антон, хопіць, — пачуўся голас Піліпа Макаравіча. — Так мы і за тыдзень да гліняных гор не дабярэмся.

— Сеанс

закончаны, — уздыхнуўшы, прамовіў я. А Васіль (ну й Васіль!) схапіў Мураша, прытуліў да грудзей.

— Піліп Макаравіч, няхай Мураш у мяне пабудзе.

Хітранькі! Ой хітранькі! І на гэты раз мяне апярэдзіў. І на гэты раз з носам застануся. Што ж скажа яму Піліп Макаравіч?

— Васіль, не згубіш?

— Піліп Макаравіч, не згублю. У мяне кішэнь вялікая. У маю кішэнь пяць такіх Мурашоў па месціцца.

Хвалько! Ну й хвалько! Пяць Мурашоў у яго кішэнь памесціцца! У мяне не меншая, а пяць не ўлезла б.

— Піліп Макаравіч, калі ласка.

Прычапіўся, як клешч да сабачага хваста. Не адчэпіцца, пакуль свайго не даб'ецца.

— Бяры, — здаўся Піліп Макаравіч.

— Ура! — падскочыў Васіль. — З Мурашом мне нішто не страшна. Я цяпер на голым пяску пераначую, калі прыйдзецца.

— Калі прыйдзецца, пераначуем у палатцы, — сказаў Піліп Макаравіч. — І зробім так. Загадаем Мурашу, каб вакол палаткі бегаў.

— Будзе вартаваць? Як сабака? — здзівіўся я.

— Нікога і блізка не падпусціць.

— А не стоміцца, бегаючы цэлую ноч?

— Гэта ж супер-камп'ютэр, — сказаў Піліп Макаравіч.

— А-а-а… — працягла вымавіў я.

Васіль падміргнуў мне і схаваў Мураша ў кішэнь.

Горы

Гляніныя горы, пра якія расказваў Сакс, мы ўбачылі яшчэ здалёку. Высока ўздымаліся рознакаляровыя вяршыні: чырвоныя, блакітныя, белыя, карычневыя, ружовыя. Рознага колеру гліна — рознага колеру вяршыні.

— Казка, — сказаў Васіль.

— Млосна ад гэтай казкі,— прамовіў Сакс. Я шапнуў Васілю:

— У Сакса, як сказала б наша настаўніца малявання, няма пачуцця прыгожага.

— Пажывём — пабачым, — прагаварыў Васіль. Пяскі засталіся ззаду. Мы ступілі на цвёрдую, што ток, гліну. Паглядзелі б вы на гэты гліняны ток, які цягнуўся да самых гор. Здавалася, хтосьці пырснуў на паверхню гліны, перад гэтым змяшаўшы розныя фарбы: сінія, блакітныя, белыя, чырвоныя, ружовыя, карычневыя.

Што яшчэ здзівіла нас? Гліняны ток быў падзелены на кавалачкі рознай формы. Нібы паркет. Праўда, паркет робяць з роўных плітак, аднолькавай, правільнай формы. Тут жа нібы хто абы-як, для смеху, вялізнымі нажамі рэзаў.

— Хоць танцуй, — тупнуў я.

— З балончыкам за плячыма не вельмі патанцуеш, — заўважыў Васіль.

Няма што казаць: не патанцуеш. Ох і надакучыў мне гэты балончык! Горш, чым муляк

на назе. Быццам скула.

— Чаму тут гліна? — звярнуўся я да Піліпа Макаравіча.

— З гор дажджы змылі,— растлумачыў Піліп Макаравіч.

— А чаму яна такімі кавалачкамі? — пацікавіўся Васіль.

— Мокрая гліна высахла і пад сонцам патрэскалася. Сонца лепіць форму як прыходзіцца.

— Якую-небудзь плітку можна прыпадняць? Ці яны моцна трымаюцца?

— Думаю, што кожная прыпаднімецца, — сказаў Піліп Макаравіч.

— Возьмем на памяць? — пажартаваў я. Васіль у адказ:

— У нас такіх няма.

Нездарма пытаецца. Зараз пачне варочаць пліткі, разбіраць гліняны ток. Прыйшло ў галаву. Кроў з носа — а зробіць. Паставіць на сваім. Скажа, што дапытлівасць мацней, чым страх. Нядаўна ўцякаў без аглядкі. Мала яму гэтага.

— Васіль, хадзем, — прагаварыў Піліп Макаравіч. А ён:

— У мяне шнурок развязаўся. Я вас даганю.

Я адразу скумекаў, што Васіль хлусіць. Вунь які наструнены. Аж трымціць. Так хочацца яму гліняны ток разабраць…

— Васіль, не паднімай пліткі,— кажу. — Невядома, што на свет высунецца.

— Цішэй, — прыклаў палец да вуснаў Васіль. — Піліп Макаравіч пачуе.

— Не паднімай.

— Я асцярожна.

— Што, калі змяя вылезе? Васілю і гора мала.

— Уцячэм.

— Зубы пачнуць ляскацець. Ніводнага не застанецца. Чым будзеш перажоўваць ежу?

— Цяпер не спалохаюся. Тады спалохаўся, бо знянацку змяя з'явілася.

— Ну і паднімай, калі такі цвердалобы, — са злосцю прамовіў я.

Васіль нагнуўся, прыпадняў гліняную плітку. З-пад яе маланкай выскачыў… чорны муравей. Кінуўся ў адзін бок, у другі і імгненна схаваўся ў шчыліне.

— Уцёк, халера, — прагаварыў Васіль. — Хутка бегае.

— Тут усе хутканогія, — кажу.

Васіль прыпадняў тую плітку, пад якой схаваўся хутканогі мураш. Зноў паўтарылася, як і першы раз. Мураш выскачыў, кінуўся ў адзін бок, у другі. Схаваўся.

— Чаго ты прычапіўся да беднага мураша? Навошта ён табе? Няхай сядзіць, калі яму там даспадобы. Ты яго зусім замучыш. Ног не пацягне, — выгаварыў я Васілю.

— Хлопцы, — паклікаў Піліп Макаравіч.

— Няхай сядзіць, — махнуў рукою Васіль. — Усё роўна не зловім.

— Чаму плітку на памяць не бярэш?

— Знізу мокрая. Дый мяне больш цікавіла, хто пад пліткай хаваецца.

Мы дагналі Піліпа Макаравіча і Сакса.

— Пад пліткамі толькі мураўі хаваюцца? — звярнуўся я да Сакса.

— Усё-ткі праверылі,— сказаў Сакс. — Бядовыя хлопцы. Пад пліткамі гліны мураўі-бегункі ратуюцца ад спёкі. І павучкі ратуюцца, і жукі, і кляшчы-гіаломы.

Я аж рот адкрыў:

— Кляшчы-гіаломы? Яны страшныя?

— Кляшчы-гіаломы даволі-такі хутка бегаюць на сваіх доўгіх паўсагнутых нагах. Праўда, на чалавека яны рэдка нападаюць.

Поделиться:
Популярные книги

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Сапаров Александр Юрьевич
1. Царев врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.77
рейтинг книги
Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Котенок. Книга 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Котенок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Котенок. Книга 3