Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Чаму маўчыць Піліп Макаравіч? «Ну, хутчэй. Кажыце хутчэй», — карцела крыкнуць.

А ён чамусьці пытаецца:

— Ці чыталі вы, што з выкарыстаных піўных дражджэй вырабляюць харчовыя і лекавыя прэпараты?

— Не, — сказаў я.

— Не, — сказаў Васіль.

— Шкада, што не чыталі. Тады многае зразумелі б. Булён, прыгатаваны з выкарыстаных піўных дражджэй, смакам нагадвае мяса з грыбамі.

— У пакетах быў той прэпарат, які вырабілі з выкарыстаных піўных дражджэй? — усклікнуў Васіль.

— Харчовы прэпарат, але іншы, — сказаў Піліп

Макаравіч. — Яго я сам вынайшаў.

— Гэты прэпарат можна смела есці? — пацікавіўся я.

— Я з'еў і жывы, — усміхнуўся Піліп Макаравіч. — Гэты харчовы прэпарат вельмі каларыйны. Адной порцыі на тры дні хапае. Тры дні можна і не есці, і не піць. Калі пажадаеце, то сёння пачастую.

Пачастуе — тры дні не буду есці. Цэлых тры дні! А ці спадабаецца гэта маме? Здараецца, яна дзесяць раз на дзень паўтарае: «Ідзі есці. Ідзі есці. Калі набегаешся?» А бывае, стаіць каля пліты і бурчыць: «Надакучыла. Кожны дзень вары, вары, выдумляй нешта новае…» Так, невядома, ці спадабаецца.

Я ўявіў вадкасць, якая шыпіць, булькае. Стала не па сабе.

— Мне не хочацца. Як-небудзь пражыву, — кажу Піліпу Макаравічу.

А Васіль:

— Мяне пачастуйце.

Быццам з галоднага краю. Выскачыў як Піліп з канапель. І не баіцца. Эксперыментатар… Піліп Макаравіч усміхнуўся:

— Добра, хлопча. Прыйдзем на паляну, і пачастую.

Гома сапіенс

Як стала вядома, мы з Васілём беглі зусім не ў той бок, дзе была палатка. Добра, што Піліп Макаравіч убачыў. Інакш залезлі б у такія нетры, што невядома, як адтуль выбраліся б.

Цяпер былі спакойныя. З лесаводам-вучоным у лесе, канешне, не заблудзімся. Я вачэй з яго не спускаў, кожнае слоўца лавіў, каб міма вушэй не прапусціць. Такога, як Піліп Макаравіч, я яшчэ не страчаў.

Ідзём, значыць, а ён на пень паказвае.

— Жывы пень. Адзначце, хлопцы.

— Хіба ёсць жывыя пні? — не паверыў Васіль. — Калі дрэва зрэжуць, то і пень перастае расці. Ен гніе, разбураецца.

— Адзін гніе, а другі расце, — сказаў Піліп Макаравіч. — Карані жывых пнёў перапляліся, зрасліся з каранямі іншых дрэў. Адтуль яны бяруць раствораныя пажыўныя рэчывы. Таму і жывуць, развіваюцца.

Сапраўдны вучоны. Сапраўдны лесавод. Для мяне, напрыклад, усе пні аднолькавыя. Пень ды пень. Ен жа бачыць, які расце, які хутка згіне, разбурыцца. І нам адкрыў вочы.

— Піліп Макаравіч, вы вынайшлі прэпарат, які шыпіць і булькае, — пачаў я.

Піліп Макаравіч перапыніў мяне:

— Я вынайшаў харчовы прэпарат.

— Ну, харчовы прэпарат. А яшчэ што-небудзь новенькае прыдумалі?

— Прыдумаў. Калі так сказаць, вывеў.

— Новую пароду жывёлы вывелі? — пытаецца Васіль.

Піліп Макаравіч засмяяўся:

— Новы сорт насення.

— Насення дрэў? — здагадаўся Васіль.

— Але, новы сорт насення сасны, бярозы, елкі і нават лазы.

Я здзівіўся:

— Вунь колькі соснаў, бяроз і елак расце. Навошта новыя выводзіць?

— Не ўсюды дрэвы

растуць, — прагаварыў Піліп Макаравіч. — Хіба мала на зямлі пустыняў?

Я паціснуў плячыма.

— Бяроза, елка і сасна ў пустыні не вырастуць. Піліп Макаравіч на гэта:

— Маё насенне асаблівае. Кінуў адно зерне ў зямлю — праз паўгадзіны сто парасткаў дрэўца вырастае.

Васіль зноў не паверыў:

— А яшчэ праз паўгадзіны з кволых парасткаў добрыя дрэўцы паднімуцца?

— Яшчэ праз паўгадзіны з кволых парасткаў добрыя дрэўцы паднімуцца, — паўтарыў Піліп Макаравіч.

— Вы вывелі новае насенне для таго, каб перамагчы пустыню? — скумекаў я.

— Вучоныя даўно змагаюцца з пустынямі,— прагаварыў Піліп Макаравіч. — Грэчаскі вучоны Георг Калістратас у пласцікавы мех кладзе торф, попел, іншыя ўгнаенні. Яны ператвараюцца ў масу, якая паступова аддае караням вільгаць. Так ён вырошчвае ў пустыні персікі, грушы, вішні, чарэшні. Але я палічыў, што ягоная методыка не зусім практычная. Таму і вывеў новы сорт насення. Пасеяў адно — праз паўгадзіны цэлы лясок шапаціць лісцямі пад ветрыкам.

Цёпла прагучалі гэтыя словы. Відаць, не адзін раз Піліп Макаравіч уяўляў танкастволы лясок у пустыні. І я чамусьці ўявіў.

Пяскі, бязмежныя, амаль што недаступныя. А пасярод пяскоў шапаціць лісцямі лясок пад ветрыкам, проста на вачах цягнецца ўгору. Едзе па пустыні на вярблюдзе качэўнік. Бачыць: лясок. Хутчэй, хутчэй вярблюда падганяе. Пад'язджае бліжэй, злазіць, рукою да дрэўца дакранаецца, гладзіць яго. Лясок…

Прысеў пад дрэўцамі прасмалены сонцам сын пустыні, пасля лёг, заснуў. Добра спіцца ў цяньку, у прахалодзе!..

— Піліп Макаравіч, — перапыніў мае думкі Васіль, — слухаў я вас і на вус матаў. Вы казалі, што хочаце ў пустыні лес пасеяць. Дык чаму не сееце? Ці ўжо пасеялі? Пра гэта я не чуў.

Не верыць. Да кожнага слоўца прыдзіраецца. Яму трэба ўсё самому і пакратаць, і на зуб паспрабаваць. Карцела сказаць, каб асабліва не высоўваўся, але Піліп Макаравіч апярэдзіў мяне:

— Васіль, ты ведаеш, што такое «гома сапіенс»?

— Не, не ведаю.

— Гома сапіенс — лацінскае слова. Чалавек разумны — так перакладаецца на нашу мову.

— Цяпер буду ведаць. Гома сапіенс — гэта чалавек, — буркнуў пад нос Васіль.

— А ці ведаеш, што за апошняе стагоддзе гома сапіенс, бязлітасна эксплуатуючы, знішчыў дваццаць мільёнаў квадратных кіламетраў зямлі, якая абраблялася і давала ўраджай? Гэта складае пятнаццаць працэнтаў усёй паверхні сушы, альбо дваццаць восем працэнтаў усіх абрабляемых зямель. Ведаеш пра гэта?

— Не ведаю. Нам у школе не казалі.

Я таксама, як і Васіль, пра гэта не ведаў. Сапраўды, нам у школе не казалі. Пятнаццаць працэнтаў усёй паверхні сушы, дзе і жыта каласіла, і памідоры спелі, і кукуруза сцяною стаяла — цяпер мёртвая зямля, на якой сям-там чэзлыя кусцікі, купінкі травы? Не верыцца. Няўжо гэтае багацце чалавек знішчыў сваімі рукамі? Мой дзядуля, памятаю, казаў: «Паадбіваць бы тыя рукі, якія рушаць, разбураюць…»

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Чародей

Дуглас Сара
2. Боевой топор
Фантастика:
фэнтези
7.17
рейтинг книги
Чародей

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена