Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Жывуць, — пачуў у адказ.

— Такія жоўтыя? Такія, што шпарка бегаюць?

— Усё правільна, Антон. Гэта мурашкі-бегункі. Вось якая яна, пустыня. Жоўтае сонца, жоўты пясок, жоўтыя мурашкі…

— Антон, муха! — раптам крыкнуў Васіль. Сапраўды муха. Яна метэорам насілася над пяском, раз-пораз пралятаючы каля нас. Дома муху толькі тады заўважыш, калі вельмі надакучыць, калі смаліцаю прычэпіцца. А тут мы глядзелі на яе, нібы на які заморскі цуд.

Так, у пустыні ўсё інакш успрымаецца. Зусім інакш.

Пясчаны

ўдаўчык ці міраж?

Стаміліся, ідучы па пустыні. Асабліва я і Васіль. Ледзь ногі перастаўлялі. Зусім з сіл выбіліся. Заўважыў Сакс, прапанаваў:

— Давайце палатку паставім. Адпачнём.

— Давайце, — пагадзіўся Піліп Макаравіч. — Яшчэ адзін пераход застанецца, а там…

Не даказаў, махнуў рукою. І без слоў было ўсё зразумела. Там, у горадзе, Карп і ягоная світа. Не з хлебам-соллю сустрэнуць яны нас. А яшчэ ў горадзе людзі, якія, як і мы цяпер, ходзяць з балончыкамі за плячыма.

Мы залезлі ў палатку, якую паставілі Сакс і Піліп Макаравіч, селі, выцягнулі ногі. Нарэшце можна адпачыць, скінуць капелюшы, падобныя на мексіканскія самбрэра. Я заплюшчыў вочы.

У вачах, што жывы, паўстаў лес. Лес — наш зялёны сябар, наш добры доктар. Ялінкі, сосны, бярозкі, асінкі… Быццам у калейдаскопе, праплывалі перад вачыма. І грыбы… Крамяныя баравікі, дружныя сямейкі лісічак, падасінавікі на доўгіх ножках, зграбныя, нібы вытачаныя, чырвонагаловікі…

Грыбы… Грыбныя мясціны… Запаветныя, самыя любімыя. Не раз са старэйшым братам туды на золаку спяшаліся, пакідаючы росны след…

Я расплюшчыў вочы, уздыхнуў:

— Хутка грыбы пойдуць.

— Першыя грыбы смачныя смажаныя, — азваўся Васіль. — Калі на сале падсмажыць, ды з цыбуляю. Мяне тады ад патэльні за вушы не адцягнеш. Ем і есці хочацца.

— Каб з'есці, трэба спярша назбіраць, — сказаў я.

— Я аднаго разу грыбы на кусце знайшоў,— паведаміў Васіль.

— Там на патэльні смажыліся?

— На патэльні… На патэльні…— пакрыўдзіўся Васіль. — Сам ты патэльня. Яны на галінках былі нанізаны.

— Там і запіска ляжала: Васілю ад лясных гномікаў?

— Не верыш? — ускочыў Васіль. — Не верыш?

Я аж за жывот схапіўся, зарагатаўшы. Бывае ж такое. Чым болей табе даказваюць, тым большы смех разбірае. Можна сказаць, без усякай прычыны. Канешне, разумеў, што тыя грыбы няйначай як вавёрка на галінкі нанізала.

— Ха-ха-ха… Грыбы Васілю ад лясных гномікаў… Гномікі любяць Васіля. Павесілі грыбы, як цацкі на ёлку… Ха-ха-ха… Мухаморы павесілі. Васіль мухаморы з цыбуляй смажыў. Х-ха-ха…

— Завёўся, як матор, — прагаварыў Васіль. — На кусце былі баравікі. Праўдзівікі.

Васіль аж пнецца, даказвае, а мяне ўсё большы смех разбірае. Відаць, моцна здзівіўся б Карп, валадар планеты Сіз, калі б раптам да нас завітаў. Сонца ў пустыні смаліць, кіслароду

не хапае, а ў палатцы весялосць.

— Хлопцы, цішэй, — папрасіў Піліп Макаравіч.

Ен бокам абапёрся аб рукзак і заплюшчыў вочы. Канешне, стаміўся. Гэткі цяжкі рукзак на галаве нёс. Шыю можна зламаць…

— Васіль, — паціху паклікаў я сябра, — выйдзем на хвілінку з палаткі. Паглядзім, як сонца свеціць.

Вядома, ляпнуў не падумаўшы. Проста не сядзелася. Чаму так? І сам не ведаю.

— Не, не, — замахаў рукамі Васіль. — Гэтае жоўтае сонца і так у вачах стаіць.

— Усё-ткі я выйду на хвілінку. Не сядзіцца мне, — кажу.

— Далёка не адыходзься, — папярэдзіў Васіль.

Я вылез з палаткі. Сонца асляпіла вочы. Вылецела з галавы, што пячэ агнём, што слепіць. Назад вярнуцца? Васіль на смех падыме. Спыніўся, азіраючыся. Як далёка цягнецца пустыня! Планета маленькая (так Сакс казаў), а пустыня — вокам не акінуць. Некалі трава зелянела, людзі хадзілі, смяяліся. Што ж было тут, дзе стаю? Магчыма, стромкая сасна расла. Магчыма, яблынька. Яблыкі на траву падалі. Магчыма, дарога праходзіла. Магчыма. Ніхто ніколі не скажа, што было тут. Пяскі ўмеюць маўчаць…

Я павярнуўся і… убачыў, што непадалёку, проста перада мною, як жывы, варушыцца пясок. Адступіў назад, кінуўся да палаткі.

Гляджу: Васіль вылазіць.

— Антон, і мне не сядзіцца.

— Там, — тыцнуў я пальцам, — пясок, як жывы, варушыўся.

Васіль прыкрыў далонню вочы.

— Дзе?

— Вунь там.

— Відаць, мыш. Трэба праверыць. Я ступіў наперад, не пускаючы яго.

— Не трэба. Хіба ў пустыні ёсць мышы?

— Зараз даведаемся. Праверу.

— Васіль, не трэба.

Васіль адштурхнуў мяне, заклаў рукі за спіну, нібы прафесар-знаўца, і на ўвесь цыркуль туды, дзе пясок варушыўся.

— Васіль, не трэба, — яшчэ раз паспрабаваў спыніць яго.

— Трэба. Я словы на вецер не кідаю.

— Асцярожней.

А Васілю і мора па калена.

— Не вучы вучонага.

Няспешна, нібы ў сябе на агародзе, Васіль стаў разграбаць пясок наском чаравіка. Мне здалося, што там, у пяску, нешта заварушылася.

— Васіль, пясок зноў варушыцца.

— Не пясок варушыцца, а мыш, — паправіў мяне Васіль і, стараючыся, грабянуў, што плугам.

— А-а-а!.. — на ўвесь голас закрычаў я.

— А-а-а!.. — яшчэ мацней закрычаў Васіль.

З пяску вылазіла тоўстая, што кішка, паласатая змяя. Васіля як ветрам здзьмула. Адным духам да мяне. Нейкую секунду пастаяў, а пасля як часане! Як кажуць, куды вочы глядзяць. А вакол жа пустыня…

Добра, што я не разгубіўся. Дагнаў яго, учапіўся за сарочку. Ен вырываецца…

Крычу яму:

— Васіль, Васіль, змяя цябе не ўкусіла?

Лыпае на мяне вачыма, адкрываючы і закрываючы рот. Ні слова не вымавіць, нібы язык праглынуў.

Поделиться:
Популярные книги

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Сапаров Александр Юрьевич
1. Царев врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.77
рейтинг книги
Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Котенок. Книга 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Котенок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Котенок. Книга 3