Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Схаваецца, не дасца ім у рукі,— пагадзіўся з Васілём Сакс.

Ен узяў вожыка, пусціў яго на схіл.

— Бяжы, вушасцік. Не паказвайся на вочы Карпу. Вожык, так мне здалося, зірнуў на нас, чмыхнуў, быццам сказаў «да пабачэння», і спрытна палез угору.

Мы стаялі і глядзелі, пакуль ён не схаваўся за гліняным выступам, падобным на рагатага казла. У мяне на душы было цёпла і крыху шчымліва.

Пасля крануліся далей. Тая ж цясніна, тыя ж колеры паабапал яе: белыя, жоўтыя, блакітныя, ружовыя,

карычневыя, чырвоныя. Цяпер чамусьці не вабілі, як тады, калі ўпершыню ўбачыў. Прыгожа? Канешне, прыгожа. Але нейкая каменная гэтая прыгажосць.

Я ўспомніў, што ў руцэ каменьчыкі, падобныя на маленькія зорачкі. Зусім забыўся пра іх. Так лез, так стараўся, гэтулькі страху набраўся і забыўся.

Расшчаміў пальцы, непрыметна зірнуў. Зіхацяць каменьчыкі, пераліваюцца на сонцы.

— Піліп Макаравіч, — паклікаў я, — пачакайце! Піліп Макаравіч спыніўся. Я працягнуў яму каменьчык-зорачку.

— Гэта вам. Вазьміце.

Піліп Макаравіч узяў каменьчык.

— Дзякую, — усміхнуўся.

А я нечакана для самога сябе працягнуў другі каменьчык Саксу.

— Вазьміце. Гэты вам.

— Мне?

— Вам. Вазьміце.

Сакс узяў каменьчык, пакруціў, трымаючы пальцамі.

— Прыгожы.

Значыць, падабаецца. І яму, Саксу, і Піліпу Макаравічу. Радасна, добра ім. Ну і мне таксама добра. А магнітафон? Куплю магнітафон. Калі дамоў вернемся, стану ў калгас на работу хадзіць. Зараблю.

— Антон, чаму ты нам гэтыя каменьчыкі даў? — пацікавіўся Піліп Макаравіч.

— Яны каштоўныя. Я за імі знарок на той абрыў лазіў, дзе мяне вожык-вушасцік напалохаў. Няхай у вас застаюцца. Мне не шкада.

— Антон, гэта крышталікі гіпсу. Праўда, даволі-такі прыгожыя.

Я паглядзеў на Сакса.

— Так, — кіўнуў ён галавою.

— Вы выкінеце іх? — пытаюся.

Піліп Макаравіч падкінуў каменьчык на далоні, любуючыся ім.

— Навошта выкідаць? Возьмем. На шчасце. Так, Сакс?

— Вядома, возьмем. Няхай гэтыя каменьчыкі прыбавяць нам сілы. І тады… І тады мы пераможам валадара Карпа.

— Мы абавязкова пераможам, — усклікнуў Васіль. — Паставім яму мазгі на месца.

— Пераможам, — паўтарыў я. — Не быць казе на вазе.

Я цвёрда верыў, што пераможам усемагутнага валадара. Мне здавалася, што каменьчыкі-зорачкі нам дапамогуць. Значыць, нездарма лез, нездарма стараўся.

Апярэдзіўшы Піліпа Макаравіча, Сакса і Васіля, я шпарка пакрочыў па цясніне. Хутчэй. У горад хутчэй.

Цясніна паварочвала налева. Хутчэй, хутчэй… Павінна ж некалі скончыцца. Павінны горад убачыць.

Мінуўшы паваротку, я спыніўся як аслупянелы. Не, не горад убачыў, а высокую гліняную сцяну.

— Абвал! — пачуўся за спіною вокліч Сакса.

Мураш выручае

Сцяна,

гладкая, быццам адпаліраваная, строма ўздымалася ўгору. А паабапал горы. Здаецца, да самага паднябесся ўзнімаюць свае вяршыні.

— Чаму тут сцяна? — пытаецца Васіль.

— Кавалак ад гары адарваўся і абваліўся, — растлумачыў Сакс.

— Ну й гладкая!

— Дажджы адпаліравалі. Даўно тут не быў. Не ведаў.

— Што ж рабіць? — нявесела прамовіў Васіль.

— Можна вярнуцца, — заўважыў Піліп Макаравіч. Вярнуцца… Куды вярнуцца? У тыя пяскі? Так бег, так спяшаўся… Думаў, што горад убачу, што вырвемся з цясніны. Не так выходзіць, як хочацца…

Горад клікаў мяне, што жывы. Відаць, таму, што хацелася хутчэй дапамагчы людзям планеты Сіз, хутчэй вярнуцца дамоў. Ды не ведаў я, што на долю кожнага з нас выпадзе столькі выпрабаванняў, якіх хапіла б на цэлае жыццё. Калі б ведаў, то, напэўна, не спяшаўся б. Сеў бы, пасядзеў. Як кажуць? Паспееш з козамі на торг. А цяпер мне не сядзелася. Цяпер я рваўся ўперад.

— Сакс, няўжо нас затрымае гэтая сцяна? Сакс паглядзеў на мяне, як на немаўля.

— А што зробіш? Молатам разаб'еш? Яна не шкляная. Дый молата няма.

— Канешне, не шкляная! — усклікнуў я. — І молат нам не патрэбен. Сцяна гліняная. Можна ў ёй тунельчык прарыць. Навылёт.

— Рыдлёўка ў цябе ў кішэні ляжыць? — азваўся Васіль.

— Без рыдлёўкі абыдземся. Будзем рукамі капаць. Гліна ж падатлівая.

— Хочаш зрабіць тунель, як у метро? Паспрабуй, — падахвоціў мяне Васіль.

— І паспрабую. Зробім. Камар носа не падточыць. Крот маленькі, а вунь якія вялікія тунелі робіць.

Я драпануў пазногцем — нават знаку на сцяне не пакінуў. Не чакаў, што сцяна як жалезная.

— Чаго стаіш? Сеў макам? Крот-метрабудаўнік, — зарагатаў Васіль.

Ох і хацелася мне даць яму поўху! Гэтак абазваць! Крот-метрабудаўнік… Такога ніколі не чуў. Але ж не палезеш біцца. Што заставалася рабіць? Павярнуцца і пайсці? Хай смяецца Васіль? Не. Адступаць не хацелася.

— Давайце піраміду зробім, — прапанаваў я.

— Якую? — запытаў Васіль.

— «Якую-якую…» — перадражніў я Васіля. — Станем адзін на аднаго. Вось і піраміда выйдзе.

— Адзін аднаму на галаву станем?

— Не на галаву, а на плечы, як акрабаты становяцца, як артысты ў цырку. Хоча з печы зваліцца і патыліцы не пабіць.

— Унізе ты станеш, а мы ўсе на цябе?

— Спярша стане Сакс, на Сакса Піліп Макаравіч, на Піліпа Макаравіча ты, а я на цябе. Вось і дастанем да самага верху сцяны.

Васіль засмяяўся:

— Ты без лесвіцы на мяне не залезеш. Дамоў па лесвіцу пабяжыш?

— Залезу. Не хвалюйся.

— Значыць, залезеш, да самага верху сцяны дастанеш. А пасля што?

— Пералезу праз сцяну.

Поделиться:
Популярные книги

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Мальчик из будущего

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Мальчик из будущего
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.59
рейтинг книги
Мальчик из будущего

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Рюмин Сергей
1. Наследник чародея
Фантастика:
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10