Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Мніх быў вельмі строгі і грозны. Ён заняў адразу першае месца ў набожным сэрцы старой. Мніх падабаўся ёй сваім выглядам, які напамінаў біблійнага прарока. Ён быў таксама красамоўным, таксама распісваў пекла перад паняй Вашамірскай. У яго пекла мела крыху інакшую афарбоўку, было больш інтымнага евангелічнага характару. Грэшная душа, паводле слоў бернардынца — тая, што шануе багатых і зневажае бедных.

— Па грэшную душу прыходзяць чэрці, такія самыя, аб якіх кажа ксёндз: рагатыя, барадатыя, хвастатыя. Яны накідваюць на грэшную душу пятлю і, як цялушку, цягнуць у пекла. Люцыпар пытае ў грэшнай душы во так грозна,

злосна: «Ты катавала прыгонных? Ты здзекавалася над мужыкамі? Ты жыла ў шаўку і золаце, а твае падданыя ў гнаі капаліся? Ты ела смачныя рэчы, а яны душыліся заціркай з мякіны? Ты піла заморскае віно, а яны пот і кроў сваю пілі?»

Мніх-бернардынец бліскае страшнымі вачыма на паню Вашамірскую. Старая нямее ад сполаху, маўчыць.

— Вельмі грозны гэты самы Люцыпар. «Гэй, слугі мае! — камандуе ён, — прынясіце сюды тыя самыя бізуны, якімі бедных людзей катавала во гэтая грэшная!» Можа, сто, а можа, тысяча чарцей валакуць панскія бізуны, чырвоныя, завэцганыя ў мужыцкай крыві, у хамскім мясе. Б'юць, лупцуюць чэрці гэтымі бізунамі грэшную душу. Крычыць грэшная душа, літасці просіць. Рагоча Люцыпар. «А ты, — кажа ён, — грэшная душа, злітавалася над людзьмі?» І кідаюць грэшную душу ў тую самую смалу, аб якой гаварыў ксёндз. Смажыцца грэшная душа ў смале, як яечня на патэльні. «Яшчэ смалы! Мала смалы! — крычыць злосны Люцыпар. — Гэй, чарцюгі, ліха на вас, яшчэ смалы!» — «Мы змарыліся», — кажуць рагатыя і касматыя. Тады прыбягаюць нябожчыкі прыгонныя, якіх грэшная душа мучыла пры жыцці. Яны на крык Люцыпара з раю ў пекла спусціліся, пашкадавалі Люцыпара, хацелі яму дапамагчы. «Мы, паночку-лябедзіку, — кажуць мужыкі-прыгонныя, — прывыклі працаваць яшчэ на зямлі. На панскім прыгоне, ой, як працавалі! У раі мы разгультаіліся без работы. Ад абібоцтва косці ломіць. Будзем дзеля забаўкі ліць смалу на нашу яснавяльможную панечку!»

— О, Матка Найсвентша! — стогне пані Вашамірская і рукі ламае.

Бернардынец ледзь прыкметна ўсміхаецца і далей гаворыць:

— Хлопцы цягнуць поўныя бочкі смалы і льюць на грэшную душу. Тады рагатыя і касматыя чэрці пробуюць грэшную душу на смак, пробуюць так, як часам кухар пані смажанае і печанае спрабуе, абліжуцца яны, паложаць грэшную душу на другі бок і зноў смажаць… Як грэшная душа зарумяніцца, бы скварка, тады Люцыпар кажа: «Гатова!» І страшны Люцыпар кліча тады катоў на сняданне. Тых самых катоў, якіх пані няньчыла і песціла. «Няў-няў», — няўкаюць каты. Яны галодныя. Вочы блішчаць. Кіпцюры распушчаны. Шэрсць натапырана. Ой, як страшна… Каты кідаюцца на грэшную душу, грызуць, ірвуць на кавалачкі…

— Досыць… — просіць літасці пані Вашамірская. — Вады!.. Вады!.. — Яе лоб пакрываецца халодным потам.

Аднаго разу, калі ў адсутнасці бернардынца ксёндз Марцэвіч даводзіў пані мо ў дзесяты раз, што грэшнаму чалавеку з'яўляецца чорт перад самай смерцю, калі ён прыходзіць па душу, каб яе ў пекла забраць, — нячутна, ціха адчыніліся дзверы пакоя, дзе ляжала пані. У пакой увайшоў чорт, высокі, з казлінымі рагамі, з хвастом, з бліскучымі вачыма…

Ксёндз Марцэвіч сядзеў каля пані і заканчваў новую імправізацыю пра чорта.

— Во якраз такі, як пані бачыла на абразах, дзе намалёваны страшны суд, — канчаў апошнія словы ксёндз Марцэвіч. — Але толькі грэшныя павінны яго баяцца…

— Мэ-э-э! — замэкаў чорт пры дзвярах. — Я прыйшоў па душу пані…

Пані з крыкам падскочыла

на ложку і зірнула ў бок чорта.

Не менш за яе спалохаўся і ксёндз.

Ён пачаў класці крыжы і шаптаць:

— Згінь, сіла нячыстая! згінь! У імя Айца, і Сына, і Духа святога. Амэн!

— Не бойцеся, — сказаў чорт, — я той самы мніх, я пажартаваў.

Чорт сарваў з сябе рогі, якія стукнуліся аб падлогу, сарваў хвост — стаяў ранейшы мніх…

Ксёндз Марцэвіч кінуўся да яго з кулакамі.

Бернардынец яго далікатва спыніў:

— Я і не мніх.

Мніх зняў з сябе грым і свіснуў салаўём. Пані Вашамірская ўжо не чула і не бачыла Салаўя, бо заснула навекі.

Ксёндз Марцэвіч казеліў вочы.

— Як вам, ойча, падабаецца мой мніх і чорт? — запытаўся Салавей лагодным тонам у ксяндза Марцэвіча. — Недарма ж я быў у панскай студыі пад вашай апекай…

Салавей выняў з кішэні канчук…

12. Помста

— Няхай толькі ачуняю, — шаптаў пан Вашамірскі самому сабе, — тады я з імі, хамамі, па-свойму расплачуся. За ўчынак Салаўя жылы буду цягнуць з усіх прыгонных. Нікога не прапушчу.

Пан Вашамірскі ляжыць на ложку хворы ўжо некалькі дзён. Сам сабе халодныя кампрэсы да спіны прыкладвае. Ад сораму ён нават нікому з сваіх блізкіх людзей не гаварыў, што над ім учыніў пан Скшымбжыцкі, гэта значыць, Салавей.

Вось ужо трэцяя ноч пасля ўчынку Салаўя, а злосць у пана Вашамірскага расце. Ён ад болю і злосці спаць не можа. Ён глядзіць праз адчыненае акно і прыдумляе страшнае катаванне для ўсіх.

— Яны не лепшыя адзін аднаго. Кожны з маіх прыгонных, каб толькі меў магчымасць, учыніў бы нада мною тое самае, што і Салавей… Усіх, усіх люта пакараю!

Праз акно ён бачыць, як па начным небе праходзяць чорныя, як атрамант, хмары з залатымі краямі. Часам выплывае з-за хмар востры серп месяца. Зірне месяц у пакой пана Вашамірскага ды зноў схаваецца. А вецер гоніць хмары па небе, нібы пастух стады дзівосных жывёлін. То соўваюцца наперад некалькі аграмадных мядзведзяў без ног. Праз хвіліну мядзведзі перакідваюцца ў нейкую істоту без галавы з доўгімі нагамі, з залатым хвастом. Яшчэ раз хвіліну істота без галавы рассыпаецца ў стада цёмна-сініх лебедзяў. Вецер гоніць іх наперад.

Шуміць вецер у парку. Пан Вашамірскі ловіць вухам шушуканне дрэў. Непрыемна яму гэтае шушуканне — падобнае да шэптаў многіх людзей. Прыслухоўваецца пан Вашамірскі да начных галасоў у маёнтку і дзівіцца:

— Чаму ж гэта сягоння сабак не чуваць?

Ён пачынае непакоіцца.

— І бражджоткі старога вартаўніка таксама не чуваць…

Страх нападае на пана Вашамірскага.

— Што гэта можа быць?

Шуміць вецер у парку. І нібы крокі чуваць з розных куткоў вялікага дзядзінца, і нібы гоман людскі.

Пан Вашамірскі адчувае, што ў яго грудзях пуста робіцца, а валасы на галаве растуць, растуць…

Ён ціханька адчыняе акно і высоўвае галаву. Па вуглах будынкаў мітусяцца людскія цені. Невялікімі грамадкамі — па тры, па пяць чалавек.

Хацеў пан Вашамірскі крыкнуць: «ратуйце!» і не мог, язык анямеў. Хацеў ён шапнуць: «Пан Езус…», ды твар яго скрывіўся. Ён успомніў Каспараву Марыльку, што «божай маткай» стаяла ў касцёле «Кроў Езуса». Мільгануў у яго ўяўленні «дух святы» ў постаці доктара багасловіі і філасофіі ксяндза Курачковіча.

Поделиться:
Популярные книги

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Развод с миллиардером

Вильде Арина
1. Золушка и миллиардер
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод с миллиардером

Курсант. На Берлин

Барчук Павел
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант. На Берлин

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой